Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы

Поиск

Выкарыстанне

інтэрактыўных метадаў

Як сродку актывізацыі

пазнавальнай дзейнасці вучняў

на ўроках беларускай мовы і літаратуры

 

Анатацыя

 

У рабоце разглядаецца праблема выкарыстання інтэрактыўных метадаў як сродку актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў свеце патрабаванняў да сучаснага ўрока.

У асноўнай частцы даецца тлумачэнне паходжання тэрміна “інтэракцыя”, падаецца класіфікацыя метадаў інтэрактыўнага навучання і разглядаюцца магчымасці інтэрактыўнага навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў 5 – 11 класах. Тэарэтычны матэрыял пацвярджаецца практычнымі напрацоўкамі (планамі-канспектамі ўрокаў па беларускай мове і літаратуры).

Матэрыял можа быць выкарыстаны студэнтамі, настаўнікамі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

 

 

Змест

І. Уступ.................................................................................................................4-5

ІІ. Асноўная частка

2.1. Інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы...............................6

 

2.2. Метады інтэрактыўнага навучання:..........................................................6-7

2.2.1. метады стварэння спрыяльнай атмасферы

2.2.2. метады абмену дзейнасцямі;

2.2.3. метады разумовай дзейнасці;
2.2.4. метады сэнсатворчасці;

2.2.5. метады рэфлексійнай дзейнасці;

2.2.6. інтэрактыўныя гульні

 

2.3. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання

на розных этапах урокаў мовы і літаратуры............................................8-19

2.3.1. арганізацыйны этап урока...................................................................8-10

2.3.2. этап актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў.................................10-11

2.3.3. этап вывучэння новага матэрыялу....................................................11-17

2.3.4. этап замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці......................17-18

2.3.5. этап падагульнення ведаў і спосабаў дзейнасці..............................18-19

2.3.6. этап рэфлексійнай дзейнасці.............................................................19

III. Заключная частка....................................................................................20

IV. Спіс выкарыстанай літаратуры............................................................21

V. Дадаткі

5.1. План-канспект урока па беларускай мове ў 5 класе

“Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку”...................................22-27

5.2. План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе

“Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў”............................................28-31

5.3. План-канспект урока па беларускай мове ў 7 класе

“Сэнсава – стылістычная роля дзеясловаў закончанага трывання ў тэкстах-апавяданнях”......................................................................................................32-33

І. Уступ

Сучасны педагог, як і стагоддзі назад, па-ранейшаму шукае адказ на два важныя пытанні: чаму вучыць і як вучыць?

“Урок… Паводле санскрыту, у – ура, рок – лёс. Разам гэта азначае: ура, збыўся лёс. Яны сустрэліся, як два чалавекі на дарозе жыцця – настаўнік і вучань, дзве вечныя прафесіі – настаўнік і вучань”.[10, с.6]

Яшчэ ў XVII ст. Я.А. Каменскі ў “Вялікай дыдактыцы” адзначаў: “Правільна вучыць моладзь – гэта не значыць убіваць у галовы сабраную з аўтараў сумесь слоў, выразаў, думак, а гэта значыць – раскрываць здольнасць разумець рэчы, каб менавіта з гэтай здольнасці, быццам з жывой крыніцы, пацяклі ручайкі (веды)”.

Сучасныя метадысты адзначаюць, што ўрок найперш павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

1) настаўнік – не транслятар гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь;

2) вучань – не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю;

3) галоўнае ў працэссе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік - не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай працы, самаадукацыі, сфарміраваны вопыт творчай дзейнасці.[9, с.69]

Метады навучання, якія прымяняюцца ў практыцы работы, можна ўмоўна падзяліць на традыцыйныя, актыўныя і інтэрактыўныя.

Традыцыйнае навучанне ставіць сваёй мэтай трансляцыю настаўнікам пэўнага аб’ёму вучэбнага матэрыялу, які патрабуе завучвання і запамінання яго вучнямі. Такія веды, як правіла, носяць энцыклапедычны характар і не заўсёды ўтвараюць сістэму.

Пры актыўным навучанні вучні не назіраюць за работай думкі настаўніка, а самі думаюць, значыць, адкрываюць, набываюць і канструіруюць свае веды. Такое навучанне стварае ўмовы для пазнавальнай актыўнасці вучняў, аднак не заўсёды прыводзіць да дасягнення запраграмаванага выніку. Таму неабходна адукацыйная тэхналогія, якая арыентавана на ўзаемадзеянне суб’ектаў навучання або іх інтэракцыю для навучання або ўпраўлення іх пазнавальнай дзейнасцю.

