Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяда 1917 – 1945 гг.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Вядучымі накірункамі даследаванняў у сярэдзіне 50 – 80-х гг. з’яўляліся гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі, ўсталяванне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці, працэс «сацыялістычнага будаўніцтва». Вывучэнне гісторыі сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусі звязана з імем І.М.Ігнаценкі. У манаграфіі «Беднейшее крестьянство – союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917 – 1918 гг.)» (1962 г.) ён ахарактарызаваў палітычнае становішча на неакупаванай тэррыторыі Беларусі напярэдадані і ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі, упершыню пасля 20 – 30-х гг. паказаў уплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партый, увёў новую гістарыяграфічную тэму – аналіз складу і рашэнняў Усебеларускага з’езда. Барацьбу з «карнілаўскім мяцежом», падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску, падпісанне Брэсцкага міру разглядзаў у сваіх працах У.Р.Івашын, дзейнасць партыі бальшавікоў, ваеннае будаўніцтва, дзейнасць Саветаў і рэўкомаў, удзел Беларусі ў ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік – П.А.Селіванаў, унутраную і знешнюю барацьбу на тэрыторыі Беларусі ў перыяд грамадзянскай вайны – С.З.Пачанін, становішча рабочага класа і дзейнасць прафсаюзаў у 1917 – 1918 гг. – В.Р.Гнеўка, дзейнасць атрадаў Чырвонай гвардыі, атрадаў Частак асобага прызначэння – А.Г.Хахлоў, арганізацыю Саветаў – П.К.Блашко. Значная ўвага даследчыкаў у 50 – 60-я гг. была накіравана на вывучэнне аграрных пераўтварэнняў савецкай улады. У працах В.А.Мілаванава, І.Я.Марчанкі, Б.М.Фіха і інш. абгрунтоўвалася аграрная палітыка партыі бальшавікоў, яе сацыялістычны характар. Галоўным аспектам вывучаемай праблемы з’яўляўся працэс арганізацыі калектыўнага сектара ў беларускай вёсцы. У пасляваенных выданнях утрымліваецца значны факталагічны матэрыял, прысвечаны стану беларускага грамадства ў 20 – 30–я гг. Шырока пададзены станоўчы вопыт, але не асвятляецца шэраг тагачасных праблем: нізкі ўзровень жыцця насельніцтва, супярэчлівы характар дэмакратызацыі ў перыяд НЭПа, цяжкасці ў ажыццяўленні палітыкі «беларусізацыі», пачатак фарміравання камандна-адміністрацыйнай сістэмы і інш. Асобнай тэмай даследавання ў сярэдзіне 50 – 80-я гг. стала гісторыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Н.В.Каменская ў манаграфіях «Утварэнне БССР» (1946 г.), «Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР» (1954 г.), «Первые социалистические преобразования в Белоруссии» (1957 г.) упершыню паказала ўплыў Кастрычніцкай рэвалюцыі на «сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працоўных» Беларусі, але зусім не разгледжаны беларускі нацыянальны рух. Найбольш грунтоўны аналіз праблемы ўтрымліваецца ў двухтомнай працы В.А.Круталевіча «Рождение Белорусской Советской Республики» (1976 г., 1979 г.). У манаграфіі Я.Н.Шкляр «Борьба трудящихся Литовско-Белорусской ССР с иностранными интервентами и внутренней контрреволюцией (1919 – 1920 гг.)» (1963 г.) раскрыта гісторыя ўтварэння і роль ЛітБелССР. Па-ранейшаму актуальным для беларускай савецкай гістарычнай навукі заставалася пытанне барацьбы з «дробнабуржуазнымі і нацыяналістычнымі партыямі». Гэты аспект знайшоў адлюстраванне ў працах М.С.