Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага (1893-1938).Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Псеўд.: Максім Беларус, А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка і інш. Нарадз. 18 лютага 1893 (6 лютага па старому стылю) у вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і. Меў двух братоў - Гаўрылу і Івана. Максім закончыў пачатковую школу граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка, а потым – царкоўна-прыходскую ў Вольшы.У 1908 г. 4 гады у вучылішчы. У часопісе «Наша ніва» у 1912–13 з'явіліся спачатку карэспандэнцыі, а потым фельетоны і 1-ыя апавяданні (самае першае – “У лазні”) з подпісам "Максім Беларус". Большасць апавяданняў, апублікаваных у часопісе, склала змест 1-ай кнігі Гарэцкага – зб-ка «Рунь» (1914). Яго творы былі заўважаны крытыкай. Багдановіч адзначыў Гарэцкага як таленавітага мастака слова. Пасля заканчэння каморніцка-агранамічнага вучылішча малады пісьменнік едзе па размеркаванні на Віленшчыну, дзе працуе каморнікам. Там завязалася сяброўства з Купалам і Бядулем. У віленскі пэрыяд Гарэцкім былі напісаны драматычная аповесць «Антон», а таксама артыкулы «Наш тэатр» (1913) і «Развагі і думкі» (1914). У гады 1-ай Сусветнай вайны Гарэцкі ўдзельнічаў у кравапралітных баёх ва Усходняй Прусіі, дзе быў цяжка паранены (мабыць паранены ў правую нагу). Падлячыўшыся ў Вільні, вучыўся ў Паўлаўскім ваенным вучылішчы. Атрымаўшы чын прапаршчыка, праходзіў службу спачатку ў Іркуцку, а потым у Гжацку. Маючы вольны час, пісьменьнік стварыў там шэраг апавяданняў пераважна ваеннай тэматыкі – «На этапе», «Генэрал», «Прысяга»і інш. 1916-17 - зноў апынуўся на фронце, на гэты раз на станцыі Парахонск у раёне пінскіх балот. Франтавыя ўражанні і назіранні пісьменьнік акуратна заносіў у дзённік, матэрыялы якога ён пазней выкарыстаў для напісання дакумэнтальна-мастацкай аповесці «На імпэрыялістычнай вайне». 1917 - цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў Арол. Лячыўся спачатку ў Маскве, потым у Жалезнаводску. Рэвалюцыю пісьменьнік сустрэў у Смаленску, там жа ў гэты час знаходзіўся і Я. Купала. М. Гарэцкі захапіўся журналістыкай: спачатку працаваў у газэце «Известия Смоленского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов», а потым – у «Звезде», рэдакцыя якой пасля абвяшчэння БНР пераехала з Менска ў Вільню. У час польскай акупацыі пісьменьнік шмат працуе, займаецца грамадскай дзейнасцю і плённа піша. Гарэцкі быў выкладчыкам Віленскай бел гімназіі, чытаў лекцыі на бел настаўніцкіх курсах, рэдагаваў газэты «Наша думка» і «Бел ведамасці». 1919 - ў Вільні пабраўся шлюбам. Жонка, Леаніла Ўсьцінаўна Чарняўская-Гарэцкая, працавала настаўніцай у I-ай Віленскай бел гімназіі, працавала над складаннем чытанак «Родны край». 1-ае, напісанае ёй апавяданне - «Мікітка» (Вільня), стала аўтарам малога зборніка «Дзяціныя гульні». Дзеці: Сын Леанід, загінуў у баях пад Ленінградам (1944). Дачка Галіна. 1919–23 напісаў больш за 20 твораў: апавяданні, аповесць «Дзве душы», крытычныя артыкулы, першы падручнік «Гісторыя беларускае літ-ры» і «Хрэстаматыю беларускае літ-ры: XI ст. - 1905 г.». 1922 за антыўрадавую дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Адбываў пакаранне ў адзіночнай камеры Лукішскай турмы, затым быў высланы ў Коўна. 1923 пераязджае ў Менск. Займаўся пераважна выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Выязджаў у Сібір і на Далёкі Усход вывучаць жыцьцё беларусаў-перасяленцаў. Гэта стала асновай для напісання цыкла «Сібірскія абразкі». 1930 быў рэпрэсіраваны на падставе несправядлівага абвінавачання ў «контррэвалюцыйнай» дзейнасці і высланы ў Вятку. У ссылцы Гарэцкаму давялося папрацаваць чарцёжнікам, далакопам і тэхнікам-калькулятарам. Нават у такіх невыносных умовах пісьменьнік не страчваў аптымізму, працягваў займацца сваёй любімай справай. У гэты час ён апрацоўваў мат-лы да дакумэнтальна-мастацкага твора «Камароўская хроніка», працаваў над раманам «Віленскія камунары», які завяршыў у пасёлку Пясочня (цяпер знаходзіцца ў Калужскай вобласці, Расея) дзе яму пашчасціла ўладкавацца на працу настаўнікам. 1936 Гарэцкі наведаў родныя мясьціны, марыў здаць экзамэны за поўны курс педінстытута. Але надзеям пісьменьніка не суджана было збыцца: праз год ён зноў трапіў пад новую хвалю арыштаў. 1938 Гарэцкі быў расстраляны ў Вязьме. Яго апошнім творам сталі незавершаныя «Скарбы жыцьця», дзе пісьменьнік паказаў трагізм становішча мастака ў таталітарнай дзяржаве.
54. Месца і роля Гарэцкага ў нац прыгожым пісьменстве. Рознабаковы хар-р таленту. Пакутніцкі лёс мастака. М. Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бел культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нац. прыгожага пісьменства.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-15; просмотров: 3225; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.82.60 (0.006 с.) |