Выданнi рэвалюцыйных народнiкау 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Выданнi рэвалюцыйных народнiкау



Перадавой грамадска-палітычнай сілай у было народніцтва. У гэты час агітацыйна-прапагандысцкую дзейнасць вяла рэвалюцыйная арганізацыя "Земля и воля", якая здолела стварыць некалькі нелегальных друкарняў і выдавала пракламацыі пад агульнай назвай "Свабода".

 

Пасля разгрому сялянскага паўстання 1863 г. было ўведзена ваеннае становішча. Царскае самадзяржаўе абмяжоўвала любыя спробы праяўлення вольнай грамадскай думкі. З 1884 г. было забаронена друкаванне беларускіх кніг.

 

Значны ўплыў на дзейнасць беларускіх народнікаў аказаў часопіс "Вперёд!", які выдаваў адзін з ідэолагаў народніцтва П.Л.Лаўроў.

 

Народнікамі былі заснаваны газеты " Народная воля" і "Чёрный передел", якія сталі прадаўжальнікамі справы газеты "Земля и воля ".Першы мінскі нумар часопіса "Чёрный передел" выйшаў 21 мая 1881 г. пад рэдакцыяй А.П.Буланава.

 

Выданне ў Мінскай падпольнай друкарні рабочага лістка " Зерно " (першы нумар з'явіўся ў снежні 1880 г

Народнікі-беларусы ў Пецярбургу арганізавалі выданне часопіса "Гомон ". Выйшла ўсяго два нумары першы ў пачатку 1884 г., другі15 лістапада) На яго старонках – шырокая карціна развіцця беларускага народа, што стогне пад прыгнётам самаўладдзя, буржуазіі і памешчыкаў.

 

Епархiяльныя ведамасцi

У сістэме друку Беларусі другой паловы ХІХ ст. значнае месца займаюць афіцыйныя, дзяржаўна-рэлігійныя выданні. Гэта былі газеты, часопісы, бюлетэні, штомесячнікі і штогоднікі, прысвечаныя найбольш значным падзеям духоўнага жыцця.

Старэйшай і найбольш вядомай сярод царкоўных газет былі " Литовские епархиальные ведомости ", створаныя з дазволу Свяшчэннага Сінода (выдаваліся з 1863 па 1916г. у Вільні). Гэта выданне друкавалася ў выглядзе кнігі, два разы ў месяц на рускай мове.

У "Могилевских епархиальных ведомостях" (1883–1917) была надрукавана інструкцыя для наглядальнікаў духоўнай семінарыі.

"Полоцкие епархиальные ведомости " па рашэнні Свяшчэннага Сінода з 1874 па 1917г. друкаваліся ў Віцебску.

"Гродненские епархиальные ведомости " (1901–1915 гг.) Рэдакцыя пачала друкаваць вершы, нарысы, спецыяльныя маральна-этычныя матэрыялы.

Там было два адзелы:афiцыйны i неафiцыйны. У прешым навины, у другим самообразование.

11. Друк Беларусі на ўздыме дэмакратычнага руху (1885–1905 гг.)

Прагрэсіўная інтэлігенцыя імкнулася да арганізацыі легальнага, ліберальна-дэмакратычнага друку, каб праз ідэі асветы і культуры фарміраваць свядомасць людзей у новых грамадска-палітычных абставінах інтэнсіўнага развіцця капіталістычных адносін.

У гэты час была створана грамадска-літаратурная газета " Минский листок ", першы нумар якой быў надрукаваны 2 красавіка 1886 г.

У Мінску 1 кастрычніка 1902 г. пачала друкавацца шырокавядомая грамадска-палітычная і літаратурная газета "Северо-Западный край ". Яна прадоўжыла традыцыю " Минского листка ", далейшаму выхаду якога перашкодзіла жорсткая цэнзура.

Выходзілі газеты "Белорусский голос", "Витебская жизнь", "Минское слово", "Минский голос", "Минское русское слово", "Витебское церковно-общественное слово", "Минский курьер", "Окраина". Рэдакцыі гэтых выданняў былі паслядоўнымі як у рэзкай крытыцы рэвалюцыйных сіл, так і ў абароне ўладных структур.

12. Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905–1907 гг.

Рэвалюцыя 1905 г. пачынала новую эпоху развіцця грамадства. На змену аўтарытарнай форме капіталістычнага ўладкавання ў Расіі прыходзілі дэмакратычныя прынцыпы палітычнага і эканамічнага жыцця. Пасля абнародавання царскага маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г. былі пераадолены ўсе забароны для арганізацыі легальнага друку.

Мінская арганізацыя РСДРП у 1906 г. падпольна выпусціла тры нумары газеты "Минский летучий листок ". Гродзенская сацыял-дэмакратычная ваенная арганізацыя 25 красавіка 1906 г. надрукавала газету "Солдатская воля ".

