Прыкладная тэматыка кантрольных работ 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Прыкладная тэматыка кантрольных работ



па дысцыпліне “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”

для студэнтаў завочнай формы навучання

 

Мінск 2002

 

УДК 9(476)(075.8)

 

Прыкладная тэматыка кантрольных работ па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” (у кантэксце сусветных цывілізацый) распрацавана ў адпаведнасці з Праграмай і планамі семінарскіх заняткаў па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” для студэнтаў усіх форм навучання, падрыхтаванымі кафедрай гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры (Мн.: БДПА, 2001)

 

Складальнікі:

К.І. Баландзін, А.Г. Багдановіч, А.В. Давідовіч, В.К. Кісялёў,

І.Ю. Сервачынскі, Д.М. Хромчанка, М.Б. Шчаўлінскі

 

 

Пад рэдакцыяй А.Г. Багдановіч

 

Рэцэнзент доктар гістарычных навук, прафесар У.К.Коршук

 

 

© К.І. Баландзін, А.Г. Багдановіч,

А.В. Давідовіч і інш., складанне, 2002.

 

 

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

Кантрольная работа з’яўляецца важнай часткай самастойнага вучэбнага працэсу студэнта завочнай формы навучання. Менавіта пры выкананні гэтага пісьмовага задання студэнт паказвае сваё ўменне творча працаваць з навуковай літаратурай, адбіраць, аналізаваць і абагульняць матэрыял, рабіць абгрунтаваныя высновы.

Дадзеная прыкладная тэматыка кантрольных работ па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” ўключае 60 тэм. Студэнт павінен выбраць адну з іх, арыентуючыся на апошнюю лічбу нумара ўласнай заліковай кніжкі. (Напрыклад, калі апошняя лічба нумара заліковай кніжкі – 5, то можна выбраць адзін з наступных варыянтаў: 5, 15, 25, 35, 45 або 55.)

Наступным важным этапам з’яўляецца падбор і вывучэнне літаратуры. Перш за ўсё неабходна азнаёміцца са спісам крыніц, які дадаецца да кожнай тэмы. Трэба ўлічваць, што спісы літаратуры, прапанаваныя кафедрай, носяць рэкамендацыйны характар. У пэўнай ступені яны могуць быць зменены ці дапоўнены аўтарам кантрольнай работы.

Агульны аб’ём кантрольнай работы – прыкладна 20 – 25 старонак (вучнёўскі сшытак).

На тытульным лісце ўказваецца назва навучальнай установы, тэма кантрольнай работы, прыводзяцца падрабязныя звесткі аб аўтары: факультэт, курс, нумар групы, шыфр заліковай кніжкі (студэнцкага білету), а таксама прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас пастаяннага пражывання, тэлефон.

Кантрольная работа пачынаецца з уступу. У ім пажадана вызначыць мэту і асноўныя задачы дадзенай працы, даць аналіз выкарыстаных літаратурных крыніц.

Асноўная частка кантрольнай работы пішацца згодна з прапанаванымпланам. Пры гэтым кожны раздзел тэмы павінен быць дакладна акрэслены, мець завершаны характар, змяшчаць ўласныя вывады і заключэнні. Пры выкарыстанні дакументаў, ужыванні цытат трэба рабіць спасылкі на крыніцы (спасылкі змяшчаюцца або ўнізе старонкі, або ў канцы раздзела).

Завяршаецца работа заключэннем. У ім павінны быць зроблены вывады ў дачыненні да ўсёй працы, названы выкарыстаныя крыніцы. У канцы тэксту ставіцца подпіс аўтара і дата напісання работы.

Кантрольную работу студэнт адсылае ў дэканат уласнага факультэта або прыносіць непасрэдна на кафедру гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры (галоўны корпус БДПА, ауд. 362). На кафедры дадзеная работа рэгіструецца і аддаецца на рэцэнзію выкладчыку. У выпадку станоўчай рэцэнзіі студэнт дапускаецца да субяседвання па абранай тэме.

Работа, якая атрымала адмоўны водгук, да субяседвання не дапускаецца. У такім выпадку трэба прадставіць новую працу, напісанную з улікам зробленых заўваг.

Да пачатку сесіі кантрольная работа захоўваецца на кафедры. Студэнт павінен сам (пад роспіс) забраць яе, ўважліва прачытаць рэцэнзію, падрыхтавацца да субяседвання, улічваючы ўсе зробленыя рэцэнзентам заўвагі.

 

Тэма 1. Уводзіны

План

 

1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі.

2. Асноўны змест дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

3. Галоўныя крыніцы гісторыі Беларусі.

4. Развіццё айчыннай гістарыяграфіі. Сучасны стан навуковай распрацоўкі гісторыі Беларусі.

