Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 4. Тэатр французскага Класіцызму (XVII ст.)↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 3 из 3 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Галоўнае месца французскага тэатра другой паловы XVII ст. у еўрапейскім тэатральным мастацтве. Класіцызм як вядучы накірунак у тэатры Францыі. Трактат “Паэтычнае мастацтва” Н.Буало – эстэтычнае абгрунтаванне класіцызму. Нарматыўны характар класіцысцкай эстэтыкі. Пьер Карнэль – стваральнік новага тыпу гераічнай трагедыі. Яго трагедыі “Сід”, “Гарацый”. Жан Расін – выдатны драматург, пастаноўшчык і тэатральны педагог. Яго трагедыі “Андрамаха”, “Брытанік”, “Іфігенія ў Аўлідзе”. “Федра” – вяршыня творчасці Ж.Расіна. Эстэтыка класіцыстскага спектакля ў другой палове XVII ст. “Трагічная” сцэна і акцёры. Класіцыстскі стыль выканання трагедый, яго нарматыўнасць і арыстакратычны характар. Спецыфіка акцёрскага майстэрства: «мастацтва дэкламацыі», пластыка жэстаў і рухаў. Жан-Баціст Мальер і камічны тэатр Францыі другой паловы XVII ст. Узнікненне “высокай камедыі” – найбольш дэмакратычнага і жыццёва дакладнага жанру класіцызму. Барацьба Мальера за новы тып спектакля. Тэатральная дзейнасць Ж.-Б.Мальера. Сатырычныя камедыі “Тарцюф”, “Дон Жуан, або Каменны госць”, камедыі “Мізантроп”, “Мяшчанін у шляхецтве”. Народныя рысы камедый Мальера. Месца творчасці Мальера ў гісторыі сусветнага тэатральнага мастацтва. Тэма 5. Заходнееўрапейскі тэатр эпохі Асветніцтва (XVIII ст.) Агульная характарыстыка эпохі Асветніцтва. Нацыянальныя асаблівасці Асветніцтва ў еўрапейскіх краінах. Французскі тэатр. Прадстаўнікі французскага Асветніцтва: Вальтэр, стваральнік трагедый “Эдып”, “Заіра”, “Магамет”; Дэні Дзідро, прыхільнік “мастацтва прадстаўлення”, аўтар “сур’ёзнай камедыі” “Пабочны сын” і “буржуазнай драмы” “Бацька сямейства”; П’ьер Агюстэн Бамаршэ, “абаронца трэцяга саслоўя”, яго камедыі “Севільскі цырульнік”, “Жаніцьба Фігара”. Асноўныя тэндэнцыі развіцця акцёрскага мастацтва ў Францыі XVIII ст. “Парадокс аб акцёры” Д.Дзідро – важнейшы тэарэтычны трактат аб акцёрскім майстэрстве. Рэформа тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва і тэатральнага касцюма. Тэатры Францыі: “Камеды Італьен”, “Камеды Франсэз”; народна-дэмакратычны характар мастацтва кірмашовых і бульварных тэатраў. Англійскі тэатр. Асаблівасці развіцця англійскага Асветніцтва. Прывілеяваныя тэатры Лондана (Друры-Лейн, Ковент-Гардэн), іх барацьба з дэмакратычнымі «малымі» тэатрамі. Рэфарматарства ў галіне тэхнікі сцэны, дэкарацыйнага мастацтва і касцюма. Англійская драматургія эпохі Асветніцтва. Развіццё сентыментальнай дыдактычнай камедыі (“слёзнай”) і мяшчанскай (бытавой) драмы. Алівер Голдсміт і рэалізм яго камедыі “Ноч памылак”. Сатырычна-камедыйнае майстэрства Рычарда Брынслі Шэрыдана і яго “Школа зласлоўя”. Драматургія Генры Філдзінга. «Малыя» жанры англійскай драматургіі: “баладная опера”, фарс, пантаміма. “Опера