У Гомелі з лютага 1905 г. па 1906 г. выдавалася газета "Труд ", у рэдакцыю якой перайшлі супрацоўнікі закрытага "Северо-Западного края".

Літаратурная газета " Голос провинции ", якая выходзіла з сакавіка 1906 г. у Мінску.

Прадаўжэннем дзейнасці гэтых выданняў стала грамадска-палітычная і літаратурная газета "Окраина", якая выходзіла з ліпеня 1906 г. у Мінску.

Першы нумар легальнай штотыднёвай газеты "Наша доля" на беларускай мове выйшаў 1 верасня 1906 г.(першае беларускае выданне). Значную ролю ў рэдакцыі выконвалі браты І. і А. Луцкевічы, паэтэса А.Пашкевіч (Цётка) і інш. Упершыню ў газеце выступіў К.М.Міцкевіч, які пад псеўданімам Якуб Колас надрукаваў верш "Наш край".Рэдакцыя выступіла на баку рэвалюцыйных нацыянальных сіл і, як указвалася ў перадавым артыкуле першага нумара, была разам з народам. Ідэя змагання за сацыяльную справядлівасць была галоўнай у новай беларускай публіцыстыцы і фактычна стала асновай эстэтыкі ў рэалістычнай беларускай літаратуры. "Наша доля" рашуча асуджала рэпрэсіўную, каланіяльную палітыку ўлад і заклікала чытачоў, народныя масы да рашучых выступленняў супраць прыгнёту.

13. "Наша ніва"

Першы нумар легальнай газеты "Наша ніва " выйшаў у Вільні 10 лістапада 1906 г. У склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзілі Я.Купала, В.Ластоўскі, Я.Драздовіч, А.Луцкевіч, І.Луцкевіч.

Газета пачала барацьбу дэмакратычных сіл за нацыянальнае і дзяржаўнае самавызначэнне беларускага народа.

"Наша ніва" можна падзяліць на тры характэрныя перыяды:

1) 1906–1910 гг. – ішло затуханне рэвалюцыйных выступленняў і ўзмацненне рэпрэсій з боку ўладных структур, апрабаванне сацыяльна-палітычнай дзейнасці дэмакратычнага друку ў новых умовах росту нацыянальнай свядомасці.

2) 1910–1914 гг. – рэдакцыя канчаткова перайшла на пазіцыю вызначэння нацыянальнага развіцця беларускага грамадства на аснове народна-дэмакратычнай ідэалогіі і агульначалавечых маральна-этычных прынцыпаў.

3) 1914–1915 гг. – "купалаўскі" перыяд – самы карысны і прадуктыўны ў дзейнасці рэдакцыі.

Рэдакцыя "Нашай нівы " разгарнула выдавецкую дзейнасць. З 1910 г. яна выпускала "Беларускі каляндар ", разлічаны на вясковага чытача. У 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў ператвораны ў самастойны часопіс "Саха ". У той жа час у Мінску пры падтрымцы нашаніўцаў выходзіў літаратурны месячнік для моладзі " Лучынка". Яны ўдзельнічалі таксама ў выпуску грамадска-палітычнага альманаха "Маладая Беларусь", які арганізавала ў 1912 г. суполка "Загляне сонца і ў наша ваконца!"(Эпiмах-Шыпiла)

14. Беларускі друк у час лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

Перад рэвалюцыяй 1917 г. на тэрыторыі Расійскай імперыі абвастрыліся знешнепалітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны. Адной з галоўных прычын сацыяльнага напружання была імперыялістычная вайна, якая сфарміравала ў грамадстве ўстойлівае незадавальненне, супрацьстаянне розных слаёў насельніцтва.

Часовы ўрад у шэрагу заканадаўчых актаў дэмакратычнага накірунку распрацаваў " Правілы друку" і зацвердзіў іх у красавіку 1917 г.

Напрыклад, вельмі шырока былі прадстаўлены на палітычнай арэне выданні нацыянальных меншасцей: польскіх і яўрэйскіх.

У рэвалюцыйны час шырокае распаўсюджанне атрымаў друк на яўрэйскай мове. Найбольш вядомая мінская газета "Дэр Веккер" ("Рабочы").

Арыгінальным выданнем былі " Известия Выборных Особой Армии " – штодзённая газета Камітэта Заходняга фронту, якая пачала выходзіць у канцы жніўня 1917 г.

Газета " Фронт " – орган Выканаўчага камітэта З'езда салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронту.

Беларускія " Известия " актывізавалі сваю працу восенню 1917 г., калі Саветы ў асноўным сталі бальшавіцкімі.

Газеты меншавікоў "Минский голос", "Луч", "Рабочая мысль", "Оршанский вестник"

27 ліпеня 1917 года выйшаў першы нумар газеты "Звезда" – органа Паўночна- Заходняга камітэта РСДРП. У гісторыі беларускага перыядычнага друку – гэта важны палітычны факт.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 229; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.17.6.75 (0.009 с.)