Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Міжнароднае становішча у друг.палове 1930-гг.Стварэнне блоку агрэсіуных дзяржау.Мюнхенскае пагадненне↑ Стр 1 из 6Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Міжнароднае становішча у друг.палове 1930-гг.Стварэнне блоку агрэсіуных дзяржау.Мюнхенскае пагадненне Ужо ў верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз – «Траісты пакт» (так званая «вось Берлін-Рым-Токіа»). Фармальна Антыкамінтэрнаўскі пакт з’яўляўся ідэалагічным пагадненнем. Але акрамя барацьбы супраць уплыву Камінтэрна ў сакрэтным дадатку да яго прадугледжвалася абавязацельства бакоў не аказваць дапамогу СССР, калі ён будзе ў стане вайны з адным з яго ўдзельнікаў. Гэта закладвала асновы ваенна-палітычнага саюзу трох агрэсараў і вяло да падзелу сфер ўплыву ў Еўропе і Азіі. Адначасова сама назва пакту павінна была зняць занепакоенасць заходнееўрапейскіх краін стварэннем такога саюзу – бо абвяшчалася аб антыбальшавіскім яго накірунку. Гэта дазволіла Гітлеру спакойна рыхтавацца да пашырэння «жыццёвай прасторы» для арыйскай расы ў Еўропе. Заходнееўрапейскія дэмакратыі не здолелі адыйсці ад прынцыпаў палітыкі «замірэння», распаўсюдзіўшы іх і на новых агрэсараў. Н.Чэмберлен санкцыянаваў аншлюс Аўстрыі, у выніку 11 сакавіка 1938 года на яе тэрыторыю ўвайшло 200-тысячнае германскае войска. 13 сакавіка Аўстрыя «уз’ядналася» з Германіяй. Толькі СССР прызываў да жорсткага, у тым ліку ваеннымі сродкамі, адпору агрэсару, але гэтыя прапановы не знайшлі паразумення ў Лізе Нацый. Вельмі напружаная сітуацыя склалася на Далёкім Усходзе, дзе барацьбу за тэрытарыяльны перадзел вяла Японія. Яна разлічвала ўвайсці ў кола «вялікіх» дзяржаў, але была зняважана Англіяй і ЗША пад час падпісання Портсмуцкага міру па выніках Русска-японскай вайны. Таму ўвайсці ў кола «вялікіх» краін свету яна імкнулася праз усталяванне свайго панавання ў Кітаі і ў басейне Ціхага акіяна. У верасні 1931 г. японскія войскі акупіравалі паўночны Кітай – Маньчжурыю і стварылі там марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-Го. «Пераемнасць» улады сімвалізаваў былы імператарам Кітая – Пу-І, які юрыдычна ўзначаліў урад краіны, але фактычна не меў ніякіх паўнамоцтваў. Ліга Нацый ў лютым 1933 г. асудзіла захоп Маньчжурыі і патрабавала вярнуць яе Кітаю. У адказ Японія выйшла з Лігі Нацый у сакавіку 1933 г. і пачала рыхтавацца да новых тэрытарыяльных захопаў. У 1937 г. японскі ўрад разгарнуў шырокамаштабную агрэсію ў цэнтральным Кітаі, захапіўшы вялікую тэрыторыю з багатымі прыродныя рэсурсы. Савецкі Саюз аказаў падтрымку кітайскаму ўраду Гаміньдан і заключыў з ім 21 жніўня 1937 г. дагавор аб ненападзенні. У лістападзе 1937 г. у Бруселі адкрылася канферэнцыя 19 краін, якая абмяркоўвала «японскае пытанне». Удзельнікі канферэнцыі маральна асудзілі агрэсара і абмежавалася добрымі пажаданнямі ў адрас Кітая. Урады Англіі, Францыі і ЗША рабілі спробы справакаваць савецка-японскую вайну, чаму спрыяла жорсткая пазіцыя СССР у адносінах да японскай агрэсіі. Так, з 1936 па 1938 гг. на ў сходняй мяжы СССР адбылося 230 узброеных савецка-японскіх канфліктаў. Летам 1938 г. японскія войскі былі разгромлены каля возера Хасан, а ў маі-жніўні 1939 г. у раёне р. Халхін-Гол (Мангольская народная рэспубліка). Падчас адкрытай інтэрвенцыі Японіі супраць МНР савецкія і мангольскія войскі здолелі разбіць японскую групоўку лікам у 38 тыс. салдат. Гэтае паражэнне перапыніла намеры японскіх мілітарыстаў на Далёкім Усходзе, пераарыентавалі галоўны накірунак іх агрэсіі ў паўднёвыя рэгіёны Ціхага акіяна. Гэта супярэчыла памкненням Англіі. Яшчэ перад катастрофай пад Халхін-Голам Японія атрымала падтрымку сваёй палітыкі ад Лондана. У чэрвені 1939 г. паміж гэтымі краінамі было падпісана пагадненне, згодна якому Англія абавязвалася не супрацьдзейнічаць Японіі ў Кітаі (і Савецкай Расіі) калі апошняя не будзе пагражаць англійскім калоніям у рэгіёне – Індыі, Сінгапуру і інш. Гэтае пагадненне больш вядома як «далёкаўсходні Мюнхен». Цікавую пазіцыю займалі ў знешнепалітычных справах ЗША. Яшчэ ў XIX ст. у Кангрэсе была прынятая дактрына знешнепалітычнай дзейнасці – «дактрына Манро». Сутнасць яе: Амерыка – для Амерыкі. Яна прадугледжвала неўмяшальніцтва ЗША у еўрапейскія справы, якія не датычыліся нацыянальных інтарэсаў Амерыкі, але і справы амерыканскага кантыненту аб’яўляліся выключнай манаполіяй амерыканскага ўраду. Спробу прэзідэнта В.