Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Якія з прыведзеных ніжэй фармулёвак адпавядаюць паняццю складаназлучаны сказ?↑ Стр 1 из 2Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Складаназлучаны сказ (І варыянт) 1) Складаназлучаны сказ – гэта такі сказ, у які ўваходзяць дзве або больш частак, якія нагадваюць простыя сказы і аб’яднаны ў адно цэлае па сэнсе і нтанацыі. 2) Складаназлучаны сказ – гэта сказ, у які ўваходзяць дзве і больш сінтаксічна раўнапраўныя часткі, аб’яднаныя злучальнымі злучнікамі ў адно сэнсавае цэлае. 3) Складаназлучаны сказ – гэта такі злучнікавы сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі (злучальнай сувяззю). 4) Складаназлучаны сказ – сінтаксічная адзінка, якая складаецца са слова ці спалучэння слоў і служыць для выражэння асобнай думкі або пачуцця. 5) Складаназлучаны сказ – гэта сказ, у якім граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, самастойныя па сэнсе і звязаныя злучальнымі злучнікамі. 2.Адзначце складаназлучаныя сказы: 1) Вясна была яшчэ ў пачатку, але снягі ўжо раставалі. 2) Бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці. 3) Знаю: няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае. 4) Рыбак быў дзядзька наш Антоні, як і работнік, адмысловы; а Уладзік пасвіў дзесь каровы, травіў чужыя сенажаці; а дома з дзецьмі была маці. 5) Спадзе вада, і травы забуяюць. 3.Падкрэсліце граматычныя асновы толькі ў складаназлучаных сказах: 1) Раптам у лесе шаснула, і на паляну выскачылі дзве казы. 2) Пакой быў хоць і невялікі, але чысты і ўтульны. 3) Я сам люблю прыход вясны, малочнае цвіценне вішань, і спеў драздоў, і шум лясны. 4) Час ад часу прагудзе аўтамашына або, выкрасаючы дугой сінія іскры, прагрукоча амаль пусты трамвай. 5) Багата адгуло паводак і адцвіло на лузе траў. 4.Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [ ], і [ ]: 1) Чалавек апрацоўваў зямлю, даглядаў жывёлу, будаваўся, гадаваў і выхоўваў дзяцей, наладжваў узаемаадносіны з суседзямі і з усім навакольным светам, святкаваў святы, весяліўся або смуткаваў – і пастаянна думаў, турбаваўся: а што ад яго пяройдзе, перадасца ў спадчыну? 2) Магутны дуб стаяў на строме Сожа, і Сож, робячы вакол дрэва пятлю, паважліва абыходзіў яго з трох бакоў, ведаючы моц каранёў асілка, іх трывалую повязь з зямлёй і даўно адмовіўшыся ад некалі пэўнай надзеі змыць строму з дрэвам разам. 3) Вее вецер, свішча ў коміне, горка плача, надрываецца; і цяпер мне тая музыка, як жывая, успамінаецца. 4) Нам было весела разам з гэтай мяцеліцай, і мне ад радасці хацелася пад разгалістай ліпай спяваць пра снег і пра зіму. 5) Па самай зямлі паўзлі мурашачкі, і былі яны занадта заняты сваёю працай. 5. Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку: 1) Ступіць бы сну на халадок пад дрэвам – ці целу рынуцца б на хвалі ўплынь. 2) Вёска стаяла сярод лесу – а таму грыбоў і ягад хапала. 3) На лес наплывае зняменне, і вільгаццю тхнула з нізін, а зоркі ў бяздонным скляпенні глядзелі праз навісь галін. 4) Гамоняць людзі ды спяваюць птушкі або наступае нязвыклая цішыня. 5) Стаяць вакол маўкліва хвоі, бы служкі ў панскім дзесь пакоі; і дрэмлюць чорныя яліны, і моўкне ў лесе спеў птушыны, і толькі дрозд высвістваў штучна, як на кларнеце, мілагучна; ды змоўк і ён, і ўсё знямела. 6.Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку і вызначаны від адносін паміж часткамі: 1) Было ўжо за поўнач, але паветра не толькі не халаднела, а здавалася, нават цяплела (паміж часткамі супрацьпастаўляльныя адносіны). 2) Нават з неба зоркі ўночы купалі ў рэчцы свае косы і мілы усмех свой дзявочы; а гэты месяц безгалосы, ідучы небам на ачосы, зірнуцца ў рэчцы быў ахвочы (паміж часткамі супастаўляльныя адносіны). 3) Калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі (паміж часткамі пералічальна-размеркавальныя адносіны). 4) Стаіць над лесам шум маркотны, па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцілае, і бель над далямі звісае, і ціха стане на падворку, і лес жалобную гаворку, свой гонар восені канчае і моўчкі зіму сустракае (паміж часткамі пералічальна-размеркавальныя адносіны). 5) Гразь была ўжо халодная, і босыя Ганніны ногі моцна стылі, але яна не заўважала гэтага (паміж 1-й і 2-й часткамі адносіны прычынна-выніковыя, паміж 2-й і 3-й – супастаўляльныя). 7.Якія знакі прыпынку трэба паставіць у наступным сказе: Дзяды дзяўбуць ночвы ці выразаюць лыжкі бабулі і мамы развешваюць ад елкі да бярозкі памытую бялізну а ў нядзельныя раніцы па старому спрадвечнаму звычаю пякуць у зямлянках аладкі для ўнукаў і дзяцей малыя сядзяць над сшыткамі пад павеццю “зялёнай” партызанскай школы крычаць-смяюцца на палянах і ў лісці бяроз... 1) 10 косак; 2) 2 двукроп’і, 5 косак; 3) 1 двукроп’е, 1 кропка з коскай, 5 косак; 4) 6 косак, 2 кропкі з коскай; 5) 7 косак, 1 кропка з коскай. 8.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі: 1) Ці мала на свеце цудоўных мясцін__ ці мала добрых і шчырых людзей! 2) Цёпла__ і ўтульна. 3) У нізінах мякка закучаравілася трава__ і пракінуліся залатыя вочкі кураслепу. 4) Згарэлі дровы__ а вуголле яшчэ захоўвала агонь. 5) Момант__ і Сцёпкава постаць знікае з вачэй. 9.Адзначце сказы, у якіх ёсць агульны даданы член або агульная даданая частка: 1) У полі бяскрайнім морам калышацца жыта і ціха перазвоньваюць ліловыя званочкі. 2) Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панураныя лясы. 3) Праляталі вароны ў бок лесу ды ў шызай вышыні луналі буслы, калі Рыгор мернаю ступою адмяраў мяжою роўныя крокі напрамкам да Лужкоў. 4) У хвойных лясах густа рос верас і зелянеў ягаднік. 5) На нейкую хвіліну хмары на небасхіле разарваліся, і з іх цікаўна глянула сонца. 10.Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і зрабіце сінтаксічны разбор сказа: Шугнуць часамі з зелені лясной аблогі ўверх нібы фантаны два аленя рогі ці іншы звер мігне істужкай жаўтаватай між дрэў і гасне як прамень Адказы І варыянт:
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 5; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.143.25 (0.009 с.) |