жабракоў” Джона Гея. Дэвід Гарык – вядучы акцёр-рэаліст эпохі Асветніцтва. Агульная характарыстыка яго творчага метада, асаблівасці інтэрпрэтацыі шэкспіраўскіх роляў. Сутнасць тэатральных рэформ Гарыка. Гарык як кіраўнік тэатра і рэжысёр. Італьянскі тэатр. Ідэі Асветніцтва і італьянскі тэатр. Асветніцкая рэформа на італьянскай сцэне. Барацьба з абмежаванасцю, схематызмам камедыі масак. Рэфарматар італьянскага тэатра Карла Гальдоні – бліскучы тэатральны педагог і драматург, аўтар камедый “Кафейня”, “Слуга двух гаспадароў”, “Гаспадыня гасцініцы”. Карла Гоцы – стваральнік новага плённага напрамку ў мастацтве – казкі для тэатра (ф’ябы): “Любоў да трох апельсінаў”, “Кароль-алень”, “Турандот”, “Зялёная птушка” і інш. Барацьба Гоцы супраць тэатральных рэформ Гальдоні. Акцёрскае і тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва Італіі XVIII ст. Нямецкі тэатр. Рэформы нямецкага тэатра XVIII ст. творчасць нямецкіх драматургаў Лесінга, Гётэ і Шылера як вынік літаратурных і тэатральных дасягненняў эпохі Асветніцтва. “Гамбургская драматургія” Г.Э.Лесінга – галоўная тэарэтычная праца аб тэатры эпохі Асветніцтва. Драматычныя творы Лесінга “Эмілія Галоцці”, “Натан Мудры”. Іаган Вольфганг Гётэ – драматург і тэатральны дзеяч. Гістарычная драма “Эгмант”. Філасофская драма “Фаўст” – вяршыня творчасці Гётэ. Тэатральна-эстэтычныя ідэі і рэжысёрская дзейнасць Гётэ ў Веймарскім тэатры. Спецыфіка “веймарскага класіцызму”. Фрыдрых Шылер – вялікі нямецкі драматург-асветнік. Драмы “Разбойнікі”, “Каварства і каханне”, “Марыя Сцюарт”. Акцёрскае і дэкарацыйнае мастацтва нямецкага тэатра XVIII ст.
Тэма 6. Заходнееўрапейскі тэатр першай паловы XIX ст. Тэатр эпохі Рамантызму Рамантызм як светаадчуванне, як творчы метад, як ідэйна-мастацкі напрамак у мастацтве, яго фарміраванне ў канцы XVIII – пачатку XIX стст. Узнікненне і эвалюцыя рамантычнага тэатра. Новы герой рамантычнага мастацтва, абнаўленне драматургічных жанраў, стылістыкі, сродкаў выразнасці. Асаблівасці развіцця рамантызму ў Францыі, Англіі, Германіі. Французскі тэатр. Вялікая французская рэвалюцыя і тэатр. Стылёвыя асаблівасці рамантызму ў французскай драматургіі і тэатры (В.Гюго, А.Стэндаль, А.Дзюма-бацька, П.Мерымэ, А.дэ Мюсэ, А.-Э.Скрыб, А.Бальзак і інш.). Буйнейшы драматург-рамантык і тэарэтык тэатра Віктор Гюго. Рамантычныя драмы “Эрнані”, “Кароль забаўляецца”, “Марыя Цюдор”, “Руі Блаз”. Рамантычыя драмы А.Дзюма-бацькі “Генрых III і яго двор”, Антоній”, “Кін, або Геній і бяспутства”. Камедыі А.-Э.Скрыба “Лесвіца славы”, “Шклянка вады”. Нямецкі тэатр. Нямецкі рамантызм у драматургіі і тэатры (Г. фон Кляйст, Г.Бюхнэр, К.Гуцкаў). Драматургія і тэатральна-эстэтычныя погляды Г.фон Кляйста. Тэатральна-эстэтычныя канцэпцыі Э.Т.Гофмана. Мюнхенскі прыдворны тэатр. Веймарскі тэатр. Англійскі тэатр. Узнікненне рамантызма ў Англіі. Два напрамкі развіцця англійскага раматызму. Драматургія Дж.Байрана і П.Б.