Вільсана ў пачатку XX ст. (першая сусветная вайна) выйсці на шырокую міжнародную арэну амерыканская палітычная эліта не прыняла і ЗША вярнуліся пасля першай сусветнай вайны да прынцыпаў «дактрыны Манро». Мюнхенскае пагадненне Да 1938 г. узрасла напружанасць ў Еўропе. У лістападзе 1937 г. Гітлер на нарадзе з ваенным кіраўніцтвам паставіў мэту – далучыць да Рэйху Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць (10-е месца ў свеце). Гэта было магчыма толькі пры нейтральнай пазіцыі Францыі і Англіі. Н.Чэмберлен 24 сакавіка 1938 г. заявіў, што адмаўляе Чэхаславакіі ў дапамозе пры агрэсіі з боку Германіі. Але ўрад Чэхаславакіі разлічваў на дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і СССР. 22 жніўня 1938 г. нарком замежных справаў СССР М.Літвінаў заявіў германскаму паслу ў СССР Шуленбургу, што СССР акажа Чэхаславакіі усялякую падтрымку, якую тая запросіць. Да верасня 1938 г. на заходняй мяжы СССР сканцэнтраваў 40 дывізій і танкавы корпус, яшчэ 36 дывізій рыхтавалася да перакідвання. Але 27 верасня 1938 г.Н.Чэмберлен папярэдзіў прэзідэнта Чэхаславакіі Э.Бенеша аб неўмяшальніцтве ў канфлікт з Германіяй Англіі і Францыі. Цікава, што зачэпкай для захопу краіны стала пытанне аб становішчы нацыянальнай меншасці у Чэхаславакіі – судэцкіх немцаў. Нібыта ў гэтай краіне правы немцаў былі абмежаваныя. У красавіку 1938 г. судэта-нямецкая партыя лідэра Генлейна, абапіраючыся на фінансавую і палітычную падтрымку Берліна, запатрабавала ад урада шырокай аўтаноміі – а па сутнасці – выхаду вобласці са складу Чэхаславакіі. Так была выкарыстаная карта распальвання міжнацыянальнай варожасці ўнутры адной краіны. У напружаных абставінах урады Вялікабрытаніі і Францыі патрабавалі ад Э.Бенеша адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам і ўступіць Гітлеру. 29-30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой бралі ўдзел А.Гітлер, Н.Чэмберлен, Э.Даладзье і Б.Мусаліні. Па пагадненню Чэхаславакія страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, 33% прамысловых прадпрыемстваў. Праз некаторы час Германія аб’явіла Чэхаславакію ачагом «небяспекі і пагрозы еўрапейскаму міру» і падштурхнула Славакію да аддзялення ад Чэхіі. 18 сакавіка 1939 г. Славацкая рэспубліка была афіцыйна ўзятая пад «ахову» германскага Рэйху. А 16 сакавіка 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі «германскім пратэктаратам», іншыя раёны краіны перадаваліся Польшчы і Венгрыі. 22 сакавіка 1939г. Германія пад пагрозай ваеннай акцыі дамаглася ад Літвы перадачы Рэйху Клайпеды (Мемель) – буйнога марскога порта на Балтыцы. Ужо ў красавіку 1939 г. Гітлер разарваў дамоўленасці з Англіяй аб марскіх узбраеннях, а Італія распачала ваенную акупацыю Албаніі. Такім чынам, Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны. Палітыка «замірэння» агрэсараў, якую праводзілі Вялікабрытанія, Францыя, не дазволіла стварыць адзіны фронт дзяржаў, здольны разам супрацьстаяць блоку агрэсараў. 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацвердзіў «Дырэктыву аб адзінай падрыхтоўцы узброеных сіл да вайны на 1939-1940 гг.». У гэтым дакуменце паслядоўна былі вызначаны прыярытэты германскай агрэсіі – спачатку Польшча, потым Францыя і Англія, а так сама іх дробныя еўрапейскія саюзнікі і толькі ў апошнюю чаргу – «паход на Усход». Аб гэтых планах адразу стала вядома ў Лондане, Парыжы, Вашынгтоне і Маскве. Згубнасць палітыкі «замірэння» стала відавочнай для ўсіх патэнцыяльных ахвяр Германскай агрэсіі.
