Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны 1812г. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны 1812г.



У ноч на 12 (24) чэрвеня пачалася параправа войскаў праз Нёман. Адразу быў заняты г. Коўна. 17 (29) чэрвеня 2-армія Баграціёна выступіла з Ваўкавыска праз Навагрудак у напрамак Мінска з мэтай злучэння з 1-й арміяй. Яна адыходзіла з баямі і сутычкамі каля вёсак Вароны, Закрэўшчына, Гудзевічы, мястэчак Вішнева і Карэлічы. Каля мястэчка Мір 27-28 чэрвеня казакі генерала Платава зрабілі засаду, у якую трапілі тры палкі польскай дывізіі Ражнецкага. 26 чэрвеня (8 ліпеня) войскі французскага маршала Даву занялі Мінск. Маршал даву з Мінска накіраваўся ў напрамку Барысава. Гэта перакрывала шлях 2-й арміі на Віцебск, дзе планавалася злучэнне расійскіх армій. Баграціён накіраваў войска праз Нясвіж-Слуцк- Бабруйск на Магілёў. 3 (15) ліпеня каля мястэчка Раманава яго казакі ўступілі ў бой з французскай конніцай, у выніку якога былі знішчаны два палкі непрыяцеля. 1-я расійская армія прайшла праз Свянціны да Дрысенскага лагера, дзе была ўжо 26 червеня (8 ліпеня). Але агляд лагераў паказаў, што ён не закрывае шлях ні на Пецярбург, ні на Маскву. 3 (15) ліпеня Барклай дэ Толі выступіў з Дрысы да Віцебска. 13 (25) ліпеня 2-гі пяхотны корпус на чале з генерал Остэрманам-Талстым уступіў у бой з французскай кавалерыяй каля мястэчка Астроўна. На наступны дзень расійскія войскі стрымлівалі націск французаў каля в. Кукавячына. Пераканаўшыся ў немагчымасці злучыцца ў Віцебску з Баграціёнам, Барклай дэ Толі загадаў войску адыходзіць да Смаленска, куды павінна была прыбыць і 2-я расійская армія. Перапрвіўшыся каля Бабруйска праз Бярэзіну, войска Баграціёна накіравалася да Магілёва, аднак 8 (20) ліпеня маршал Даву заняў горад. Праз некалькі дзён каля в. Салтанаўка і мястэчка Дашкаўка (паблізу Магілёва) адбыліся баі. Расійскаму ар’ергарду пад камандаваннем генерала Раеўскага ўдалося затрымаць французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца каля Новага Быхава праз Дняпро. Затым 2-я армія праз Чэрыкаў і Мсціслаў адышла да Смаленска.

У тыя ж дні 3-я армія генерала Тармасава пачала наступленне на поўнач і ўступіла ў Гродзенскую губерню. 15 (27) ліпеня яна атакавала праціўніка каля Кобрына, дзе знаходзіліся саксонскія войскі на чале з генералам Кленгелем. У ходзе бою ён быў захоплены ў палон. Затым расійскія войскі занялі Пружаны. 31 ліпеня (12 жніўня) адбыўся бой пад Гарадзечна. Улічваючы перавагу сіл непрыяцеля Тармасаў адступіў ў Валынскую губерню.

У верасні-лістападзе 1812г. тэрыторыя Беларусі зноў стала арэнай баявых дзеянняў асноўных сіл расійскай і французскай арміі. Галоўнай мэтай расійскага камандавання ў гэты час з’яўлялася акружэнне і знішчэнне рэшткаў “Вялікай арміі” Напалеона ў раёне верхняга і сярэдняга цячэння ракі Бярэзіны. У цэнтры стратэгічных разлікаў абодвух бакоў апынуўся Барысаў.

У пачатку верасня на Валынь перамясцілася Дунайская армія адмірала Чычагова і злучылася з 3-й арміяй Тармасава. Аб’яднаныя расійскія арміі пад камандаваннем Чычагова перайшлі ў наступленне і 30 верасня (12 кастрычніка) занялі Брэст. Па загаду з Пецярбурга, Чычагоў праз Пружаны і Слонім накіраваўся на Мінск, пакінуўшы ў Брэсце вайсковую групу Остэн-Сакена. Актыўнымі дзеяннямі яна затрымала карпусы Ранье і Шварцэнберга, што дазволіла Чычагову адарвацца ад іх. 1 (13) лістапада ён пераправіўся праз Нёман. Войскі праціўніка былі разрозненыя і нешматлікія. Затрымаць Чычагова яны не змаглі і адступілі да Барысава. 4 (16) лістапада расійскія войскі без бою занялі Мінск. 9 (21) лістапада Чычагоў з боем узяў Барысаў. У пачатку кастрычніка ў раёне Полацка пачаў наступленне і корпус Вітгенштэйна. Пасля паражэнняў пад Полацкам і Чашнікамі яны адступілі ў раён мястэчка Чарэя (Сенненскі павет). У пачатку лістапада ў межы Беларусі вярнуліся галоўныя сілы Напалеона, якія адступалі з Масквы па спустошанай Смаленскай дарозе. 9 (21) лістапада Напалеон пакінуў Оршу і накіраваўся на Барысаў, загадаўшы корпусу Удзіно заняць мястэчка Бобр, выйсці ў авангард французскай арміі і выбіць Чычагова з Барысава. Корпус Віктора атрымаў заданне перакрыць шлях войску Вітгенштэйна, якое з Лепельскага павета накіроўвалася на злучэнне з Чычаговым. Гэтыя загады Удзіно і Віктор выканалі. Войскі Напалеона непасрэдна праследаваў казацкі корпус генерала Платава. З флангаў на іх пастаянна нападалі партызаны. Асноўныя сілы расійскай арміі на чале з Кутузавым рухаліся паралельна Смаленскай дарозе, але на некалькі дзесяткаў кіламетраў на поўдзень. 14 (26) лістапада пачаўся пераход найбольш бяздольных французскіх часцей, праз Беразіну. Збіць французаў з подступаў да мастоў не ўдалося нават асноўным сілам Чычагова. Пераправа працягвалася пад шквальным агнём расійскіх гармат да раніцы 17 (29) лістапада, калі па загаду Напалеона масты былі ўзарваны. Яны адступілі на Вільню праз Зембін – Плешчаніцы – Маладзечна (тут адбыўся бой). 28 лістапада (10 снежня) французскія войскі былі выбіты з Вільні расійскімі войскамі на тэрыторыю Прусіі