Шэлі. Англійская меладрама. Сцэнічны рэалізм англійскага тэатра сярэдзіны XIX ст. Афармленне спектакля рамантычнага тэатра. Тыпалогія ў вырашэнні сцэнічнай прасторы і касцюмаў. Тэатр Бэнкрофтаў і яго навацыі ў арганізацыі пастановак, перабудова тэатральнай залы, рэформа дэкарыцыйнага афармлення. * Акцёрскае мастацтва Заходняй Еўропы першай паловы XIX ст. Акцёр у тэатры Рамантызму. Спецыфіка акцёрскага мастацтва. Фарміраванне нацыянальных акцёрскіх школ у Германіі: гамбургская (Лесінг), мангеймская (Шродэр), веймарская (Гётэ). Нямецкія акцёры-рамантыкі: Фердынанд Фрыдрых Флек, Людвіг Дзеўрыент. Фрыдрых Флек – буйнейшы прадстаўнік ранняга рамантызму ў Германіі. Станаўленне нямецкай рэжысуры. Тэатральная дзейнасць Карла Імермана. Творчасць буйнейшых акцёраў французскага рамантычнага тэатра: П’ер Бакаж, Мары Дарваль, Фрэдэрык Леметр. Пантаміма Гаспара-Баціста Дэбюро. Адраджэнне класіцысцкіх традыцый у творчасці Элізы Рашэль. Асноўныя тэндэнцыі развіцця акцёрскага мастацтва Англіі. Акцёрскае мастацтва ранняга рамантызму: Сара Сіданс, Джон Філіп Кэмбл, Джордж Фрэдэрык Кук. Уплыў эстэтыкі класіцызму. Эдмунд Кін – славуты трагік эпохі позняга рамантызму. Шэкспіраўскія ролі Кіна (Рамэо, Гамлет, Атэла). Фарміраванне акцёрскай школы тэатра перажывання. Рэжысёрская дзейнасць Чарльза Кіна.
Тэма 7. Заходнееўрапейскі тэатр другой паловы XIX – пачатку XX стст. Французскі тэатр. Французская драматургія і тэатр перыяду II-й Імперыі (А.Дзюма-сын, В.Сарду, Э.Лабіш). Станаўленне натуралістычнага тэатра ў Францыі. Эміль Заля – буйнейшы драматург і тэарэтык натуралістычнага тэатра. Тэатральна-эстэтычныя ідэі Э.Заля. Драма “Тэрэза Ракен”, камедыя “Нашчадкі Рабурдэна”. Рух “Свабодных тэатраў”. Андрэ Антуан – вядучы французскі рэжысёр канца XIX – пачатку XX стст. “Свабодны тэатр” Антуана. Сутнасць сцэнічнай рэформы Антуана. Неарамантызм у французскім тэеатральным мастацтве канца XIX ст. Драматургія Эдмона Растана. Яго гераічная камедыя “Сірано дэ Бержэрак”, лірычныя драмы “Прынцэса Грёза”, “Рамантыкі”, “Шантэклер”. Нямецкі тэатр. Развіцё сцэнічнага мастацтва ў Германіі і Аўстрыі. Драматургія і тэатральная дзейнасць Герхардта Гаўптмана. Раннія п’есы Гаўптмана: “Перад узыходам сонца”, сацыяльная драма “Ткачы”. Твор позняга перыяду “Перад заходам сонца”. Развіццё нямецкага натуралізму. Рэжысёрская дзейнасць Отта Брама і яго “Свабодная сцэна”. Творчы шлях Макса Рэйнхардта – буйнейшага нямецкага рэжысёра. Пастаноўкі ім шэкспіраўскіх п’ес. Імпрэсіянізм у аўстрыйскай драматургіі і тэатры. Драматургія Гуга фон Гофмансталя. Лірычныя (паэтычныя) драмы Гофмансталя: “Жанчына ў акне», “Вар’яцтва і Смерць». Маралітэ “Кожны”. Англійскі тэатр. Рэалістычныя тэндэнцыі ў англійскім тэатры другой паловы XIX ст. Творчасць Аскара Уайльда. Іранічныя камедыі “Веер ледзі Уіндэрмір”, “Ідэальны муж”, “Як важна быць сур’ёзным”. Развіццё англійскага тэатра на мяжы XIX-ХХ стст. і творчасць Бернарда Шоў – драматурга, музычнага і тэатральнага крытыка, тэатрэтыка, заснавальніка так званага “інтэлектуальнага тэатра”. Драматургія Шоў: п’есы “Сэрцаед”, “Прафесія Місіс Уорэн”, “Пігмаліён”, гістарычныя драмы “Цэзар і Клеапатра”, драма “Дом, дзе разбіваюцца сэрцы” і інш. Значэнне творчай спадчыны Б.