Навука як спецыфичны тып пазнання 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Навука як спецыфичны тып пазнання



Навука характарызуецца з 3 важнейшых вымярэнняу:А)-Спецыфичны вид пазнавальнай дейнасци, яки адрозниваецца ад штодённага мастацкага и филасофскага пазнання;Б)-выкладеная на спецыяльнай мове систэма абгрунтаваных ведау;В)-асобны сацыяльны инстытут(арганизацыя навуки,яе финансаванне,сацыяльныя патрэбы).Навука не абмяжоуваецца пазнаннем тольки тых абьектау, якия зафиксаваны у практычнай сферы.Яна даследуе и тыя абьекты,якия могуць знайсци прымяненне у будучыни.Напр, тэарэтычнае вывучэнне у физ навуцы прывяло да адкрыцця законау атамнага дялення,якия заклали аснову для зьяулення атамных эл станцый.У межах чалавечай гисторыи и культуры параллельна з навуковыми ведами ствараюцца розныя альтэрнатыуныя падыходы и праграммы:1)Паранавука-вучэнни,якия иснуюць и развиваюцца за межами и идэалами навуковай рацыянальнасци, Але адначасова звязаны з навукай па пэунай праблематыцы;2)Этнанавука-Н,якая выступае як прадукткалектыунага народнага вопыту.Иснуе у бесписьменнай ф-ме и захоуваецца асобными группами и кастами грамадян;3)Протанавуковыя веды-веды,якия уяуляюць першасныя ф-мы асэнсавання рэальнасци,кали яшчэ адсутничаюць якия-н. тэорыи;4)Дэбиантныя веды-навука,якая адхиляецца ад агульнапрынятых эталонау,нормау,крытэрыяу навуковасци(физика пач20ст выступала у якасци такой навуки).

 

 

47. Логика развицця сацыяльнай филасофии.

сацыяльная филасофия-частка филасофии,у якой разглядаюцца праблема чалавека у яго индывидуальнасти, а таксама разглядаецца грамрдства у цэлым.

Напрамки развиття филасофии:

1.Сацыяльны идыялизм:Грамадства разумеецца як нейкая механичная суша людей,а не як суцэльны арганизм.У филасофии Гейгеля сцвяржаецца,што якую-небудь систэмнасть у грамадства можа прынести Тольки абсалютня идэя.

2.Геаграфичны дэтэрминизм:(дэтэрминизм з лат.-прадвызначать)Склался думка што развиццё чалавечыства залежыть ад климатычных умоу. Геаграфичны дэтэрминизм дапамагае убачыть залежнасть чалавека ад клим. умоу.

3.Гистарычны матэрыализм: Для тлумачэння и анилиза марксизм выкарыстоувае грамадскае быццё(умовы и законы жицця людзей) и грамадски светапогляд(сист. пачуццяу,поглядау,идэй,якия адлюстраувають гр. жиццё).Грамю.свядомасть праякляецца у формах палитыки,марали,права,рэлиги.

4.Тэхницызм: асновай и рухавиком грамадства зйяуляецца классавая баратьба.У аснове развицця прысутничае тэхника,якая вызначае уравень жыцця.На аснове тэхничызма,як фил. напрамка складае тэхнекратыя,т.е. усе пытанни,права,марали неабходна разглядать з пазицый тэхники.

 

 

Грамадства як систэма

Фармацыйная мадэль

Гистарычны прагрэс разгляд. як узыходжанне ад адной фармацыи да др. пры гэтым фармацфыи размяркоуваюцца

па храналагичнаму парадку.

Парады гма фармацыи аперыруе такими паняццями як лад вытворчасци, клас. барацьба.

Цывилизацыйная мадэль

Гистарычны тэрмин ”цывилизацыя” фармавауся и асэнсоувауся у 3-ох варыянтах: а) франц. разуменне цыв.

Паняцце цыв. з’яв. у 18ст. у працах Вальтэра,Гольбаха.Асноуными паказчыками цыв. тут личылася ветливсць,рэліг.талерантнасць,

карэктнасць,рацыянализм.Пагэтаму у франц. разуменни цыв. была шчыльна звязана з элитарнасцю.

