Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы i канцэпцыi.Стр 1 из 6Следующая ⇒
Адзiнай думкi няма. Iснуе некалькi канцэпцый: вялiкаруская i польская, якiя адмаўлялi iснаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельнiцтва Беларусi быццам не было самастойнай славянскай мовы. Адны лiчылi беларусаў часткай польскага этнасу, а iншыя – часткай велiкарускага этнасу. У пачатку XX ст. з`явiлася крывiцкая канцэпцыя. Яна заснавана на сцвярджэннi аб тым, што продкамi беларусаў з`яўляюцца крывiчы. Памылковасць гэтай канцыпцыi ў тым, што крывiчы займалi толькi паўночную i цэнтральную частку Беларусi. Пазней была выпрацавана крывiцка-дрыгавiцка-радзiмiчская канцэпцыя. Аднак гэта канцэпцыя, як i папярэдняя, не ўлiчвае таго факта, што крывiчы, дрыгавiчы i радзiмiчы знiклi да сярэдзiны XII ст., калi беларусы як этнас не сфармiравалiся. Iснуе таксама балцкая канцэпцыя. Паводле яе, змяшэнне славян з даславянскiм насельнiцтвам – балтамi – прывяло да з`яўлення беларускага этнасу. Абгрунтаваннем тэорыi з`яўляецца наяўнасць элементаў балцкай культуры i мовы ў культуры i мове беларусаў. Аднак гэтыя элементы маюць iндаеўрапейскае паходжанне, уласцiвыя як славянам, так i балтам. Частка навукоўцаў прытрымлiваецца думкi аб тым, што агульным продкам рускiх, беларусаў i ўкраiнцаў з`яўлялася старажытнаруская народнасць. Яна сфармiравалася ў вынiку змешвання крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, палян, вяцiчаў i iнш. у IX—X ст. У якасцi доказаў iснавання старажытнарускай народнасцi навукоўцы прыводзяць наступныя аргументы: iснаванне агульнай мовы ўсходнiх славян; адзiнства матэрыяльнай культуры; наяўнасць этнiчнай самасвядомасцi насельнiцтва Старажытнай Русi; наяўнасць агульнай тэрыторыi старажытнарускай народнасцi, якая ўспрымалася як «Русь». Iснуе таксама фiнская канцэпцыя, падставай якой служыць наяўнасць гiдранiмаў фiна-угорскага паходжання ў паўночнай частцы Беларусi. Такiм чынам, продкамi беларусаў маглi быць угра-фiны. У пачатку 90-х гг. М. Пiлiпенка распрацаваў новую канцэпцыю. Новым з`яўлялася тое, што тэрыторыя Беларусi ўваходзiла ў дзве дыялектна-этнаграфiчныя зоны – прыпяцкую i падзвiнска-дняпроўскую. У вынiку ўзаемадзеяння памiж зонамi сфармiравалася новая этнiчная тэрыторыя – «Белая Русь». Фармiраванне беларускага этнасу завяршылася ў XVI ст. 3. Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходнiх славян. Барацьба супраць крыжакоў i татара-манголаў.
Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне – Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кiеўская Русь з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялiкага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах. На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае. У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.
|
|||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-07; просмотров: 287; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.114.38 (0.006 с.) |