Савецка-германскія дагаворы 26 ліпеня 1939 г. савецкаму паверанаму ў Берліне Г.Астахаву было заяўлена аб жаданні Германіі «на справе даказаць магчымасці дамовіцца па любым пытанням, даць любыя гарантыі» СССР. Савецкі ўрад праяўляў празмерную асцярожнасць, змяняючы назвы кантактаў з Берлінам з «перамоваў» на «размовы». Апошняя прапанова з Берліна заключыць дагавор аб ненападзенні прыйшла ў Маскву 20 жніўня. А ўжо 23 жніўня ў Маскву прыляцеў германскі міністр замежных спраў І.Рыббентроп, які вечарам 23 жніўня падпісаў разам з П.Молатавым германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол». У ім агаворвалася пытанне аб размежаванні сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе – гэтае ёсць падставай абвінавачваць СССР у пасобніцтве германскай агрэсіі. Ці так гэта? Сапраўды, Савецкі Саюз атрымліваў гарантыі бяспекі, але дакумент не ўтрымліваў артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве і не абавязваў бакі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў ваенных канфліктах. Пагадненні не рабілі СССР і Германію саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна. Тым не менш, СССР стаў староннім наглядальнікам за тым, як Германія па чарзе разграміла асноўных канкурэнтаў у Еўропе і падрыхтавала базу да нападу на СССР. СССР ад палітыкі стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі перайшоў да палітыкі фарміравання асабістай сферы ўплыву ў Еўропе і тэрытарыяльнай экспансіі. З восені 1939 г. Масква апынулася ў стане поўнай міжнароднай ізаляцыі. Але, разам з тым, дагавор меў і станоўчыя вынікі – асабліва для народа Беларусі. Ажыццявілася ўз’яднанне беларускага народа, аднавілася гістарычная справядлівасць. За перадваенныя гады на Усходзе краіны было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, што садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Падпісаны германа-савецкі дагавор не мог паўплываць на рэалізацыю планаў Берліна па развязванні агрэсіі супраць Польшчы. Вынікі: Такім чынам, на працягу 1930-х гг. ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце вельмі цяжка знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, накіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. У выніку Савецкі Саюз прымае прапановы Германіі і падпісвае з ёй дагавор аб ненападзенні. Далейшая гісторыя пакажа памылковасць такой палітыкі – але і Захад у адносінах з Берлінам памыляўся не адзін раз.
Савецка-фінляндская вайна З жніўня 1939 г. Масква праводзіла палітыку далучэння да СССР тэрыторый, уключаных у сваю «сферу ўплыву» згодна з сакрэтнымі пратаколамі да савецка-германскіх пагадненняў. Апошняй у чарзе стаяла Фінляндыя – з увядзеннем яе ў палітычную арбіту Масквы, па-сутнасці, аднаўлялася былая мяжа Расійскай імперыі пачатку XX ст. Вырашэнне фінляндскага пытання адпавядала і мэце забеспячэння бяспекі паўночна-заходніх подступаў да Ленінграда, бо мяжа праходзіла ў 32 км. ад горада. Сучасныя артылерыйскія сістэмы дазвалялі абстрэльваць калыску рэвалюцыі з тэрыторыі Фінляндыі. У кастрычніку 1938 г. па кастрычнік 1939 г паміж СССР і Фінляндыяй ішлі перамовы аб урэгуляванні савецка-фінскай мяжы. Савецкі Саюз прапанаваў Суомі перадаць сабе ў арэнду на 30 год порт Ханко, а так сама абмяняць частку фінскай тэрыторыі – 2761 кв. км на 5529 кв. км савецкай тэрыторыі ва ўсходняй Карэліі. Але на значна меншай фінскай тэрыторыі знаходзілася 8 буйных цэлюлозна-папяровых камбінатаў і ГЭС Раўхала, якая вырабляла трэцюю частку энергіі ў Фінляндыі, а так сама развітая транспартная сетка. СССР прапаноўваў незаселеную і нераспрацаваную тэрыторыю. Фінскі бок адхіліў прапановы Масквы. СССР выкарыстаў ваенны інцыдэнт на мяжы і 30 лістапада 1939 г. часткі Чырвонай Арміі перасеклі савецка-фінляндскую мяжу. Кіраўніцтва СССР разлічвала на хуткую перамогу – за 14 дзён, аднак вайна зацягнулася. У складзе Чырвонай Арміі на савецка-фінскім фронце ўдзельнічала ад 550 да 760 тыс. чал. Вайна была дрэнна падрыхтавана, кіраўніцтва краіны не дала Генштабу часу для распрацоўкі дэталёвага плана дзеянняў і разгортвання ваенных частак. Фінскае камандаванне вельмі ўдала выкарыстоўвала ўсе магчымасці мясцовасці і прыродных умоваў, а так сама магутнасці «лініі Манэргейму». Таму на першым этапе баёў у снежні 1939 г. яны мелі пэўныя перавагі, а савецкія войскі панеслі вялізарныя страты. З 11 лютага 1940 г.