Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы XVI - XVIII стст.

Поиск

Бел. у складзе РП не магла весці самаст. знеш. палітыкі. Але часцей за усе яна яулял. тэатрам ваенн. дзеянняу. Войны: 1) Лівонская (1558-1583) – вайна Расіі супраць Лівоніі за выхад да Балт. мора. Скончылася для Расіі безвынікова. 2) Смута у рус. дзярж. у пач. 17 ст. Ілжэдзмітрый І гаспадаранне палякау у Маскве у 1605-1606 гг. Ілжэдзмітрый ІІ і гаспад. у Мас. палякау у 1610-1612 гг. 17 ліп. 1610 г. у Мас. адбыуся мяцеж. Цара Вас. Шуйскага адхілілі ад улады. Да улады прыйшла група маск. баяр на чале з Мсціслаускімі, я-я прапанавалі запрасіць на Мас. прастол сына кар. Поль. – каралевіча Уладзіслава. Вароты Мас. былі адчынены і у вер. 1610 г. у горад увайшлі палякі. Яны рабуюць народ, разбураюць горад. Пачынаецца рух супраць палякау. Летам 1611 г. над Расіяй навісла пагроза страты ею незал.. Сталіца у руках палякау. На паун.-зах. гаспадараць шведы, з поуд. у Расію урыв. татары. Англічане планавалі захоп рус. поуначы і Паволжа. Народ бярэ лес Айчыны у свае рукі. У ніжн. Ноугарадзе ствараецца народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзм. Пажарскім. 22 кастр. 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Кітай-горад, а 26 кастр. – здауся у палон гарнізон палякау у Крамлі. Польская ітэрвенцыя у межы рус. дзяржавы скончылся паражэннем. У студзені 1613 г. Земскі сабор (сабор – з’езд свецкіх і духоуных феадалау краіны для вырашэння самых важных праблем краіны) выбрау царом 16-гад. Міхаіла Раманава. У Рас. гст. пачалася дынастыя Раманавых, я-я скончылася у 1598 г., калі памер сын Ів. Грознага. У 1613 г. апошні з Раманавых – Нікалай ІІ. 3) вайна РП з Расіяй (1654-1667). Цэнтр. – Смаленскі напрамак. Кампанія 1654г. праходзіла паспяхова для рус. арміі. Спробы наступл. воск РП на Бел. і на Укр. у 1654-1655 не удаліся. Летам 1655 г. у вайну з РП уступіла Швецыя, хутка заняла Варшаву. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Шв. і спасае Поль. ад поунага яе разгрому. У1657 памер Хмельніцкі і прых. Поль. імкнуліся парушыць дагавор з Расіяй. Але ужо у 1667г. знясіленыя дзярж. у Андрусаве папісалі перамір’е на 13,5 гадоу. 4) пауночная вайна (1700-1721). Данія, Расія, Саксонія і РП заключ. саюз супраць Швецыі. РП імкнулася далуч. да сваей тэр. Ліфляндыю і Эстляндыю. У1700 г. Расія заключ. мір з Турцыяй і аб’явіла вайну Швецыі. Мэты РП не былі дасягнуты. Бел. страціла каля 700 тыс. жых. Т.ч. войны РП,я-я закраналі тэр. Бел., не прынеслі ей як.-неб. здабыткау. Наадварот, руйнаваліся гарады, скарачалася насельн.. Але разам з тым, вызвал. барацьба бел. народа у сяр.17 ст., уз’яднанне Укр. з Расіяй засталіся у народн. марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызваленя ад нацыян.-рэлігійнага прыгнету.


25. Паглыбленне палітычнага крызісу. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Ен меў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiст. РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiт. i культ. адносiнах дзвюх дзярж., якая аслабляла iх у экан. i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай сусед. дзяржаў. Адсутничала моцнае войска у поль. караля. У РП факт. адсутничау адзины моцны кирауник. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання. Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы. Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе. Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства. Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП у 1793. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. Т.ч. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.

26. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII стст.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока;3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка.У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання.У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ.Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча.У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка. Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру. Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”.Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы.Мялецій Сматрыцкі (1572–1630) – аўтар “Граматыкі”. У сваіх творах Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы.