 

 

25. Акупацыйны рэжым французскіх войск у Беларусі ў 1812г. Партызанскі рух. Вынікі вайны 1812г. для Беларусі.

Кожны акупацыйны рэжым у першую чаргу клапоціцца аб патрэбах сваёй арміі, мала звяртаючы ўвагі на мясцовае насельніцтва. Французскай арміі патрэбны былі афіцэры і салдаты, харчаванне, коні і фураж. Стварэнне войска і збору правіянту сталі асноўным кірункам дзейнасці Часовага ўрада ВКЛ. Указам Напалеона ад 19 чэрвеня было аб’яўлена аб стварэнні пяці пяхотных палкоў. Нягледзячы на матэрыяльныя і арганізацыйныя складанасці, удалося сфарміраваць для французскай арміі полк лёгкаконнай гвардыі, шэсць палкоў пяхоты, полк стральцоў колькасцю каля 15 тысяч чалавек. Але гэта незадаволіла Напалеона. Паводле ўказу Часовага ўрада ад 13 ліпеня дэпартаменты павінны былі прадставіць ад 1,5 да 3 тысяч рэкрутаў. У большасці выпадкаў сяляне супраціўляліся набору ў войска. І самі памешчыкі не былі зацікаўлены ў тым, каб аддаць сваіх лепшых прыгонных. У такіх умовах урад вымушаны быў адпраўляць у войска нават марадзёраў з Варшаўскага герцагства і дэзерціраў. Для абароны насельніцтва ад марадзёраў у паветах пачалі ствараць жандармерыю, а ў буйных гарадах – народную гвардыю. Яны павінны былі выконваць паліцэйскую службу, аказваць узброеную дапамогу адміністрацыі, затрымліваць марадзёраў і дэзерціраў. Афіцэры і валанцёры ў жандармерыю і народную гвардыю набіраліся з шляхты шляхам мабілізацыі ва ўзросце ад 19 да 38 гадоў. Стварэнне народнай гвардыі і жандармерыі ішло марудна. Каб павялічыць набор у корпус жандараў, у кастрычніку быў вызначаны новы ўзрост уступаючых – ад 18 да 50 гадоў, акрамя таго, устанаўлівалася плата па 1 злотаму за дзень службы.

Адной з найважнейшых функцый Часовага ўрада з’яўлялася пастаўка харчавання і фуражу для французскай арміі. Напалеон абвясціў аб рэквізіцыях, неабходных для папаўнення запасаў фуражу і харчавання. З беларуска-літоўскіх губерняў павінны былі сабраць 3 млн. пудоў саломы і 60 тыс. галоў рагатай жывёлы. Устаноўленыя аб’ёмы паставак былі непасільныя для насельніцтва. Зборы правіянту з насельніцтва суправаджаліся пагрозамі з боку французскіх улад. Каб папоўніць казну, Часовы ўрад у ліпені абавязаў насельніцтва да сярэдзіны жніўня выплаціць усе нядоімкі па падатках, устаноўленых расійскімі ўладамі. Было абкладзена падаткамі і духавенства. Насельніцтва некаторых мясцовасцей абкладалася кантрыбуцыямі. 25 ліпеня Часовы ўрад загадаў падпрэфектам прыняць на сябе кіраўніцтва ўсімі былымі казённымі маёнткамі, а таксама тымі, якія былі пакінуты іх рускімі ўладальнікамі. Для гэтага ствараліся спецыяльныя люстрацыйныя камісіі.

