Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Структура і функцыі палітычных сістэмСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Немагчыма існаванне палітычнай сістэмы без наступных кампанентаў: палітычнай супольнасці, пасадавых асоб, прававых норм і норм палітычнай этыкі, тэрыторыі. Палітычная супольнасць – гэта сукупнасць людзей, якія стаяць па розных прыступках палітычнай іерархіі, але злучаныя разам пэўнай палітычнай культурай, ведамі аб палітыцы, гісторыяй краіны, традыцыямі і каштоўнасцямі, а таксама пачуццямі ў адносінах да палітычнай сістэмы і мэтаў кіравання. Пасадавыя асобы – аснова палітычнай улады, яны кіруюць і дзейнічаюць ад імя і на карысць сістэмы. Падзяляюцца на дзве групы. Першая: прэзыдэнт, глава ўраду, міністры, глава адміністрацыі прэзыдэнта і г.д. Другая: выканаўцы, чыноўнікі, якія павінны кіраваць, дакладна і дабрасумленна выконваючы загады і распараджэнні; умацоўваць дзяржаўную дысцыпліну і служыць дзяржаўнаму інтарэсу ў адпаведнасці з законам. Прававыя нормы і нормы палітычнай этыкі – метады і спосабы рэалізацыі палітычнай улады. Тэрыторыя як кампанент палітычнай сістэмы не абавязкова атаясамліваецца з дзяржавай. Горад, гарадскі ці вясковы раён з палітычнай супольнасцю, органамі мясцовага кіравання тэрыторый – гэта таксама палітычная сістэма. Як адзначае палітолаг Л.Старавойтава, палітычная сістэма мае пэўную структуру – устойлівыя элементы і ўстойлівыя сувязі паміж гэтымі элементамі. ПС маюць складаную або простую структуру. Сучасныя палітычныя сістэмы адрозніваюцца складанай дыферэнцыяй. Яны маюць шырокую базу структур, якія прынімаюць рашэнні ці ўплываюць на прыняцце рашэнняў: разгалінаваны дзяржаўны аппарат, групы інтарэсу, палітычныя партыі, асацыяцыі, СМІ і г.д. Палітычныя структуры складаюцца з розных арганізацый, як уласна палітычных – дзяржава, палітычныя партыі, так і непалітычнага характару, якія імкнуцца вырашаць сур'ёзныя палітычныя інтарэсы, напрыклад, прафсаюзы, аб'яднанні прадпрымальнікаў, царква і іншыя. Палітычныя структуры – гэта не толькі арганізацыі, але і ўстойлівыя адносіны, узаемадзеянні розных удзельнікаў палітыкі – палітычных гульцоў (актораў), якія выконваюць пэўныя ролі. Дэпутаты парламенту, суддзі, выбаршчыкі, партыйныя функцыянеры – гэта ўсё ролі, шчыльна ўзаемазвязаныя паміж сабою ў палітыцы і з якіх складаецца структура палітычнай сістэмы.
Палітычным структурам уласціва ўстойлівасць. У адрозненні ад хуткіх змен – працэсаў ці функцый, структурныя змены адбываюцца марудна (за выключэннем перыяду рэвалюцый). У ПС сацыяльныя групы імкнуцца рэалізаваць свае інтарэсы з дапамогай механізма ўлады. Улада дае магчымасць канкурыруючым групам размеркаваць каштоўнасці, дабро ў адпаведнасці з вагаю іх уплыву. На функцыяніраванне палітычнай сістэмы вялікі ўплыў аказвае палітычная культура. З'яўляючыся носьбітам фундаментальных палітычных ведаў і каштоўнасцей, палітычная культура выступае ў якасьці асновы ўсяго грамадска-палітычнага ладу. Палітычная культура можа звесці на нуль усе спробы рэформ, калі яны не адпавядаюць яе сутнасці, кантэксту. ПС аўтаномна, мае свае межы з асяроддзем.. Межы сістэмы маюць назвы "уваход" і "выхад". "Уваход" – гэта любая падзея, якая ў адносінах да ПС з'яўляецца знешняй, уплывае на яе і здольная яе змяніць. "Выхад" – рэакцыя ў адказ на ўзаемадзеянне, у выглядзе законаў, рашэнняў, пастаноў і г.д. На "ўваход" у палітычную сістэму падаюцца імпульсы: патрабаванні і падтрымка. Як падкрэслівае Л.Старавойтава, патрабаванні – гэта выражэнне думак аб правамернасці ці неправамернасці, справядлівасці ці несправядлівасці рашэнняў улады, якія злучаны з размеркаваннем грамадскіх даброт і выкарыстоўваннем грамадскіх рэсурсаў. Патрабаванні накіроўваюцца ў адрас уладаў і з'яўляюцца напамінам аб наяўнасці ў грамадстве пэўных запатрабаванняў. Падтрымка – гэта выражэнне лаяльнасці грамадства ў адносінах да сістэмы, давер палітычным інстытутам. Падтрымка можа быць адкрытай і прыхаванай. Адкрытая заўважна ў дзеяннях. Гэта назіраемыя паводзіны: удзел у выбарах, падтрымка пэўных партый і лідараў, выказваемае ўхваленне прынімаемых рашэнняў. Прыхаваная падтрымка знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўнутраных устаноўках і арыентацыі асобы, у схільнасцях да пэўных палітычных ідэалаў, нормаў, мадэляў паводзін. Варта адзначыць, што падтрымка бывае эмацыянальнай і інструментальнай. Эмацыянальная падтрымка з'яўляецца адносна трывалай і стабільнай, інструментальная як вынік дзейнасці ўраду. Апошняя фарміруецца шляхам увядзення "заахвочванняў" за лаяльныя паводзіны і будуецца на чаканні такіх заахвочванняў. Інструментальная падтрымка ўмоўная, менш трывалая і падвяргаецца эрозіі.
