Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вайсковая ахова беларускіх зямель.↑ Стр 1 из 6Следующая ⇒ Содержание книги Поиск на нашем сайте
Рэформы П.Кісялёва. З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У сельскай гаспадарцы ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў. У гэтых умовах урад праводзіць рэформы, мэтай якіх было захаваць сістэму феадальнага землеўладання, падняць прыбытковасць памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўняць гаспадарчы ўзровень сялян. Аўтарам адной з рэформ быў граф Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права. Рэформа дзяржаўнай вёскі пачалася з перабудовы яе апарату кіравання. Дагэтуль агульнакіраўнічыя функцыі былі сканцэнтраваны ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. З 1 студзеня 1836г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў назначаны Кісялёў. У Расіі ўводзілася чатырохярусная сістэма мясцовага кіравання, а ў Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы Кісялёва абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Другой часткай рэформы Кісялёва з’яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, падзяжу жывёлы і высокай смяротнасці людзей. Акрамя гэтага, ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п’янствам. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі быт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў. Трэцяя і галоўная частка рэформы Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян. У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-прыгонная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. З фальварковых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Адмова ад фальваркова-прыгоннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Агульная плошча надзельнага фонду ў выніку рэформы Кісялёва павялічылася на 10,73 %. І хоць гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй (за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %), але затое было некалькі ўраўнавана становішча сялян, знізіўся іх павіннасны прыгнёт. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі. З 1840г. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі рашуча сталі на абарону сваёй уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні “Асобага камітэта па справах заходніх губерняў” пачалі прыглушацца. У выніку інвентарная рэформа, праведзеная ў памешчыцкай вёсцы, была значна менш радыкальнай. Інвентарная рэформа некалькі паслабіла павіннасны прыгнёт сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. Яна, па сутнасці, мала што змяніла ў становішчы сялян. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў 1/3 частку валавога даходу з надзелу. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца, але гэта з самага пачатку не было замацавана заканадаўча. Толькі 14 мая 1855г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына – 3 дні ў тыдзень. У цэлым рэформы 30–50-х гг. мелі дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі занадта радыкальнымі, а сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала. Феадальная ўласнасць засталася некранутай.
Судовая рэформа. Першым крокам да судовай рэформы стала ўвядзенне ў чэрвені 1860г. судовых следчых, дзякуючы чаму следчыя справы перайшлі ад паліцыі да судовага ведамства. 17 красавіка 1862г. былі адменены жорсткія цялесныя пакаранні, у тым ліку кляйменне. 29 верасня 1862г. Аляксандр II зацвердзіў асноўныя палажэнні судовай рэформы. Згодна з судовымі статутамі, зацверджанымі Аляксандрам II 20 лістапада 1864г., суд абвяшчаўся публічным і з незалежнымі ад урада суддзямі. Незалежнасць суддзяў забяспечвалася іх выбарнасцю, нязменнасцю, забаронай пераводу на іншае месца без асабістай згоды. Кандыдаты на судовыя пасады павінны былі мець адпаведныя адукацыйны і службовы цензы. Для ўсіх саслоўяў уводзіўся адзіны акруговы суд. У судовым працэсе прадугледжваўся ўдзел адвакатаў. Дзеля гэтага ствараўся спецыяльны інстытут прысяжных павераных. Яны выконвалі адвакацкія абавязкі ў судовых справах па крымінальных учынках і па грамадзяескіх справах. Калі падсудны не меў магчымасці заплаціць прысяжнаму паверанаму за яго паслугі, суд вызначаў бясплатнага абаронцу. Пытанне аб вінаватасці падсуднага вырашала калегія з 12 прысяжных засядацеляў, якіх выбіралі па жэрабю з “мясцовых абывацеляў усіх саслоўяў”. Для разгляду дробных злачынстваў і нязначных па памерах іскаў быў створаны міравы суд са спрошчаным судаводствам. Міравыя суддзі выбіраліся на земскіх і гарадскіх сходах гласных. Для кандыдатаў на гэту пасаду быў вызначаны ўзроставы (не маладзей за 26 гадоў), маёмасны і адукацыйны цэнзы. Тэрыторыя, падсудная міравому суду, складала міравы ўчастак – звычайна валасцей. Рашэнні міравых суддзяў маглі быць апратэставаны ў павятовы суд міравых суддзяў. Найбольш выжныя справы разглядалі акруговыя суды, якія падзяляліся на грамадзянскія і крымінальныя. Склад акруговага суда назначаўся імператарам па прадстаўленню міністра юстыцыі. Апеляцыйнай інстанцыяй для акруговых судоў служылі судовыя палаты, якія стаялі на чале судовых акругоў. Вышэйшай судовай інстанцыяй прызначаўся Сенат. Увядзенне судовых статутаў пачалося ў 1866г. са стварэння судовых акругоў Пецярбургскай і Маскоўскай судовых палат. Судовая рэформа была значным крокам на шляху да прававого грамадства і нават лічыцца найбольш “радыкальнай” з усіх рэформаў 60-70-х гг. Але яна была непаслядоўнай, праводзілася не на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і захоўвала некаторыя старыя элементы, у прыватнасці нормы звычаёвага права. Суловая рэформа была праведзена са значным спазненнем і адступленнямі ад палажэння 1864г. У 1872г. тут былі ўведзены міравыя суды. Аднак беларускія губерні не мелі земскіх устаноў, на якіх, хгодна з палажэннем 1864г., выбіраліся міравыя суддзі. Таму на гэтыя пасады міністрам юстыцыі назначаліся тыя, у чыёй палітычнай надзейнасці была ўпэўнена мясцовая адміністрацыя. Такім чыная, судовая рэформа ў Беларусі была пазбаўлена адной з істотных адзнак – выбарнасці суддзяў. Акруговыя суды, судовыя палаты, пракуратура і адвакатура ў асобах прысяжных павераных у беларускіх губернях тксама былі ўведзены са спазненнем, ужо пасля значнага звужэння царызмам судовай рэформы 1864г. Толькі ў 1883г. была ўтворана Віленская судовая палата, якая стаяла на чале акруговых судоў Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў. Акруговы суд Віцебскай губерні падпарадкоўваўся Пецярбургскай судовай палаце, Магілёўскай губерні – Кіеўскай судовай палаце.
