Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Палітычная сістэма Рэспублікі БеларусьСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Палітычную сістэму Рэспублікі беларусь неабходна аналізаваць, перш за ўсё, па Канстытуцыі, у якой выкладзены асноўныя прынцыпы функцыяніравання палітычнай сістэмы, дзе рэгламентуецца кампетэнцыя дзяржавы і роль ншых элементаў. У той жа час неабходна ўлічваць тое, што ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца працэс істотнай трансфармацыі палітычнай сістэмы. Як адзначае Я.Бабосаў: “галоўны накірунак пераўтварэнняў злучаны са стварэннем палітычнай сістэмы адкрытага, плюралістычнага тыпу. У наш час палітыка-прававыя прынцыпы і нормы, якія з’яўляюцца асновай функцыяніравання ПС беларускага грамадства, зарыентаваны па міжнародныя дэмакратычныя стандарты”. У той жа час, на нашу думку, практычнае палітычнае жыццё Беларусі сведчыць аб іншым. Прымаючы законы і рашэнні згодна міжнародных стандартаў, выканаўчыя органы, насуперак ім, рэальна пераўтвараюць палітычную сістэму ў таталітарны тып. Канстытуцыя ўхваляе Рэспубліку Беларусь, як унітарную дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву. Згодна асноўнага Закона органы дзяржаўнай улады павінны дзейнічаюць згодна прынцыпа падзелу ўладаў: заканадаўчая, выканаўчая, судовая. Кожная з іх павінна быць самастойнай, але гэта толькі дэкларуецца, бо шэраг палажэнняў Канстытуцыі замацоўвае частку паўнамоцтваў судовай і заканадаўчай улады за выканаўчай ці падпарадкаванне ёй. У нашай краіне канстытуцыйна гарантуецца сістэма мясцовага кіравання, дэкларуецца шматвобразнасць палітычных інстытутаў, ідэалогій і думак. Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных ці іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа быць абавязковай для ўсіх грамадзян. У той жа час у апошнія гады ідзе працэс выпрацоўкі і распаўсюджванне адзінай для ўсіх ідэалогіі, адпавядаючай толькі інтарэсам кіруючай эліты. Палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, дзейнічаючы ў межах Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выхоўванню палітычнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах ва ўмовах шматлікіх перашкод і забарон з боку ўладаў у адносінах да апазіцыйных партый і арганізацый. У Беларусі забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, якія маюць мэту гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу альбо вядучых прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.
У Рэспубліцы Беларусь гарантуецца прынцып верхавенства права. Дзяржава, усе яе органы і пасадавыя асобы павінны дзейнічаць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Да найбольш важных прававых актаў, якія рэгуліруюць палітычныя адносіны, адносяцца Канстытуцыя краіны, звод законаў, статуты партый і арганізацый. У сферы палітычнай свядомасці і палітычнай культуры, на думку Я.Бабосава і з ёю нельга не пагадзіцца, – ідзе працэс, накіраваны на фарміраванне палітычнага мышлення і дэмакратычных паводзін грамадзян. Артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі гарантуе кожнаму свабоду думак, перакананняў і іх вольнае выказванне. Ва ўмовах узрастання ролі сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) у палітычным жыцці грамадства, іх уплыву на палітычны працэс, недапушчаным з’яўляецца манапалізацыя СМІ дзяржаваю, грамадскімі аб’яднаннямі ці асобнымі грамадзянамі. У Беларусі забаронена цэнзура, але асобныя факты былі. Ускладненне сістэмы палітычных адносін у грамадстве мае не толькі колькасныя, але і якасныя вымярэнні. Так, адносіны да палітычнай сістэмы характарызуюцца, з аднаго боку, лаяльнасцю і падтрымкай большасці народа, а з другой – складваннем рэальнай апазіцыі, актыўнасць якой узрастае ў перыяд барацьбы за ўладу (парламенцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў). У сувязі з гэтым трэба шмат чаго зрабіць у сферы ўдасканалення палітычных адносін Беларусі. У прыватнасці – памяншэнне ўзроўня палітычнай канфрантацыі ў грамадстве, забеспячэнне грамадзянскай згоды і выпрацоўкі дэмакратычных працэдур урэгуліравання палітычных канфліктаў. Нормай палітычных адносін павінны стаць адносіны кансенсуснага тыпу (правядзенне дыскусій, перамоў, арганізацыя «круглых сталоў і інш.). Сучасная палітычная сістэма ў Рэспубліцы Беларусь налічвае каля 15 год. Яе развіццё працягваецца, удасканальваецца заканадаўства, фарміруецца палітычная культура з улікам асаблівасцей беларускага менталітэта. Жыццядзейнасць палітычнай сістэмы залежыць ад яе здольнасці мяняцца ў адпаведнасці з новымі грамадскімі працэсамі, фарміраваць з'яднанае грамадства, рэальнае адзінства інтарэсаў і мэт дзяржавы і народа. Эфектыўнасць яе функцыяніравання залежыць ад тыпа палітычнага рэжыма, ад таго, якія складваюцца адносіны грамадства да яго палітычнага ладу. Глыбокія пераўтварэнні матэрыяльнага і духоўнага жыцця сучаснага чалавецтва вядуць да ўтварэння новага дынамічнага тыпу палітычнай сістэмы – грамадства з больш вольнымі адносінамі паміж дзяржаваю і грамадзянамі, з сацыяльным кантролем за палітычным жыццём, дзейнічаючымі дэмакратычнымі прававымі нормамі.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-05-11; просмотров: 69; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.22.27.41 (0.006 с.) |