пачаўся другі этап ваенных дзеянняў. Чырвоная Армія была ўзмоцнена танкавымі і авіяцыйнымі злучэннямі, атрымала цёплае абмундзіраванне. У пачатку сакавіка была пераадоленая «лінія Манергэйма», і войскі пачалі наступленне на сталіцу Фінляндыі. Збоку СССР у ваенных дзеяннях прымалі ўдзел да 760 тыс. чалавек, 11 тыс. гармат, 3000 танкаў, 3000 самалётаў, караблі Балтыйскага і Паўночнага флатоў, Ладажскай флатыліі. З боку Фінляндыі – усе яе ўзброеныя сілы колькасцю каля 600 тыс. чалавек (разам з рэзервам), каля 900 гармат, 270 самалётаў, 60 танкаў і 29 караблёў. Ваенную і дыпламатычную падтрымку фінам аказвалі Англія, Францыя, Швецыя, Нарвегія, Італія. На баку фінаў змагаліся тысячы дабравольцаў з Еўропы і Амерыкі. Вялікія краіны дамагліся 14 снежня 1939 г. выключэння СССР з ліку членаў Лігі Нацый. Ужо 2 снежня 1939 г. ЗША ўвялі «маральнае эмбарга» на пастаўкі ў СССР авіяцыйнай тэхнікі і тэхналогій. А англійскі ваенны кабінет разгледзеў 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза, нават планавалася нанесці паветраныя бомбавыя ўдары па нафтавых промыслах Закаўказзя. Цікава, што з пачаткам вайны на тэрыторыі Фінляндыі быў створаны паўстанцкі «ўрад Фінляндскай Дэмакратычнай Рэспублікі» – ці так званы «ўрад Куусінена». Гэтая акцыя была дзейснай спробай палітычнага націску на Хельсінкі. Яна давала зразумець ураду Суомі, што непрыняцце патрабаванняў СССР можа прывесці да змены палітычнага строю ў гэтай краіне. Было нават распачата стварэнне «фінляндскай народнай арміі». Падчас перамоваў у сакавіку 1940 г. выкарыстанне фактара «Куусінена» вымусіла Хельсінкі прыняць усе ўмовы савецкага ўрада. 12 сакавіка 1940 г. мірнае пагадненне было падпісана ў Маскве, Фінляндыя захавала свой суверэнітэт, але ўмовы СССР ёй прыйшлося выканаць усе і ў поўным аб’ёме. Вайна была вельмі непапулярнай сярод савецкага народу. Чырвоная Армія панесла неапраўдана вялікія страты. Гэта 65 тыс. чалавек забітымі, 20 тыс. страчанымі без вестак, параненымі і абмарожанымі каля 200 тыс., захварэўшымі – 51 тыс. чалавек. Вайна паказала слабасць Чырвонай Арміі – што ў вялікай ступені паўплывала на рашэнне Гітлера перапыніць падрыхтоўку нападу на Англію і пераарыентаваць агрэсію на Усход – супраць СССР. Калос у яго ўяўленні стаяў на гліняных нагах. Палітыка генацыду
13.Палітыка акупантау у галіне эканомікі і культуры,адносіны да царквы 14. Калабарцыянізм у гады вайны Калабарацыя на Беларусі Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва.) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г. У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу. Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных уладаў – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых апаратаў кіравання. Гэты дапаможны апарат пачаў стварацца яшчэ летам 1941 г. Вялікія надзей на пераўтварэнне гэтага апарату ў самастойныя нацыянальныя ўрады мелі як польскія нацыянальныя дзеячы, так і нешматлікія беларускія нацыяналісты, якія актыўна пайшлі на супрацоўніцтва з нацыстамі яшчэ да лета 1941 г. Акрамя ўтылітарных патрэб ад калабарантаў, акупацыйныя ўлады мелі яшчэ і пэўныя ідэалагічныя мэты. Галоўная сярод іх – гэта пашырэнне антырускіх настрояў праз падтрымку нацыянальных рухаў на Украіне, Беларусі і ў Прыбалтыцы. Менавіта з гэтай нагоды перыядычна з’яўляліся праекты і ідэі аб стварэнні на акупіраванай тэрыторыі нацыянальных «дзяржаў».Трэба адзначыць, што нават ідэйныя беларускія калабаранты, якія паставілі на «германскую карту», не былі адзіным лагерам. Яны падзяляліся на некалькі груповак, варожа адна да другой настроеных, якія да таго абапіраліся на розныя германскія ведамствы. Так, можна вылучыць групоўкі Р.