Школьная рэформа. Школьная рэформа праводзілася паводле “Палажэння аб пачатковых народных вучылішчах” і Статута гімназій і прагімназій 1864г. Сетка пачатковых школ пашыралася. Сярэднюю адукацыю давалі класічныя і рэальныя гімназіі (з 1871г. пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, тэрмін навучання ў іх скарочаны з 7 да 6 гадоў). Выпускнікам класічных гімназій давалася права паступлення ва універсітэты без уступных экзаменаў, рэальных гімназій – ў тэхнічныя інстытуты. Універсітэцкая рэформа тычылася беларускіх зямель ускосна, бо яны на той час не мелі вышэйшых навучальных устаноў. З 1862г. аднаваліся практыка замежных камандзіровак за дзяржаўны кошт для універсітэцкіх вучоных. У 1863г. урад выдаў новы універсітэцкі статут, згодна з якім універсітэты атрымалі шырокую аўтаномію. Савет прафесараў меў права выбіраць усіх службовых асоб універсітэцкай адміністрацыі і прафесараў на вакантныя пасады. Пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы адмяняліся саслоўныя абмежаванні. У 70-х гг. пачалі дзейнічаць першыя прыватныя вышэйшыя жаночыя курсы з праграмамі універсітэцкага навучання. 4 студзеня 1864г. было прынята новае палажэнне аб вучоных ступенях і званнях, больш прагрэсіўнае, чым былое палажэнне ад 6 красавіка 1844г. Згодна яму была павялічана колькасць магістратур і колькасць разрадаў дактароў навук, адмяняліся іспыты на доктарскую ступень. Уводзілася публічная абарона дысертацый і магчымасць удзельнічаць у дыспуце ўсім жадаючым. Гэта разам з правам, дадзеным універсітэтам Статутам 1863г., зацвярджаць усе вучоныя ступені, што раней належала вышэйстаячым установам, значна спрашвала працэдуру атрымання вучоных ступеняў і стварала падставы для павелічэння колькасці навуковых і педагагічных кадраў. У цэлым нягледзячы на абмежаванні, рэформы ў галіне адукацыі аб’ектыўна спрыялі пашырэнню пісьменнасці, павелічэнню колькасці спецыялістаў з сярэднім і вышэйшым адукацыйным цэнзам, развіццю навукі і культуры.
Вайсковая ахова беларускіх зямель. Пагранічная ахова далучаных зямель разглядалася з пазіцыі замацавання тут пастаяннай аховы граніцы. Руская армія з часоў Пятра I камплектавалася па тэрытарыяльнай сістэме і таму перад Расіяй стаяла задача вызначыць месца ў гэтых адносінах. Кіраваць ваеннымі справамі было даручана начальніку ваеннай камісіі Захару Чарнышову. І задачу акупацыі набытай прасторы стаў выконваць асобны корпус (10384 чалавекі), які складаўся з 9 лёгкіх каманд, 24 пяхотных рот, 15 эскадронаў, 1000 казакоў. 3 верасня 1772г. корпусам камандаваў генерал Крычеўскі. У межах сваіх губерній кожны губернатар распараджаўся войскамі. Згодна штату 1772г. пры губернатарскай канцылярыі утваралася спецыяльная ваенная экспедыцыя з 16 чалавек. Захаваная ахова межаў набывала для Расіі тым большае значэнне, што некалі беларускія землі давалі прытулак рускім уцекачам і праз іх праходзілі важнейшыя шляхі, завозілася кантрабанда. Ад шкодных уплываў імперыю павінны былі засцерагаць фарпосты (Магілёўская губернія – 439 фарпостаў). Вёўся мытны нагляд. Кожны губернатар меў пры сябе 132 чалавекі (роту салдат на чале з капітанам). Пры кожным павятовым праўленні 35 чалавек (вайсковая каманда). Галоўнымі апорнымі пунктамі выступалі гарнізоны. Захар Чарнышоў загадаў пабудаваць 6 крэпасцей. Пагранічная ахова была ўскладзена на гарнізонныя батальёны палявыя арміі, якія былі выстаўлены ў Дынабургу, Полацку, Віцебску, Рагачове. Асноўнай страявой адзінкай расійскай арміі з’яўляўся полк. З 1711г. ён камплектаваўся па губерніях. З 1772-1782гг. у беларускіх губерніях былі размешчаны 43 палкі (73000 чалавек). З’яўленне беларускіх вайсковых адзінак звязваецца з ініцыятывай прэзідэнтаў ваеннай калегіі Чарношова і Пацёмкіна. З 1775г. у сувязі з заключэннем міру з Рэчу Паспалітай у Беларусь быў выведзены Пецярбургскі легіён (10 дывізій і 3 корпуса). У 1775г. была утворана беларуская дывізія. У 1784г. Кацярына II даручыла Пацёмкіну сфарміраваць адну імператарскую і 6 шляхецкіх харугваў. У 1790г. пасля заключэння міру са Швецыяй ў Беларусь для перафаміравання было выведзена 28 палкоў (інтэрвенскі корпус, які прыймаў удзел у 2 і 3 падзелах Рэчы Паспалітай). У 1795г. акупацыйна-ахоўныя задачы на былых землях Рэчы Паспалітай выконвалі 192000 расійскіх салдат.