Мэта дадзенай работы – адлюстраванне спецыфікі выкарыстання інтэрактыўных метадаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз апісанне дадзеных метадаў з вопыту работы.

Зыходзячы з пастаўленай мэты, пры напісанні работы ставіліся наступныя задачы:

- выявіць сутнасць паняцця інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы;

- разгледзець магчымасці інтэрактыўнага навучання для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на розных этапах урокаў беларускай мовы і літаратуры;

- садзейнічаць развіццю цікавасці сярод педагогаў да шырокага выкарыстання інтэрактыўных метадаў у навучальным працэсе.

 

ІІ. Асноўная частка

 

ІІІ. Заключная частка

У сваёй педагагічнай дзейнасці я імкнулася рэалізаваць на практыцы шматлікія інтэрактыўныя метады. Прыйшла да пераканання, што цэлы ўрок ад арганізацыйнага этапу да рэфлексіі “зрэжысіраваць” і якасна правесці толькі на адным інтэрактыўным узаемадзеянні немагчыма, і на тое ёсць аб’ектыўныя прычыны. Па-першае, выкарыстанне на ўроку толькі інтэрактыўных метадаў (пры ўсёй іх разнастайнасці ў выбары і класіфікацыях) усё ж такі стамляе і педагога, і вучняў. Неабходна арганізоўваць і франтальную работу, і індывідуальную, і самастойную (нагадаю, што інтэрактыўнае навучанне грунтуецца на парнай і групавой формах работы). Па-другое, шматлікія перамяшчэнні па класе, гульні, выхады да дошкі, пастаянны абмен думкамі, меркаваннямі на працягу цэлага ўрока ствараюць мітусню, часта расхалоджваюць асобных вучняў да такой ступені, што яны забываюцца пра тое, дзе знаходзяцца. Існуюць цяжкасці і з ацэньваннем дасягненняў вучняў. Аднак названыя праблемы ні ў якай меры не могуць перашкодзіць перакананню ў бясспрэчна важнай ролі інтэрактыўных метадаў у актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў.

Кожны настаўнік-практык пры жаданні знойдзе мноства спосабаў зрабіць інтэрактыўныя метады эфектыўнымі у канкрэтным класе. Невыпадковым з’яўляецца ўкараненне такога роду метадаў у розныя сферы жыцця. Кожны дзень шматлікія тэлевізійныя каналы і радыёстанцыі прапануюць нам мноства інтэрактыўных ток-шоў. Прэса заклікае чытачоў да інтэрактыўных зносін на старонках часопісаў і газет. А самым яскравым прыкладам інтэрактыўнасці з’яўляецца інтэрнэт.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання падштурхнула мяне да нейкіх унутраных змен, да самаўдасканалення. Знаёмячыся з тым або іншым метадам, думаю, пры вывучэнні якой тэмы яго можна выкарыстаць, якім зместам напоўніць, як адаптаваць да сябе і сваіх вучняў.

 

IV. Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Барановский, Д.Н. Интерактивное взаимодействие: мотивация, креативность, исследовательский компонент/ Д.Н. Барановский// Нар. асвета.- 2006. - №7. – с. 29-32.

2. Боголюбов, В.И. Перспективы развития педагогических технологий/ В.И.Боголюбов// Школьные технологии. – 2005. - №3. – с.10-15.

3. Бухавец, В.У. (і інш.) і пад агул. рэд. С.І. Цыбульскай. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ В.У. Бухавец – Мінск: Сэр-Віт, 2006. – 208с.

4. Гринкевич, В.В. Педагогические технологии в практике преподавания литературы/ В.В. Гринкевич// Нар. асвета. – 2006. - №6. – с.18-24.

5. Запрудский, Н.И. Моделирование и проектирование авторских дидактических систем/ Н.И. Запрудский. – Минск: Сэр-Вит, 2008. – 340 с.

6. Кандратовіч, А.П. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў/ А.П. Кандратовіч// Беларуская мова і літаратура. – 2010. - №6. – с.45-50.

7. Кашлев, С.С. Технология интерактивного обучения / С.С. Кашлев. – Минск: Белорусский верасень, 2005 – 195 с.

