Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Ці павінна войска дазваляць жанчынам выконваць баявыя ролі?

Поиск

Так

Не

Не, жанчыны фізычна не настолькі здольныя ў баі, як мужчыны

Не, баявыя ролі для жанчынаў нясуць вялікую рызыку сэксуальнага гвалту

Не, мужчыны будуць хутчэй рызыкаваць посьпехам місіі, каб абараніць жанчыну ў небясьпецы

Так, прадухіленьне баявой службы для жанчын гэта дыскрымінацыя

Так, калі яны могуць прайсьці тыя ж фізычныя тэсты, што і мужчыны

Ці павінен урад дазволіць штатам афіцыйна выкарыстоўваць сьцяг Канфэдэрацыі?

* Сьцяг Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі, якія прайгралі ў Грамадзянскай вайне 1861-1865 гг. Яго выкарыстаньне (як і выкарыстаньне сьцягу Расейскай імпэрыі ў сучаснай Расеі) часта зьвязваюць з пэўнымі палітычнымі поглядамі. У прыватнасьці, з прыхільнасьцю расізму.

Так

Не

Не, гэта сымбаль расізму

Не, і забараніць публічнае выкарыстаньне сьцягу

Так, гэта гістарычная сымболіка змаганьня паўднёвых штатаў за свае правы

Так, кожны штат мае права выкарыстоўваць любы сьцяг, які захочуць

Так, але толькі на гістарычных помніках, дзе яны насамрэч выкарыстоўваліся

Пытаньні навакольнага асяродзьдзя

Ці павінен урад павялічваць абмежаваньні, зьвязаныя з навакольным асяродзьдзем, каб пазьбегнуць глябальнага пацяпленьня?

Так

Не

Не, трэба абкласьці падаткамі выкіды вуглякіслага газу

Не, глябальнае пацяпленьне гэта натуральная зьява

Не, замест гэтага трэба прадставіць ініцыятывы па альтэрнатыўнай энэргетыцы

Так, і таксама прадставіць дадатковыя ініцыятывы па альтэрнатыўнай энэргетыцы

Ці павінны Нацыянальныя паркі надалей ахоўвацца ўрадам?

Так

Не

Так, але трэба дазволіць больш публічнага доступу

Так, і павялічыць тэрыторыі пад абаронай ураду

Так, але трэба дазволіць абмежаваную лесанарыхтоўку і здабычу карысных выкапняў

Не, урад і так валодае занадта вялікімі землямі

Ці павінны Штаты патрабаваць абавязковую маркіроўку генна-мадыфікаваных прадуктаў (ГМА)?

Так

Не

Так, і трэба наогул забараніць ГМА

Так, спажывец мае права ведаць, што ў іхнай ежы

Так, я веру, што навука адказна ставіцца да распрацоўкі прадуктаў харчаваньня, але я ня веру ў добрыя матывы кампаніяў, якія прадаюць ежу

Не, мы сэлектавалі ежу тысячагодзьдзямі, а пазначэньне ГМА будзе неабгрунтаваным таўром для навукі

Не, ГМА гэта найбольш верагоднае рашэньне праблемы голаду ў сьвеце

Якая розьніца, вытворцы наогул не павінны мець права “патэнтаваць” ежу такім чынам

[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 3 пытаньні” (show 3 more environmental questions)]

Ці падтрымліваеце вы здабычу нафты і газу праз гідраўлічныя разрывы пластоў?

* Такі мэтад здабычы, калі ў сланцавую пароду пад вялікім ціскам падаюцца вада, пясок і хімікаты, што стварае разрыў у пародзе. Мэтад значна падвысіў аб’ёмы здабычы, але існуюць сумневы адносна забруджаньня грунтовых водаў

Так

Не

Так, але трэба павялічыць нагляд за здабычай

Так, але ня ў цяжка забруджаных мясцовасьцях

Не, трэба больш дасьледаваньняў пра доўгатэрміновы эфэкт мэтаду

Не, трэба больш працаваць над аднаўляльнымі крыніцамі энэргіі

Ці павінны ўрад даваць падатковыя палёгкі і субсідыі індустрыі ветравой энэргіі [AA1]?

Так

Не

Не, трэба спыніць усе палёгкі і субсідыі энэргетычнаму сэктару

Не, урад ня мусіць падтрымліваць неправераныя тэхналёгіі

Не, ветракі гэта слабая альтэрнатыва нафце, вуглю і ядзернай энэргетыцы

Так, урад мусіць падтрымліваць больш тэхналёгіяў аднаўляльнай энэргетыкі

Так, індустрыя ветракоў гэта важная альтэрнатыва вуглю і газу

Ці павінны Штаты павялічыць здабычу нафты ў прыбярэжных водах?

Так

Не

Не, спыніць здабычу ў прыбярэжных водах

Не, і трэба нацыяналізаваць энэргетычны сэктар

Не, але пакінуць сёньняшнія месцы здабычы ў прыбярэжных водах

Так, і трэба зьменшыць рэгуляцыі і даць свабоду рынку, каб ён вызначыў найлепшыя крыніцы энэргіі

Так, і трэба прадстаўляць больш ініцыятываў па разьвіцьці альтэрнатыўнай энэргетыкі

Эканамічныя пытаньні

Ці павінны здаровыя дарослыя людзі, якія атрымліваюць сацыяльную дапамогу, быць прымушанымі працаваць?