2. Палітыка Кацярыны II, Паўла I і Аляксандра I ў адносінах да шляхты. Руская ўлада на былой тэрыторыі ВКЛ імкнулася змяніць саслоўную структуру. У 1776г. Кацярына II заявіла ў указе, што “беларускіх подданных ад велікарасіі ні ў чом разлічаць не ізволю”. Дараваная грамата дваранства 1775г. абмежавала самастойнасць буйных феадалаў. Забаранялася мець замкі, войска, мястэчкі, гарады. Арыстакраты і багатая шляхта згадзіліся з расійскай уладай, якая адабрала ў іх палітычную ўладу, але пакінула сацыяльныя правы. Аднак у Беларусі большасць шляхты з’яўлялася дробнай. Яна і з’яўлялася галоўным матэрыялам для хваляванняў і паўстанняў, таму пачалася рэвізія дробнай шляхты, або разбор. Даравальная грамата дваранству распаўсюджвалася толькі на тую шляхту, якая магла падцвердзіць сваё шляхецкае паходжанне. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай шляхта падпісывалась падаць у губернскія канцэлярыі дакументы. У мае 1795г. указ Кацярыны II, па якому шляхта заходніх губерній атрымала двухгадовы тэрмін “для адыскання даказательств на дваранства”. Павел I с 1801г. прадоўжыў палітыку рэвізіі. Працягвалася яна і пры Аляксандры I. С 12 сакавіка 1801г. Аляксандр I абнавіў складанне дваранскіх радаслоўных кніг.
3. Рэгуляванне адносін на вёсцы ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Укараненне рускага землеўладання. Сярод сялянства ўрад Расіі шукаў для свайго панавання і спрабаваў узяць яго пад сваю апеку. Насаджалася вера пра “добрага цара” і “цара-выратавальніка” ад прыгнёту іншаверцаў. Запэўніць сялян у гэтым павінны былі мерапрыемствы Расійскай улады: 1. 1773г. генерал-губернатар Чарнышоў склаў форму арэнднага кантракта, дзе абавязваў арэндатару ад сялян “не патрабаваць ні якіх больш падаткаў, не пакладаць на іх ні якіх для сябе збораў і не прымушаць да неякіх панскіх работ, акрамя тых, якія яны да гэтага часу адбываць і выконваць павінны былі”. 2. 1776г. былі дадзены ўпраўляючым і арэндатарам казённых маёнткаў пазбягаць пакаранняў. 3. 1795г. сялянам дазволілі выбіраць сваіх прадстаўнікоў у нізшыя суды. 4. 1796г. дазволілі сялянам падаваць апеляцыйныя скаргі. 5. 1797г. Павел I сваім маніфестам увеў для сялян у нядзелю выхадны дзень. 6. 1799г. былі залічаны вольнымі ўсе перасяленцы ў Літоўскую губернію з Пруссіі. 7. 1800г. пад час голаду Павел I паслаў сенатара Дзержавіна з нагадам перадаваць маёнткі тых памешчыкаў, якія пакідаюць сваіх сялян у апеку. 8. 1803г. указ Аляксандра I “аб вольных хлебапашцах”, па якому памешчыкам дазвалялася адпускаць сялян на волю з абавязковым надзелам зямлі. Пералічанымі мерамі урад імкнуўся аслабіць сялянскі рух і прыцягнуць сялян на свой бок. Пры усім пры гэтым сялянскае жыццё заставалася цяжкім: 1. узраслі падаткі; 2. з’явіліся дваровыя людзі; 3. рэкрутства; 4. прадажа і вяртанне беглых сялян. 5. пакаранне за выступленні; 6. павелічэнне паншчыны.