8. Кашлев, С.С. Основы интерактивной педагогики/ С.С. Кашлев// Пазашкольнае выхаванне. – 2008. - №4. – с.7.

9. Кныш, М. Свята жаданай сустрэчы: патрабаванні да сучаснага ўрока/ М. Кныш// Роднае слова. – 2005. №1. – 69 с.

10. Пінголь, І.А. Двое на дарозе пазнання... Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ І.А. Пінголь. – Мінск: Сэр-Вит. – 2006. – 207 с.

11. Сиротина, И.К. Интеракция субъектов обучения/ Сиротина И.К.// Управление познавательной активностью школьников на уроке. – Народная асвета. – 2010. - №1. – с. 18-21.

12. Тарасава, С.М. Навучанне літаратуры з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій/ С.М. Тарасава// Беларуская мова і літаратура. – 2010. - №1,2,3. – с.14-16; с.3-4; с.20-21.

 

Дадатак 1

План – канспект

урока па беларускай мове ў 5 класе

Тэма: Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку

Мэта: 1. Даць паняцце аб зваротку, пастаноўцы знакаў прыпынку пры ім.

2. Выпрацоўваць уменне правільна чытаць, знаходзіць звароткі ў сказах, тэкстах.

Ход урока

Псіхалагічны настрой.

(Гучыць “Вальс кветак” з балета П.І. Чайкоўскага “Шчаўкунчык”.)

Уступнае слова настаўніка (на фоне музыкі).

- Добры дзень, дзеці! Я рада бачыць вас і нашых гасцей. (чытае на экране эпіграф).

“Мне заўсёды хочацца бачыць, як у вашых вачах свецяцца іскрынкі радасці і як на ўроку нараджаецца атмасфера сумеснай творчасці”.

Таму я вельмі хачу, каб вам было сёння цікава, а на ўроку панавала атмасфера творчасці. Наш ўрок прысвячаецца сціплай беларускай кветцы. Менавіта таму гучыць “Вальс кветак” з балета П.І. Чайкоўскага “Шчаўкунчык”. (музыка ўзмацняецца)

Вядомы беларускі паэт Авяр’ян Дзеружынскі прысвяціў гэтай кветцы верш. Уставіўшы прапушчаныя словы, вы здагадаецеся, пра якую кветку ідзе размова.

 

З тонкіх лісцікаў-пялёнак

Вылез раніцай

Белай хусткай

Ахінуўся

І да сонца

Пацягнуўся.

 

Малайцы, сапраўды гэта рамонак.

А цяпер разгарніце свае сшыткі, запішам дату, класная работа і тэма ўрока. Дзеці, як вы думаеце, якую літару трэба ўставіць у лічэбніку с…мнаццатага (лістапада)? Чаму?

 

Картка-апора.

“Калі ў горле баліць, вазьмі шклянку знятага малака (верху), шклянку вады і па адным каліве (у тры пальцы) рамонку, ліпавага мёду і бузіны, - змяшай ўсё разам, ускіпяці, працадзі праз анучку, астудзі і пі замест чаю.”

“Валасы, прамытыя ў рамонкавым адвары, набываюць прыгожае залацістае адценне”.

“Калі часта мыцца рамонкавым адварам, то скура на тваім твары стане аксамітнай і пяшчотнай”.

“Рамонкі карысна трымаць у каморах і кухнях, дзе захоўваюцца харчовыя прыпасы: гэта расліна адпужвае мышэй”. (настаўнік можа пачаць з сябе або прапанаваць “мікрафон” гасцям).

2) Тэст.

Прачытайце вершы. Падкрэсліце ў іх звароткі. (тэст аддрукаваны для кожнага вучня, лісткі неабходна падпісаць).

1. Кветкі весела глядзяць,

Разамкнуўшы вейкі –

Рады мы іх прывітаць:

Добры дзень вам, кветкі!

(Н. Гілевіч)

2. Люблю цябе, мая старонка,

Люблю вясновы пах раллі,

Люблю лугі твае ў рамонках

І ў жытнім золаце палі.

(Ю. Недзведзь)

3. Колькі кветак ля ракі!

Сінія, як вочкі,

Незабудкі і браткі,

Рамонкі і званочкі.

(Н. Гілевіч)

4. У лужку – лужочку

Выраслі сястрычкі:

Залатое вочка,

Белыя раснічкі.

