Метафары, якія характарызуюць асобу з пункту гледжання яе знешняга выгляду 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Метафары, якія характарызуюць асобу з пункту гледжання яе знешняга выгляду



Табліца 3.1.

Частотнасць ужывання субстантыўных метафар

Саматычны тып Тэмпаральны тып Лакатыўны тып
     
     
     

 

Кожная графа табліцы павінна мець назву, якая друкуецца малымі літарамі (акрамя першай вялікай).

У тэксце работы неабходна даваць спасылкі на навуковую, даведачную і мастацкую літаратуру. Пры спасылцы ў тэксце работы на адпаведную крыніцу неабходна ў квадратных дужках указаць прозвішча аўтара (першае слова назвы выдання пры калектыўным аўтарстве), год і нумар старонкі праз коску, напрыклад: [Шакун 1978, с. 123]. Цытата абавязкова бярэцца ў двукоссе. Пасля цытаты, якая заканчваецца на кропку, кропка перад закрывальным двукоссем не ставіцца -- кропка ставіцца пасля квадратных дужак, напрыклад: «Вельмі рэдкімі з’яўляюцца выпадкі, калі мнагазначны дзеяслоў усімі значэннямі змяшчаецца ў адну трывальную карэляцыю» [Шуба 1987, с. 145].

Калі ж цытата ў канцы мае клічнік, пытальнік ці шматкроп’е, то яны ставяцца ў канцы цытаты перад закрывальным двукоссем.

Дыпломная работа падаецца да абароны ў пераплёце. Яна павінна быць пісьменнай, вычытанай самім студэнтам.

Абарона дыпломнай работы. На кафедры ствараецца камісія па правядзенні папярэдняй абароны дыпломных работ. Перадабарона адбываецца прыкладна за месяц да абароны ў Дзяржаўнай камісіі. Прысутнасць кожнага студэнта-дыпломніка абавязковая, ён павінен падаць на разгляд кафедры напрацаваныя матэрыялы па тэме свайго даследавання.

Завершаную дыпломную работу неабходна прадставіць навуковаму кіраўніку, які рыхтуе на яе водзыў, не пазней як за 14 дзён да абароны.

У водзыве навуковага кіраўніка дыпломнай работы павінны быць адзначаны: актуальнасць тэмы, ступень вырашанасці пастаўленай мэты, ступень самастойнасці і ініцыятыўнасці студэнта, уменне карыстацца навуковай літаратурай і здольнасць студэнта да навукова-даследчай працы, а таксама гатоўнасць работы да абароны ў Дзяржаўнай камісіі і магчымасці прысваення кваліфікацыі студэнту.

Пасля таго, як зроблены водзыў навуковага кіраўніка, дыпломная работа накіроўваецца на рэцэнзію.

У рэцэнзіі павінна быць адзначана актуальнасць тэмы, адпаведнасць задач пастаўленай мэце і іх метадалагічнае вырашэнне, паўната агляду навуковай літаратуры, лагічнасць выкладу матэрыялу, аргументаванасць высноў дыпломнага праекта, станоўчыя вартасці, а таксама недахопы і слабыя бакі даследавання.

Рэцэнзент прапануе Дзяржаўнай камісіі адзнаку па 10-бальнай сістэме, а таксама робіць заключэнне аб прысваенні кваліфікацыі дыпломніку.

Рэцэнзаванне дыпломнай работы адбываецца на працягу 7 – 10 дзён да абароны ў Дзяржаўнай камісіі. Студэнт, які своечасова здаў работу на рэцэнзаванне, мае права азнаёміцца за 1 — 2 дні са зместам рэцэнзіі з тым, каб даць адказы на зробленыя заўвагі. Дыпломная работа з водзывам кіраўніка і рэцэнзіяй падаецца на разгляд загадчыку кафедры за 3 дні да абароны, які вырашае пытанне аб допуску студэнта да абароны. Допуск студэнта да абароны фіксуецца толькі подпісам загадчыка кафедры на тытульнай старонцы работы.

Абарона дыпломнай работы з’яўляецца публічнай: на ёй, апрача кіраўнікоў і рэцэнзентаў, могуць прысутнічаць прадстаўнікі рэктарата і дэканата, выкладчыкі з іншых кафедраў, студэнты. У сваім выступленні (да 10 хвілін) аўтар дыпломнай работы гаворыць пра актуальнасць тэмы, знаёміць прысутных з пастаўленай мэтай і задачамі, якія вырашаліся ў працэсе навуковага аналізу, сцісла выкладае змест і вынікі даследавання. Падчас абароны студэнту могуць быць зададзены пытанні, якія непасрэдна звязаны з тэмай яго работы або маюць апасродкаваную сувязь з ёй. Дакладнасць і глыбіня адказаў дыпломніка ўлічваецца пры агульнай ацэнцы работы. Навуковы кіраўнік мае права выказацца пра дыпломнае даследаванне і яе аўтара. Рэцэнзентам даецца агульная характарыстыка работы, пры гэтым ён ацэньвае ўзровень і якасць праведзенага даследавання, адзначае вартасці і вызначае слабыя бакі. Пасля абмеркавання камісіяй вынікаў абароны выстаўляецца адзнака, прымаецца рашэнне аб прысваенні выпускніку адпаведнай кваліфікацыі.


 

Дадатак 1

Афармленне тытульнай старонкі дыпломнай работы

 

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

 

 

Філалагічны факультэт

кафедра сучаснай беларускай мовы

 

мЕТАФАРА ЯК СРОДАК МАСТАЦКАЙ ВЫРАЗНАСЦІ ў празаічных творах якуба коласа

 

 

Дыпломная работа

студэнткі V курса

дзённай формы навучання спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Лісоўскай Кацярыны Аляксандраўны

 

Навуковы кіраўнік –

кандыдат філалагічных навук

дацэнт Савіцкая Ірына Іванаўна

 

 

Рэцэнзент –

кандыдат філалагічных навук

дацэнт Любецкая Кацярына Пятроўна

 

 

Мінск, 2010


Дадатак 2

Афармленне зместу

ЗМЕСТ

 

 

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………   ГЛАВА 1. МЕТАФАРА ЯК АБ’ЕКТ НАВУКОВАГА ДАСЛЕДАВАННЯ.....................................................................................   ГЛАВА 2. СЕМАНТЫЧНЫЯ ТЫПЫ СУБСТАНТЫЎНЫХ МЕТАФАР................................................................................................... 2.1. Саматычны тып........................................................... 2.2. Тэмпаральны тып …………………………………… 2.3. Лакатыўны тып ………………………………………   ГЛАВА 3. СТРУКТУРНЫЯ ТЫПЫ СУБСТАНТЫЎНЫХ МЕТАФАР................................................................................................. 3. 1. Простыя метафары…………………………………... 3.2. Складаныя метафары………………………………… 3.3. Шматслоўныя метафары…………………………….. ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………..........   БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС...............................................................   ДАДАТАК 1. Семантычныя тыпы субстантыўных метафар........................................................................…………...........   ДАДАТАК 2. Частотнасць ужывання метафар…………………………….........................................................                            
   
   
   

 

Дадатак 3



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 245; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.153.38 (0.01 с.)