Так

Не

Не, гэта форма працоўнага рабства

Не, але спыняць дапамогу пасьля двух гадоў беспрацоўя

Не, але каб яны атрымлівалі дапамогу, яны мусяць шукаць працу ці навучацца альбо праходзіць перападрыхтоўку

Так, любы, хто атрымлівае дапамогу ад ураду, павінен працаваць

Так, і трэба прыбраць усю сацыяльную дапамогу, бо гэта не прапісана ў Канстытуцыі

Ці павінны працадаўцы плаціць роўныя зарплаты за адну і тую ж працу мужчынам і жанчынам?

Так

Не

Не, і ўрад не павінен рэгуляваць заробкі ў прыватным бізнэсе

Не, ёсьць зашмат зьменных кшталту адукацыі, досьведу і ўменьняў, якія вызначаюць справядлівую зарплату

Так, і бізнэс мусіць публікаваць магчымыя зарплаты для кожнай пасады

Ці павінны ўсе атрымальнікі сацыяльнай дапамогі праходзіць тэст на нарказалежнасьць?

Так

Не

Не, гэта марнаваньне часу і грошай

Не, толькі калі ў іх было крымінальнае мінулае, зьвязанае з наркотыкамі

Якая розьніца, трэба наогул спыніць усе праграмы сацыяльнай падтрымкі

Так, трэба ладзіць тэсты на наркотыкі ўсім, хто атрымлівае грошы ад ураду, у тым ліку дзяржслужбоўцам і палітыкам

Так, і адразу пазбавіць выплатаў усіх, хто ня пройдзе тэст

Так, але прадстаўляць лекаваньне тым, хто не прайшоў тэст

[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 13 пытаньняў” (show 13 more economic questions)]

Ці павінен урад на фэдэральным узроўні падвысіць мінімальную зарплату?

Так

Не

Так, і ўзьняць яе да пражытачнага мінімуму

Так, і прывязаць як да інфляцыі са штогадовым пералікам

Не, большасьць працоўных месцаў зь мінімальнай зарплатай скіраваныя на атрыманьне досьведу, а не на падтрымку сям’і

Не, павелічэньне мінімальнай зарплаты толькі ўздымае цэны, гэта замкнёнае кола

Не, трэба прыбраць усе фэдэральныя стандарты па зарплаце

Якая розьніца, мінімальную зарплату трэба вылічваць па ўзроставых групах

Ці трэба забавязаць кампаніі прадстаўляць супрацоўнікам, якія працуюць на поўную стаўку, аплочаны дэкрэтны адпачынак і аплочаны адпачынае па даглядзе за хворым родзічам[AA2]?

Так

Не

Так, але толькі дэкрэтныя адпачынкі

Так, але толькі для кампаніяў са 100 і больш супрацоўнікаў

Так, брак аплочаных адпачынкаў стварае няроўныя ўмовы для мужчын і жанчын

Так, але ўрад, а ня бізнэс, мусіць спансаваць гэта

Так, але толькі для хваробаў (якія непрадказальныя), але не для цяжарнасьці (якая ёсьць сьвядомым выбарам)

Не, прыватныя кампаніі, а ня ўрад, мусяць самі вырашаць памер канкурэнтных стымулаў для супрацоўнікаў

Не, зашмат супрацоўнікаў скарыстаюцца такімі праграмамі

Ці павінен урад скарачаць публічныя выдаткі, каб паменшыць нацыянальную запазычанасьць?

Так

Не

Так, і падвысіць падаткі

Так, і закрыць урадавыя арганізацыі не з канстытуцыйных структураў

Не, скарачэньне публічных выдаткаў будзе мець нэгатыўны эфэкт на эканоміку

Не, трэба замест гэтага падвысіць падаткі для вялікіх муніцыпальных карпарацыяў

Не, трэба скараціць вайсковыя выдаткі

Не, замест гэтага трэба падвысіць падаткі

Ці павінны Штаты зьменшыць карпаратыўныя адпрыбытковыя падаткі?

Так

Не

Трэба пераключыцца на адзіны падатак без усялякіх выключэньняў

Не, карпарацыі павінны плаціць не цяперашнія 15-35%, а 35%, як звычайны плацельшчык падаткаў у ЗША

Не, трэба наадварот падвысіць іх

Так, але толькі для карпарацыяў, якія наймаюць супрацоўнікаў выключна ў ЗША

Так, і наогул скасаваць карпаратыўныя адпрыбытковыя падаткі

Так, але прыбраць усе “дзіры” ў законах і патрабаваць карпарацыі плаціць мінімальны падатак

Ці павінны кіраўнікі Ўол Стрыт панесьці крымінальную адказнасьць за крызіс 2008 года?

Так

Не

Так, і трэба нацыяналізаваць банкі

Так, яны ўчынілі махлярства і павінны быць аштрафаваныя і заключаныя ў турмы за свае ролі ў стварэньні найвялікшага фінансавага крызісу з часоў Вялікай дэпрэсіі

Не, банкі ўжо сплацілі штрафы, а арышты іх кіраўнікоў дэстабілізуюць фінансавую сыстэму

Не, гэта віна заканатворцаў, што яны дазволілі крызісу адбыцца



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-07; просмотров: 207; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.108.224 (0.009 с.)