4. Змяненні ў жыцці гарадскога насельніцтва ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Увядзенне мяжы яўрэйскай аседласці. Пагоршчылася становішча мяшчанства. На гарады Беларусі была распаўсюджана Даравальная грамата гарадам 1785г. У перыяд Рэчы Паспалітай было 120 гарадоў з Магдэбургскім правам. Паводле граматы гаражане дзяліліся на 6 разрадаў: купцы, іншагароднія і залежныя госці, цэхавыя людзі, абывацелі, жыхары пасады, імянітыя. Прадугледжвала стварэнне выбарчых органаў кіравання: 1. Гаспарадчы (гарадская дума); 2. Выканаўчы (шасцігласная дума). Узначальваў думу – гарадскі галава. Значную колькасць гарадоў складалі яўрэі, якія карысталіся абшчынай ці кагальнай аўтаноміяй. На іх не распаўсюджвалася абяцаная роўнасць у правах з іншымі расійскімі падданымі. 23 чэрвеня 1794г. была ўведзена указам Екацярыны II месца яўрэйскай аседласці. 5. Арганізацыя кіравання і суда. Кадравая палітыка царскага ўрада ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, насельніцтва Беларусі і Літвы сутыкнулася з дзяржаўным аппаратам адметным ад таго, што быў у ВКЛ. Навязваліся прынцыпы і пераходы прынятыя ў бюракратычных манархіях. Цэнтральныя органы кіравання Расіі мелі на месцы свае установы. 1802-1803гг. міністэрству унутранных спраў у губерніях падпарадкавалісь: 1 - губернатары і яго канцэлярыя; 2 – губернскае праўленне; 3 – камітэты і камісіі губернскага праўлення; 4 – паліцэйскія ўстановы, 5 – жандармы; 6 – органы дваранскай карпарацыі. Міністэрства юстыцыі: 1 палата - крымінальнага і грамадзянскага суда; 2 палата - пракуратура; 3 палата – павятовы суд. Міністэрства фінансаў: 1 – павятовыя казначэйства; 2 – мытныя ўстановы; 3 – казённая палата. Міністэрства адукацыі: 1 – панячыцель Віленскай навучальнай акругі; 2 – Віленскі універсітэт сіноду. Епархіі, благачэння, царкоўны прыход. Ваеннае ведамства: 1 – органы артылерыйскіх, інжанерных, правіянскіх і камісарыятскіх акруг; 2 – корпус унутранай варты. Спецыфічным органам кіравання быў інстытут генерал-губернатара, ён з’яўляўся прадстаўніком і даверанай асобай імператара ў крае. Вышэйшай службовай асобай надзеленай адміністрацыйнай, судовай і т.д. быў генерал-губернатар. Ён назначаўся царом пад прадстаўленнем міністра унутранных спраў. Абавязкі губернатара вызначаліся настаўленнямі 1728 і 1764гг. Губернатар павінен быў: 1. сачыць “за непарушнасцю вярхоўных праў самадзяржаў’я, карысці і дакладным выкананнем законаў”; 2. з’яўляўся старшынёй губернатарскага праўлення, статыстычнага камітэта, губернскіх прысутнасцяў і яшчэ 20 камітэтаў. 3. ажыцяўляць нагляд за дзейнасцю ўстаноў і асоб; 4. збіраць подаці, нядоімкі, састаўляць каштарысы, земскія зборы; 5. праводзіць рэкрутскія наборы, харчовае забеспячэнне войска; 6. займацца справамі грамадзянскага і крымінальнага судаводства. Нагляд за ім ажыццяўляў імператар, сенат, МВД і міністр фінансаў. Пэўную ролю ў кіраванні выконвалі губернскія і павятовыя дваранскія сходы. У павятовым сходзе ўдзейнічалі ўсе паўналетнія дваране. Пасяджэнніе за 3 месяца да губернскага дваранскага схода. Саслоўныя справы ўезнага маштаба. На губернскім сходзе маглі прысутнічаць усе паўналетнія дваране запісаныя ў радавую кнігу. Права голаса мелі дваране, што ведалі ў губерніі нерухомай маёмасцю, мелі чын або ордэн, або атэстат аб вышэйшай або сярэдняй адукацыі. Сходы былі звычайныя і надзвычайныя. Звычайныя 1 раз у 3 гады, 15 дней у снежані або студзені. Надзвычайныя – загад або дазвол губернатара (ён адчыняў сход, прысутныя прыводзілісь да прысягі, вёў сход далей губернатар маршалак). Кампетэнцыя губернскага сходу: 1. выбар на пасаду; 2. рашэнне пытанняў прапанаваных урадам; 3. хадайнічанне перад генерал-губернатарам, сенатам і царом па пытаннях ліквідацыі мясцовых злоўжыванняў; 4. вядзенне дваранскіх кніг і выключэнне з дваранства; 5. складанне капітала для мясцовых патрэб; 6. распараджэнне маёмасцю. У Беларусі ўводзілася і ўезднае кіраўніцтва. Яго штаты вызначаліся пастановамі сената ад 1873г., згодна якой выканаўчая ўлада належыла ўезднаму камісару. Асоба ўезднай камісіі прызначалася з рускіх афіцераў і зацвярджалася сенатам. Камісар адказваў за: 1. функціаніраванне пашпартнай сістэмы; 2. міграцыю насельніцтва; 3. нагляд за жабракамі, калекамі, старыкамі; 4. рамонтныя работы. Яму падпарадкоўваліся войны, якія ўзначальвалі ўезныя ключы. Уезд дзяліўся на 6 ключоў. У падначаленні войта былі выбраныя ад сялян соцкія і дзесятнікі. Кадравая палітыка расійскіх улад не была арыгінальна. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай у наказе пскоўскаму і магілёўскаму губернатару: “определить порядочное управление от населения предписываемое не исключая из числа сих тех природных тамошних уроженцев в коих более привязанности к империи нашей вами усмотрена будет”. Найперш канцэлярскіх служачых трэба было браць з Малорасійскай, Тульскай і Калужскай губерній. Павел I прадоўжыў гэту традыцыю і падтрымаў праект Мінскай шляхецкай дэлігацыі, якая прыехала на каранацыю “каб у кіраванні частка кіраўнікоў складалася з прадстаўнікоў польскай нацыі, каб судовыя ўстановы ў краі заставаліся як і раней на правах нашых польскіх, уласнай мове і старых парадках, каб памешчыкі, што добра ведаюць законы ў судовыя пастановы пасаджаны былі”. Пры Аляксандры I адміністрацыя складалася выключна з асоб, якія складалі адну шчыльную ложу з астатнім польскім грамадствам. Расійскі ўрад не аднолькава ставіўся да беларускіх зямель. У Віленскай. Гродзенскай і Мінскай губеніях урад абапіраўся на палякаў, а ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях апорай ўрада былі праваслаўныя і прыезжыя з Расіі. Аднак русіфікацыя чыноўнікаў ішла не так хутка. Увогуле ўсіх расійскіх чыноўнікаў даследчык Лансан умоўна надзяляў на прыехаўшыя з Вялікарасіі і мясцовыя ураджэнцы – праваслаўныя. Прыехаўшыя чыноўнікі пакідалі сваіх родных у Расіі. На новым месцы склалі нешта падобнае казачыны. Маюць цалкам такі ўплыў на больш развітых людзей края як руская армія заняўшая Парыж. Мясцовыя чыноўнікі душэўна аддадзеныя польскай справе і даражаць наглядам мясцовых незалежных жыхароў, чым наглядам змяняючыхся ўрад. Пасля інкарпарацыі беларускіх зямель расійскі ўрад займаўся ўладкаваннем тут агульнаімперскай сістэмы заснаванай на расійскім заканадаўстве, але захоўваў мясцовыя абычаі, органы кіравання і суда. 6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне беларускіх зямель ў апошняй трэці XVIII – пачатку XIX стст. Адміністрацыйнае упарадкаванне ВКЛ і Расійскай імперыі перад інкарпарацыяй беларускіх зямель істотна адрознівалася. У ВКЛ адміністратыўная рэформа 1566-67гг. ліквідавала блытаніну розных адзінак стварыўшы стройную структуру ваяводстваў і паветаў. 10 ваяводстваў: Віленскае. Тропскае. Полацкае, Навагрудскае, Брэсцкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, Мінскае, Інфлянскае і княства Жмудскае. У Расіі праэкт адміністрацыйнага падзела быў падрыхтаваны спецыяльнай камісіяй у 1767г. па якому ўся тэрыторыя Расіі дзялілася на 20 губерній. Беларусь стала палегонам для выпрабавання павета і для рэалізацыі указа “Учреждения для управления губерний” 1775г. Увядзенне Расіяй адміністратыўнага падзела было задумана да далучэння беларускіх зямель. У кацярынаўскі перыяд выдзяляюць некалькі этапаў: 1 этап: загад ад 16 жніўня 1772г. графам Чарнышовым аб утварэнні двух губерній: Пскоўскай (Апочка), яе губернатар Міхаіл Крачэтнікаў і Магілёўскай (Магілёў) – губернатар Міхаіл Кахоўскі. Абедзве гэтыя губерніі утварылі генерал-губернатарства Беларускае – граф Чарнышоў. 2 этап: пачаўся пасля з’яўлення “Учреждения для управления губерний” 1775г. У 1776г. сенат зацвердзіў распрацаваны Чарнышовым праэкт аб двух губерніях: Магілёўская (12 губерній) і Полацкая, якую склалі беларускія правінцыі вылучаныя з Пскоўскай губерніі (11 уездаў) – першы Полацкі губернатар А.Нарышкін. У 1793г. быў рэалізаваны праэкт Кацярыны II аб уладкаванні беларускіх зямель далучаных пасля другога падзела Рэчы Паспалітай. Частка тэрыторыіі адыйшла да Магілёўскай і Полацкай губерній, была ўтворана Мінская губернія (13 уездаў). Частка адыйшла да Чарнігава. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай былі створаны Віленская і Слонімская намесніцтвы. Пры Паўле I Магілёўская і Полацкая губерніі аб’ядналіся і была утворана адна беларуская губернія ў 1796г. з цэнтрам у Віцебску (16 уездаў). Віленская і Слонімская ў 1797г. утварылі Літоўскую губернію (цэнтр Вільна). 9 верасня 1801г. Мінская губерня была падзелена на Віленскую і Гродзенскую. У 1802г. беларускія губерніі делят на Магілёўскую і Віцебскую. Створаныя пяць беларускіх губерній уваходзілі ў Літоўскае, Віленскае, Гродзенскае, Мінскае і Віцебскае.
7. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай. Умацаванне пазіцый праваслаў’я ў апошняй трэці XVIII - першай чвэрці XIX ст. Рэлігійная сітуацыя ў Беларусі ў другой палове XVIII ст. характарызавалась узаемадзеяннем праваслаў’я, каталіцтва і ўніяцтва. Адносіны былі не простыя. Улады арыентаваліся на касцёл. Забяспечвалі католікам правы і прывілеі. Уніяцтва – пераходная часовая царква, прызначаная для пераводу сялян і мяшчан да каталіцтва. Да праваслаў’я праводзілася палітыка каталізацыі. У другой палове XVIII ст. на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай захавалася першая беларуская праваслаўная епархія з цэнтрам у Магілёве. Гэты факт даваў падставы Расіі на працягу XVIII ст. умешвацца ў дзела Рэчы Паспалітай. А Рэч Паспалітая лічыла праваслаўных чужародным элементам. У 1775г. беларускую праваслаўную епархію ўзначальваў Георгій Каніскі, а ў Расіі праваслаў’е было асноўнай канфесіяй. Асноўным накірункам расійскай улады стала замацаванне праваслаў’я пасля далучення беларускіх зямель. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай Каніскі звярнуўся да Кацярыны II з просьбай пераводу ўніятаў да праваслаў’я. Летам 1780г. быў дан дазвол назначыць на вакантныя пасады ў уніяцкіх царквах праваслаўных свяшчэннікаў. Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай была створана другая епархія Мінская (Віктар Садкоўскі). Свяшчэнны Сенод 1794г. дазволіў Садкоўскаму афіцыйна пераводзіць уніятаў у праваслаў’е. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай тэрыторыя Мінскай епархіі істотна павялічылася. Екацярына II прызначыла камісію для яе уладкавання. Па праэкту камісіі з Мінскай епархіі была вылучана адна самастойная епархія, кафедра перанесена з Слуцка ў Мінск. У далейшым межы Мінскай епархіі мянялісь. Пасля 1795г. архіепіскапу Садкоўскаму сталі падпарадкоўвацца ўсе праваслаўныя быўшай Рэчы Паспалітай. З тэрыторыі былі вылучаны Брацлаўская і Валынская епархіі. А астатнюю тэрыторыю падзялілі на 6 праўленняў: Петрыкаўскае, Тураўскае, Пінскае і т.д. Чарговае змяненне адбылося пры Паўле I. У 1799г. сумясцілі епархіі з межамі губерній. У 1833г. на беларускіх землях утворана трэцяя Полацкая епархія ў складзе Віцебскай і Віленскай губерній (епіскап Смарагд).
8. Палітыка расійскага ўрада ў дачыненні да каталіцкай царквы і Ордэна езуітаў у апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст. Пры першым падзеле Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі былі далучаны землі каля 100000 католікаў. У апошняй трэці XVIII ст. на Беларусі – 270 касцёлаў, 18 мужчынскіх і 8 жаночых ордэнаў. Да 1772г. існавала 3 каталіцкія епархіі: Віленская, Інфлянская, Жмудская. Урад Расіі разумеў, што польскае насельніцтва не прымярыцца са стратай сваёй дзяржаўнасці. Падзелы Рэчы Паспалітай не гарантавалі стабільнасці Расійскай імперыі. Паміж самадзяржаў’ем і шляхтай разгарнулася барацьба. Барба сацыяльная па зместу, па форме - рэлігійна-ідыялагічная. За католікамі стаяў Ватыкан. Касцёламі кіраваў прымаз. Але пасля першага падзела Рэчы Паспалітай касцёл на тэрыторыі Беларусі застаўся без кіраўніцтва і гэтую сітуацыю выкарыстала Екацярына II. У 1773г. епіскапам Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве быў назначаны ксёнз Богуш-Сестранцэвіч. Гэта было зроблена без згоды Ватыкана і таму Екацярына II не магла надаць яму сан епіскапа. Паколькі кзёнз быў прызначаны не Ватыканам мясцовая шляхта не прызнала яго. Ватыкан імкнуўся накіраваць у Беларусь сваіх прадстаўнікоў, але Екацярына II загадала губернатарам не дапускаць пасланнікаў у Беларусь. Пакольку іх не пускалі ў Беларусь новы епіскап набыў рэальную адміністратыўную ўладу. У 1782г. Екацярына II пераўтварае Магілёўскую дыяцэзію ў Архідыяцэзію. Ватыкан з гэтым не пагадзіўся. Тады Екацярына II звярнулася з лістом да папы Рымскага. У якім адзначала, што ён не ведае, што большая частка беларускіх католікаў з прадвеку далежыла да праваслаўнай веры. Гэтая пазіцыя расійскага ўрада паставіла Ватыкан у цяжкае становішча. Екацярына II пагражала ліквідаваць касцёл у межах Расійскай імперыі. Таму