Астроўскага, ксяндза В.Гадлеўскага, І.Ермачэнкі, Ф.Акінчыца, В.Іваноўскага і ішн. Спачатку найбольш актыўна развярнулася супрацоўніцтва паміж Кубэ і Астроўскім, якому было даручана кіраванне неафіцыйным Паралельным Бюро (Нэбэнбюро), якое дубліравала дзейнасць галоўнага камісарыяту. Але хутка гэта супрацоўніцтва прыпынілася з прычыны прыезду ў Мінск Ермачэнкі, які прэтэндаваў на ролю адзінага лідэра беларусаў. Ён абвінаваціў Астроўскага ў супрацоўніцтве з камуністамі, і той павінен быў выехаць у Смаленск, дзе знайшоў падтрымку ваенных уладаў. Беларуская народная самапомач была створана 22 кастрычніка 1941 г., кіраўніком яе загадам А.Розэнберга быў прызначаны Ермачэнка. Ствараючы БНС, нямецкія акупацыйныя ўлады хацелі паказаць пэўным колам мясцовага насельніцтва, што на Беларусі пачалося будаўніцтва нацыянальнага інстытута самакіравання. Кіруючым органам Беларускай народнай самапомачы з’яўлялася Цэнтральная рада (Цэнтраль), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Склад Цэнтральнай рады БНС зацвярджаў В.Кубэ. Акруговыя і раённыя праўленні, а таксама старшыні валасных аддзелаў прызначаліся адпаведнымі кіраўнікамі мясцовай нямецкай адміністрацыі. Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самапомач ператварылася ў палітычны рух і пачала злучацца з органамі адміністрацыі. У сакавіку 1943 г. на з’ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Падкрэслівалася, што «урад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спадабаліся перш за ўсё кіраўніцтву СС на Беларусі. У выніку кіраўнік БНС I.Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В.Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад 18 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. У чэрвені 1943 г. Беларуская народная самапомач была рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, вярбоўкай новых членаў. Асаблівая ўвага з боку вермахта і кіруючых колаў калабарацыі надавалася стварэнню Беларускага корпуса самааховы (БКС), які пачаў фарміравацца па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ летам 1942 г., як вайсковая структура беларускіх калабарацыяністаў. Практычная работа па арганізацыі БКС даручалася вайсковай камісіі, якая была ўтворана загадам I.Ермачэнкі. Адпаведныя камісіі былі арганізаваны і ў акругах генеральнага камісарыята «Беларусь». Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БКС ад роты да батальёна, усяго 3 дывізіі. I.Ермачэнка, які быў прызначаны камандуючым БКС, і яго паплечнікі разгарнулі актыўную дзейнасць. Былі арганізаваны курсы па падрыхтоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася шырокая прапагандысцкая кампанія. Але германскія акупацыйныя ўлады так і не ўбачылі ў БКС нейкай баяздольнай узброенай сілы для барацьбы супраць партызан і Чырвонай Арміі. Створаныя фарміраванні самааховы не былі ўзброены немцамі належным чынам. Усяго з чэрвеня 1942 па красавік 1943 гг. было створана 20 батальёнаў самааховы. Але з прычыны слабага ўзбраення і актыўнай прапагандысцкай дзейнасці партызан атрады БКС былі небаяздольнымі і лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. цікавасць немцаў да БКС пачала слабець. Замест гэтага яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны на чале са сваім, нямецкім, камандным складам. Вясной 1943 г. германскія ўлады расфарміравалі атрады БКС. Актыўную пазіцыю займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі. Актыўную працу сярод моладзі праводзіў Ф.Акінчыц, які стварыў у Берліне Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю. Ён працаваў у аддзеле прапаганды міністэрства Розэнберга і наездамі бываў на Беларусі. Але яго спроба стварыць аддзелы партыі на Беларусі сутыкнулася з цвёрдай забаронай акупантаў на ўсялякую дзейнасць палітычных арганізацый. Таму Акінчыц узяў накірунак на стварэнне маладзёжнай арганізацыі. 