а)англ. разуменне цыв. Тут цыв развивалася у инш напрамках.Пагэтаму у разуменни цыв англичане укладвали сац уладкаванасць чал,дабрабыт и здароуе людзей.

а) ням. разуменне цыв. Тут личылася што у любы момант иснуе вял. колькасць цыв.,але усе яны могуць узникн.тольки у вынику дэградацыи культуры,дабрабыт знішч. Маральныя кашт. І традыцыі

Асноун. прадст. гэтай канцэпцыи з’яул. О.Шпэнглер,А.Тойнби перспектыуными па их личылися тыя цыв.,якия здолели пауплываць на шматликия народы

Тэхнагенная цывілізацыя

1)Цывілізацыя-узрастаючае пашырэнне прыроды створанных чал. прадметау і працэссау.Пад цывіл. разум. Тэхніка-тэхналагічная іннавацыя,так сама адосіцца стасункі людзей пісьменства людзей прававая сістэма рынак грошы.

2)Цыв.асобы тып грамадства узнікаючы пры пераходзе ад першабытнага стану да антычнасці.У аснове-сістэмнае бачанне са спецыфікай яго культуры,маральных каштоунастей,соц.адносін.

3)Цыв як тэхналогічнае і тэхнічнае вынаходніцтва,а культура духойны свет чалавека(мова,сямья)

Вынік:Лічыцца:прагрэс у сферы тэхнікі не прыводзіць да маральнага прагрэссу а да дэградацыі культуры.

Цывілізацыйнае развіцце:

традыцыяналісткі вырыянт: У аснове культура індыі кітая антычнасть….

Тэхнагенны -пачын з перыяду рэфарм цэркоунага жыцця зап. Еуропы.У развіцці выконваюць новыя тэхнал.(соц кіравання і сац камунікацыі)прызнае актыуную суверенную асобу.

Філасофія тэхнікі

Тэрмін тэхніка сустракаецца ўжо у працах Платона і Арыстоцеля ў сувязі з аналізам імі прадметаў створаных чал.Выражэнне філ тэхнікі упершыню было выкарыстана ням філ Каппа.Тэрмін тэхніка ў яаксці паняцця утрымлівае 2 сэнса: а) абазнач арудзе і інструменты працы,якія ствар чал дзеля уздзеяння на акаляючае асяродзе. б) гэта сістэма навукаў і узровень майстэрства.Тэхніка у адрозненні ад прыроды заўседы ствар чал.У інтарпрытацыі Каппа чал свар штучную прыроду,якая есць працяг чал арганізма.У гістор філ традыцыйна вяліся спрэчкі адносна тэхніка-сімвалічнага быцця чал.У адносінах да філ тэхнікі існуе вялікая колькасць варыянтаў: 1) натуралістычны падыход.Чал у адрозненні ад інш жывых істотаў не хапае спец органаў,якія забяспеч б яго існаванне. 2) волевая інтэрпрытацыя тэхнікі.Чал рэалізуе праз артэфакты сваю волю да улады над прыродай і інш людзмі. 3) прыродна-навуковы падыход.Тут тэхніка разгляд як прыкладная навука ў ва ўсей яе дакладнасці.

Прыродныя асновы грам жыцця. Пасіянарнасть.

Прырода гэта увесь фізічны свет за выкл.

чал. грам-ва.Грам-ва-адасобленая частка прыроды і у той жа самы час пастаянна з ёю звязана.Вылучаюць дзве крайнія супрацьлеглыя канцэпцыі: а) прырода разгл-ца выключна якм нейкі хаос,як сістэма стыхійных сіл. б) у прыродзе усё сістэмна і тут пануе разумная заканамернасть.

У сярэднявеччы прыр і чал. разгл як божае тварэнне.Тут адзінства ужо адсутнічае:чал. надзелены духоунасцю і супрацьпастауляецца нізкай і грахоунай прыродзе.

