Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Знешняя палiтыка ВКЛ у XIV—сяр. XVI ст.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена. У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся. З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi – Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Пазней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усходняй палiтыкi. З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны – завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяржавы – ВКЛ i Маскоўская дзяржава), -- асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537). Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханствам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV—XVI стст. – галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.
8. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Люблiнская ўнiя паклала пачатак трагiчнай старонкi айчыннай гiсторыi. З гэтага часу незалежная краiна ВКЛ страцiла сваю самастойнасць, увайшла ў склад новай дзяржавы -- Рэч Паспалiтую. Чаму так здарылася? Першая спроба злiць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў, перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных у католiкаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся i паглыбляўся. К сярэдзiне XVI ст. ВКЛ у эканамiчным, дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi, паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт II не меў нашчадкаў. Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi татарамi. З 1500 па 1569 г. апошнiя 45 разоў рабавалi беларускiя землi, уводзячы палонных у рабства. У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскiм ордэнам, якi запрасiў дапамогi ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя прапановы не знайшлi падтрымкi на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы. Пад пагрозай пазбаўлення маёнткаў i высылкi з краю ён прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Нягледзячы на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 г. згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву – Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку. Быў абраны адзiны гаспадар – кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiейскi, валынскi, падляшскi, лiфляндскi. Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ, яго пажыццевае валодання княствам. Выбiраўся адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора, грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi, якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ (Падляшша, Валынь, Падолле, Кiеўшчына). Унiя – гэта анексiя i iнкарпарацыя ВКЛ у Польскае каралеўства, пагроза поўнага акаталiчвання i апалячвання. Унiя – вынiк цяжкага i складанага ўнутранага i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне XVI ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамiчнага стану, раскола грамадства па канфесiйнай прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы, здрады караля, аслабленне ВКЛ у вынiку войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы ВКЛ за лiвонскую спадчыну.
9. Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV—XVIII ст. Рэч паспалiтая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархiяй. Улада размяркоўвалася памiж двухпалатным парламентам (магнатамi i шляхтай) i каралем. Iншыя саслоўi нiякiх палiтычных правоў не мелi. Пасля Люблiна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнацсь. Удалося захаваць рэшткi тэрыторыi былой дзяржавы, а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах РП. Дзве краiны захавалi ранейшыя назвы: ВКЛ i Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сiстымы, мясцовае самакiраванне, фiнансы, узброеныя сiлы i да канца XVII ст. дзяржаўныя мовы. У апошнiм статуце 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася iншаземцам у княстве набываць землi, маенткi, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставiнах магнаты княства змагалiся за поўную самастойнасць, рабiлi змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад РП. ВКЛ было лiквiдавана з прыняццем Канстытуцыi 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812) у Вiльнi па загаду Напалеона быў ўтвораны Часовы ўрад пад назвай «Камiсiя ВКЛ» як орган адмiнiстрацыйнага кiравання акупiраванй тэрыторыi Лiтвы i беларусi. У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая царква. Яна падпарадкоўвалася Ватыкану, уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г. Не было стабiльнасцi i ў сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў XVI—XVIII ст. Адсутнацсь нацыянальнага адзiнства, сацыяльныя этнiчныя, рэлiгiйныя процiстаяннi, феадальные мiжусобiцы вялi да эканамiчнага зянападу. Шматлiкiя войны вялi да разбурэння гарадоў i весак, фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. У другой палове XVI—першай палове XVII ст. на тэрыторыi Беларусi была праведзена аграрная рэформа (устава на валокi. Жыгiмонт II Аўгуст. Валока – 30 моргаў – 21.37 га. Пад фальварак адводзiлася 8—15 валок). Усталявалася фальварачная сiстыма гаспадарання. Адбываеца канчатковае запрыгоньванне сялян, значна павялiчваецца прыгонны ўцiск, растуць даходы шляхты. У вынiку рэформы ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусi разбураецца сялянская абшчына, укараняецца падворнае землекарыстанне, змянiлiся катэгорыi сялян (цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi), iх эканамiчнае i правовае становiшча. Iдзе рост землеўладанняў свецкiх магнатаў, адначасова назiраецца залог iх маенткаў. Гэта нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю да пераўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на зямлю ў буржуазную. Побоч з залогам зямлi ўзнiкаюць такiе з`явы, як арэнда зямлi, мануфактуры i iнш., што сведчыць аб зараджэннi капiталiстычнай формы гаспадарання, дэферэнцыяцыi вескi.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-23; просмотров: 427; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.3.204 (0.007 с.) |