З пачаткам ваенных дзеянняў насельніцтва паветаў, праз якія праходзілі расійскія і французскія войскі, хавалася ад іх са сваёй рухомай маёмасцю ў лясах, пазбягаючы рабаўніцтва і гвалту. Прыгонныя сяляне не спяшаліся вяртацца дамоў і пасля адыходу войскаў. Нярэдка яны аб’ядноўваліся ў партызанскія атрады і выступалі як супраць французскіх работнікаў, так і супраць сваіх памешчыкаў. Толькі за верасень 1812г. першы дэпартамент Мінскага галоўнага суда разгледзеў 28 крымінальных спраў, сярод якіх 25 – аб выступленні сялян супраць памешчыкаў. У ліпені 1812г. сяляне в. Трасцянец Ігуменскага павета забілі свайго пана і членаў яго сям’і, разрабавалі і падзялілі яе між сабою, а забітых спалілі разам з домам. Ігуменскім уладам яны заявілі, што гэта зрабілі французы. Аднак злачынства было раскрыта. Сялене некалькіх вёсак Барысаўскага павета аб’ядналіся ў лесе ў некалькі атрадаў і нападалі на хлебныя магазіны, свірны, кладовыя мясцовых памешчыкаў, рабавалі і палілі іх хаты. У канцы ліпеня сялянскія атрады былі разбіты. А ўдзельнікі выступленняў трапілі пад суд.

Некаторыя партызанскія атрады беларускіх сялян у барацьбе з французскімі акупантамі ўзаемадзейнічалі з расійскімі войскамі. Да іх уліку належаў атрад Маркава. Атрад удзельнічаў у вызваленні Полацка.

Такім чынам, партызанскі рух у Беларусі меў некаторыя асаблівасці ў параўнанні з захопленай тэрыторыяй цэнтральных губерняў Расіі. Асноўны напрамак дзейнасці мясцовых партызан быў накіраваны не на дапамогу расійскаму войску, а супраць сваіх паноў і марадзёраў.

Вайна 1812г. нанесла Беларусі велізарныя людскія, матэрыяльныя і культурныя страты. Дзесяткі тысяч загінуўшых безліч зруйнаваных гарадоў і вёсак, страта амаль паловы пасяўных плошчаў і жывёлы. Агульныя страты склалі каля 52 млн. руб. серабром. Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларуска-літоўскія губерні ў 18013-1814гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі. Цар выбачыў здраду мясцовым памешчыкам, што пайшлі на службу да акупантаў, але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, якія змагаліся ў партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскаў. Наадварот, прыгон памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся.

 

26. Адукацыя ў Беларусі ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі.

Першы даволі моцны ўплыў з расійскага боку адчулі навучальныя ўстановы ўсходніх зямель Беларусі далучаных да Расіі ў 1772г. У канцы 1780-пачатку 1790-х гг. на Віцебшчыне і Магілёўшчыне пачалі працаваць рускія народныя вучылішчы, якія ствараліся тады па волі Кацярыны II на абшарах усёй імперыі: у губернскіх цэнтрах – галоўныя чатырохкласныя, у павятовых – малыя двухкласныя. На тэрыторыі беларускіх губерняў галоўныя народныя вучылішчы былі адкрыты ў Магілёве і Віцебску, малыя – у Полацку, Оршы, Чавусах, Мсціславе, Копысі, Чэрыкаве і Невелі.

Але Расія ў той час рабіла толькі першыя крокі ў напрамку да стварэння дзяржаўнай сістэмы адукацыі і не мела такіх трывалых традыцый у гэтай сферы, як Рэч Паспалітая. Таму рускія народныя вучылішчы ў Беларусі не маглі стаць моцнымі канкурэнтамі для прыкляштарных вучылішч, тым больш што давалі агульнаадукацыйныя веды ў значна меншым аб’ёме. З гэтай прычыны беларуская шляхта не спяшалася аддаваць сваіх дзяцей у новыя навучальныя ўстановы. Навучанне ў народных вучылішчах вялося на рускай мове, што таксама не магло задаволіць шляхту, якая працягвала захоўваць арыентацыю на каталіцка-шляхецкае і польскамоўнае выхаванне.

Пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай да стракатай сеткі ўсходнебеларускіх сярэдніх навучальных устаноў, што належалі розным манаскім ордэнам, а таксама Расійскай дзяржаве, далучыліся школы, якія працавалі ў Центральнай і Заходняй Беларусі пад кіраўніцтвам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. Гэта былі акадэмічныя акруговыя школы ў Гродне, Мінску, Брэсце і Навагрудку і акадэмічныя павятовыя – у Нясвіжы, Слуцку, Бабруйску, Пінску, Мазыры, Слоніме і інш. Апрача іх існавалі прыкляштарныя вучылішчы, дзе навучанне вялося па праграмах і падручніках Адукацыйнай камісіі.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай дзейнасць Адукацыйнай камісіі – першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы – была спынена. Створаная расійскім урадам спецыяльная камісія спрабавала ўносіць карэктывы ў праграмы акадэмічных школ, цэнзуравала і нават канфіскоўвала падрыхтаваныя Адукацыйнай камісіяй падручнікі, дзе знаходзіла “погляды, манархічнаму складу праўлення супрацьлеглыя”.

Такім быў стан асветы ў Беларусі напярэдадні царавання імператара Аляксандра I, калі ў Расіі пачала ажыццяўляцца кардынальная рэформа народнай адукацыі.

