Распад этнічнай групы на Палессі 538 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Распад этнічнай групы на Палессі 538



Здаровая група. Даўні стан (Архаічны) 538

Распад 538

Творчы распад 539

Акультурванне 542

Эстэтыка на Палессі 542

Нацыяналізацыя акультурвання 543

Этыкет мясцовы і польскі 544

Пачуццё прыніжаннасці. Прыніжанасць агульная (класавая) 544

Адчуванне пакорлівасці 545

Адносіны да польскага народа і дзяржавы 546

Культурныя рэгіёны Палесся 547

Заканчэнне 548

Працэс арганізацыі мас 548

Селянін — абывацель 549

Палескія суразмоўцы Юзэфа Абрэмбскага і яго супрацоўнікі 550

Аб’екты мясцовасці, дзе працаваў Юзэф Абрэмбскі і ягоныя

супрацоўнікі 553

Літаратура 557

Індэксы асоб 563

Ацэнка рэдактара 569

(Вышэйназваная кніга ёсць у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя А.М. Горкага, у аддзеле — “Краязнаўства”. Пераклад зместа зрабіў Панасюк І А..)

Францішак Віслоух (1896—1978).

Нарадзіўся і выхоўваўся ў Перкавічах (сёння Пінскі раён Брэсцкай вобласці П.Л.). Быў асобай незвычайна каларытнай. Вывучаў жывапіс у Варшаве. Пад час Першай Сусветнай вайны ваяваў у легіёнах, пазней прымаў удзел (1920) у вайне з бальшавікамі, быў узнагароджаны крыжом “За доблесць” і ордэнам „VIRTUTI MILITARI“ (“На полі брані”). У незалежнай Польшчы быў кадравым афіцэрам і выкладаў у Вышэйшай ваеннай школе. Прымаў удзел у вераснёўскай кампаніі, пазней з арміяй Андэрса аказаўся на Блізкім Усходзе і ваяваў пад Монтэ-Кассіна. Пасля вайны жыў у Лондане, дзе надрукаваў тры свае кнігі ўспамінаў аб Палессі: “Палескія расказы”, “На сцежках Палесся” і “Рэха Палесся”. У кнігах аўтар прадставіў вобраз краіны, яе краявіды і жыхароў Палесся, з іх архаічнымі звычаямі. Цудоўная мова, маляўнічасць апісання і багацце ўнесеных у аповед падрабязнасцей (дэталяў) ставяць аўтара ў шэраг знакамітых песняроў Палесся.Ніжэй прыводзіцца апісанне восеньскага севу жыта (азіых) на Палессі, ён нагадвае нейкі паганскі рытуал, хаця дзеянні адбываюцца не ў такія ўжо і далёкія часы, дзесьці ў акрэсе міжваенным (1937— 1939 гг.):

“…Глыбока запаў мне ў памяць той сеў восеньскага жыта. (…) Дзень севу павінен быў быць бязветраным і сонечным. У ясны восеньскі дзень усе перад (пачаткам) севу сядалі на мяхі з жытам (зернем); маладыя сядзелі вакол старэйшых проста на зямлі. Самы старэйшы сейбіт быў убраны ў новае белае льняное адзенне (бялізну). Адкрытая на грудзях кашуля і нагавіцы з чырвонымі тасёмкамі на костках босых ног, з непакрытай галавой. Сядзеў ён сярод людзей, якія акружалі яго, і спакойна курыў трубку (люльку) на доўгім цыбуку…”.