Пасіянарнасць у тлумачэнне гіст з’явау кіруецца прызнаннем факта вывяржэнні біясферы.Пасіянарыі веЖльмі тонка фіксуюць і улоуліваюць касмічныя змяненні і робяць гэт. касм. уздзеянні праграмай свайго жыцця.Пасіянарыі перадаюць іншым людзям свае перакананні,марльныя нормы,узоры паводзінау.Пасіянарнасть так шырока распаусюджваецца у нутры старога этнасу,

што ён дэградуе і разбураецца,а на яго парэштках узнікае новы этнас.

Культура.

У першапач. сэнсе культ. разумелася грэкамі як дагляд і вяхаванне чал. Култьтура бывае матэр-ай і дух. і ахоплівае усё тое што створана чалавекам:

1)матэр-ая культура- гэта прадметы вытворчасці,тэхнікі,прылады і збудаванні,

адзенне.Мат. культ. з’яулецца працэссам

узнаулення чал. рода.

2)духоуная культура- гэта чал паняцці, якія зауседы папярэднічаюць матэр-ай

вытворчасці.Да духоунай культ. адносяцца

пазнавальная дзейнасць чал.,традыцыі, ідэалогія,а таксама кантакты паміж людзьмі.

3)масавая культура- узнікае у 18-19ст,як

вынік павышэння дабрабыту звычайнага чал. менавіта гэтаму чалавеку стала прапаноувацца вельмі банальныя формы паводзінау,якія з’яуляюцца лёгкімі для успрыняцця.

3)масавая культура- узнікае у 18-19ст,як

вынік павышэння дабрабыту звычайнага чал. менавіта гэтаму чалавеку стала прапаноувацца вельмі банальныя формы паводзінау,якія з’яуляюцца лёгкімі для успрыняцця.Найбольш змястоуная крытыка масавай культуры прысутнічае у працы Маркузе:”Адмерлы чалавек”

4)суб’ектыуная культура -гэта сістыма сімвалаў,нормау узору паводзін,якія адрозніваюць тую ці іншую групу:карпаратыуную,сацыяльную, канфесійную,сац-ю.

а)нацыянальная субкультура Гэта абазначэнне спецыфікі пэўнага народа, ягонай мовы, культуры, гаспадарчага уклада, адзенне, спевы, танцы.

б)канфесійная субкультура Яна складваецца на аснове агульнай веры і прыналежнасці той ці іншай царквы

в)прафесійная субкультура Яна звязала з межамі працы і прыналежнасці да ягонай прафесіі.

55. Экзістэнцыялізм: быццё сапраўднае і несапраўднае.

Тэрмін экзістэнцыя у перакладзе азнач. існаванне, пры гэтым пад існаваннем разумеецца толькі існаванне унутр. свету чалавека.Гэта філ. узнікла у Герм. пасля 1 сусвет. Вайны (прадстаўн. Хайдэггер і Ясперс). Значыць экзіс. гэта іррацыянальная філ., якая не апілюе да сілы чалавечага розуму, а шукае нейкія іншыя падыходы.

1.Несапраўднае быццё.Паводле экзіст. у любы час сучаснасці з усімі яе хлопатамі, жаданнямі, спакусамі, патрэбамі закрывае ад чалавека скіраванасць яго да ўласнай смерці. Пагэтаму пры несапр. быцці чал. дзейнічае як нейкі звычайны фізічны прадмет, значыць чал. успрымаецца толькі па аналогіі з інш. людзьмі.

2.Сапраўднае быццё. Гэта ўсведамленне непазбежнасці смерці. Усвядомеўшы непазбежнасць смерці чалавек па новаму можа глядзе на сваё прызначэнне ў дзеянні, ў зямным быцці

 

54. Філасофія Жыцця.

З другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбываецца пераход клас фі-і да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме (з лац.: irrationalis – неразумны, недасведчаны). Ірацыяналізм аб’ядноўвае самыя розныя філасофскія вучэнні, якія супрацьпастаўляюць розуму – інтуіцыю, веру, інстынкты, містыку, эмоцыі як асноўныя віды пазнання. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае жыццё. Ірацыяналізм – вынік крызіса класічнага рацыяналізма. Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця. Філасофія жыцця разглядае ўсё жывое, як супрацьлегласць штучнаму, створанаму, сканструяванаму.

Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).

Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё Еўропы 19 – 20ст. развіваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Ніцшэ жадае пераадолець гэты ўпадак пры дапамозе сваёй філасофіі. Менавіта гэтаму і прызначаны яго асноўныя творы: “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам” і інш. Чалавек разглядаецца Ф. Ніцшэ як ірацыянальная істота, якая кіруецца толькі інстынктамі, неўсвядомленымі жаданнямі. Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае прырода,чалавек і “воля да ўлады”. Ніцшэ сцвярджае, што культура – сінтэз апалонаўскага і дыянісійскага пачаткаў. Культура старажытнай Грэцыі вызначалася барацьбой паміж культамі багоў Апалона і Дзіоніса, адпаведна культа розума, навукі гармоніі, самаабмежавання і культа зямлі, дзікай прыроды, пладароддзя, жыцця. Крызісны стан чалавека 20ст.- гэта вынік перабольшвання апалонаўскага (рацыянальнага) пачатку над жыццём, інстынктамі, свабодай. Ф Ніцшэ за дыянісійскі пачатак у чалавеку, ягоную моцу, здольнасць да выжывання. У цэлым, Ніцшэ дае негатыўную дэфініцыю чалавеку ў сувязі з тым, што чалавек цывілізацыі не жадае падпарадкоўвацца законам дзікай прыроды і як вынік ігнаруе сваю асноўную прыкмету “волю да ўлады”. У Ніцшэ чалавек – гэта не толькі хвароба, пыхлівая і ганарыстая мошка, але разам з тым чалавек – гэта і “воля да ўлады”. Але большасць людзей, ва ўмовах цывілізацыі, страчваюць “волю да ўлады”, як сваю асноўную прыкмету. І гэта адбываецца ў сілу таго, што мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека. Пагэтаму чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым “цікавая жывёліна”. Паводле Ніцшэ мараль узнікае і існуе толькі ў асяроддзі слабых людзей, якія пры дапамозе яе жадаюць схаваць сваю слабіну і нікчэмнасць. Сацыяльнай роўнасці Ніцшэ супрацьпастаўляе міф аб няроўнасці людзей: грамадства павінна існаваць у форме расы гаспадароў, якія павінны кіраваць і расы рабоў, якія павінны падпарадкоўвацца.

У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства. Ніцшеанства, ў пэўнай ступені паўплывала, на розныя філасофскія напрамкі 20ст., кшталту, філасофія жыцця, прагматызм, экзістэнцыялізм і інш., якія па – свойму тлумачылі спадчыну Ф. Ніцшэ.

56. Фенаменалогія

19-20ст парадзіла не толькі філ. марксізма але і мноства розных філ. напрамкаў на захадзе якія сталі называцца сучаснай філасофіяй.

Фенаменалогія адстайвае палажэнні аб тым што ўсе законы якія існуюць у прыродазнаўчых навуках заўсёды адкрываюцца і афармляюцца з пазіцыі чыстага розуму і не могуцб быць правераны на практыцы напр. закон сусветнага прыцягвання. У межах фенаменалог. разуменне свядомасці вельмі спецыфічнае. Тут свядомасць прызнаецца толькі дзеля таго каб адштурхнуўшыся ад яе разглядаць свядомасць у якасці асобнага прадмета-фенаменалагічнага аналіза. Феномены- гэта структурныя элементы свядомасці але такой свядомасці якая не падпадае пад якія-неб. назіранні і якое немагчыма зафіксаваць. Феномены маюць наступную структуру: а) кожны феномен мае моўную абалочку б) кожны феномен мае эмацыяльную афарбоўку

57. Неапазітывізм.Фізікалізм ў сацыялогіі.