27. Унутраная палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Грамадска-палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

Пасля падз. РП тэр. Бел. ўвайш. ў склад Рас.. На бел. землi распаўсюдз. агульн. прынц. расiйс. кiрав.. Былi створ. наст. губернi: Мiнс., Магiл., Вiцеб., Гродз., Вiленс. – Зах. губ. Расii. Усе насель. прыводзiл. да прысягi, хто быў нязг. прысяг. – павiнен быў ў 3-мес. тэрмiн пакiн. межы i меў права прадаць нерухом..Умацоўв. свае пазiц., урад Расii лiчыўся з гiст. адрозненн. Расii ад Зах. губ.. Такiмi адрозн. былi: узр. развiцця вытв. аднос. у Расii быў вышэйшы; Расiя развiв. ў цэнтралiзац., а РП – дэцэнтралiз., у Рас. тав.-граш. аднос. развів. хутчэй, калі сял. яшчэ сядзелі на паншчыне, У Рас. не было такой групы землеулад.-дроб. шляхта. Пагэт. палiт. царызму на 1-м этапе ў Бел. была вельмi памярк., асцяр.. Захоўвал. практ. ўсе ранейш. правы i прывiл.. Аднак было лiквiдав. права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыв. войска i ўласн. крэпасць. У 1777 г. адбылiся выб. павятов., губернс. кiраўн., былi створ. павятов. цi губернс. орг. кiраван.. У аднос. да катал. царквы праводзiл. вельмi асцярож. палiт.. Нават была ўтвор. катал. епархiя. Маемасць заставалася недатык-й. Забаранял. хрысцiць у сваю веру правасл.. У 1794 г. была ўстаноўл. мяжа яўр. аседл. на тэр. Бел. i iнш. землях. Яны сялiлiся толькi ў гар. i мяст., займ. рамяст. i гандл., забаранялася займацца земляробст. i купляць зямлю. Яны маглi запiсв. ў мяшчанс. i купецкае саслоўi з умовай выплаты падат. у двайным памеры. Асн. заканад. кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.). Аднак рост незадавол. шляхты, катал. дух-тва прымусiла царызм дзейнiч. больш акт.: на Бел. ўводзiцца землеўлад. расiйскага дваранс. за кошт дзярж. фонду; паступ. абмяжоўв. правы мясц. дваранст., канфiскоўв. маенткi за ўдзел у антыўрад. дзейнасцi. Асабл. жорст. меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўл. дзвюма прычынамi: рост апазiцыйн. грам.-палiт. настр. i разлаж. феад.-прыгон. права. Першымi праявамi бел. нацыян. руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў (прых. навукі) i фiларэтаў (прых. дабрачыннасці). Значна узмацн. грам.-паліт. рухКульт.-нацыян. iмкненнi выявiлiся ў новай бел. лiт-ры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi бел. народн. iнтэлiгенцыi. Пасля падаўл. паўстання ў 1831 г. у Бел., як у Расii, пачын. рух рэвалюц.-дэмакр. разначынцаў. Усе гэта прымусiла рас. ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты (змянш. кольк. прывілеяв. саслоуя шляхам пераводу у падатн. сасл. асоб, я-я не мелі дакум. аб шляхецтве); быў адменены статут у 1840 г.; усiм пасадам i дзярж. установам былi дадзены рас. назвы, У 1832 г. быў створ. асоб. камiтэт па справах Зах. губерняў, які распрац. планы пашыр. дваранс. землеулад. і адпав. меры у гал. кірав., суда, асветы, культ., у мясц. адміністр. органы прызнач. перав. рас. чыноун.. У 1832 г. быў закр. Вiленскi ўнiверс.. Усе справаводства было перакл. на рус. мову.У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з правасл.. Мэта – аслаб. поль.-катал. ўплыў на бел. землi. Усе дух-ва пазбаўлял. зямлi. Т.ч. гэтымі мерамі была поун. ліквідавана юрысдыкц. мясц. феад. на Бел., падарв. іх фундам. – каліцт.. Адначас. царскі урад распачау пошук шырокай апоры у асяроддзі сялянс., чаму спрыяу дазвол 1860-1862 гг. ужываць бел. мову у школах ніжэйш. ступені.

28. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30-50-х гадоў XIX ст.

Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. У сваіх маёнтках памешчыкі будавалі прамысловыя прадпрыемствы. Асновай сельскай гаспадаркі з’яўлялася земляробства. З канца XVIII да сярэдзіны ХІХ ст. плошча ворных зямель павялічылася ў 3–4 разы. У сувязі з пераўтварэннем бульбы з агароднай культуры ў палявую яе пасевы з пачатку ХІХ ст. да канца 30-х гг. узраслі ў 20– 25 разоў. У памешчыцкіх гаспадарках стала шырэй выкарыстоўвацца наёмная праца. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску. Развіццю капіталістычных адносін спрыяла і тое, што мясцовае дваранства атрымала доступ да пазык у цэнтральных банках з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі. Няледзячы на панаванне паншчыннай сістэмы, сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам. З пачатку ХІХ ст. развівалася і прамысловая дзейнасць сялян. Яны выраблялі на продаж ільняныя і суконныя тканіны, аўчыну, хатнія драўляныя вырабы. Пашыралася маёмасная дыферэнцыяцыя сярод сялян. Адным з яскравых паказчыкаў крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы было нарастанне сялянскага руху. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцей у Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі. У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. Але найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з’яўлялася адмова ад выканання павіннасцей і падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара. З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. Аўтарам адной з рэформ для яго пераадолення быў П.Д. Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права. Рэформа ў сістэме феадальнага землеўладання пачалася з дзяржаўнай вёскі, становішча якой у Расіі і Беларусі было розным. У Расіі нормы эксплуатацыі дзяржаўных сялян абмяжоўваліся інвентарамі, ніхто не меў права іх перавышаць. У Беларусі ж дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам. Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, маглі мяняць месца жыхарства, пераходзіць у іншыя саслоўі, мяняць накірунак дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі. У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладар быў надзелены адміністрацыйнай, судовай і эканамічнай уладай над сялянамі. Але галоўнае адрозненне двух рэгіёнаў было ў сістэме збору феадальнай рэнты: у Расіі дзяржаўныя маёнткі былі на падушным аброку, у Беларусі – на паншчыне. Першай часткай рэформы дзяржаўнай вёскі стала перабудовы яе апарату кіравання. Замест чатырох’яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, у Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Другой часткай рэформы П.Д. Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў, эпідэмій, падзяжу жывёлы і іншых бедстваў. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў. Трэцяя і галоўная частка рэформы П.Д. Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннасцей, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян. У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-паншчынная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. З фальварковых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк пераведзены ўсе дзяржаўныя маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Адмова ад фальваркова-паншчыннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна- прагрэсіўны характар. Агульная плошча сялянскага надзельнага фонду ў выніку рэформы П.Д. Кісялёва павялічылася на 10,73 %. І хоць гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй (за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %), але затое было некалькі ўраўнавана становішча сялян, знізіўся цяжар павіннасцей. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. З-за супраціўлення памешчыкаў інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай. Яна ўніфікавала памер павіннасцей сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына – 3 дні ў тыдзень.


29. Да пытання аб так званай "забароне" расійскім урадам назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", беларускай мовы і беларускага друкаванага слова.