Ватыкан палячыў за лепшае пайсці на кампраміс і перадаць правы кіравання касцёлам самадзяржаў’ю. Богуш-Сестранцэвіч арганізаваў кансісторыю і пачаў прызначаць і смяшчаць ксёнзаў. Улічваючы рэальную сітуацыю папа быў вымушаны ўзвесці Богуша-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта рымакаталіцкай царквы ў Расіі. Пасля 2 і 3 падзелаў Рэчы Паспалітай Екацярына II узмацніла ціск на Ватыкан. Яна імкнулася нейтралізаваць агрэсіўнасць каталіцкага духавенства. Прыняла шэраг актаў. Екацярына II уважліва сачыла за дзеяннямі каталіцкіх органаў. У наказе губернатарам 28 мая 1772г. Екацярына II падкрэслівала: “иезуитским монастырям, школам и училищам сделайте особую перепись… смотрите за коварнейшими из всех прочих латинских орденов”. Але раптоўна палітыка ўладаў у адносінах да езуітаў рэзка змянілася. У ліпені 1773г. папа Клімент XIV скасаваў Ордэн езуітаў у Еўропе. Езуіты апынуліся ў Беларусі ў складаных умовах. Аднак іх выратавала тое, што Екацярына II вырашыла зрабіць езуітаў сваімі саюзнікамі і выкарыстаць у барацьбе з Ватыканам. У 1774г. загад аб захаванні Ордэна, пасля чаго езуіты пачалі ўмацоўваць сваі пазіцыі ў Расіі. У 1782г. яны прызналі ўладу Магілёўскага архіепіскапа. У часы праўлення Екацярыны II Беларусь стала перадавым краем у барацьбе з каталіцызмам. У 1796г. Павел I аб’яднаў Полацкую і Магілёўскую губерніі і развіў далей палітыку адносна езуітаў. У 1798г. Напалеон захапіў о.Мальту, але ў абарону мальтыйскага Ордэна выступіў Павел I. Ён быў абраны вялікім магістрам Ордэна, рэзідэнцыя перанесена ў Пецярбург. Павел I патаемна прыняў каталіцтва, што выклікала незадавальненне праваслаўнай царквы. Павел I з дапамогай езуітаў вёў перагаворы са святым прыстолам. 7 сакавіка 1801г. выдаў сакрэтны указ аб паступовым увядзенні ў Расіі каталіцтва. Ватыкан зноў зацвердзіў Ордэн езуітаў у межах Расіі. 12 сакавіка 1801г. Павел I быў забіты. Пасля забойства Рыма-каталіцкая партыя пацярпела паражэнне. Патаемны саюз распаўся. Аляксандр I на 4 дзень свайго царавання спецыяльным указам зняў званне вялікага магістра. З 1817г. аб’явіў, што Мальтыйскі ордэн не дзейнічае, пасля чаго ў 1820г. дзейнасць езуітаў у Расіі таксама забаронена.
9. Становішча ўніяцкай царквы ў апошняй трэці XVIII – першай чвэрці XIX стст. На далучаных у ходзе першага падзела Рэчы Паспалітай беларускіх землях расійскія ўлады дазволілі дзейнічаць усім канфесіям. Але ўніяцтва была новая канфесія, аб якой мала што было вядома. Яны як католікі падпарадкаваны папе. Царскі ўрад глядзеў на іх як на блізкія вераванні. Гэта знайшло адлюстраванне ў першых указах Екацярыны II. У ВКЛ уніяты ўтварылі 3 дыяцэзы: Кіева-Віленская, Полацкая і Пінская. Ва ўказе Екацярына II ад 16 жніўня 1772г. загадвала духавенству ўсіх канфесій прысягнуць на вернасць. Кіраўнік уніятаў Ясон Смагаржэцкі аб’явіў аб гэтым сваёй пастве, а на пярэдадні прысягнуў. Нягледзячы на абвешчаную роўнасць усіх канфесій, уніяты пастаянна адчувалі ўціск праваслаў’я. На іх глядзелі вачыма прыгоннікаў. Католікі імкнуліся падпарадкаваць уніятаў сябе. Смагарджэўскі па прапанове Панятоўскага стаў метрапалітам усіх уніятаў у Рэчы Паспалітай. Екацярына II рэагіравала на гэтыя дзеянні Смагаржэўскага змяшчэннем яго з пасады, а для кіравання царквой 2 ліпеня 1794г. выдала ўказ аб заснаванні кансісторыі – Міляўскі. Жаба, Кірыят і Лясоўскі. З далучэння Беларусі да Расіі пачаўся перавод уніятаў у праваслаў’е. У красавіку 1794г. указ аб ліквідацыі усялякіх перашкод для вяртання ўніятаў у праваслаў’е. Са жніўня 1794г. па сакавік 1795г. перейшло ў праваслаў’е 1.500.000 чалавек. 6 верасня 1795г. указам уніяцкаму духавенству, хто страціў сваі прыходы дазвалялася выязжаць за мяжу. У кастрычніку 1795г. указам Екацярыны II былі скасаваны ўніяцкія епархіі, акрамя Полацкай. У 1801г. была створана Рымска-каталіцкая духоўная калегія. У 1798г. былі створаны 2 новыя ўніяцкія епархіі: Брэсцкая і Луцкая. На рубяжы XVIII-XIX стст. назіраўся працэс пераводу уніятаў у каталіцтва. Да 1812г. у Беларусі заставалася каля 1.500.000 уніятаў, якія ўваходзілі ў Віленскую, Полацкую і Брэсцкую епархіі. 11. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін і гандлю ў 1801-1830 гг. У прамысловасці Беларусі найбольш эканамічныя поспехі былі дасягнуты ў сферы дваранскага прадпрымальніцтва. У першай чвэрці XIX ст. новыя прадпрыемствы адкрывалі буйныя землеўласнікі, галоным чынам расійскага паходжання. Другарадную ролю ў агульным развіцці прамысловасці адыгрывалі эканамічныя намаганні купцоў і мяшчан. Ім належалі дробныя і сярэднія прадпрыемствы. Невялікую, але даволі стабільную нішу ў прамысловай вытворчасці займалі прадпрымальнікі замежнага паходжання. Іх эканамічныя поспехі базіраваліся на веданні заходнееўрапейскай тэхналогіі і арганізацыі працы.Новая капіталістычная сістэма гаспадарання ў корані супярэчыла феадальнаму ладу. Яна паклала пачатак разлажэнню саслоўна-феадальнай структуры. Асабліва ярка гэта выявілася ў з’яўленні новых магчымасцей для самага масавага і бяспраўнага феадальнага саслоўя – сялянства. Для Беларускай прамысловасці была характэрна дробнатаварная вытворчасць у форме рамяства і дробнакапіталістычных прадпрыемстваў. Рамеснікі працавалі ў асноўным на заказ. Прадукцыя дробнатаварнай вытворчасці паступала на кірмашы і базары. Прамысловасць Беларусі ў асноўным абапіралася на мясцовую сыравінную базу. Гэта і вызначыла развіццё яе вядучых галін – харчасмакавай і тэкстыльнай. Галоўнай галіной ўсёй прамысловасці было вінакурства. У тэкстыльнай прамысловасці канца XVIII – пачатку XIX ст. панавала вытворчасць палатняных, а з 20-х гг. – ваўняных тканін. У канцы XVIII – пачатку XIX ст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з’явілася вынікам інтэнсіўнага будаўніцтва водных і сухапутных шляхоў. З 1817 г. у у Расійскай імперыі пачалося будаўніцтва шашэйных дарог. Праз Беларусь прайшоў важны сухапутны шлях, як шаша Брэст – Варшава (будаўніцтва скончылася ў 1823г.). Не менш інтэнсіўна вялося будаўніцтва водных шляхоў зносін. У 1799г. пачаліся работы па паляпшенню Агінскага канала. З 1804г. рух па каналу аднавіўся. У 1797г. імператар Павел I зацвердзіў праект будаўніцтва Бярэзінскай сістэмы, якая злучыла басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны. У 1805г. па новаму воднаму шляху пачалася першая навігацыя. Развіццё гандлёвых адносін у канцы XVIII – пачатку XIX ст. характарызуецца нарастаннем крызісу сярэдневяковых формаў гандлю, яго спецыялізацыяй і з’яўленнем новага тыпу ўдзельнікаў рынку, больш цесна звязаных з вытворчасцю. Гэта сведчыла аб заняпадзе натуральнай феадальнай гаспадаркі і развіцці капіталістычнага рынку. У начале XIX ст. гандаль ажыццяўляўся ў асноўным па водных шляхах. Паколькасці кірмашоў вылучаліся Магілёўская, Мінская і Гродзенская губерніі. Буйнейшымі на ўсходзе былі Бешанковіцкі і Гомельскі, у цэнтры – Мінскі, на захадзе – Прыбораўскі, Зэльвенскі і Свіслацкі кірмашы. Важнай мерай, якая падтрымлівала развіццё не толькі гандлю, але і ўсёй эканомікі, з’яўлялася дзяржаўная мытная палітыка. Пратэкцыянісцкі курс, якога Расійская імперыя прытрымлівалася з 1822 г., павінен быў садзейнічаць станаўленню капіталістычных тэндэнцый у развіцці гаспадаркі і ўмацаваць уплыў яе знешнегандлёвых сувязей на сусветным рынку.
12. Развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі ў 1801-1825 гг. Структура, падаткі і павіннасці гарадскога насельніцтва. Асноўныя зрухі ў жыцці беларускіх гарадскіх паселішчаў былі звязаны са змяненнем адміністрацыйнага статуса. Адпаведна законам Расійскай імперыі яе гарады падзяляліся на губернскія, павятовыя і так званыя заштатныя. У залежнасці ад катэгорыі горад атрымліваў адпаведную сістэму гарадскога кіравання і належны статус. На тэрыторыі Беларусі царызм сустрэўся са з’явай, не вядомай расійскаму гарадскому жыццю з канца XVIII ст., - існаваннем прыватнаўласніцкіх гарадоў. Спробы прыватных уладальнікаў, у асноўным новых, наладзіць эканамічнае жыццё падуладных гарадскіх пунктаў мелі частковы поспех. Царскія ўлады праводзілі палітыку выкупу ў казну прыватнаўла
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 663; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.200.151 (0.013 с.) |