Сташкевіча «Непазбежнае банкруцтва» (1974 г.), «На защите идей Октября: Из истории идейно-политической борьбы в Белоруссии в годы гражданской войны (1919 – 1920 гг.)» (1978 г.), «На пути к истине: Из истории национально-освободительного движения в Белоруссии, 1917 г.» (1983 г.), «Приговор революции: Крах антисоветского движения в Белоруссии, 1917 – 1925.» (1985 г.). Але ў 80-я гг. упала цікавасць даследчыкаў да праблем Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, хаця шэраг пытанняў застаўся амаль невывучаным: ажыццяўленне нацыянальнай і сацыяльнай палітыкі партыяй бальшавікоў, узаемаадносіны рабочага класа з нацыянальным рухам, псіхалогія і настрой працоўных, адсутнічала абагульняючая праца па гісторыі грамадзянскай вайны. У Праграме КПСС, прынятай на ХХІІ з’ездзе партыі ў 1961 г., сцвярджалася, што «індустрыялізацыя краіны, кааперыраванне сельскай гаспадаркі, культурная рэвалюцыя – … асноўныя палажэнні ленінскага плана пабудовы сацыялізму» у СССР. Гэты пастулат стаў асноўнай схемай у вывучэнні гісторыі савецкага грамадства 20 – 30-х гг. Было выдадзена больш за 40 манаграфій, прысвечаных аднаўленчаму перыяду (1921 – 1925 гг.), індустрыяльнаму развіццю БССР, калектывізацыі сельскай гаспадаркі, гісторыі рабочага класа і гісторыі КП(б)Б. У 50-я гг. узрасла цікавасць даследчыкаў да палітыкі індустрыялізацыі, паколькі лічылася, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне стала вынікам праведзенай у СССР індустрыялізацыі. Сфарміравалася пазіцыя беларускіх гісторыкаў па гэтай праблеме – лічылася, што індустрыялізацыя ў БССР пачалася з ХІV з’езда ВКП(б) (1925 г.) і працягвалася да пачатку вайны. Аўтары зводзілі працэс індустрыялізацыі да тэхніка-эканамічных аспектаў. Галоўную асаблівасць сацыялістычнай індустрыялізацыі ад капіталістычнай яны бачылі ў прыярытэтным развіцці цяжкай прамысловасці. Першыя вынікі НЭПа ў рэспубліцы прааналізаваў М.Я.Шкляр у манаграфіі «Борьба Компартии Белоруссии за укрепление союза рабочего класса и трудового крестьянства в восстановительный период (1921 – 1925 гг.)» (1960 г.). Таксама гэтай праблематыкай займаўся М.Я.Завалееў. У манаграфіі «Рабочий класс Белоруссии в борьбе за социализм. 1917 – 1932 гг.» (1967 г.) ён разглядзеў змены ў колькасным, культурна-тэхнічным стане пралетарыята Беларусі, раскрыў шэфскую дапамогу вёсцы, дзейнасць прафсаюзаў. А.І.Жаўнерчык і І.В.Міронаў раскрылі ажыццяўленне ІІ-й пяцігодкі ў БССР, а І.С.Росман – пачатковы перыяд ІІІ-й пяцігодкі. У 1979 г. выйшла манаграфія А.Т.Нятылькіна «Осуществление ленинской политики индустриализации в Белоруссии (1926 – 1941 гг.)», якая абагульняла гісторыю першых пяцігодак. Але аўтар не раскрыў поўна крыніцы індустрыялізацыі, не паказаў фарсіраванне гэтай палітыкі з боку партыйнага кіраўніцтва краінай, абыйшоў сваёй увагай невыкананне першых пяцігадовых планаў. Адным з першых да праблемы масавай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР звярнуўся А.А.Філімонаў у манаграфіі «Укрепление союза рабочего класса и трудового крестьянства в период развернутого строительства социализма, 1929 – 1936 гг. На материалах Белоруссии» (1968 г.). Дзейнасць саўгасаў рэспублікі прадстаўлена ў даследаваннях А.М.Сарокіна «Совхозы БССР в период построения фундамента социализма (1926 – 1932 гг.)» (1971 г.), «Совхозы Белорусской ССР (1917 – 1941 гг.)» (1979 г.). Пытанні ажыццяўлення культурных пераўтварэнняў у БССР прадставіў у кнізе «Деятельность КПБ по осуществлению культурной революции в республике (1919 – 1937 гг.)» П.П.Сіліванчык, гісторыю беларускага савецкага друку – С.В.Марцалеў, станаўлення вышэйшай школы – Н.І.Красоўскі. Але высокая палітызацыя, заідэалагізаванасць культурнай работы ў БССР не раскрывалася. У 80-я гг. значная ўвага стала надавацца праблемам фарміравання інтэлігенцыі ў БССР, ваенна-патрыятычнаму выхаванню працоўных, ідэалагічнай рабоце з насельніцтвам у працах Ю.С.Кузняцова, А.Ф.Васілеўскай, Е.В.Маскоўкінай, П.Г.Чыгрынава, М.П.Касцюка. Фарміраванне кадраў для сістэмы народнай адукацыі рэспублікі плённа вывучаў Я.К.Новік.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-12-15; просмотров: 89; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.34.96 (0.007 с.) |