(Н. Гілевіч)

VI этап. Падвядзенне вынікаў.

Дамашняе заданне.

§22 (с. 95-96), пр. 168.

VIІ этап. Рэфлексія “Рамонак”

Рамонкі: радасці -

           
   
   
 
 
 

 


 

 


- роўнага настрою

 

       
   
 
незадаволенасці -
 

 


 

 

(Вучні на рамонках малююць бровы, вочкі, роцік і прымацоўваюць на штору блакітнага колеру).

 

 

Пажаданне настаўніка (з песні Н. Галіноўскай):

 

Расці, юны сябар,

Пад сонейкам веснім,

Пад сонейкам летнім,

Асеннім, зімовым.

Расці ты разумным,

Прыгожым, здаровым.

Хай сэрца тваё

Будзе добрым і чуйным.

Каб быў ты шчаслівы,

сардэчна хачу я.

 

Хай жа так і будзе! Дзякуй за ўвагу!

 

(гучыць “Вальс кветак”)

 

Дадатак № 2

План-канспект

урока па беларускай мове ў 6 класе

Тэма: Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў

Мэта:

1. Дапамагчы вучням засвоіць правілы напісання складаных прыметнікаў у беларускай мове.

2. Выпрацоўваць уменне знаходзіць іх у сказах і тэкстах, тлумачыць правапіс.

3. Фарміраваць культуру індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці. Спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў, любові да Радзімы, гордасці за мову.

 

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

 

Тэхналогія: сустрэчных намаганняў з выкарыстаннем інтэрактыўных

метадаў і дыферэнцыяцыі.

 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Эмацыянальная “настройка”

 

(гучыць фрагмент песні на словы У. Караткевіча “Беларуская песня”)

 

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат заб’ецца

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе…

- Рабяты, як вы лічыце, чаму з песні на словы майго любімага паэта У.Караткевіча мы пачынаем урок мовы?

(разважанні вучняў)

 

- Сапраўды, для таго, каб стварыць эмацыянальны настрой на ўрок. Тым больш, што сёння мы будзем працаваць па тэхналогіі сустрэчных намаганняў: эмацыянальных, інтэлектуальных, валявых. Сёння ўсе роўныя, кожны мае права адказваць, супрацоўнічаць і дапамагаць адзін аднаму (нават нашы госці). Згода?

 

ІІ. Кантрольна-падрыхтоўчы этап.

- Пераходзім да кантрольна-падрыхтоўчага этапу. Дома вы паўтарылі §§14 і 32 падручніка. Разгарніце с.80 падручніка.

а) Зараз мы правядзём інтэрактыўную гульню ў форме дыялога “Згодзен – не згодзен” (новую для вас).

Я пачынаю: “Я сцвярджаю, што…”

Вы адказваеце: “Згодзен”, “Не згодзен” або “Згодзен, але хачу дадаць, што…”

Ітак, “Я сцвярджаю, што словы, утвораныя з двух і больш самастойных слоў або іх асноў, называюцца складанымі”

(Згодзен, але хачу дадаць… пра злучальныя галосныя)

Вучні (у парах) або “настаўнік – вучань”:

“…што састаўныя складаныя адзінкі ўтвараюцца ў выніку аб’яднання слоў-паўтораў”

(“Згодзен, але хачу дадаць… і слоў-сінонімаў)

“…што ў некаторых складаных словах два націскі”

(“Згодзен”)

“…што калі націск падае на першы склад 2-ой асновы, то ў 1 аснове пішам літару О”

(“Не згодзен, пішам А”)

“…што калі ў 2-ой частцы складанага слова націск падае не на 1 склад, то ў 1-ай частцы трэба пісаць А”

(“Не згодзен, - О”)

“…што ў складаных словах часткі што-, сто-, радыё-, свое- пішуцца нязменна”

(“Згодзен, аде выключэнне – стагоддзе”)

“…што ў 1 частцы складаных слоў Э пішацца нязменна”

(“Згодзен”)

“…што ў частцы слова паў – пішацца літара А”

(“Згодзен, але хачу дадаць: выключэнні поўнач, поўдзень”)

“…што з уласнымі назоўнікамі паў- пішацца разам”

(“Не згодзен, праз злучок”)

 

б) Разгарніце с.181 падручніка. Вядомая вам гульня “Ты мне, я – табе”

Вучні працуюць групамі:

- Як пішуцца складаныя назоўнікі? (разам і праз злучок)

- Калі складаныя назоўнікі пішуцца разам? (а,б,в)

- У якіх выпадках складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок? (а,б,в)

 

ІІІ. Інфармацыйны этап.