22 чэрвеня 1943 г. у Мінскім гарадскім тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім было аб’яўлена аб стварэнні Саюза беларускай моладзі. На ім прысутнічалі В.Кубэ і іншыя вышэйшыя кіраўнікі нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. На гэтым пасяджэнні былі прыняты статут і праграма СБМ, зацверджаныя пасля генеральным камісарам Беларусі. Вышэйшым кіруючым органам СБМ з’яўляўся Цэнтральны штаб на чале з М.Ганько і Н.Абрамавай, які знаходзіўся да ліпеня 1944 г. у Мінску, а потым перабраўся ў Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і «Працоўная група» па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на работу ў Германію. На месцах былі створаны акруговыя і раённыя штабы СБМ. Дзейнасць гэтай маладзёжнай арганізацыі вызначалі нямецкія акупацыйныя ўлады: выхаванне праваднікоў германскай палітыкі, падрыхтоўка беларускай моладзі для працы на ваенных заводах Германіі, служба ў ваенна-дапаможных часцях вермахта. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс «Жыве Беларусь» і інш. Саюз беларускай моладзі знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі Генеральнага камісарыята «Беларусь». СБМ налічваў у 1944 г. 12635 чалавек, з якіх, па розных звестках, ад 3,5 да 5 тыс. былі накіраваны на работу і вучобу ў Германію. 27 ліпеня 1943 г. В.Кубэ са згоды міністра Розэнберга дае дазвол на стварэнне Камітэту ці Рады Даверу. У склад яе ўвайшлі па аднаму з назначаных акруговымі камісарамі прадстаўнікоў акруг, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В.Іваноўскі – мінскі бургамістр, Ю.Сабалеўскі – ад «Беларускай самапомачы», К.Рабушка – ад «прафсаюзаў», М.Ганько, Н.Абрамава – ад «Саюза беларускай моладзі». Рада не мела самастойнага статусу, з’яўлялася састаўной часткай генеральнага камісарыяту. Адначасова быў дадзены дазвол на дзейнасць некаторых грамадскіх арганізацый – Беларускага навуковага таварыства. Але 22 верасня 1943 г. В.Кубэ быў забіты паводле ўдалага замаху, здзейсненага Аленай Мазанік і Марыяй Восіпавай. Яго пераемнік на пасадзе генеральнага камісара кіраўнік СС на Беларусі генерал фон Готберг распачаў шырокую рэпрэсіўную палітыку. Да таго, акрамя антыпартызанскага характару яна мела рабаўніцкі накірунак. У 1943 г. ваеннае становішча Германіі рэзка пагоршылася. Яна страціла значную частку акупіраваных тэрыторый, асабліва балючымі былі страты сельскагаспадарчых раёнаў поўдня СССР. Патрабавалася тэрмінова кампенсаваць гэтыя страты за кошт павелічэння эксплуатацыі Украіны і Беларусі. Але адначасова з рэпрэсіямі супраць мірнага насельніцтва ўлады пайшлі на далейшыя ўступкі нацыяналістам. У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, акупацыйныя ўлады аб’явілі аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі – Беларускай Цэнтральнай Рады. У БЦР акупанты бачылі сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы з партызанамі і Чырвонай Арміяй і больш эфектыўнага выкарыстання беларускай эканомікі ў сваіх інтарэсах. Пэўныя колы беларускай калабарацыі, з свайго боку, спадзяваліся стварыць беларускую дзяржаўнасць пад пратэктаратам Германіі. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў прэзідыум, у які ўваходзілі Р.Астроўскі (прэзідэнт), С.Кандыбовіч, Ф.Кушаль, У.Родзька, Ю.Сабалеўскі, М.Шкялёнак. Структурна БЦР складалася з 12 аддзелаў. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краёвай абароны, хаця на месцах усе гэтыя накірункі па-ранейшаму знаходзіліся ў руках германскай акупацыйнай адміністрацыі. Адным з найбольш значных мерапрыемстваў БЦР быў II Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску. Ён быў скліканы па прапанове Р.Астроўскага з дазволу генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга. Удзельнікі II Усебеларускага кангрэса накіравалі прывітальную тэлеграму А.Гітлеру. Калі ўлічыць ваенна-палітычнае становішча ў 1944 г., то можна зрабіць выснову, што II Усебеларускі кангрэс больш нагадваў спектакль, які паставілі акупацыйныя ўлады разам з артыстамі з БЦР. 30 чэрвеня 1944 г. большасць членаў БЦР пакінула Мінск і накіравалася ў Кёнігсберг, а адтуль у Берлін.