На "выхадзе" з палітычнай сістэмы ў асяроддзе бачны вынікі яе работы – абавязковыя для ўсіх рашэнні і дзеянні па іх рэалізацыі. Рашэнні бываюць у выглядзе законаў, пастаноў выканаўчай улады, рашэнняў судоў. ПС перапрацоўвае вялікую колькасць сацыяльнай інфармацыі і пераўтварае яе ў канкрэтныя аўтарытарна-ўладныя рашэнні. Працэс перапрацоўкі патрабаванняў у палітычныя рашэнні завецца ўнутрысістэмнай канверсіяй. У сваю чаргу, рашэнні і дзеянні аказваюць уплыў на асяроддзе, у выніку ўзнікаюць новыя патрабаванні. "Уваход" і "выхад" сістэмы ўвесь час уплываюць адзін на аднаго. Адбываецца зваротная сувязь, якая неабходна для адзнакі правільнасці прынятых рашэнняў, іх карэкцыі, узнікнення памылак, арганізацыі падтрымкі і па-неабходнасці адыхода ад аднаго накірунка да іншага, выбару новых мэтаў і шляхоў іх дасягнення. Працэс паступлення і рэгістрацыі патрабаванняў на "ўваходзе", пераўтварэнне (канверсія) іх сістэмай у рашэнні і перадача на выхад з наступным кантролем за выкананнем – гэта і ёсць палітычны працэс. Палітычны працэс паказвае, як узнікаюць сацыяльныя патрабаванні, як яны пераўтвараюцца ў агульназначныя праблемы, а затым у прадмет дзеянняў палітычных інстытутаў, накіраваных на фарміраванне грамадскай палітыкі, на жадаемае вырашэнне праблем. Сістэмны падыход, на думку Л.Старавойтавай, дапамагае зразумець механізм фарміравання новых палітычных стратэгій, роль і ўзаемадзеянне розных элементаў сістэмы ў палітычным працэсе. Палітолагі лічаць, што фундаментальнай функцыяй палітычнай сферы з'яўляецца мэтадасягненне. Працэс мэтадасягнення заключаецца ў фарміраванні і зацвярджэнні прыярытэтаў сярод шматлікіх мэтаў, а таксама ў забеспячэнні эфектыўных дзеянняў для дасягнення агульных мэтаў. Палітолагі падзяляюць функцыі ПС, згодна таго, якія яна выконвае на "уваходзе" і "выхадзе". Функцыі "увахода" рэалізуюць: групы па інтарэсах, палітычныя партыі, СМІ. "Выхадныя" – дзяржаўныя структуры. Функцыі палітычнай сістэмы: 1) "на уваходзе": - палітычная сацыялізацыя і рэкруціраванне. Сацыялізацыя – гэта працэс засваення асобай палітыкі як сферы жыццядзейнасці. У выніку асоба засвойвае пэўныя палітычныя веды, нормы, каштоўнасці, мадэлі паводзін. Фарміруецца тып чалавека палітычнага. Рэкруціраванне – функцыя выканання роляў у палітычнай сістэме: выбаршчыка, грамадзяніна, прэзыдэнта, дэпутата, міністра, мэра, суддзі, партыйнага функцыянера і г.д.; - артыкуляцыя інтарэсаў – працэс шляхам якога выказваюцца патрабаванні. Непасрэдна рэалізуюць гэтую функцыю групы інтарэсаў. Інтарэсы фарміруюцца і дасягаюцца шляхам дзейнасці груп і асацыяцый. Групы ўзнікаюць на аснове ідэнтыфікацыі чалавека з прафесіяй, нацыяй, рэлігіяй, узростам і г.д. Асацыяцыі: палітычныя партыі, прафсаюзы, арганізацыі прадпрыймальнікаў, аб'яднанні жанчын, моладзі і г.д.; - агрэгіраванне інтарэсаў – функцыя пераўтварэння патрабаванняў у альтэрнатывы дзяржаўнай палітыкі. Агрэгіраванне інтарэсаў знаходзіць сваё адлюстраванне ў палітычных заявах, праграмах, заканадаўчых прапановах, перадвыбарчых платформах; - палітычная камунікацыя забяспечвае сувязь паміж элементамі палітычнай сістэмы, а таксама паміж палітычнай сістэмай і асяроддзем. Інфармацыя дае магчымасць уладным інстытутам забяспечыць правільнае прыняцце рашэнняў і падтрымку сістэмы яе членамі.