- Як вы думаеце, для чаго мы паўтарылі тэарэтычны матэрыял аб правапісе складаных назоўнікаў? (бо сёння будзем разглядаць утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў).

Запіс даты, тэмы ўрока ў сшытках.

Настаўнік агучвае мэты ўрока.

IV. Актуалізацыя ведаў вучняў па тэме.

1) Работа ў групах.

 

Заданне для І групы:

1. Вызначце, як утварыліся наступныя прыметнікі: д а ўгавечны, д о ўгачаканы, ш ы ракаплечы, з о латавалосы, ш э равокі, старадарожскі. Растлумачце правапіс выдзеленых літар. Зрабіце вывад, калі складаныя прыметнікі пішуцца разам.

2. Знайдзіце ў практыкаванні 388 падручніка словазлучэнні і ўтварыце з іх складаныя прыметнікі. Запішыце.

 

Заданне для ІІ групы:

1. Вызначце, як утварыліся наступныя прыметнікі: в о даправодны, кнігавыдавецкі, лістападаўскі, тэлефо нн ы. Растлумачце правапіс выдзеленых літар. Зрабіце вывад, калі складаныя прыметнікі пішуцца разам.

2. Утварыце складаныя прыметнікі (паравоз, Наваполацк, дабрачыннасць, земляроб, параход, вадаправод).

 

Заданне для ІІІ групы:

1. Што можна сказаць пра ўтварэнне і правапіс наступных прыметнікаў? Пакажыце, як яны ўтварыліся.

Беларуска-літоўскі, асенне-зімовы, шахматна-шашачны, фізіка-матэматычны, нямецка-руска-беларускі.

2. Знайдзіце ў практыкаванні 388 пары слоў, раўнапраўных паміж сабой, утварыце з іх складаныя прыметнікі, запішыце.

Зрабіце вывад аб напісанні складаных прыметнікаў праз злучок.

 

Заданне для IV групы:

1. Запішыце прамежкавыя напрамкі свету, выкарыстоўваючы словы ўсходні, заходні, паўночны, паўднёвы.

2. Выпішыце з § 45 (с.240) геаграфічныя назвы з часткай заходне-, усходне-.

3. Знайдзіце ў практыкаванні 391 сказ, у якім ёсць складаны прыметнік з часткай паўднёва-. Запішыце яго.

Зрабіце вывад аб напісанні складаных прыметнікаў з часткай усходне-, заходне-, паўднёва-, паўночна.

 

2) У выніку сумеснай дзейнасці запаўняецца (на дошцы) схема:

 

 

“Правапіс складаных прыметнікаў”

       
   
 
 


Праз злучок
Разам

 

               
       
 
 

 


VI. Замацаванне.

Работа з тэкстам “Белавежская пушча” Я. Рагіна (вокладка часопіса “Роднае слова” № 1, 2005г.)

1. Выразнае чытанне тэксту.

2. Вучні вызначаюць стыль і тып мовы (мастацкі, апісанне з элементамі разважання).

3. Выпісаць складаныя прыметнікі, растлумачыць іх правапіс (старасвецкая, паўтысячагадовых – утвор. ад словазлучэнняў стары свет, паўтысячы год).

 

VII. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак.

- Як утвараюцца складаныя прыметнікі?

- Як пішуцца складаныя прыметнікі?

 

VIII. Рэфлексія.

- Метад “Завяршы фразу”: “Сёння на ўроку мне спадабалася…”

- Які настрой пераважае ў вас і чаму? Ці адчулі вы, што толькі агульнымі намаганнямі можна дасягнуць поспеху?

- Якое вам хацелася б атрымаць дамашняе заданне?

 

ІХ. Дамашняе заданне.

§ 45, на выбар:

- практыкаванне 391;

- падрыхтаваць віктарыну па пройдзенай тэме;

- скласці слоўнікавы дытант (15 слоў) па пройдзенай тэме.

Дадатак № 3

План-канспект

урока па беларускай мове ў 7 класе

Тэма: Сэнсава-стылістычная роля дзеяслова закончанага трывання ў тэкстах – апавяданнях

Мэта:

1. Вызначыць ролю дзеяслова закончанага трывання ў тэкстах – апавяданнях.