Шоў для сусветнага тэатра. Скандзінаўскі тэатр. Скандзінаўская драматургія другой паловы XIX – пачатку XX стст. Паэтыка “новай драмы” і прадумовы ўзнікнення рэжысёрскага тэатра. Росквіт рэалістычнай драматургіі Нарвегіі і творчасць Генрыка Ібсэна – заснавальніка нацыянальнага тэатра, драматурга і тэатральнага мысліцеля. Эвалюцыя ібсэнаўскай творчасці. Рамантычная драма “Пер Гюнт”. Сацыяльна-псіхалагічныя драмы “Лялечны дом”, “Прывіды”, “Вораг народа”. Фарміраванне ідэйна-эстэтычных прынцыпаў сімвалізму ў тэатры і літаратуры. Творчасць, эстэтычныя погляды і тэатральная дзейнасць бельгійскага драматурга-сімваліста Морыса Метэрлінка. Яго тэорыя “статычнага тэатра” і тэорыя “маўклівасці”. П’есы Метэрлінка “Сляпыя”, “Цуд святога Антонія”, “Сіняя птушка” і інш. Уздзеянне творчасці Метэрлінка на эстэтыку і практыку тэатра на мяжы XIX-XX стст. Спецыфіка “натуралізму” Аўгуста Стрындберга. Драма “Фрэкен Юлія”, гістарычныя драмы (“Каралеўскі цыкл”): “Густаў Васа”, “Эрык XIV”. Сімвалісцкія тэндэнцыі ў позняй творчасці Стрындберга. Стварэнне ім Інтымнага тэатра. * Акцёрскае мастацтва Заходняй Еўропы другой паловы XIX – пачатку ХХ стст. Акцёрскае мастацтва Германіі. Дзейнасць выдатнага акцёра-трагіка Аляксандра Маісі. Сцэнічнае мастацтва Англіі. Генрык Ірвінг – вядучы акцёр і рэжысёр тэатра “Ліцэўм”. Творчасць выдатнай англійскай актрысы Элен Тэры. Эдвард Гордан Крэг – акцёр, рэжысёр, мастак і тэарэтык тэатра. Італьянская акцёрская школа. Творчасць Эрнэста Росі. Гуманістычная трактоўка ім шэкспіраўскага рэпертуара: вобразы Гамлета, Ліра, Атэла. К.С.Станіслаўскі аб Э.Росі. Творчы шлях Тамаза Сальвіні.
Тэма 8. Заходнееўрапейскі тэатр першай паловы ХХ ст. Новыя мастацкія тэндэнцыі ў развіцці заходнееўрапейскага тэатра першай паловы ХХ ст. Нямецкі тэатр. Экспрэсіянізм як мастацкі напрамак, этапы яго развіцця ў нямецкім тэатры. Драматургія Э.Тойлера, К.Кайзера. Экспрэсіянісцкая драма як адлюстраванне нарастаючага рэвалюцыйнага руху. Экспрэсіянізм у акцёрскім мастацтве і рэжысуры (Г.Хартунг, Р.Вайхерт, Л.Йеснэр, К.Марцін, Ю.Фелінг). Творчасць Бертольда Брэхта – вяршыня нямецкай драматургіі ХХ ст. “Эпічны” (“нетрадыцыйны”, “небуржуазны”) тэатр Брэхта, яго асаблівасці, сістэма драматургічных сродкаў. Умоўнасць брэхтаўскага тэатра. П’есы-прытчы “Што той салдат, што гэты”, “Добры чалавек з Сезуана” і інш. Эпічныя драмы “Мамаша Кураж і яе дзеці”, “Жыццё Галілея”. Месца творчасці Б.Брэхта ў сусветнай драматургіі ХХ ст. Дзейнасць тэатра “Берлінэр Ансамбль”. Французскі тэатр. Драматургія Францыі першай паловы ХХ ст. (А.Салакру, П.Кладэль, Ж.Както, Ж.