Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
Я. Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадз. ў 1882 г. у засценку Акінчыцы Мінс. вобл. ў сям'і лесніка. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад Мікалаеўшчыны. Скончыў Нясвіжс. настаўн. семінарыю (1902). Настаўнічаў у Ганцавіцкім, Пінскім, Смалявіцкім раёнах. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены, ў 1908 быў асуджаны на 3 гады, адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе. 1912-14 - працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы ў Шнеку. У чэрвені 1913 Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, якая нарадзілася ў сям'і свяшчэнніка. Павянчаліся ў царкве г. Пінска. У час 1-ай імперыяліст. вайны быў мабілізаваны ў армію, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве (1916), служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 - цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў г. Абаянь. У пач. 1918 звольнены з войска. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. У маі 1921 пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім бел пед тэхнікуме, у Белдзяржунівере, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце бел культуры. У ВАВ жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. Уснежні 1944 вярнуўся ў Мінск. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, з'яў-ся старшынёй Бел рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР, народны пісьменнік Бел. Член Саюза пісьменнікаў з 1934 г. Памёр ў 1956 г., пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. У друку дэбютаваў вершам «Наш родны край», напісаным па-беларуску ў 1906 г. У 1910 г. у Вільні выйшаў 1-ы зб. вершаў «Песні-жальбы», затым - кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця», паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Суд у лесе», «Адплата», «Рыбакова хата», аповесцi «Адшчапенец», «Дрыгва», зб-кі вершаў «Водгулле», «Нашы дні», «Адпомсцім», «Голас зямлі», трылогія «На ростанях» і інш. Выступаў у галіне публіцыстыкі і літ крытыкі. 1957 - выйшаў зб-к «Публіц. і крытычн. артыкулы». Выдаў падручнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» і «Методыку роднае мовы». Перакладаў на бел мову творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, А. Міцкевіча. Быў адным з рэдактараў «Русско-бел словаря» (1953).
Гал тэма лірыкі - жыццё сялянства, яго побыт і праца. Паэт паказвае беззямелле, галечу, беднасць. Такі матыў верша «Наш родны край». У гэтым вершы, як і ў многіх інш, Колас праўдзіва раскрывае цяжкі лёс сваёй радзімы, горкую долю бел народа пад прыгнётам царызму. Грамадзянская пазіцыя Коласа - гэта пазіцыя паэта-патрыёта, змагара за свабоду і шчасце народа. Таму такое вялікае месца ў яго паэзіі займае вобраз Радзімы. Адна з вяршыняў патрыятычнай лірыкі - верш «Родныя вобразы» (1908). Гэта разважанне паэта аб любві да роднага краю. Колас гаворыць аб сваей сувязі з бацькаўшчынай, яго сэрца моцна прыкавана да мілых вобразаў роднага краю. Паэт захапляецца хараством Беларусi, aле радаснае, светлае пачуццё любові зліваецца са смуткам. Родныя вобразы «поўныя смутку і жальбы-нядолі, поўныя сумнай красы». Я. Коласа не пакідае думка пра нядолю народа. Паэт засмучаны тым, што радзіма яго заняволена. Верш хвалюе сваёй задушэўнасцю, шчырасцю. У грамадзянска-публіцыс лірыцы К. вялікае месца займаюць вершы-заклікі, непасрэдна звернутыя да народа. Такім з'яў-ца верш «Не бядуй» (1907). Па форме гэта аўтарскі маналог, верш-заклік. Паэт верыць, што родны край не загіне «ў цемені начэй». Як пасля зімы прыходзіць вясна, так і пасля цяжкага прыгнёту настане дзень свабоды. Сонца і вясна, як і ў народнай творчасці, сімвалізуюць шчаслівую будучыню народа, а зіма, цемень начэй - прыгнечанне, няволю народа. Верш «Будзь цвёрды» (1912) таксама адносіцца да грамадзянскай лірыкі. Ён заклікае не цярпець, не гнуцца, быць самім сабой, усхваляе высокую чалавечую годнасць беларуса, яго мужнасць у барацьбе. Выдатным узорам пейзажнай лірыкі з'яў-ца верш «Усход сонца» (1908). Перад намі паўстае прыгожая карціна ранішняй зары. Верш прасякнуты пачуццём радасці, вітання гэтай красы, якая ўпрыгожвае чалавечае жыццё. Прырода ў вершы знаходзіцца ў адухоўленай, гарманічнай еднасці з перажываннямі чалавека. У гэтым вершы Колас услаўляе гармонію і вечнасць хараства прыроды.
22. Матывы, вобразы кнігі паэзіі Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічн рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам). 1910 - выйшаў з друку падрыхтаваны супрацоўнікамі рэдакцыі «Нашай нівы» 1-ы зб-к вершаў Коласа «Песні жальбы», горача сустрэты чытачамі і крытыкай. Кніга хвалявала праўдзівым паказам жыцця народа. У ёй моцна гучалі патрыятычныя матывы, любоў і замілаванне да роднай зямлі, да бел прыроды.