2. Развіваць навык знаходзіць у тэкстах дзеясловы закончанага трывання.

 

Тып урока: факультатыўныя заняткі

 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

IV. Займальныя заданні.

1. Гульня “Хто хутчэй?”

- Далучыце дадзеныя прыстаўкі да дзеяслова ехаць і правільна запішыце ўтвораныя словы.

пад

за аб

 

з уз

ехаць

 
 


па пры

ад

 

 

- Дзеясловы якога трывання атрымаліся? На якую арфаграму трэба звяртаць увагу ў гэтых дзеясловах?

2. “Пятае лішняе”

- Бяжыць, ідзець, робіць, любіць, глядзіць.

- Выйшаў, скончыў, прыгадаў, вупісаў, высыпаў.

 

- Растлумачце, па якой прымеце вы знайшлі пятае “лішняе”. У якім радзе размешчаны.

 

3. “Аўкцыён”.

Вядучы (настаўнік) называе слова, да якога трэба падабраць сінонімы і лічыць да трох.

Калі пасля слова “Тры” ўдзельнікі не паспелі назваць сінонім, то ўсе яны прайграюць. Калі вучні называюць сінонімы, то выйграе той, хто назаве апошні сінонім.

Блішчаць (ззяць, зіхацець, ільсніць, ірдзець, зырчэць, яркнуць, прамяніцца, свяціцца, іскрыцца і інш.)

Гаварыць (казаць, гаманіць, гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, сакрэтнічаць, выступаць, бубніць, плесці і інш.)

Глядзець (паглядваць, прыглядацца, углядацца, разглядацца, заглядваць, разглядваць, пазіраць, узірацца, касавурыцца, упівацца)

Даведвацца (уведваць, праведваць, разведваць, выведваць, дазнавацца, разпазнаваць, разгадваць, высвятляць)

Дагаджаць (гадзіць, наравіць, ладзіць, падладжвацца, выслужвацца, увіхацца, падлагоджвацца, падлабуньвацца, падлізвацца, пад’язджаць)

Ісці (ступаць, крочыць, маршыраваць, плесціся, цягнуцца, брысці, тупаць, шыбаваць, сунуцца, валачыся)

Спалохацца (напалохацца, перапалохацца, перапужацца, спудзіцца, збаяцца, жахнуцца, здрэйфіць, абамлець, знямець, аслупянець).

 

V. Замацаванне

Прыдумаць заданне для гульні “Аўкцыён”.

 

VІ. Падвядзенне вынікаў,рэфлексія.

 

 

Выкарыстанне

інтэрактыўных метадаў

Як сродку актывізацыі

пазнавальнай дзейнасці вучняў

на ўроках беларускай мовы і літаратуры

 

Анатацыя

 

У рабоце разглядаецца праблема выкарыстання інтэрактыўных метадаў як сродку актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў свеце патрабаванняў да сучаснага ўрока.

У асноўнай частцы даецца тлумачэнне паходжання тэрміна “інтэракцыя”, падаецца класіфікацыя метадаў інтэрактыўнага навучання і разглядаюцца магчымасці інтэрактыўнага навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў 5 – 11 класах. Тэарэтычны матэрыял пацвярджаецца практычнымі напрацоўкамі (планамі-канспектамі ўрокаў па беларускай мове і літаратуры).

Матэрыял можа быць выкарыстаны студэнтамі, настаўнікамі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

 

 

Змест

І. Уступ.................................................................................................................4-5

ІІ. Асноўная частка

2.1. Інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы...............................6

 

2.2. Метады інтэрактыўнага навучання:..........................................................6-7

2.2.1. метады стварэння спрыяльнай атмасферы

2.2.2. метады абмену дзейнасцямі;

2.2.3. метады разумовай дзейнасці;
2.2.4. метады сэнсатворчасці;

2.2.5. метады рэфлексійнай дзейнасці;

2.2.6. інтэрактыўныя гульні

 

2.3. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання

на розных этапах урокаў мовы і літаратуры............................................8-19

2.3.1. арганізацыйны этап урока...................................................................8-10

2.3.2. этап актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў.................................10-11

2.3.3. этап вывучэння новага матэрыялу....................................................11-17

2.3.4. этап замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці......................17-18

2.3.5. этап падагульнення ведаў і спосабаў дзейнасці..............................18-19