Ануй і інш.). Тэатр “Старая галубятня” Жака Капо. “Картэль чатырох”: Шарль Дзюлен, Луі Жувэ, Гастон Баці, Жорж Пітоеў. Эклектыка і рысы мадэрнізму ў драматургіі Жана Както. Монадрама “Чалавечы голас”, драма “Пішучая машына”, п’есы “Адская машына”, “Жахлівыя бацькі”, “Двуглавы арол” і інш. Ж.Както – сцэнарыст і кінарэжысёр: “Прыгажуня і пачвара”, “Жахлівыя бацькі”, “Арфей” і інш. Французская інтэлектуальная драма. Выяўленне нацыяналізму ў п’есах Жана Жыраду “Траянскай вайны не будзе” і “Электра”. Драматургія Жана Ануя; антыфашысцкі пафас яго трагедыі “Антыгона”. Канцэпцыя “тэатра жорскасці” (“круатычны тэатр”) Антанена Арто. Тэарэтычная праца “Тэатр і яго двайнік”. Тэма 9. Заходнееўрапейскі тэатр другой паловы ХХ ст. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сцэнічнага мастацтва ў другой палове ХХ ст. Нямецкі тэатр. Драматургія і сцэнічнае мастацтва Германіі 1960-1990-х гг. “Дакументальная драма” 1960-х гг. Драматургія Петэра Вайса. П’еса-араторыя “Дазнанне”. Рэжысёрская дзейнасць Петэра Штайна. Французскі тэатр. Тэма вайны, асмысленнне ўрокаў гераічнага Супраціўлення. Пасляваенная драматургія Жана Ануя. Пераадоленне “філасофіі роспачы” і дэмакратызацыя рамантычнага ідэала. Барацьба за народныя ідэалы ў гістарычнай драме “Жаўрук”. Экзістэнцыялізм і творчасць Жан-Поля Сартра. Драматургічныя творы Сартра: “Мухі”, “За зачыненымі дзвярыма” і інш. Элементы натуралізму і псіхалагічнага ўскладнення. Творчасць Альбера Камю. Тэатр абсурду – новы этап у развіцці сусветнага тэатра другой паловы ХХ ст. Тэмы песімізму, споведзі, безсэнсоўнасці быцця і асуджанасці чалавека ў драматургіі “абсурду”. Прадстаўнікі тэатра абсурду: Э.Іанэска (“Лысая спявачка”, “Насарог”, “Крэслы”), С.Бекет (“У чаканні Гадо”, “Шчаслівыя дні”), Ж.Жэне (“Служанкі, “Шырмы”), Г.Пінтар (“Пейзаж”, “Дзень нараджэння”), Ф.Арабаль (“Пікнік”, “Сад асалод”), С.Мрожак (“Караль, “Стрыптыз”, “Эмігранты”). Англійскій тэатр. Разнастайнасць мастацкіх накірункаў у тэатральным мастацтве і драматургіі Англіі ў ХХ ст. Эвалюцыя ад салоннай камедыі да сацыяльнай драматургіі Уільяма Самерсэта Моэма. Выкрыццё маралі буржуазнага грамадства ў творчасці выдатнага драматурга Джона Бойнтана Прыстлі. Дзейнасць тэатра “Олд Вік” – захоўніка англійскіх класічных традыцый. Выхаванне ў тэатры плеяды знакамітых акцёраў: Сібіл Торндайк, Джон Гілгуд, Лорэнс Алів’е, Ральф Рычардсон, Майкл Рэйдгрэў, Вівьен Лі, Пол Скофілд і інш. Драматургія “маладых раззлаваных” (Дж.Осбарн, А.Уэскер). Драма Джона Осбарна “Азірніся ў гневе”. Шэкспіраўскі мемарыяльны тэатр у Стратфардзе-на-Эйване. Шэкспіраўскія фестывалі. Гастрольная сістэма выступлення акцёраў і рэжысёраў. Адкрыццё першага Дзяржаўнага Нацыянальнага тэатра ў Лондане (1963) ў памяшканні былога тэатра “Олд Вік”. Рэжысёрская дзейнасць Пітэра Брука. * Тэатр Заходняй Еўропы і ЗША ХХ ст. Футурызм і тэатр Італіі. Творчасць Луіджы Пірандэла (“Шэсць персанажаў у пошуках аўтара”, “Генрых IV”). Творчасць буйнейшага драматурга-рэаліста Эдуарда дэ Філіпа (“Філумена Мартурана”, “Здані”, “Хлусня на доўгіх