Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. XIX ст.

Поиск

Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух.

Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага рынку); польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi, яно магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах.

19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).

Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх губернях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага)

Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму.

Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш.

Самая радыкальная з iх – судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Ен насiў вусны характар. З`явiлася спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд для сялян, духоўны – для духавенства, ваенны – для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г.

Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г.

Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi – 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рабочыя, служачыя, iнтэлiгенцыя – асноўная маса насельнiцтва гарадоў – не мелi магчымасцi ўдзельнчаць у гарадскiм самакiраваннi як непадатковае насельнiцтва. Гарадская дума займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыi горада, арганiзацыяй гарадскога гандлю, транспарту, народная адукацыяй, аховай здароўя, санiтарнымi i супрацьпажарнымi мерамi.

Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г.

Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Па-новаму цэнзурнаму статуту пашыралiся магчымасць друку. Адмянялася цэнзура для твораў 10 друкаваных аркушаў i для перакладаў – 20 друк. арк. На Беларусi да сярэдзiны 80-х гг. усе перыядычныя выданнi залежалi ад урадавых устаноў i праваслаўнай царквы. Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-07; просмотров: 210; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.36.4 (0.006 с.)