2.3.6. этап рэфлексійнай дзейнасці.............................................................19

III. Заключная частка....................................................................................20

IV. Спіс выкарыстанай літаратуры............................................................21

V. Дадаткі

5.1. План-канспект урока па беларускай мове ў 5 класе

“Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку”...................................22-27

5.2. План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе

“Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў”............................................28-31

5.3. План-канспект урока па беларускай мове ў 7 класе

“Сэнсава – стылістычная роля дзеясловаў закончанага трывання ў тэкстах-апавяданнях”......................................................................................................32-33

І. Уступ

Сучасны педагог, як і стагоддзі назад, па-ранейшаму шукае адказ на два важныя пытанні: чаму вучыць і як вучыць?

“Урок… Паводле санскрыту, у – ура, рок – лёс. Разам гэта азначае: ура, збыўся лёс. Яны сустрэліся, як два чалавекі на дарозе жыцця – настаўнік і вучань, дзве вечныя прафесіі – настаўнік і вучань”.[10, с.6]

Яшчэ ў XVII ст. Я.А. Каменскі ў “Вялікай дыдактыцы” адзначаў: “Правільна вучыць моладзь – гэта не значыць убіваць у галовы сабраную з аўтараў сумесь слоў, выразаў, думак, а гэта значыць – раскрываць здольнасць разумець рэчы, каб менавіта з гэтай здольнасці, быццам з жывой крыніцы, пацяклі ручайкі (веды)”.

Сучасныя метадысты адзначаюць, што ўрок найперш павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

1) настаўнік – не транслятар гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь;

2) вучань – не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю;

3) галоўнае ў працэссе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік - не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай працы, самаадукацыі, сфарміраваны вопыт творчай дзейнасці.[9, с.69]

Метады навучання, якія прымяняюцца ў практыцы работы, можна ўмоўна падзяліць на традыцыйныя, актыўныя і інтэрактыўныя.

Традыцыйнае навучанне ставіць сваёй мэтай трансляцыю настаўнікам пэўнага аб’ёму вучэбнага матэрыялу, які патрабуе завучвання і запамінання яго вучнямі. Такія веды, як правіла, носяць энцыклапедычны характар і не заўсёды ўтвараюць сістэму.

Пры актыўным навучанні вучні не назіраюць за работай думкі настаўніка, а самі думаюць, значыць, адкрываюць, набываюць і канструіруюць свае веды. Такое навучанне стварае ўмовы для пазнавальнай актыўнасці вучняў, аднак не заўсёды прыводзіць да дасягнення запраграмаванага выніку. Таму неабходна адукацыйная тэхналогія, якая арыентавана на ўзаемадзеянне суб’ектаў навучання або іх інтэракцыю для навучання або ўпраўлення іх пазнавальнай дзейнасцю.

Мэта дадзенай работы – адлюстраванне спецыфікі выкарыстання інтэрактыўных метадаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз апісанне дадзеных метадаў з вопыту работы.

Зыходзячы з пастаўленай мэты, пры напісанні работы ставіліся наступныя задачы:

- выявіць сутнасць паняцця інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы;

- разгледзець магчымасці інтэрактыўнага навучання для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на розных этапах урокаў беларускай мовы і літаратуры;

- садзейнічаць развіццю цікавасці сярод педагогаў да шырокага выкарыстання інтэрактыўных метадаў у навучальным працэсе.

 

ІІ. Асноўная частка

 

Інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы

 

Назва інтэрактыўных метадаў паходзіць ад псіхалагічнага тэрміна “інтэракцыя”, што азначае “ўзаемадзеянне”. Інтэракцыянізм – напрамак у сучаснай педагогіцы, які базіруецца на канцэпцыях амерыканскага сацыёлага і псіхолага Д.Г. Міда. Сэнс інтэрактыўнасці складаецца з абагульнення паняццяў “інтэр” (паміж) і “актыўнасць” (узмоцненая дзейнасць). У гэтай сувязі тэрмін “інтэрактыўнае ўзаемадзеянне” можна тлумачыць як узмоцненую мэтанакіраваную дзейнасць педагога і вучняў па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сабой з мэтай развіцця (С.С. Кашлеў).