Ціха і разважна ішла размова: гаварылі толькі старэйшыя. Размова вялася аб пасеве, які павінен быў пачацца. Дзіўная то была размова!.. Людзі як бы то зачароўвалі поле, зерне і надвор’е. Усе хвалілі раллю, добра падрыхтаваную да севу. Хвалілі дароднае зерне — добра ачышчанае і высушанае; мяккае і сухое (цёплае) надвор’е. Усё гав о ранае мела мэту — “каб не зурочыць!..” злым словам урачыстасць севу. Потым галоўны сейбіт уставаў і выбіваў люльку. Прывязваў новы льняны фартух. Усе падхопліваліся са сваіх месцаў і глядзелі на яго. Ён паважна падыходзіў да адкрытага меха з зернем жыта і хрысціўся, потым хрысціў шырокім крыжам поле і нарэшце насенне жыта. Набраўшы жыта ў фартух, сейбіт ішоў на першы загон. Панавала поўная цішыня, ніхто не вымаўляў ні слова, усе сачылі за старым сейбітам. Зерне спакойна і раўнамерна рассыпалася па чорнай, з металічным бляскам, глебе. Сявец засейваў першы загон, вяртаючыся назад, — другі, дабіраючы насенне з меха на другім баку поля. Ніхто не спускаў позірку з сейбіта, як бы ўсе разам удзельнічалі ў тых першых (за)севах насення. Наступаў час агульнага севу, усе набіралі (у сявенькі П.Л) зерне, чуўся смех, жарты, гаворка. Хлопцы ішлі з баронамі. Вяселле апаноўвала месца работы. Урачыстасць, якая была падобна на абрад, скончылася пасля засеву першых загонаў. У наступным годзе менавіта з гэтых загонаў будзе ўзята насеннае зерне. Жыта было перахрышчанае і асвячонае (святое). Ніхто ніколі саломкі з гэтых загонаў не кранаў, нават пастух, які плёў з саломкі свой капялюш, гэтае зерне было зернем будучага ўраджаю”.

„Czar POLESIA“. Кніга. (ёсць у Лунінецкім музеі П.Л.) (Старонкі 132-134). Gregorz Rakowski “SMAK KRESOW” OFIZYNA WYDAWNICZA “REWASZ” PRUSZOW 2001г.

Пераклад Панасюк Л.К., 27.09.2012 года. Палессе. Лунінец.

Лён на Палессі

З даўнейшых часоў людзі вырошчвалі лён. Без яго таксама як без хлеба чалавек не ўяўляў свайго жыцця. Да яго адносіліся чула і з пачуццём ласкі (ласкава). Аб ім былі напісаны вершы, і аб ім спяваліся песні. У архіўных дакументах Брэсцкай вобласці міжваеннага перыяду ёсць дадзеныя аб развіцці першапачатковай апрацоўкі льну ў Польшчы, як і ва ўсім Палесскім ваяводстве. Згодна з імі, у 1931 годзе Польшча займала 2 месца па вытворчасці льну сярод еўрапейскіх краін. Апрацоўвалі лён не толькі ў вялікіх маёнтках, але нават і ў малых сялянскіх гаспадарках льну адводзілася ганаровае (пачэснае) месца.

Трэба ўзяць пад увагу і тое, што працэс вырошчвання, апрацоўкі і пераапрацоўкі льну быў вельмі працаёмкі, а займаліся гэтым пераважна жанчыны.

Льнапераапрацоўваючых прадпрыемстваў (на Берасцейшчыне) было не шмат. У 1927 годзе тут былі дзве прадзільні, на якіх працавалі каля 200 чалавек, і некалькі невялікіх прадпрыемстваў, накіраваных на задавальненне лакальных патрэб найбліжэйшых тэрыторый. У 30-х гадах у Польшы была арганізавана навуковая дапамога па пытаннях вырошчвання і апрацоўкі льну. Ва ўсіх сельскагаспадарчых школах гэтай тэме ўдзялялася вялікая ўвага. Аднак не кожны мог вучыцца ў такіх школах. Каб навучыць жанчын усім асаблівасцям апрацоўкі льну і ў пэўнай ступені аблегчыць ім працу, былі арганізаваны курсы па апрацоўцы льну для вясковай моладзі.

У архіўных дакументах захаваліся справаздачы інструктара па апрацоўцы льну Яўгенія Чарноцкага ў в. Жабчыцы Пінскага павету ад 28 лістапада і 4 снежня (грудня) 1937 года.