Міжнароднае становішча у друг.палове 1930-гг.Стварэнне блоку агрэсіуных дзяржау.Мюнхенскае пагадненне Ужо ў верасні 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі ў Берліне ваенна-палітычны і эканамічны саюз – «Траісты пакт» (так званая «вось Берлін-Рым-Токіа»). Фармальна Антыкамінтэрнаўскі пакт з’яўляўся ідэалагічным пагадненнем. Але акрамя барацьбы супраць уплыву Камінтэрна ў сакрэтным дадатку да яго прадугледжвалася абавязацельства бакоў не аказваць дапамогу СССР, калі ён будзе ў стане вайны з адным з яго ўдзельнікаў. Гэта закладвала асновы ваенна-палітычнага саюзу трох агрэсараў і вяло да падзелу сфер ўплыву ў Еўропе і Азіі. Адначасова сама назва пакту павінна была зняць занепакоенасць заходнееўрапейскіх краін стварэннем такога саюзу – бо абвяшчалася аб антыбальшавіскім яго накірунку. Гэта дазволіла Гітлеру спакойна рыхтавацца да пашырэння «жыццёвай прасторы» для арыйскай расы ў Еўропе. Заходнееўрапейскія дэмакратыі не здолелі адыйсці ад прынцыпаў палітыкі «замірэння», распаўсюдзіўшы іх і на новых агрэсараў. Н.Чэмберлен санкцыянаваў аншлюс Аўстрыі, у выніку 11 сакавіка 1938 года на яе тэрыторыю ўвайшло 200-тысячнае германскае войска. 13 сакавіка Аўстрыя «уз’ядналася» з Германіяй. Толькі СССР прызываў да жорсткага, у тым ліку ваеннымі сродкамі, адпору агрэсару, але гэтыя прапановы не знайшлі паразумення ў Лізе Нацый. Вельмі напружаная сітуацыя склалася на Далёкім Усходзе, дзе барацьбу за тэрытарыяльны перадзел вяла Японія. Яна разлічвала ўвайсці ў кола «вялікіх» дзяржаў, але была зняважана Англіяй і ЗША пад час падпісання Портсмуцкага міру па выніках Русска-японскай вайны. Таму ўвайсці ў кола «вялікіх» краін свету яна імкнулася праз усталяванне свайго панавання ў Кітаі і ў басейне Ціхага акіяна. У верасні 1931 г. японскія войскі акупіравалі паўночны Кітай – Маньчжурыю і стварылі там марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-Го. «Пераемнасць» улады сімвалізаваў былы імператарам Кітая – Пу-І, які юрыдычна ўзначаліў урад краіны, але фактычна не меў ніякіх паўнамоцтваў. Ліга Нацый ў лютым 1933 г. асудзіла захоп Маньчжурыі і патрабавала вярнуць яе Кітаю. У адказ Японія выйшла з Лігі Нацый у сакавіку 1933 г. і пачала рыхтавацца да новых тэрытарыяльных захопаў. У 1937 г. японскі ўрад разгарнуў шырокамаштабную агрэсію ў цэнтральным Кітаі, захапіўшы вялікую тэрыторыю з багатымі прыродныя рэсурсы. Савецкі Саюз аказаў падтрымку кітайскаму ўраду Гаміньдан і заключыў з ім 21 жніўня 1937 г. дагавор аб ненападзенні. У лістападзе 1937 г. у Бруселі адкрылася канферэнцыя 19 краін, якая абмяркоўвала «японскае пытанне». Удзельнікі канферэнцыі маральна асудзілі агрэсара і абмежавалася добрымі пажаданнямі ў адрас Кітая. Урады Англіі, Францыі і ЗША рабілі спробы справакаваць савецка-японскую вайну, чаму спрыяла жорсткая пазіцыя СССР у адносінах да японскай агрэсіі. Так, з 1936 па 1938 гг. на ў сходняй мяжы СССР адбылося 230 узброеных савецка-японскіх канфліктаў. Летам 1938 г. японскія войскі былі разгромлены каля возера Хасан, а ў маі-жніўні 1939 г. у раёне р. Халхін-Гол (Мангольская народная рэспубліка). Падчас адкрытай інтэрвенцыі Японіі супраць МНР савецкія і мангольскія войскі здолелі разбіць японскую групоўку лікам у 38 тыс. салдат. Гэтае паражэнне перапыніла намеры японскіх мілітарыстаў на Далёкім Усходзе, пераарыентавалі галоўны накірунак іх агрэсіі ў паўднёвыя рэгіёны Ціхага акіяна. Гэта супярэчыла памкненням Англіі. Яшчэ перад катастрофай пад Халхін-Голам Японія атрымала падтрымку сваёй палітыкі ад Лондана. У чэрвені 1939 г. паміж гэтымі краінамі было падпісана пагадненне, згодна якому Англія абавязвалася не супрацьдзейнічаць Японіі ў Кітаі (і Савецкай Расіі) калі апошняя не будзе пагражаць англійскім калоніям у рэгіёне – Індыі, Сінгапуру і інш. Гэтае пагадненне больш вядома як «далёкаўсходні Мюнхен». Цікавую пазіцыю займалі ў знешнепалітычных справах ЗША. Яшчэ ў XIX ст. у Кангрэсе была прынятая дактрына знешнепалітычнай дзейнасці – «дактрына Манро». Сутнасць яе: Амерыка – для Амерыкі. Яна прадугледжвала неўмяшальніцтва ЗША у еўрапейскія справы, якія не датычыліся нацыянальных інтарэсаў Амерыкі, але і справы амерыканскага кантыненту аб’яўляліся выключнай манаполіяй амерыканскага ўраду. Спробу прэзідэнта В.