 

Літаратура

 

Беларусы: Гіст.-этнагр. даслед. У 8 т. - Т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння / В.К. Бандарчык. – Мн.: Бел.навука, 1999.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – С. 6 – 16.

Грыцкевіч В. Крыніцы гістарычныя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. – Мн.: БелЭн, 1997. – С. 277 – 278.

Историческое краеведение Белоруссии: Учебное пособие / Ваганова А.Н., Загорульский Э.М., Космылев В.С. и др. – Мн.: Изд-во БГУ, 1980.

Каханоўскі Алесь. Гісторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. – Мн.: БелЭн, 1996. – С. 32 – 37.

Міхальчанка А. Праблемы, якія трэба вырашаць: Пра дзяржаўныя архівы Беларусі // Беларуская мінуўшчына. – 1998. - № 1.

Тойнби А.Дж. Постижение истории. – М.: Прогресс, 1990.

Штыхаў Г., Біч М., Касцюк М. і інш. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. – Мн.: БелЭн, 1996. – С. 16 – 31.

Штыхаў Г.В. Перыядызацыя гісторыі Беларусі: Беларусь у свеце і часе // Беларуская мінуўшчына. – 1997. - № 3.

Ясперс К. Смысл и назначение истории. – М.: Республика, 1994.

 

 

Тэма 2. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Асноўныя заняткі першабытных людзей, іх грамадскі лад

План

 

1. Першабытнае грамадства – агульны этап ў гісторыі чалавецтва.

2. Насельніцтва Беларусі ў каменным веку.

3. Плямёны Беларусі ў бронзавым веку.

4. Развіццё грамадства на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку.

 

Літаратура

 

Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Пад рэд. Чарняўскі М.М., Калечыц А.Г. – Мн.: Беларуская навука, 1997.

Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча / Навук. рэд. В.І. Шадыра, В.С. Вяргей. – Мн.: Беларуская навука, 1999.

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / Рэдкал.: М.Касцюк і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 2000.

Загорульский Э.М. Древняя история Белоруссии: Очерки этнической истории и материальной культуры (до ІХ в.). – Мн.: БГУ, 1977.

История Европы с древнейших времен до наших дней.: В 8 т. / Гл. редкол.: З.В. Удальцова (пред.) и др. Т.1. Древняя Европа. - М.: Наука, 1988.

История первобытного общества / Першиц А.И., Монгайт А.Л., Алексеев В.П. – М.: Высш. школа, 1990.

Калечиц Е.Г. Первоначальное заселение территории Белоруссии.- Мн.: Навука і тэхніка, 1984.

Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1. / М.П. Касцюк і інш. – Мн.: Беларусь, 1994.

Пілецкі В.А. Першабытнае грамадства на Беларусі: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Бел. дзярж. універсітэт імя М. Танка, 1996.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый / Пад агул. рэд. В.І. Галубовіча. – Мн.: НКФ “Экаперспектыва”, 1996.

 

 

Тэма 3. “Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі

План

 

1. “Вялікае перасяленне народаў”. Рассяленне індаеўрапейцаў.

2. Балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў.

3. Усходнеславянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

 

Літаратура

Беларусы. Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё / В.К. Бандарчык і інш. - Мн.: Бел. навука, 2001. – С. 12 – 36.

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / Рэдкал.: М. Касцюк і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 2000.

Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1990.

Загорульский Э.М. Древняя история Белоруссии: Очерки этнической истории и материальной культуры (до ІХ в.). – Мн.: БГУ, 1977.

История Европы с древнейших времен до наших дней: В 8 т. / Гл. редкол.: З.В. Удальцова (пред.) и др. Т.1. Древняя Европа. - М.: Наука, 1988.

Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1. / М.П. Касцюк і інш. – Мн.: Беларусь, 1994.

Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: Новая концепция. - Мн.: Беларусь, 1991.

Свяжынскі У. Балты і балцкія гаворкі ў старажытнай Беларусі // Кантакты і дыялогі. – 1999. - № 2/3.

Седов В.В. Восточные славяне в VI – XIII вв. - М.: Наука, 1982.

Шадыра В.І. Балты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. – Мн.: БелЭн, 1993. – С. 284.

 

 

Тэма 4. Тэорыі паходжання беларусаў і тэрміна «Белая Русь». Утварэнне беларускай народнасці

План

 

1. Вытокі беларускага этнасу. Тэорыі паходжання беларусаў.

2. Паходжанне і ўсталяванне назвы “Белая Русь”.

3. Фарміраванне беларускай народнасці.

 

Літаратура

 

Беларусы. Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё / В.К. Бандарчык і інш. - Мн.: Бел. навука, 2001. – С. 36 – 99.

Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн.: БелЭн, 2000. – С. 6 – 75.

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / Рэдкал.: М.Касцюк і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 2000.

Гринблат М.Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории. – Мн.: Навука і тэхніка, 1968.

Імя тваё Белая Русь: Зб. арт. / Уклад. Г.Сагановіч. – Мн.: Полымя, 1991.

Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1. / М.П.Касцюк і інш. – Мн.: Беларусь, 1994.

Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: Новая концепция.-Мн.:Беларусь,1991.

Рогалев А.Ф. Белая Русь и белорусы (В поисках истоков). – Гомель: Бел. агенство научно-технич. и деловой информации, 1994.

Церашковіч П.У., Чаквін І.У. Беларусы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Т.1. – Мн.: БелЭн, 1993. – С.464 – 481.

Шумейка М. Русь вольная – Белая Русь // Беларуская мінуўшчына. – 1993. - № 2.

Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / Бандарчык В.К., Чаквін І.У., Углік І.Г. – Мн.: Навука і тэхніка, 1985.

Юхо Я.А. Фармаванне тэрыторыі беларусаў // Спадчына. – 1991. - № 6.

Тэма 5. беларуская дзяржаўнасць у раннім сярэднявеччы (ix – першая палова xiii стст.)

План

 

1. Зараджэнне дзяржаўнасці ў усходніх славян. Фарміраванне Русі.

2. Полацкае і Турава-Пінскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях.

3. Грамадскія адносіны і гаспадарка на Беларусі ў IX – першай палове XIII стст.

 

Літаратура

 

Арлоў У.А. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мн.: Полымя, 2000.

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / Рэдкал.: М. Касцюк і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 2000.

Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяд. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1990.

Загарульскі Э.М. Заходняя Русь: ІХ-ХIII стст. Мн.: Універсітэцкае, 1998.

История России. В 3 т. Кн.1: С древнейших времен до конца XVII в. / Отв. ред. Сахаров А.Н., Новосельцев А.П. – М: АСТ, 1998.

Лабынцаў Ю.А. Старая казка Палесся (Турава-Пінская зямля). – Мн.: Полымя, 1993.

Лысенко П.Ф. Туровская земля IX – XIII вв. – Мн.: Бел. навука, 1999.

Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч.1. / М.П. Касцюк і інш. – Мн.: Беларусь, 1994.

Пашуто В.Т., Флоря Б.Н., Хорошкевич А.Л. Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства. – М.: Наука, 1982.

Піліпенка М.Ф. Фарміраванне Русі // Зб.: Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн.: БелЭн, 2000. – С. 30 – 43.

Седов В.В. Восточные славяне в VI – XIII вв.- М.: Наука, 1982.

Штыхаў Г. Вытокі беларускай дзяржаўнасці // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. - № 1.

Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. Пад агул. рэд. В.І.Галубовіча. – Мн.: НКФ “Экаперспектыва”, 1996.

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн.: Універсітэцкае. 1992.

 

 

Тэма 6. Язычніцтва на Беларусі. Увядзенне хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры Беларускіх зямель

 

План

1. Язычніцтва на Беларусі. Беларуская міфалогія.

2. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства на тэрыторыі Беларусі.

3. Наступствы далучэння да хрысціянства і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель.

 

Літаратура

 

Арлоў У. Пад уладай Перуна і Сварога // Крыніца. - № 11, 12.

Беларуская міфалогія: Дапам. / Уклад. У.А.Васілевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 2001.

Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. - Мн.: Беларусь, 1995.

Ляўкоў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. – Мн.: Навука і тэхніка, 1992.

Міцкевіч А.М., Надольскі Р.В., Ярмоленка М.В. Кароткі курс гісторыі рэлігіі і царквы ў Беларусі: Вучэб. дап. – Мн.: БДПУ, 1995.

Ненадавец А.М. Каму пакланяліся продкі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1996.

Оргиш В.П. Древняя Русь. Образование Киевского государства и введение христианства. – Мн.: Наука и техника, 1988.

Пилиста Г.М. Введение христианства на Руси: предпосылки, обстоятельства, последствия. - Мн.: Беларусь, 1988.

Салавей Л. Пантэон багоў у міфалогіі беларусаў // Спадчына. – 1992. - № 3.

Тарасаў С.В. Прылучэнне да хрысціянства // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. - № 1.

Хоціна А. Язычніцкія ўяўленні беларусаў // Полымя. – 1998. - № 4.

Христианство в Беларуси: история и современность / Т.П.Короткая, А.И.Осипов, В.А.Теплова. – Мн.: Обществ. объед. «Молодежное научное общество», 2000.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 224; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.224.32.86 (0.033 с.)