Гэта адзін з напрамкаў сучаснай філасофіі.Пачынальнікам пазітывізскай філ. з’яўляецца фран. філ. Конт. Першапачаткова пазіт-ы лічылі што ўсе станоўчыя веды,усю інфармацыю можна атрымать толькі пры дапамозе нейкіх вузкіх спецыяльных навук, якія маюць справу з нейкімі дакладнымі фактамі.А калі так то лепей зусім адмовіцца ад філ. і тады ўсё павінна спрацоўваць на аснове практыцы. Усваім адмаўленні традыцыйна філ-скі пазітывізм у далейшым сам ператвараецца ў звычайны філ-скі тып. У 20 ст. пазітывізм у сваім развіцці прымае форму неапазітывізма (прадстаўнікі англ. Рассел і Поппер). Згодна неапазітывізма пры вывучэнні грамадства сацыялогія, як навука аб ім, павінна выкарыстоўвываць канцэптуальную схему, якая выпрацавана сучаснай фізікай.У выніку гэтага і для сацыялогіі і для фізікі існуюць адзіныя і універсальныя прынцыпы і падыходы.

Напрык. У фізікі тэрмін энергія пераходзіць у сацыялогію і аналізуе пэўны стан грамадства.Аналагам фізіч. паняцця сілавога поля ў сацыялогіі выкарыстоўваецца паняцце сітуацыя. Значыць неапазітывізм змяншае ролю суб’ектных аспектаў чал., з такога разумення сацыялогія павінна Вывучаць толькі адкрытыя паводзіны людзей.

Герменэутыка

-напрамак ф-і,азначае тлумачэнне чал-кам прыроды і грам-ва.(ад Гермес(камень)-бог-ахоунік(дарог, таргоулі) у грэкау,ен распавядау людзям волю др. багоу) Упершыню датычалася да піф-цау,у тлумачэнні лікау,рэлігійн. тэкстау. Актыуная яе распрацоука пачылася у новай ф-і(В.Дыльтэй,Х.Гадамэр).Яе цікаяць праблемы іншага”я”,яна ставіць пытанне,ці можа пранікнуць у душу іншага чал-ка. Прырода разумення слова-двуадзіна:1)знак,які абазначае прадмет2)слова нясе нейкую інф-ію і утрымлівае нейкі сэнс. Гер-ка размяжоувае сэнс і значэнне(пра зорку) Метад герменаут. кола- заключаецца у спробах зразумець цэлае праз часткі і зразумець наадварот(слова-сказ-тэкст)

59. Постмадэрнізм.

Сінонімы: постмадэрн, новы мадэрн, нэаавангард, постцывілізацыя, пост поп-арт. У 70-х г.г.20ст. постмадэрнізм замацоўваецца ў філасофіі, асабліва ў французскай, і пачаў падвяргаць рэвізіі ўсю філасофію Новага часу, з яе навукацэнтрызмам і гуманізмам. Асноўныя прадстаўнікі -- французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці(г.н.-1931). У філасофскім постмадэрнізме прысутнічаюць элементы ўсіх плыняў сучаснай філасофіі, якія папярэднічалі яму. Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай, так і ад усіх напрамкаў некласічнай філасофіі і называе сябе постнекласічнай. Асноўныя рысы постмадэрна: фрагментарнасць, неакрэсленасць, плюральнасць, рэлятывізм, іранічнасць, адсутнасць аўтарытэтаў, інтэрпрэтыўная поліварыянтнасць. Постмадэрнізм выражае глыбокае расчараванне ўсім папярэднім развіццём і навукі і тэхнікі, так як яны прывялі да цяжкасцей чалавечага выжывання. І гэта адбываецца ў сілу таго, што працяглы час развіваўся культ навукі і тэхнікі; чалавек—мадэрн верыў у тое, што магчыма змяніць ўсё і падладзіць акаляючы свет пад свае, чалавечыя патрэбы. Але гістарычны час сведчыць, што і сусвет у цэлым і асобныя прадметы і з’явы ды і сам чалавек не паддаюцца адназначным апісанням і інтэрпрэтацыям; выключна ніхто і нішто не ўкладваецца ў нейкія тэарэтычныя схемы. Любая інтэрпрэтацыя робіцца сумніўнай і неадназначнай. Постмадэрнізм разумее і навуку і тэхніку і творчасць, ”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”..