Некаторыя гісторыкі пішуць, што указам ад 18 ліпеня 1840 г. забаранялася ужываць тэрміны “Беларусь”…Каб высветліць, аб чым ідзе размова ва ўказе ад 18 ліпеня 1840 г., прывядзём яго частку. “…По случаю внесения по высочайшему предписанию проекта указа, в котором упоминались губернии Белорусския и Литовския под сими наименованиями, государь император, зачеркнув название Белорусских и Литовских, изволил приказать переписать указ с поименованием губерний, каждой отдельно, Витебскою, Могилевскою, Виленскою и Гродненскою…” Па-першае, у гэтым указе не названа Мінская губерня. I гэта невыпадкова. Як відаць з царскіх указаў і ўрадавых распараджэнняў, да ліку беларускіх губерняў адносіліся Магілёўская і Віцебская губерні, а да літоўскіх – Віленская і Гродзенская. Мінская губерня ні да беларускіх, ні да літоўскіх губерняў не адносілася. Так, 11 кастрычніка 1821 г. былі “высочайше” зацверджаны правілы “О взыскании недоимок в губерниях Белорусских, Литовских, Минской, Киевской, Волынской, Подольской и Белостокской области”. Па-другое, у гэтым указе няма ні слова аб забароне ўжываць назвы “Беларусь” і “Літва”. Размова ў ім ідзе толькі аб упарадкаванні дзяржаўнага справаводства, што бачна з далейшых царскіх загадаў і ўрадавых распараджэнняў. Можна назваць больш за 10 урадавых распараджэнняў, выдадзеных у 40 – 80-я гады XIX ст., у якіх ужываецца назва “беларускія і літоўскія губерні”. Па-трэцяе, тэрміны “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні” ўжывалі ў сваіх запісках, справаздачах і іншых дакументах расійскія чыноўнікі. Так, віленскі генерал-губернатар У.І. Назімаў пісаў 14 лютага 1862 г. аб тым, што “вслед за высоч. Манифестом (19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права) в пределах Царства Польского, Литовских, Белорусских и некоторых других западных губерниях возникли беспорядки…”. Па-чацвёртае, у тыя гады, калі быццам бы дзейнічаў указ аб забароне тэрмінаў “Беларусь”, “беларускія”, існавала Беларуская навучальная акруга. Яна была створана ў 1829 г. для арганізацыі і кіравання навучальнымі ўстановамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, кіраўніцтва якімі да гэтага часу ажыццяўляла Пецярбургская навучальная акруга. З закрыццём Віленскага універсітэта ўсе падначаленыя яму вучылішчы былі далучаны да Беларускай навучальнай акругі. 20 мая 1850 г. была адноўлена Віленская навучальная акруга. Віцебская і Магілёўская губерні спачатку былі далучаны да Пецярбургскай навучальнай акругі, а 7 кастрычніка 1864 г. – да Віленскай навучальнай акругі. Па-пятае, малавядомым фактам гісторыі з’яўляецца існаванне ў расійскай арміі 7-га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляксандра I. Полк удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1806 – 1812, 1828 – 1829, 1877 – 1878 гг., Айчыннай вайне 1812 г., Крымскай вайне 1853 – 1856 гг., у падаўленні паўстання 1830 – 1831 гг. Па-шостае, у друкарнях Пецярбурга, Масквы, Мінска, Вільні і іншых гарадоў Расійскай імперыі выдаваліся кніжкі, брашуры, артыкулы з назвамі “Беларусь”, “беларускі”. Паводле няпоўных падлікаў доктара гістарычных навук А.П. Ігнаценкі, з 1841 па 1917 г. было выдадзена каля 190 такіх кніг і брашур. Гэта сведчыць аб тым, што ніякай афіцыйнай забароны тэрмінаў “Беларусь”, “беларускі” не існавала. Па-сёмае, многія навукоўцы і пісьменнікі сцвярджаюць, што пасля забароны тэрмінаў “Беларусь” і “Літва” было ўведзена “невыразнае штучнае найменне” “Паўночна-Заходні край”, “Заходні край”. Але гэта яўная недарэчнасць або свядомая фальсіфікацыя гісторыі. Заходнія губерні, Заходні край, Заходняя паласа Расіі – гэта тэрыторыя Украіны, Беларусі і Літвы (Кіеўская, Валынская, Падольская, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Віленская, Гродзенская губерні і Беластоцкая вобласць). Паўднёва-Заходні край – гэта тэрыторыя Украіны, Паўночна-Заходні край – тэрыторыя тагачаснай Літвы, як яе тады разумелі (сучасная Літва і Заходняя Беларусь). Указ ад 18 снежня 1842 г. “О преобразовании Северо-Западных губерний” сведчыць аб тым, што Паўночна-Заходні край – гэта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў. Але 22 снежня 1870 г. быў абвешчаны новы ўказ “Об изъятии Минской губернии из ведения главного управления Северо-Западным краем”. Гэта дае падставу лічыць, што Мінская губерня была аднесена да беларускіх губерняў Беларускага краю (разам з Віцебскай і Магілёўскай губернямі). Можна прывесці шмат іншых дакументаў, у якіх размяжоўваюцца паняцці “Беларускія губерні”, “Беларускі край” і “Паўночна-Заходнія губерні”, “Паўночна-Заходні край”. Напрыклад, 12 чэрвеня 1893 г. з’явілася “Распоряжение, объявленное Правительствующему Сенату министром внутренних дел. Об утверждении формы выкупного акта на участки земли, выкупаемые русскими арендаторами православного исповедания, водворенными на владельческих землях в губерниях Северо-Западных и Белорусских до 19 февраля 1861 г.”. З цягам часу тэрмін “Паўночна-Заходні край” пачаў распаўсюджвацца на ўсе 6 беларуска-літоўскіх губерняў. Аднак тэрміны “Беларусь” і “беларускі” ніколі не забараняліся і не выключаліся з дзяржаўнага і афіцыйнага ўжывання, бо яны разам з назвамі “Велікаросія”, “велікароскі”, “Маларосія”, “малароскі”, маючы адзіны корань “рос”, служылі для самадзяржаўя пацвярджэннем яго тэорыі “о трёх племенах единого русского народа”. Па-восьмае, гістарычнай навуцы невядомы царскі ўказ ці ўрадавае распараджэнне аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Наадварот, кнігі на беларускай мове выдаваліся ў друкарнях Расійскай імперыі, асабліва ў другой палове XIX – пачатку XX ст.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 580; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.52.243 (0.022 с.)