Характарыстыкі вільготнасці паветра 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Характарыстыкі вільготнасці паветра



Вільготнасць паветра (вільгацеўтрыманне) залежыць ад інтэнсіўнасці выпарэння, атмасфернай цыркуляцыі (адвекцыі вільготных і сухіх паветраных мас) і характару падсцілаючай паверхні (вадаёмы, суша, снег, лёд, расліннасць). Трэба мець на ўвазе, што кожнаму значэнню тэмпературы адпавядае максімальна магчымае ўтрыманне вадзяной пары ў паветры, інакш, пругкасць насычэння, якая з’яўляецца мяжой, вышэй якой напаўненне вадзяной парай паветра выключаецца.

Атмасфернае паветра ўяўляе сумесь сухога паветра і вадзяной пары. Вільготнасць паветра характарызуецца наступнымі метэаралагічнымі велічынямі: парцыяльным ціскам (пругкасцю) вадзяной пары е, абсалютнай вільготнасцю ρ, удзельнай вільготнасцю q, адносінамі сумесі m, адноснай вільготнасцю, дэфіцытам вільготнасці (недахопам насычэння) d, кропкай расы td і дэфіцытам кропкі расы dt.

Пругкасць вадзяной пары е, або парцыяльны ціск вадзяной пары, – паказвае, які ціск аказвае вадзяная пара адпаведна сваёй масе. Яна выражаецца ў гектапаскалях (гПа), мілібарах (мб) ці ў міліметрах ртутнага слупа (мм рт. сл.).

Абсалютная вільготнасць q або шчыльнасць вадзяной пары, – колькасць вадзяной пары ў грамах, якая ўтрымліваецца ў адным кубічным метры паветра пры дадзенай тэмпературы (г/м3).

Паміж абсалютнай вільготнасцю (г/м3) і пругкасцю вадзяной пары паветра (гПа) існуюць наступныя суадносіны:

(6.2)

дзе Т і t – тэмпература вадзяной пары (паветра) ў К і °С адпаведна; α – тэмпературны каэфіцыент аб’ёмнага расшырэння газаў, роўны 1/273 ці 0,004.

Пругкасць насычэння Е – максімальна магчымая пругкасць вадзяной пары пры дадзенай тэмпературы (гПа, мб, мм рт. сл.). Пры дасягненні пругкасці вадзяной пары е стану пругкасці насычэння Е пачынаецца працэс кандэнсацыі.

Адносная вільготнасць паветра f – адносіны пругкасці вадзяной пары е, што ўтрымліваецца ў паветры, да пругкасці насычэння Е пры дадзенай тэмпературы, выражаныя ў працэнтах:

(6.3)

Удзельная вільготнасць s – маса вадзяной пары, якая ўтрымліваецца ў адным кілаграме вільготнага паветра, інакш кажучы, адносіны шчыльнасці вадзяной пары q да шчыльнасці вільготнага паветра ρ (г/кг):

(6.5)

дзе р – ціск атмасферы.

Дэфіцыт пругкасці d вадзяной пары, дэфіцыт або недахоп насычэння, – рознасць паміж максімальна магчымай пругкасцю вадзямой пары Е пры дадзенай тэмпературы і пругкасць вадзяной пары е, што знаходзіцца ў паветры:

d = E – е (6.6)

Адносіны сумесі r – адносіны масы вадзяной пары, якая ўтрымліваецца ў аб’ёме вільготнага паветра, да масы сухога паветра ў тым жа аб’ёме (г/кг):

(6.7)

Кропка расы td – тэмпература, пры якой вадзяная пара, што знаходзіцца ў паветры, дасягае стану насычэння.

На метэаралагічных станцыях у час назіранняў вызначаюць перш за ўсё парцыяльны ціск вадзяной пары е, адносную вільготнасць паветра f, кропку расы td і дэфіцыт вільготнасці d.

Дэфіцыт кропкі расы dt – рознасць паміж тэмпературай паветра t °С і кропкай расы td.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 441; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.191.169 (0.005 с.)