 

27. Рэфармаванне адукацыйных устаноў у Беларусі па расійскаму ўзору ў апошняй трэці XVIII ст. Дзейнасць “Камісіі па арганізацыі народных вучылішчаў”.

Першы даволі моцны ўплыў з расійскага боку адчулі навучальныя ўстановы ўсходніх зямель Беларусі далучаных да Расіі ў 1772г. У канцы 1780-пачатку 1790-х гг. на Віцебшчыне і Магілёўшчыне пачалі працаваць рускія народныя вучылішчы, якія ствараліся тады па волі Кацярыны II на абшарах усёй імперыі: у губернскіх цэнтрах – галоўныя чатырохкласныя, у павятовых – малыя двухкласныя. На тэрыторыі беларускіх губерняў галоўныя народныя вучылішчы былі адкрыты ў Магілёве і Віцебску, малыя – у Полацку, Оршы, Чавусах, Мсціславе, Копысі, Чэрыкаве і Невелі.

Рускія народныя вучылішчы былі навучальнымі ўстановамі асветніцкага тыпу, закліканыя выхоўваць маладыя пакаленні ў духу агульначалавечых і грамадзянскіх, патрыятычных дабрачыннасцей. Ствараліся яны па ўзору прускіх і аўстрыйскіх школ, пад кіраўніцтвам зацверджанай у 1782г. імператрыйцай Камісіі па ўсталяванню народных школ. Народныя школы адчынілі дзверы для прадстаўнікоў усіх саслоўяў, практыкавалі сумеснае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак. На ўсходзе Беларусі яны ствараліся як альтэрнатыва мясцовым традыцыйным прыкляштарным калегіумам. Навучанне ў іх было бясплатным. Рускія настаўнікі гэтых школ у большасці былі добра падрыхтаваныя прафесійна і вызначаліся шчырай прыхільнасцю справе пашырэння асветы і ідэалаў Асветніцтва.

Але Расія ў той час рабіла толькі першыя крокі ў напрамку да стварэння дзяржаўнай сістэмы адукацыі і не мела такіх трывалых традыцый у гэтай сферы, як Рэч Паспалітая. Таму рускія народныя вучылішчы ў Беларусі не маглі стаць моцнымі канкурэнтамі для прыкляштарных вучылішч, тым больш што давалі агульнаадукацыйныя веды ў значна меншым аб’ёме. З гэтай прычыны беларуская шляхта не спяшалася аддаваць сваіх дзяцей у новыя навучальныя ўстановы. Навучанне ў народных вучылішчах вялося на рускай мове, што таксама не магло задаволіць шляхту, якая працягвала захоўваць арыентацыю на каталіцка-шляхецкае і польскамоўнае выхаванне.

 

 

28. Канфесійныя навучальныя установы Беларусі ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. Дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.

Важным элементам школьнай справы на беларускіх землях была дзейнасць езуіцкіх навучальных устаноў і асабліва Полацкай акадэміі, якая адкрылася ў 1812г. Яна мела факультэты моў, вольных навук (філасофія, прыродазнаўчыя і грамадзянскія), тэалогіі. Да самага свайго закрыцця ў 1820г. акадэмія была цэнтрам вышэйшай каталіцкай адукацыі ўсёй Расіі. Сярэдняя каталіцкая адукацыя Беларусі першай чвэрці XIX ст. была прадстаўлена Галоўнай духоўнай семінарыяй пры Віленскім універсітэце і Полацкай уніяцкай семінарыяй.

Праваслаўная духоўная адукацыя Беларусі знаходзілася ў стадыі фарміравання. Яго духоўным цэнтрам па-ранейшаму заставалася Магілёўская семінарыя, якая многа зрабіла для стварэння пачатковых духоўных школ (Гомель, Невель).

29. Рэформа асветы ў пачатку XIX ст. Дзейнасць Віленскага універсітэта і Віленскай вучэбнай акругі.

Рэформа асветы прадугледжвала стварэнне дзяржаўнай, свецкай сістэмы адукацыі і рыхтавалася з улікам вопыту былой Рэчы Паспалітай і заходнееўрапейскіх краін. Яна распачалася ў 1802г. са стварэння Міністэрства народнай асветы Расіі. Краіна была падзелена на 6 навучальных акруг на чале з універсітэтамі. У 1803г. Галоўная Літоўская школа атрымала статус імператарскага Віленскага універсітэта, які ўзначаліў новаўтвораную Віленскую навучальную акругу. У падпарадкаванне апошняй увайшлі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай, Кіеўскай, Валынскай, Падольскай губерняў і з 1810г. Беластоцкай вобласці. Куратарам акругі быў прызначаны князь Чартарыйскі.

Віленскай навучальнай акрузе было дазволена кіравацца не агульнарасійскім статутам навучальных устаноў, а асобным, які ўлічваў багаты вопыт дзейнасці Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. Такім чынам, расійская дзяржава прызнавала заслугі скасаванай камісіі ў галіне стварэння сістэмы асветы, падпарадкаванай дзяржаўным інтарэсам. Рускія ўлады дазволілі захаваць польскую мову як асноўную мову навучання ў Віленскім універсітэце і школах.

Кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі здолела дамагчыся значных поспехаў у правядзенні рэформы. Яно ўсталявала кантроль над навучальнымі ўстановамі розных тыпаў, спрыяла ўвядзенню адзіных праграм і патрабаванняў да якасці навучання. Універсітэт рыхтаваў настаўнікаў для навучальных устаноў. Дзякуючы кіраўніцтву акругі, на яе абшарах усталявалася трохступенная сістэма народнай адукацыі. Яна прадугледжвала існавенне прыходскіх павятовых вычылішч, а таксама гімназій. Заснаваная ў губернскіх гарадах, у тым ліку ў Беларусі, сямікласныя гімназіі мелі больш шырокія праграмы навучання, чым чатырокласныя расійскія. Шэраг мясцовых вучылішч набылі статус гімназій другога разраду.

Гімназіі, павятовыя і прыходскія вучылішчы на беларускіх землях ствараліся, як правіла, на базе наяўных школ. Аднак у першай трэці XIX ст. было заснавана і нямала новых, галоўным чынам першапачатковых вучылішч, у тым ліку ланкастарскіх – бясплатных школ для бедных, дзе навучанне вялося па вельмі папулярнай тады ў Еўропе сістэме англійскага педагога Ланкастара. У 1819г. у Гомелі і ў 1821г. у Гродне была арганізавана падрыхтоўка настаўнікаў для ланкастарскіх школ рэгіёна.

Віленскі універсітэт быў самай буйной вышэйшай навучальнай установай імперыі і самым аўтарытэтным культурным і навуковым цэнтрам зямель былога ВКЛ. Ён вызначаўся высокім узроўнем навучання і даваў вышэйшую адукацыю еўрапейскага тыпу. Колькасць яго навучэнцаў стабільна ўзрастала. Віленскі універсітэт меў чатыры факультэта. Высокім быў прафесійны ўзровень прафесараў.

 

30. Прычыны, характар, падрыхтоўка паўстання 1830-181 гг.

Разгром дзекабрысцкага руху палажыў пачатак усталявання рэакцыйнага курсу царскага ўрада. Аднак гэта не прывяло да супакаенню. На рубяжы 20-х-30-х гг. XIX ст. тут узнялася новая рэвалюцыйная хваля, чаму садзейнічала сітуацыя ў Еўропе. Летам 1830г. у Францыі і Бельгіі пачалася новая рэвалюцыя. Пад уздзеяннем еўрапейскіх працэсаў у 1825г. у Варшаве была створана арганізацыя, якая аб’яднала курсантаў Варшаўскай школы падхарунжых. Колькасць членаў арганізацыі “Ваенны саюз” 300 чалавек. Таварыства ставіла за мэту: падрыхтоўка ваеннага перавароту. Высоцкі праводзіў памяркоўную лінію і стрымліваў намер забіць Мікалая I пад час яго каранацыі, у якасці польскага караля (май 1829г.). Макалай I даведаўся аб дзейнасці “Ваеннага саюза” і загадаў арыштаваць дзейнікаў. У Варшаве былі чуткі, што Мікалай I плануе выкарыстаць польскую армію для падаўлення рэвалюцыі ў Францыі. 29-30 лістапада 1830г. у Варшаве ўспыхнула паўстанне, калі курсанты напалі на Бэльвідэр, палац-рэзідэнцыю намесніка цара ў Польшчы Канстанціна. Аднак князь не папаў у палон. Ён пакінуў Бельвідэр пад аховай расійскіх войск. Паўстанцаў падтрымалі жыхары Варшавы і войска. 30 лістапада 1830г. яны авалодалі горадам і захапілі арсенал расійскай арміі. Расійская армія адступіла з Варшавы, а да пачатку снежня і з Польшчы. Паўстанне было нацыянальна-вызваленчае, накіраванае супраць царызму. Было выклікана шэрагам прычын:

1. Парушэння з боку Мікалая I аўтаноміі каралеўства Польскага і канстытуцыі.

2. Ліквідацыя дзяржаўнасці Польшчы.

3. Намерам беларускай і літоўскай шляхты аднавіць дзяржаўнасць і свае палітычныя правы.

 

 

31. Дэмакратычныя і кансерватыўныя плыні ў паўстанні 1830-1831гг., іх праграпныя патрабаванні.