У справаздачы значылася, што на курсы прыбылі 7 удзельніц з Пінкавіч, 4-ы з в. Охава, 2-е з Таргошыц і 54-ы з Жабчыц. Гэта былі пераважна маладыя дзяўчаты і маладыя жанчыны. На курсах былі выкарыстаны 2-е льноцерабілкі, з якіх адна навейшага тыпу, 6 трапачак, з якіх 2-е былі выданы павятовым аддзелам, 3-ы трыпачк і тыпу “безданьска” і адна, палепшанага тыпу — “брэсцкая”. Былі таксама выкарыстаны 2-е пары англійскіх чэсалак (грабён ак ).

Асаблівую ўвагу курсантак звярталі на новую ільноцерабілку і трапачку “брэсцкую”. Курсанткі былі вельмі ўражаны англійскімі грабёнкамі. Заняткі праходзілі ў пустой стадоле (клуня, гумно) Канстанціна Крыся. Лён для апрацоўкі ахвяраваў гаспадар маёнтка Мутвіца — пан Тукальскі-Нелубовіч.

Пад час курсаў інструктары прачыталі 6 рэфератаў. Штодзённа адбываліся практычныя заняткі па апрацоўцы льну. Удзельніцам курсаў вельмі спадабаўся навуковы дапаможнік інжынера Слухоцкага: “Лён: вырошчванне і апрацоўка”. Такіх дапаможнікаў было куплена 27 штук. Можна было купіць таксама селекцыйнага насення льну.

Кошт курсаў быў 195 злотых. З гэтага кошту “сельскагаспадарчае таварыства” пакрывала выдаткі на суму 158 злотых, астатак пакрываў павятовы аддзел. Па заканчэнні курсаў была вызначана найлепшая працаўніца па трапанню льну, ёй стала Вольга Манюковіч з в. Пінкавічы. Вельмі хацелася знайсці фота здымак навучэнак тых курсаў, але гэта не ўдалося. Магчыма, здымка такога і не існавала.

Проста ўявіла сабе тых вясковых прыгажунь без макіяжу, у льняных уборах, сапраўдных гаспадынь. Магчыма, нехта скажа, што гэта ўжо мінулыя часы. А ці ж гэта праўда?.. Адказ на гэта дасць толькі ЧАС!

“Echa Polesia Часопіс “№3 (27) 2010 Людміла Рамановіч Брэст.

(Пераклад Панасюка І. А. 04.12.2012года).

 

Лён ад сяўбы да адзення.

1. Сяўба льну па вясне.

2. У наш час хімічная — праполка, не праводзілася.

3. Уборка (раней ірвалі ўручную, да 1959 года), сёння існуюць ільнорвалка, ільнокамбайн, якія вырываюць, абмалочваюць і роўна ложаць цярэбляны ад семяні лён у радкі.

4. Лён падбіраўся, звязваўся ў снопікі і ставіўся ў “мэтлікі” ці як яшчэ называлі ў нас, — “бабкі” (з 4-5 снопікаў). Затым лён звозіўся на калгасны ток.

5. Пасля выбівання сямян льна, льнотрасту намачвалі ў рэчках ці спецыяльных вадаёмах прыблізна 20-30 дзён. Выцягнуўшы з вады лён рассцілалі тонкім слоем на чыстай плошчы, ён павінен быў максімальна падсохнуць, прыкладна 2-3 тыдні. У час сушкі яго патрэбна было некалькі разоў перавярнуць з аднаго боку на другі, каб льнотраста “ не ўрасла” ў зямлю і добра падсохла.

6. На так у лён церабіўся ўручную, пазней механічна, льноцерабілкамі, якія прыводзіліся ў рух з дапамогай (керата), якога круціла пара коней, яшчэ пазней пры дапамозе трактара са спецыяльным шківам, шляхам рэмянной перадачы. Круцілася некалькі металічных валкоў, якія і абмалочвалі льносемя. Яно пазней ішло на ачыстку, а затым на заводы для выпрацоўкі льнянога масла, другая частка — на семянны фонд будучага пасеву.

