Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Раннія апавяданні Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацк асабл-ці.

Поиск

Творы Гарэцкага (1-е апав. "У лазні" надрукавана ў 1912, 19-гадовым узросце) хар-ца складанай грамадска-сац. і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў.

У апав. "Літоўскі хутарок" пісьменнік паказаў, што вайна прыносіць толькі гора, разбурэнні, смерць. Ад некалі квітнеючага хутара, дзе жыў Ян Шымкунас са сваёй сям'ёй, засталася толькі палова будоўлі з прабітай страхой, абгарэлымі сценамі, выбітымі вокнамі. Вайна прынесла невымерныя пакуты людзям (самому Яну, яго дочкам Монці і Ядвісі), бо іх дом аказаўся ў цэнтры баявых дзеянняў, на перадавой. Імперыялістычная бойня ў гэтым апавяданні страсна асуджаецца з пункту гледжання простых людзей, гаспадароў хутарка.

Працэс фарміравання творчай індывідуальнасці Гарэцкага на пачатковым этапе адбываўся вельмі інтэнсіўна. Першымі апавяданнямі ("У Лазні" (1912), "Патаёмнае" (1913)) малады пісьменнік прыкметна рассунуў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы бел прозы, трывала замацаваўшы у ёй тып сюжэтна-разгорнутага сац.-псіх. апавядання. Бяспрэчнай заслугай Гарэцкага з’яўляецца і тое, што ён увеў у нац. прозу новага героя - вясковага інтэлігента, які ўведамляе сваю адказнасць за лёс народа і будучыню роднага краю.
У пераважнай большасці апавяданні ранняй пары напісаны з пазіцыяй асветніцкага рэалізму. Канфлікт у гэтых творах найчасцей будуецца на сутыкненні юнака-рамантыка з вясковым асяроддзем, дзе пануе цемната, забабоннасць, абыякавае стаўленне працоўнага хлебароба да ўласнага лесу. Гарэцкі ўзняўся над спрошчанай трактоўкай вобраза інтэлігента, якога крыўдзіць, не разуме цёмная веска.
Гарэцкі адным з першых у бел літ пач. 20 ст. На поўны голас загаварыў пра неабходнасць беражлівага станаўлення з боку народа, працоўнага сялянства да нац. інтэлігенцыі.
У ранніх апавяданнях герой нярэдка выступаў як выразнік аўтарскіх поглядаў. Але пісьменнік у адпаведнасці з патрабаваннямі рэалістычнага мастацтва імкнуўся на атаясамлівасць сябе з дзейными асобамі. У сваім непрыманні негатыўных бакоў сялянскага жыцця, кансерватыўнага вясковага ўкладу герой -асветнік часта незаўважаў тое каштоўнае, што было ў жыцці працоўнай вёскі, у народнай этыцы і маралі.
Адным з канкрэтных праяўленняў наватарства Гарэцкага ў мастацкай прозе была таксама распрацоўка гістарычнай тэматыкі. Апавяданнямі на тэму мінуўшчыны бел. народа ("Князёўна", "Войт") Гарэцкі ўпісаў яскравую старонку ў гіст. нац. прыгожага пісьменства.

56. Дакументальны жанр у тв-ці Гарэцкага (“Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”) (2 на выбар).

Трагедыя бел. народа ў гады 1-й сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці "На імперыялістычнай вайне". Яна напісана на аснове дзённікавых запісаў і заметак, якія вёў Гарэцкі ў кароткіх перапынках паміж баямі, і адкрывае новую для тагачаснай бел літ тэму - тэму вайны. Гарэцкага заўсёды цікавіла не вайна сама па сабе, а яе ўспрыняцце асобным чалавекам. Так, дакументальна-мастацкія запіскі "На імперыялістыянай вайне" аб'яднаны не толькі асобай галл. героя - салдата Лявона Задумы, - але гуманным стаўленнем аўтара да чалавечай асобы, антываенным пафасам. Вайна ў аповесці паказана праз прызму яе ўспрымання радавым салдатам. Праз душу і сэрца салдата-байца прайшла цэлая гама чалавечых пачуццяў, ад самых высакародных да самых ганебных. Ён бачыў забітых, параненых, смерць батарэйцаў, чуў лозунгі ўра-патрыётаў і шавіністаў, шкадаваў безабаронных пехацінцаў і ездавых бежанцаў, спачуваў немаладым немцам, што шукалі свайго 15-гадовага сына, якога павезлі з сабой рускія салдаты, адчуваў агіду ад рабавання і амаральных паводзін Шалапутава, ганарыўся высакароднасцю, высокім маральным узроўнем рускага афіцэра... Прайшоўшы цяжкімі ваеннымі дарогамі і добра ведаючы цану вайне і міру, Лявон выступае супраць братазабойстваў, марыць пра вызваленне свайго народа.

У незакончаным рамане "Камароўская хроніка " праследжваецца лёс бел сялянства на працягу цэлага стагоддзя (19-пач. 20 ст). Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных хар-раў, складаных лёсаў, пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух бел вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. "Браму скарбаў сваіх" хацеў адкрыць Гарэцкі чытачам. На жаль, гэтаму перашкодзіла крывавая хваля сталінскіх рэпрэсій, якая на доўгія гады выкрасліла з нашых духоўных набыткаў амаль усе творы пісьменніка. Сёння ж спадчына Гарэцкага стала часткай класічнага фонду бел літ-ры.

«Скарбы жыцця» напісаны як часткі аднаго цэлага, кампазіцыйна складаюцца з асобных абразкоў, замалёвак, нататкаў. Рэаліі знешняга свету ў іх пераплаўляюцца страсным пачуццём і адыгрываюць ролю своеасаблівых штуршкоў для яго далейшага развіцця. А таму з поўным правам мы можам назваць гэты твор лірычным, спавядальным. На гэтыя яго рысы працуюць і пераважна трагедыйныя вобразы, сімвалы, і рытміка, блізкая да рытмікі верлібра (свабоднага верша). Учытаемся, услухаемся хоць бы ў заключны кавалачак тэксту гэтага выдатнага твора: «Браму скарбаў сваіх зачыняю. Цану рэчаў пазнаў. Людзей да самых глыбінь уведаў. Жыццём даражыць навучыўся. I да смерці сябе рыхтаваць я ўмею. Каб прыняць яе меч хоць калі, і без пары, і без усякай патрэбы. Дык слава жыццю! Слава і смерці!». Аўтару-апавядальніку са «Скарбаў жыцця» Гарэцкага не засталося нічога іншага, як кінуць выклік абставінам і захаваць сваю чалавечую годнасць нават выпрабаваннем смерцю. Мастак прадчуваў свой блізкі канец (яго расстралялі ў Вязьме, пад Масквой), свядома рыхтаваўся да яго, годна пакінуў свет, якім кіравалі ўтрапёныя налпы і ў якім жылі абкрадзеныя духоўна, запрыгоненыя налпынявольнікі. А нам, чытачам, ён пакінуў запавет-роздум пра так і не адчыненую ім да канца браму скарбаў.

«Скарбы жыцця» напісаны ў манеры сур'ёзнай лірыка-філасофскай прозы, сведчаць пра высокі патэнцыял мыслення пісьменніка, пра яго ўменне супроцьстаяць ідэалагічнаму дыктату і абараніць права пісьменніка на самавызначэнне, на Праўду, якой бы горкай яна ні была.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-15; просмотров: 2586; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.255.183 (0.007 с.)