Выкананне ўсемагчымых спраў, дзеянняў, учынкаў адбываецца ў форме сімулякра (дакладная копія, арыгінал якой ніколі не існаваў). Дзякуючы сімулякрам сціраецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй. Пагэтаму рэальнае падмяняецца толькі знакамі рэальнага і стварае гіперрэальнасць. Сімулякр (лац.--simulare—прытварацца) выцясняе сабою арыгінал, і робіцца важней арыгінала. Напрыклад, рэклама мае вельмі аддаленыя адносіны да рэальнага прадмета; купляючы прадмет, мы купляем не столькі сам прадмет, колькі ягоную рэкламу. У якасці сімулякраў выступаюць тэхніка, навуковыя адкрыцці, каханне, праца, смерць, палітыка, хвароба, тэлебачанне і г. д. Сімулякры ва ўмовах тэхнагеннай цывілізацыі праглынулі сабой ўсе прадметы, г.зн. рэальнасць ў звыклым сэнсе слова.

Дэцэнтрацыя, яе сэнс заключаецца ў тым, што ў эпоху постмадэрна адмаўляюцца ўсе правілы і прынцыпы, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта “мэтанарратывамі” ці мэтарасказамі. Да іх адносяцца навука, рэлігіі, свабода, тэхналогіі, рынак, эмансіпацыя, сацыялізм, капіталізм і г. д. Менавіта, яны прывялі да трагедый фашызма і камунізма. Але ўсё гэта не азначае, што ўсе нарратывы павінны быць адкінутымі. Мікранарратывы (мікрарасказы) маюць права на жыццё. І гісторыя, і ісціна, і прырода трактуюцца, як мікрарасказы аб гістарычных падзеях, аб прыродных з’явах як нарратыўная гісторыя. Паводле постмадэрнізма адзінае, цэлае не існуе, а існуе толькі шматлікае. А калі знікае адзінае, цэлае, то знікае і цэнтр яго; калі знікае цэнтр, то знікае і апазіцыя яму; цэлае заўсёды ўслізвае і хаваецца за фрагментарнасцю. У выніку дэцэнтрацыі пазнанне чалавека характарызуецца не з дапамогай паняцця “дрэва” з ягонай вертыкальнасцю, а з дапамогай паняцця рызома( трава, карнявішча,грыбніца), якая сцелецца па зямлі і дае шмат парасткаў, у супрацьлегласць структуры “дрэва” з яе вертыкальнасцю супрацьстаячых апазіцый: навуковае--ненавуковае; ісцінае--лжывае. Рызома так уладкавана, што ў ёй кожны парастак мае магчымасць перакрыжоўвацца з другім. Няма цэнтра, няма перыфірыі, няма выйсця, такая структура патэнцыяльна безмежная; прастора дагадкі--гэта прастора рызомы. У класічным філасофскім здумленні прысутнічае гвалтоўная іерархія. Усе паняцці дзеляцца на пары: суб’ект--аб’ект; захад--усход; знешняе--унутранае; мужчыны - жанчыны, прыгожае - агіднае, цэлае - частка. Адна з двух супрацьлегласцей “вядзе” другую, ці мае над ёй перавагі. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адну з’яву ад другой, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.Такім чынам, тое што лічылася раней неістотным, маргінальным, робіцца цікавым, значным, важным. Постмадэрніст адчувае сябе няўтульна, як у хаосе, так і ва ўладкаваным космасе, ў якім ён усё успрымае не больш, чым нейкія забабоны. Ён жадаў-бы жыць ў тонкім памежным пласце паміж хаосам і космасам.

Прагматызм

Выключна амерык фія(па паходжанню і прызнанню).Пачаў афармляцца у 19 ст. Найвыш разв-20ст. Пачынальнік-У. Чэмс, Ч. Пірс. Прагм цалкам адмаўляе палажэнне аб прыроднасці чалага вопыту. Вопыт узнікае толькі пад час вырашэння практычных задач.Ісціна-нішто іншае, як карыснасць. Пр не прызнае прызнаванне Бога, але карыснаць ідэі Бога для пр вельмі значна.Бог патрэбен чалу,каб у патрэбны момант падштурхнуць чала да дзеяння.

 

Філасофская думка Беларусі.

У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час панавалі філасофска-тэалагічныя формы свядомасці. Гэта было звязана з рэальным становішчам рэлігіі і царквы, а таксама са спецыфікай Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ, пад час якіх узмацняліся ўплывы заходнееўрапейскіх традыцый на філасофскую думку айчыннай гісторыі.