Вільсана ў пачатку XX ст. (першая сусветная вайна) выйсці на шырокую міжнародную арэну амерыканская палітычная эліта не прыняла і ЗША вярнуліся пасля першай сусветнай вайны да прынцыпаў «дактрыны Манро». Мюнхенскае пагадненне Да 1938 г. узрасла напружанасць ў Еўропе. У лістападзе 1937 г. Гітлер на нарадзе з ваенным кіраўніцтвам паставіў мэту – далучыць да Рэйху Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць (10-е месца ў свеце). Гэта было магчыма толькі пры нейтральнай пазіцыі Францыі і Англіі. Н.Чэмберлен 24 сакавіка 1938 г. заявіў, што адмаўляе Чэхаславакіі ў дапамозе пры агрэсіі з боку Германіі. Але ўрад Чэхаславакіі разлічваў на дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і СССР. 22 жніўня 1938 г. нарком замежных справаў СССР М.Літвінаў заявіў германскаму паслу ў СССР Шуленбургу, што СССР акажа Чэхаславакіі усялякую падтрымку, якую тая запросіць. Да верасня 1938 г. на заходняй мяжы СССР сканцэнтраваў 40 дывізій і танкавы корпус, яшчэ 36 дывізій рыхтавалася да перакідвання. Але 27 верасня 1938 г.Н.Чэмберлен папярэдзіў прэзідэнта Чэхаславакіі Э.Бенеша аб неўмяшальніцтве ў канфлікт з Германіяй Англіі і Францыі. Цікава, што зачэпкай для захопу краіны стала пытанне аб становішчы нацыянальнай меншасці у Чэхаславакіі – судэцкіх немцаў. Нібыта ў гэтай краіне правы немцаў былі абмежаваныя. У красавіку 1938 г. судэта-нямецкая партыя лідэра Генлейна, абапіраючыся на фінансавую і палітычную падтрымку Берліна, запатрабавала ад урада шырокай аўтаноміі – а па сутнасці – выхаду вобласці са складу Чэхаславакіі. Так была выкарыстаная карта распальвання міжнацыянальнай варожасці ўнутры адной краіны. У напружаных абставінах урады Вялікабрытаніі і Францыі патрабавалі ад Э.Бенеша адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам і ўступіць Гітлеру. 29-30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой бралі ўдзел А.Гітлер, Н.Чэмберлен, Э.Даладзье і Б.Мусаліні. Па пагадненню Чэхаславакія страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, 33% прамысловых прадпрыемстваў. Праз некаторы час Германія аб’явіла Чэхаславакію ачагом «небяспекі і пагрозы еўрапейскаму міру» і падштурхнула Славакію да аддзялення ад Чэхіі. 18 сакавіка 1939 г. Славацкая рэспубліка была афіцыйна ўзятая пад «ахову» германскага Рэйху. А 16 сакавіка 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі «германскім пратэктаратам», іншыя раёны краіны перадаваліся Польшчы і Венгрыі. 22 сакавіка 1939г. Германія пад пагрозай ваеннай акцыі дамаглася ад Літвы перадачы Рэйху Клайпеды (Мемель) – буйнога марскога порта на Балтыцы. Ужо ў красавіку 1939 г. Гітлер разарваў дамоўленасці з Англіяй аб марскіх узбраеннях, а Італія распачала ваенную акупацыю Албаніі. Такім чынам, Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны. Палітыка «замірэння» агрэсараў, якую праводзілі Вялікабрытанія, Францыя, не дазволіла стварыць адзіны фронт дзяржаў, здольны разам супрацьстаяць блоку агрэсараў. 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацвердзіў «Дырэктыву аб адзінай падрыхтоўцы узброеных сіл да вайны на 1939-1940 гг.». У гэтым дакуменце паслядоўна былі вызначаны прыярытэты германскай агрэсіі – спачатку Польшча, потым Францыя і Англія, а так сама іх дробныя еўрапейскія саюзнікі і толькі ў апошнюю чаргу – «паход на Усход». Аб гэтых планах адразу стала вядома ў Лондане, Парыжы, Вашынгтоне і Маскве. Згубнасць палітыкі «замірэння» стала відавочнай для ўсіх патэнцыяльных ахвяр Германскай агрэсіі.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 617; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.226.158 (0.019 с.) |