нагах”). Іспанскі тэатр і творчасць Федэрыка Гарсіа Лоркі (“Крывавае вяселле”, “Дом Бернарды Альбы”). Тэатр Швейцыі другой паловы ХХ ст. і драматургія Макса Фрыша (“Санта Крус”, “Дон Жуан, альбо Каханне да геаметрыіі”), Фрыдрыха Дзюрэнмата (“Візіт старой дамы”, “Ромул Вялікі”, “Франк V”). Сцэнічнае мастацтва ЗША. Брадвейскія тэатры. Мюзікл на амерыканскай сцэне. Творчасць Эндрю Лойд Уэбэра. Яго мюзіклы “Кошкі”, “Эвіта”, “Прывід оперы”, рок-опера “Ісус Хрыстос-суперзорка” і інш. Творчасць буйнейшых амерыканскіх драматургаў: Юджын О’Ніл (“Любоў пад вязамі”, “Доўгае падарожжа ў ноч”), Тэнэсі Уільямс (“Трамвай “Жаданне”, “Арфей спускаецца ў пекла”, “Шкляны зверынец”, Эдвард Олбі (“Не баюся Вірджыніі Вулф”, “Усё скончана”, “Усе ў садзе”), Артур Мілер (“Смерць коміваяжора”, “Здарэнне ў Вішы”, “Цана”). Тэатральнае мастацтва Польшчы. Эксперыментальныя пошукі Ежы Гратоўскага. Тэатр-лабараторыя “13 радоў” Е.Гратоўскага. Сучасныя акцыянальныя формы ў арт-практыцы краін Еўропы і ЗША – хэпенінг, перформанс. ТЭАТРАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА РАСІІ Тэма 1. Рускі тэатр: ад вытокаў да XVII ст.
Народныя вытокі рускага тэатра. Каляндарна-абрадавыя гульні, святы ўсходнеславянскіх плямёнаў. Тэатральныя элементы ў старажытнарускіх гульнях, абрадах, ігрышчах. Народны тэатр на Русі і формы яго бытавання. Скамарохі – першыя прафесійныя артысты. Аседлыя, вандроўныя і прыдворныя скамарохі. Сінктэтычная прырода мастацтва скамарохаў. Роля скамароства ў фарміраванні народнай тэатральнай культуры Русі. Адносіны да іх народа, царквы і ўлады. Загад цара Аляксея Міхайлавіча аб забароне скамароства (1648) і яго вынікі. Лялечная камедыя пра Пятрушку: характарыстыка мастацкіх асаблівасцей драматургічных інтэрмедый, арганізацыя прадстаўленняў, тэхніка вырабу лялек. Яе сацыяльная накіраванасць. Рускі тэатр XVII ст. Развіццё народнага тэатра Расіі ў XVII ст. Народная драма і спецыфіка яе ўвасаблення. Вусныя народныя драмы: “Цар Максімілян”, “Лодка”. Мастацкія асаблівасці: сюжэт, кампазіцыя, асноўныя персанажы, жанравая прырода, моўная выразнасць. Царкоўны тэатр і літургічная драма. Іх ідэйная накіраванасць і характар прадстаўленняў. Школьны тэатр на Русі, асаблівасці школьнай драмы. Рэпертуар школьных тэатраў, акцёрскае мастацтва, дэкарацыйна-мастацкае афармленне і касцюм. Дзейнасць Сімяона Полацкага – заснавальніка рускага школьнага тэатра. Уплыў школьнага тэатра на далейшае фарміраванне свецкай тэатральнай культуры. Першы прыдворны тэатр (1672) цара Аляксея Міхайлавіча, яго арганізацыя і рэпертуар, характар прадстаўленняў, дэкарацыйна-мастацкае афармленне і касцюм. Дзейнасць Іагана Грэгары. Першая пастаноўка “Эсфір, альбо Артаксерксава дзейства”: прынцыпы пастаноўкі і афармленне спектакля. Жанр камедыі на рускай сцэне. Тэатральны будынак “Камедыйная хароміна”.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 410; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.49.143 (0.008 с.) |