У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вулучаюцца тры перыяды:

ранняе Адраджэнне (16 ст.) -- ад Скарыны да Рэфармацыі. У гэты час асэнсоўваюцца рэнэсансна-гуманістычныя каштоўнасці.

Філасофская думка эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (другая палова 16 ст.). У гэты час назіраецца спроба перагляду рэлігійна-філасофскіх каштоўнасцей і прапаганда вольнадумства.

Позняе Адраджэнне і Контррэфармацыя (17-18 ст.ст). У гэты час на першы план выходзіць этычна-філасофская праблематыка.

Францыск Скарына (1490-1551гг.) -- першадрукар, асветнік, гуманіст, доктар медыцыны. На працягу 1517-1519 гадоў надрукаваў 23 кнігі Бібліі і зрабіў да іх свецкія каментары.

На самае вострае пытанне "ці створаны свет Богам, ці ён існуе спрадвеку?", Скарына адказваў у межах традыцыйна-хрысціянскага разумення. Разам з гэтым Скарына супастаўляў хрысціянскае вучэнне аб стварэнні свету з "нічога" і высновай Арыстоцеля "З нічога і нічога не можа ўзнікнуць".

Ідэал Скарыны -- чалавек, які спалучае ў сабе біблійскую мудрасць і мудрасць філасофскую.

Сымон Будны (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму, радыкальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога (бог-айцец, бог-сын і бог-дух святы). С.Будны прапагандаваў вяршэнства розума над верай, тлумачыў шмат якія цуды Бібліі як абумоўленыя прыродай падзеі

Казімір Лышчынскі (1634-1689). Асноўнай працай К.Лышчынскага з'яўляецца трактат "Аб неіснаванні бога", за якую 30 сакавіка 1689г. ён быў спалены на вогнішчы.

Згодна К.Лышчынскага, немагчыма сродкамі логікі даказаць быццё Бога, без пасылкі-аксіёмы, што бог існуе, як гэта рабілі ў сярэднія вякі схаласты, у прыватнасці Тамаза Аквінат (Фама Аквінскі). Пагэтаму ілжывыя мудрацы-прарокі ашукваюць чалавека аб існаванні бога, а самі ўпадабляюцца тым сляпым, якія хлусяць, што яны бачаць у цемры.

Бог, згодна Лышчынскага, гэта стварэнне чалавечага розуму, вынік ягоных фантазій. Адсюль вынікала, што рэлігія -- гэта ашуканства, пагэтаму яна не з'яўляецца асновай чалавечай маралі.

 

Руская ф 19-20

У Расіі 19-пачатку 20 ст.ст. існавалі два напрамкі матэрыялізма: антрапалагічны і ўтылітарны. Антрапалагізм вызнаваў М.Чарнышэўскі (1829-1889), які лічыў, што ўся прырода развіваецца ад ніжэйшага да вышэйшага, а чалавек -- частка прыроды, пагэтаму месца для Бога ў гэтай канцэпцыі адсутнічала.

Ядром этычнай дактрыны Чарнышэўскага была тэорыя г.зв. "разумнага эгаізма", у якой ён аддаваў перавагу розуму над пачуццямі і воляй. Эгаізм разглядаўся як прыродная ўласцівасць чалавека, а дабро ўяўлялася толькі як сістэма такіх паводзін, якія былі карыснымі для большасці людзей.

Утылітарны матэрыялізм.Дз. Пісараў (1840-1868) развіваў тэорыю рэалізма і лічыў, што пры вывучэнні прыроды неабходна даследваць толькі вядомыя і карысныя для чалавека з'явы і працэсы прыроды, г.зн., чалавек павінен адносіцца да прыроды утылітарна (utilitas -- з лац. карысць, выгада). Пры вывучэнні грамадства асноўную ўвагу неабходна ўдзяляць толькі тым сферам, якія спрыяюць выжыванню чалавека ў грамадстве (накшталт, сямейныя, роднасныя, суседскія адносіны).



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 353; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.226.105 (0.049 с.)