2) "на выхадзе": - норматворчасць – уключае ў сябе распрацоўкі законаў, якія вызначаюць прававыя нормы паводзін людзей і груп у грамадстве, а таксама дзейнасць сацыяльных інстытутаў. Сюды ж уваходзіць і прыняцце рашэнняў выканаўчымі органамі; - прымяненне правіл і норм – гэта функцыя прадугледжвае прывядзенне іх у дзеянне, у сацыяльную практыку. Канчатковы лёс палітычнага рашэння залежыць ад яго рэалізацыі: прымяненне правіл і норм стымуліруе дзеянні адміністрацыі, заканадаўчых органаў, прававых структур, няўрадавых структур, груп і асацыяцый; - кантроль за выкананнем правіл і норм уключае інтэрпрэтацыю законаў, вызначэнне фактаў іх парушэння, прымяненне адпаведных санкцый за гэта. Кантрольная функцыя знаходзіцца, пераважна, у кампетэнцыі судовай улады. Выкананне функцый палітычнай сістэмы шчыльна злучана з выкананнем задач, якія паўстаюць перад данай сістэмай у канкрэтных эканамічных, сацыяльна-палітычных, сацыякультурных умовах яе развіцця. Акадэмік Я.Бабосаў вылучае наступныя асноўныя задачы палітычнай сістэмы: а) Вызначэнне і фармуліроўка галоўных мэтаў дзяржавы і грамадства, распрацоўка стратэгіі і тактыкі на бліжэйшы час і перспектыву з улікам інтарэсаў ўсяго грамадства. б) Мабілізацыя ўсіх рэсурсаў (прыродных, матэрыяльных, сацыяльных, духоўных і інтэлектуальных) для дасягнення пастаўленых мэтаў. в) Размеркаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей у адпаведнасці з інтарэсамі і запатрабаваннямі членаў грамадства. г) Інтэграцыя людзей, якія жывуць у пэўнай супольнасці, аб'яднанне іх дзейнасці для выканання задач рэфарміравання розных сфер жыццядзейнасці людзей. д) Заканадаўчая, выканаўчая і кантралюючая дзейнасць у межах данага грамадства і на міжнароднай арэне. е) Узгадненне шматвобразных інтарэсаў дзяржавы і сацыяльных супольнасцей. ж) Забеспячэнне ўнутранай і знешняй бяспекі і стабільнасці палітычнага ладу. з) Фарміраванне палітычнай свядомасці, далучэнне членаў грамадства да ўдзелу ў палітычнай дзейнасці. і) Кантроль за выкананнем законаў і правіл, забарона дзеянняў, якія парушаюць палітычныя нормы. Тыпалогія палітычных сістэм У розныя гістарычныя перыяды была прынята свая тыпалогія палітычных сістэм. Адна з першых – Арыстоцеля і Платона: правільныя і няправільныя.
а) Згодна характара размеркавання ўлады: бываюць ПС аўтарытарныя і плюралістычныя; пазней – таталітарныя і ліберальна-дэмакратычныя. б) Згодна марксісцкай тэорыі: буржуазныя, сацыялістычныя і ПС вызваліўшыхся краін. в) Згодна М.Вэбера: традыцыйныя і рацыянальныя, альбо бюракратычныя. г) Згодна Г.Алмонда: англа-амерыканскі, кантынентальна-еўрапейскі, даіндустрыяльны, таталітарны. Часцей за ўсё існуюць змешаныя тыпы палітычных сістэм.
|
||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-05-11; просмотров: 75; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.145.41 (0.009 с.) |