7. У часы калгасаў 1945 — 1965 лён раздавалі па гаспадарках для далейшай прасушкі і апрацоўкі. Часцей за усё калгаснікі сушылі яго ў хатах, на печах. Гэта было вельмі небяспечна, таму што ён лёгка мог ўспламяніцца. Кожнай гаспадарцы даводзіўся план здачы чыстай, вытрапанай (ужо) кудзелі.

8. Існавалі яшчэ рэдка ў каго “льнамялкі”, падобныя на льнацерабілкі. Яны добра высушаны лён пераціралі, каб лягчэй было жанчынам яго “трапаць”, для чаго яшчэ ад часоў асабістай гаспадаркі былі “трапачкі”, форму мелі амаль аднолькавую, падобныя на меч, з цвёрдых парод дрэў, гладка адпаліраваныя. Для трапачкі павінна была быць яшчэ і драўляная дошка на падстаўцы, вышынёю 130-150 см. Сама трапачка мела даўжыню 50-70 см, ад 800 да 1000 грамаў. Падрыхтаваны пучок ільну браўся ў левую ці правую руку, лажыўся на вертыкальную гладкую дошку, у другую руку бралася трыпачка, падымалася ўгару. Яе трэба было рэзка правільна апусціць з сілай, спрытна на пучок ільну, які аказваўся паміж трапачкай і вертыкальнай гладкай дошкай. Паколькі лён быў добра высушаны і памяты, то ад удару трапачкі са сцеблаў адлятала траста, (шчалупенне), у канцы такой аперацыі заставлася чыстае льновалакно. Але гэта працэс вельмі марудны. Патрэбна пучок льну пастаянна варочаць: перамяшчэнне пучка на вонкавы бок да тых пор, пакуль валакно не будзе мець ніводнай шчалушынк і (кастрыцы). Кожнай гаспадарцы (лічыце — гаспадыні) патрэбна было здаць каля 60-80 кг такога льновалакна, сплеценага ”кас у ”. Нашым мамам і бабулям гэта праца была на 45-60 дзён, а плата была мізэрная, натурай, (грошы пачалі выплочваць толькі з 1961 года). Затым прыязджалі з калгаса мужчыны атўамабілем, трактарам ці возам, узважвалі, злічалі з той вагой, калі прывозілі — і забіралі ў калгас на склад. Гэта была катаржная праца для жанчын.

Калі ў людзей былі свае ўчасткі ільну, то наступным дзеяннем была пража. Адны пралі па-старыне — на верац ё нцах, седзячы на поцясі, у другіх былі драўляныя пралкі ці калаўроты, яны мала чым адрозніваліся адзін ад другога, мелі цікавую будову, былі больш прагрэсіўныя адносна верацёнца. Іх будова была даволі простая, але, каб ўмець прасці на такіх “машынах” — патрэбен быў добры навык, аднак прадукцыйнасць прадзення была большая, чым на верацёнах.

9. Катушку льняных нітак з пралкі, ці каўротка (калаўрота), верацёнца зматвалі на маток ці ў клубок. Для гэтага таксама былі 2 прыстасаванні, якія маглі рабіць матк і рознага дыяметру. Прыстасаваннем можна было мяняць памеры матка, гледзячы на тое, для чаго павінна была быць льняная пража. Калі лён рыхтавалі для ткацкіх мэтаў, то яго з усіх маткоў стачвалі і пачыналі навіваць на снаўніцу. Было снаўніц таксама 3-4 віды. Адна з іх была драўлянай, гэта звычайна два моцныя квадраты, памерам 1,5м х1,5м, якія устўляліся адзін у адзін перпендыкулярна. Снавалі звычайна ў клуні. Снаўніца мела два штыры: унізе і уверсе. Верхні звычайна замацоўваўся да бэлькі, а для ніжняга было прыстасаванне на зямлі. Жанчына брала нітку з матка, які таксама быў на гарызантальным прыстасаванні, завязвала яе ўнізе на сноўніцы на спецыяльны драўляны штыр, рабіла паварот снаўніцы на 360 градусаў, не выпускаючы нітку, паступова падымаючы да верхняга штыра, абвіваючы верхні, круціла снаўніцу зноў на 360 градусаў назад, спускаючы нітку па той нітцы, якую яна зрабіла знізу. І так навіваюць усе ніткі, якія патрэбны для ткання льнянога палатна. Былі больш простыя спосабы навіць ніткі для кроснаў. Проста на сценках дома прымайстроўвалі некалькі драўляных штыроў, і жанчыны хадзілі ад аднаго да другога, навіваючы ніткі. Па заканчэнні ўсё заснаванае здымаецца. Ставяцца ў снежні-студзені пасля Раздва кросны. Гэта таксама вялікая складаная вясковая машына на 2-3 месяцы. Жанчыны ткалі палатно, рушнікі, дзяружкі і нават выкладаныя дываны. [Усё заснаванае (кожную нітачку) працягваюць праз бёрда, затым празніткавыя набіліцы, канцы нітак замацоўваюць на валок, які круціцца з трашчоткай — супраць альбо па часавой стрэлцы. Затым бярэцца чаўнок, у які устаўляецца цэўка (звычайна згалінкі бузіны), на якую таксама навіваецца з дапамогай к(п)отака (Брэсцкі раён),ён жа называецца сукала (Лунінецкі раён)ніткі і пачынаецца ткацтва]. Але гэты працэс трэба толькі бачыць на свае вочы, аб гэтым расказваць немагчыма!..