Сярод паўстанцаў не было адзінства. Паміж кансерватыўным лагерам, які патрабаваў толькі захавання канстытуцыі Польшчы (Чартарыйскі) і радыкальным, які з’яўляўся да поўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай (Лялевін). Пачалася барацьба за кіраўніцтва паўстаннем. 2 снежня 1830г. Чартарыйскі ад імя адміністрацыйнага савета стаў на чале кіраўніцтва паўстання, звярнуўся з заклікам да палякаў. Нагадвалася, што царскі ўрад павінен дакладна прытрымлівацца канстытуцыі 1815г. і далучыць да Польшчы заходнія землі Рэчы Паспалітай. 3 снежня 1830г. адноўленае з пачаткам паўстання патрыятычнае таварыства (Лялевін) прад’явіла адміністратыўнаму савету шэраг патрабаванняў. Сярод якіх было: каб савет заклікаў жыхароў Літвы, Беларусі і Заходняй Украіны далучыцца да паўстання. Пад час паўстання адміністратыўны савет быў ператвораны ў часовы ўрад, у які ўвайшлі Чартарыйскі і Лялевін. Урад аб’явіў аб скліканні сейма і ўстанаўленні ваеннай дыктатуры галоўнакамандуючага польскіх войск генерала Ю.Клапіцкага. 5 снежня 1830г. Хлапіцкі аб’яўлены дыктатарам. 18 снежня 1830г. сейм аб’явіў паўстанне ўсенародным. 20 снежня “Маніфест польскага народа”. Мэта паўстання: “вярнуць сваю незалежнасць і старажытную магутнасць”. Хлапіцкі імкнуўся да перамоў з Мікалаем I. Калі цар адмовіўся, 18 студзеня 1831г., Хлапіцкі зняў з сябе дыктатара. 29 студзеня 1831г. рашэннем сейма быў створаны кансерватыўны нацыянальны ўрад на чале з Чартарыйскім. Новы дыктатар – брыгадны генерал Міхаіл Радзівіл. Царскі ўрад зрабіў загады, каб перашкодзіць пашырэнню паўстання на Беларусь, Літву і Украіну. 1 снежня 1830г. увядзенне ваеннага становішча ў Літве, Беларусі і Украіне. У Гродзенскай губерніі шла падгатоўка войска да падаўлення паўстання. Дзібіч Забалканскі – фельдмаршал. Не гледзячы на меры ўрада, у Літве і Беларусі вялась падрыхтоўка да паўстання. У Вільне 400 чалавек “Акадземічны саюз”, яны падтрымлівалі Лялевіна. Выступалі за радыкальныя пераўтварэнні. Да падрыхтоўкі паўстання ў студзені-лютым 1831г. быў створаны падпольны орган - “Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт”: віленскі губернатар-маршалак Шумскі, Балінскі, Пяткевіч, Гарэцкі і інш. Аднак прадстаўнікі камітэта не змаглі забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл.

Паўстанне ў Беларусі праходзіла асобна. У сакавіку-красавіку - Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Дзісненскі, Свенцянскі ўезды. У мае – Гродзенскі. У кожным з уездаў ствараліся свае ўрады. Яны прыводзілі насельніцтва да прысягі, праводзілі рэкруцкія наборы. Але сярод сялян гэтыя адозвы не знаходзілі падтрымкі. Гэтаму садзейнічала палітыка ўрада. Мікалай I 3 красавіка 1831г. выдаў указ, у якім абяцаў ім дараваць удзел у паўстанні, калі яны добраахвотна пакінуць атрад. Расійская армія ў лютым 1831г. уступіла ў Польшчу і пачала падаўленне. У бітвах пад Сточкамі, Ваўрамі і Грохавым была спынена палякамі. Аднак і польскае контрнаступленне поспеху не мела. 25 мая 1831г. у бітве пры Астралэнкай палякі пацярпелі паражэнне. Нацыянальны ўрад Польшчы паспрабаваў аказаць дапамогу паўстанцам у Літве і Беларусі. У канцы мая ў Беларусь прыбыў 12.000 корпус польскага войска генерала Геубуда, 800 чалавек генерала Хлапоўскага. У Беларусі гэтыя атрады папоўніліся мясцовымі сіламі і рушылі на Вільню. 12 чэрвеня 1831г. каля Вільні адбыўся вырашальны бой. 26.000 расійскае войска нанесла паражэнне паўстанцам. І толькі адзін атрад генерала Дэмбінскага вярнуўся ў Польшчу і прадоўжыў барацьбу. У пачатку жніўня 1831г. паўстанне падаўлена практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У Варшаве быў створаны новы кансерватыўны ўрад, генерал Крукавецкі. 8 верасня расійская армія ўступіла ў Варшаву. Граф Паскевіч атрымаў ад Мікалая I тытул князя Варшаўскага. Аднак баі ў Польшчы прадаўжаліся да пачатку кастрычніка. Паўстанне ў ходзе якога нарадзіўся лозунг: “За нашу і вашу свабоду” і быў разлічаны зацягнуць у барацьбу прадстаўнікоў расійскага грамадства пацярпела паражэнне. Паўстанне, якое ўвайшло ў гісторыю як польскае, ці шляхецкае згрупавала расійскае грамадства вакол цара.

 

 

32. Прычыны паражэння, вынікі і значэнне паўстання 1830-1831гг.

У тым. што паўстанне на Беларусі пацярпела паражэнне, былі свае прычыны. Неразуменне сялянскага пытання і недастатковы ўлік рэлігійных асаблівасцяў прывялі да таго, што надзеі на шырокі ўдзел у паўстанні падатковых саслоўяў не спраўдзіліся. Не адчуўшы рэальнага паляпшэння свайго становішча, сялянства ў асноўным засталося абыякавым да палітычнай праграммы паўстанцаў. Сітуацыя ўскладнялася і тым, што ў самім кіраўніцтве на тэрыторыі ВКЛ не існавала адзінства і ўзгодненасці. Стварэнне часовых павятовых органаў не прывяло да ўзнікнення адзінага ўрада, якому падпарадкоўваліся б усе мясцовыя структуры. Не спраўдзіліся надзеі беларускіх паўстанцаў і на падтрымку польскай рэгулярнай арміі.