2 гал. матывы спалучаюцца ў лiрыкi ЯК: любоў да народа i нянавiсць да яго прыгнятальнiкаў. Песнi жальбы часта вылiваюца ў песнi гневу i абурэння. У вершах гучыць заклiк да змагання ("Не бядуй”, "Будзь цверды"). Тэма ўсенароднай помсты прыгнятальнiкам раскрываецца ў вершы "Ворагам” - узор грамадзянскай лiрыкi ЯК. Народ выклiкае "багачоў i панства” на суд, абвiнавачвае iх у цяжкiх злачынствах, выносiць iм суровы прыгавор. Прысуд народа - гэта прысуд гiсторыi. Час расплаты непазбежны - гэта сэнс верша. Думка гэта як заклiк да народнай рэвалюцыi. Колас хацеў бачыць сваю радзiму вольнай i шчаслiвай. Сваю веру ў лепшую будучыню народа паэт выказаў у вершы "Не бядуй". Паэт заклiкае народ не паддавацца роспачы, не трацiць надзеi на вызваленне. Ён верыць, што родны край не загiне у цеменi начэй. Як пасля зiмы прыходзiць вясна, так пасля цяжкага прыгнету настане дзень свабодны. Вобразы вясны, сонца, зiмы, цеменi начэй ужываюцца як паэтычныя увасабленi. Яны кантрастна супрацьпастаўлены. Вясна i сонца сiмвалiзуюць светлую долю радзiмы, зiма i цемень начэй - панаванне рэакцыi, прыгнечанне. У вершы "Родныя вобразы" Колас звяртаецца да роднага краю і да самога сябе з пытаннем-роздумам, якая сіла прываблівае яго да бацькоўскай зямлі, чаму напаўняецца яго сэрца смуткам і радасцю: Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы я К вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы, Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя сумнай красы? Цудоўныя бел мясціны выклікаюць у паэта не толькі радасць і замілаванне, але і сум. У гомане спелай нівы, у шуме-гудзе высокага лесу, у ціхай жальбе палёў паэт чуе "песні цягучыя, песні пакутныя" простых людзей працы. Яго сэрца баліць за прыгнечаны народ, зняволеную радзіму. Тужлівы боль чуецца ў радках вершаў Коласа пра родную старонку, пра жыццё вёскі і яе людзей. Сіратліва выглядаюць скрыўленыя хаткі, сумныя вербы, могілкі з пахіленымі крыжамі, вузкія сцежкі: Край наш родны, бедна поле! Ты глядзіш, як сірата, Сумны ты, як наша доля, Як ты, наша цемната. ("Наш родны край") Сумам вее і ад верша "Маці", у якім Колас расказвае пра цяжкі лёс жанчыны. Многа гора спазнала яна за сваё жыццё: смерць мужа-батрака, заключэнне ў астрог сына, беззямелле, голад і холад. У зімовую ноч, калі "вецер вые за вугламі, у коміне галосіць", "глуха лес гамоніць", маці ўспамінае мінулае жыццё, у якім больш было гора і слёз, чым радасці. Паказваючы бязрадасную карціну сялянскага жыцця, моц мацярынскага цярпення, Колас прымушае задумацца над прычынамі пакут простых людзей. У Коласа нямала вершаў, прысвечаных тэме паэта і паэзіі ("Песняру", "Дудка", "Родныя песні", "Не пытайце, не прасеце"). У іх аўтар патрабуе ад мастакоў слова быць выразнікамі дум і жаданняў народа, смела раскрываць праўду жыцця, пісаць узнёсла і ўсхвалявана. Паэзія, на думку Я. Коласа, - гэта зброя, якая павінна дапамагаць у барацьбе за перабудову жыцця. У вершы "Песняру" сілу і моц паэтычнага слова аўтар параўноўвае з магутнасцю прыродных сіл, з маланкай, з перуном: Заспявай жа ты песню такую, Каб маланкай жахала яна І паліла нядолю людскую, Каб грымела, як гнеў перуна. Такім чынам, асн. тэмамі ў Коласа з'яў-ца тэма Бел., роднага краю, красы роднай прыроды, сялянскага жыцця, цяжкай паднявольнай працы. Вершы паэта ўвабралі ў сябе надзеі і спадзяванні простых людзей, іх імкненне да свабоды і шчасця. Яны з'яў-ца своеасаблівым гімнам у гонар чалавека працы, мастацкім выяўленнем рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый аўтара. Адрозненні: Купала - рамантык, Колас - рэліст, Купала - фантазія, Колас - рэальнасць, Купала - польскія традыцыя ў літ-ры, Колас - рускія і ўкраінскія.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-15; просмотров: 1765; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.125.171 (0.006 с.) |