Пасля заканчэння ткацтва ў жанчын паяўляліся другія клопаты. Ільнопалатно, якое павінна было ісці на рушнікі, простыні, кашулі патрэбна было выварыць, зімой на марозным снезе (насце) адбяліць, затым добра кач а лкам з в а лком выкачаць і толькі тады можна краіць і шыць з ільнопалатна неабходныя адзенні ці простыні або рушнікі. Я расказаў вельмі кор а тка пра тое, што памятаю і што бачыў сам у гады свайго хутарскога дзяцінства (хутар “Лыпкы” сяла Астрамечава Брэсцкага раёна). У 1965-72 гг. бачыў падобнае ткацтва ў вёсках Велута і Бродніца Лунінецкага раёна. Шкадую, што тады не меў фотаапарата.

Успомніў 06.12.2012 года Панасюк І. А. Лунінец

Замест заключэння

У 1997 годзе, праз 60 гад сцежкамі Юзэфа Абрэмбскага па Палессі прайшлі студэнты-этнолагі і сацыёлагі Варшаўскага ўніверсітэта. Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Міністэрствам Культуры Рэспублікі Беларусь, беларускім Інстытутам праблем культуры, Кафедрай этналогіі і антрапалогіі культуры Варшаўскага універсітэта была арганізавана выстаўка калекцыі фотаздымкаў Ю. Абрэмбскага, выстаўка этнагарафічных экспанатаў у гарадах — Мінску, Пінску, Брэсце і Кобрыне. Гэта былі сапраўдныя Дні свята для жыхароў гэтых гарадоў і гасцей, таму што яны ўбачылі “Палессе, якога не ведаем”. Ёсць надзея, што падобныя марапрыемствы двух суседніх народаў будуць працягвацца і далей. У час выставы наведвальнікам паказвалі кароткаметражную дакументальную кінастужку “Палессе. Рэпартаж з краіны тужлівых песень”Максімільяна Эмера і Ежы Маліняка, якім за высокую мастацкую якасць гэтага фільма і некалькі другіх была прысуджана ў 1936 годзе ў Венецыі ўзнагарода — сярэбраны медаль. Магчыма нехта з вас можа знайсці гэты фільм і з асалодай паглядзець. Відэакопія фільма была прадстаўлена для паказу кінаархівам кінастудыі дакументальных і мастацкіх фільмаў у Варшаве.

Закончыць гэтую невялікую кніжгу хочацца добрым вершам, аўтар, якога Анатолій Францавіч Сулікз горада Ковеля, Украіна. А пераклад з польскай мовы зрабіў наш з вамі выдатны зямляк — паэт, пісьменнік, гісторык, мясцовы краязнаўца…

Песня пра наша Палессе



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-18; просмотров: 443; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.23.101.60 (0.022 с.)