Вынік паражэння паўстання для Польшчы:

1. Скасаванне канстытуцыі і ўвядзенне арганічнага статута, які пазбаўляў Польшчу дзяржаўнасці і аўтаноміі і ўводзіў расійскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел;

2. Ліквідацыя сейма і асобнай арміі.

У Беларусі ўрад пайшоў на істотныя змены сваёй палітыкі. Страціўшы давер да польскай і спаланізаванай мясцовай шляхты, царызм узяў курс на яе аслабленне, выкараненне паланізму і паслядоўную русіфікацыю краю. Першым крокам у гэтым напрамку было пакаранне ўдзельнікаў паўстання. У адпаведнасці з указам цара ад 6 мая 1831г. ва ўсіх губернях, ахопленых паўстаннем, былі створаны следчыя камісіі, якім даручалася вызначыць ступень віны ўдзельнікаў паўстанцкага руху. Тых, хто быў прыцягнуты ў паўстанцкія атрады прымусова, або на працягу месяца пасля апублікавання ўказа добраахвотна з’явіўся з пакаяннем, камісіі ад адказнасці вызвалялі. Шляхцічы, якія свядома ўдзельнічалі ў паўстанцкім руху, садзейнічалі яго пашырэнню і прымалі ўдзел ва ўзброенай барацьбе, аддавалі пад суд. Іх памесці канфіскаваліся, сем’і высылаліся ў Сібір. Асобы недваранскага паходжання аддаваліся ў салдаты або ў арыштанцкія роты. Сем’і іх таксама высылаліся ў Сібір або іншыя аддаленыя губерні Расіі. Усяго ў Беларусі было канфіскавана 115 памесцяў з 40 тысячамі сялянамі мужчынскага полу. Усе яны былі перададзены ў дзяржаўны фонд.

Паўстанне не гледзячы на кансерватызм, нанесла моцны ўдар па самаўладству, садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі, паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах.

34. Дакладныя запіскі М.Мураўёва. Паварот ва ўрадавай палітыцы на землях Беларусі.

Паўстанне 1830-1831 гг. выкліка рэзкую перамену палітычнага курсу расійскага ўрада ў Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне. Пераканаўшыся ў палітычнай нядобранадзейнасці мясцовага дваранства, урад Мікалая I зрабіў стаўку на поўную уніфікацыю 9 заходніх губерняў з Цэнтральнай Расіяй як адзіную надзейную гарантыю ўтрымання гэтай тэрыторыі ў складзе Расійскай імперыі. У верасні 1831г. у Пецярбургу быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў, які распрацоўваў палітыку ўрада ў 9 заходніх губерняў адносна сістэмы кіравання, суда, асветы, культуры, шляхецкага саслоўя і інш. У кастрычніку 1831г. выдаецца чарговы закон аб “разборы шляхты”.

Указам ад 1 студзеня 1831г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях адмянялася дзеянне Статута ВКЛ 1588г. і ўводзілася расійскае заканадаўства. На тэрыторыі Беларусі было ўведзена новае заканадаўчае ўлажэнне – “Установа аб губернях”, усім дзяржаўным установам і пасадам даваліся расійскія назвы. У мясцовыя адміністрацыйныя органы заходніх губерняў сталі прызначаць пераважна расійскіх чыноўнікаў, якія матэрыяльна заахвочвалі да пераезду. У судаводстве польская мова замянялася на рускую.

У 1840г. было поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае заканадаўства распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю Беларусі. Быў уніфікаваны і адміністрацыйны падзел Беларусі і Літвы: указ ад 18 ліпеня 1840г. прадпісаў замест агульнага наймення беларускіх і літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская.

 

 

35. Палітыка ўрада Мікалая I у галіне асветы. Закрыццё Віленскага універсітэта.

Беларуская навучальная акруга праіснавала да 1850г., калі навучальныя ўстановы Беларусі зноў былі падзелены паміж Віленскай і Пецярбургскай навучальнымі акругамі. У гэты перыяд праводзіліся ў жыццё патрабаванні мікалаеускага школьнага статута 1828г. Ён зафіксаваў існаванне трохступеннай сістэмы сярэдняй адукацыі, але больш жорстка, чым раней, замацоўваў саслоўны прынцып адукацыі. Гімназіі прызначаліся толькі для дваранства і чыноўніцтва, павятовыя вучылішчы – для мяшчан, купцоў і рамеснікаў, прыходскія – для ніжэйшых саслоўяў.

Гэта сістэма была прыстасавана для рускага грамадства. Яна не ўлічвала асаблівасці Беларусі, дзе большую частку мяшчан і купцоў складалі прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва, для якога былі не прыдатнымі хрысціянскія навучальныя ўстановы, а вялікая колькасць шляхты не мела сродкаў і магчымасцей аддаваць дзяцей у гімназіі. Да таго ж у той час пачалося планавае знішчэнне прыкляштарных вучылішч. Многія малалетнія беларускія шляхціцы вымушаны былі задавальняцца набыццём адукацыі ў прыходскіх і бясплатных ланкастарскіх школах разам з аднадворцамі і мяшчанамі ці карыстацца паслугамі танных хатніх настаўнікаў, такіх жа бедных, як і іх вучні. У 1830 – 1840гг. рабіліся спробы перавесці павятовыя вучылішчы на танную ланкастарскую сістэму, а ў 1839г. была закрыта Віцебская настаўніцкая семінарыя.

Менавіта русіфікацыя асветы на беларускіх землях складала галоўную мэту дзейнасці расійскіх улад у адносінах да мясцовых навучальных устаноў. Русіфікатарскія павевы закранулі і прыватныя школы Беларусі, у тым ліку і вельмі папулярныя тады жаночыя пансіёны. Абавязковым патрабаванне да ўладальнікаў пансіёнаў было валоданне рускай мовай. У 1840-1850гг. улады паспрабавалі ўсталяваць кантроль над дзейнасцю шматлікіх яўрэйскіх рэлігійных навучальных устаноў. У час царавання Мікалая I рускае заканадаўства, абмежавальнае ў сваёй аснове, у адносінах да яўрэяў стала яшчэ больш жорсткім і рэпрысіўным. Галоўнай прычынай такіх адносін расійскай дзяржавы да іншавернага іудзейскага насельніцтва з’яўлялася яго культурная ізаляванасць і самаізаляванасць, якія павінны былі быць ліквідаваны. Ва ўрадавых колах быў распрацаваны маштабны план карэннага рэфармавання традыцыйнай яўрэйскай адукацыі. Ён не толькі прадугледжваў стварэнне дзяржаўных навучальных устаноў для яўрэяў з напаўсвецкімі праграмамі навучання, а, па сутнасці, пасягаў на асновы традыцыйнай яўрэйскай рэлігійнай асветы, з якой. На думку афіцыйнага Пецярбурга, неабходна было выцесніць – ні больш, ні менш вывучэнне Талмуда.

Пасля таго як Чартарыйскі быў адхілены ад кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі, яго пасаду заняў прадстаўнік афіцыйнага Пецярбурга Навасільцаў. У навучальных установах Віленскай акругі было пашырана вывучэнне рускай мовы, гісторыі і літаратуры. Школы і вучылішчы Магілёўскай і Віцебскай губерняў былі перададзены ў падпарадкаванне Пецярбургскай навучальнай акругі і перайшлі на рускую мову выкладання. У хуткім часе яны вылучіліся ў асобную Беларускую навучальную акругу. Разгром паўстання 1830-1831гг. прыспешыў “карэннае вырашэнне” праблем, звязаных з Віленскай навучальнай акругай. У 1832г. бліскучы Віленскі універсітэт быў закрыты як “рассаднік вальнадумства”, а замест яго ў Вільні былі створаны медыка-хірургічная і духоўная рымска-каталіцкая акадэміі.

 

 

Рэформы П.Кісялёва.

З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У сельскай гаспадарцы ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў.

У гэтых умовах урад праводзіць рэформы, мэтай якіх было захаваць сістэму феадальнага землеўладання, падняць прыбытковасць памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўняць гаспадарчы ўзровень сялян. Аўтарам адной з рэформ быў граф Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.

Рэформа дзяржаўнай вёскі пачалася з перабудовы яе апарату кіравання. Дагэтуль агульнакіраўнічыя функцыі былі сканцэнтраваны ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. З 1 студзеня 1836г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў назначаны Кісялёў. У Расіі ўводзілася чатырохярусная сістэма мясцовага кіравання, а ў Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы Кісялёва абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору.

Другой часткай рэформы Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, падзяжу жывёлы і высокай смяротнасці людзей. Акрамя гэтага, ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п’янствам. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі быт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.

Трэцяя і галоўная частка рэформы Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян.

У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-прыгонная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. З фальварковых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў.

Адмова ад фальваркова-прыгоннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Агульная плошча надзельнага фонду ў выніку рэформы Кісялёва павялічылася на 10,73 %. І хоць гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй (за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %), але затое было некалькі ўраўнавана становішча сялян, знізіўся іх павіннасны прыгнёт. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі.

З 1840г. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі рашуча сталі на абарону сваёй уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні “Асобага камітэта па справах заходніх губерняў” пачалі прыглушацца. У выніку інвентарная рэформа, праведзеная ў памешчыцкай вёсцы, была значна менш радыкальнай.

Інвентарная рэформа некалькі паслабіла павіннасны прыгнёт сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. Яна, па сутнасці, мала што змяніла ў становішчы сялян. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў 1/3 частку валавога даходу з надзелу.

Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца, але гэта з самага пачатку не было замацавана заканадаўча. Толькі 14 мая 1855г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына – 3 дні ў тыдзень.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 612; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.238.70 (0.049 с.)