Вытокі інтэрактыўнага навучання бяруць пачатак ад педагагічных ідэй антычнага свету. Дыялектычныя спрэчкі вёў са сваімі вучнямі Сакрат; эўрыстычныя гутаркі ўваходзілі ў педагагічны арсенал Платона; Квінтыліян быў прыхільнікам публічнага дыялога, “правакаваў” актыўнае ўключэнне вучняў у абмеркаванне літаратурных тэкстаў. Сучасныя дыдакты (Д. Джонсан, М.І. Запрудскі, С.С. Кашлеў і інш.) падкрэсліваюць, што інтэрактыўнае навучанне – гэта навучанне праз наладжванне стасункаў. Пры гэтым стасункі ні ў якім разе не падмяняюць само навучанне.

 

Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне ўяўляе сабой працэс сумеснай дзейнасці педагога і вучняў, атрыбутамі якога з’яўляюцца:

· прасторавая і часавая прысутнасць удзельнікаў, якая стварае магчымасць асабістага кантакту паміж імі;

· наяўнасць агульнай мэты і папярэдняга выніку дзейнасці;

· планаванне, кантроль, карэкцыя і каардынацыя дзеянняў.

 

Само па сабе ўзаемадзеянне не мае сэнсу, калі яно не прыводзіць да атрымання новых ведаў, а застаецца проста фармальнасцю.

 

 

2.2. Метады інтэрактыўнага навучання

 

У адпаведнасці з вядучай функцыяй таго або іншага метаду ў арганізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння яны класіфікуюцца наступным чынам:

 

2.2.1. Метады стварэння спрыяльнай атмасферы ўжываюцца для “стварэння спрыяльнай, канструктыўнай атмасферы ў адносінах да ўдзельнікаў педагагічнага працэсу” [7, с. 56]. Гэта такія метады, як “Алітэрацыя імені”, “Імя і жэст”, “Скончы фразу”, “Камплімент”, “Падары кветку” і інш.

2.2.2. “Метадалагічнай асновай рэалізацыі метадаў абмену дзейнасцямі з’яўляецца прызнанне дзейнасці вядучым сродкам і ўмовай развіцця ўдзельнікаў педагагічнага працэсу...” [7, с. 65] Асноўнай з’яўляецца групавая работа. Гэта метады: “Акварыум”, “Памяняемся месцамі”, “Інтэрв’ю”, “Круглы стол” і інш.

2.2.3. “У аснове метадаў разумовай дзейнасці ляжыць арганізацыя і стымуляванне разумовай дзейнасці вучняў і педагога.”[7, с. 80] Да такіх метадаў аднясём: метад “Чатыры вуглы”, “Выбар”, “Лагічны ланцужок” і інш.

2.2.4. “Вызначаючы арганізацыю сэнсатворчасці вучняў як вядучую ўмову іх развіцця, неабходна адзначыць..., што гэта працэс стварэння асобай свайго індывідуальнага сэнсу чаго-небудзь у навакольным асяроддзі, у самім сабе.” [7, с. 92] Часта на ўроках выкарыстоўваюцца метады: “Асацыяцыі”, “Алфавіт”, “Інтэлектуальныя арэлі”і інш.

 

2.2.5. Важную ролю адыгрываюць метады рэфлексіўнай дзейнасці (“Рэфлексіўная мішэнь”, “Міні-сачыненне”, “Зарадка”, “Астравы” і інш.)

2.2.6. А інтэрактыўныя гульні інтэгрыруюць у сабе ўсе пералічаныя метады (“Гасцініца”, “Давай, рабі!”, “Ікебана” і інш.)

 

 

2.3. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Разгледзім магчымасці інтэрактыўнага навучання для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на розных этапах на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў 5 – 11 класах.

2.3.1. Задача арганізацыйнага этапу – забяспечыць спрыяльную знешнюю абстаноўку для працы на ўроку, а таксама псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да стасункаў. На практыцы кожны настаўнік сутыкаецца з праблемай, як настроіць на паспяховую дзейнасць класны калектыў.Стварэнне канструктыўнай атмасферы – важная ўмова паспяховай выніковасці вучэбных заняткаў. Менавіта з гэтага варта пачынаць урок. Мэтазгодным і прадуктыўным лічу выкарыстанне на арганізацыйным этапе метадаў стварэння спрыяльнай атмасферы. У аснову іх пакладзена “камунікатыўная атака”.

Метад “Алітэрацыя імені” азначае дадатковую характарыстыку да імені ўдзельнікаў узаемадзеяння на тую ж літару, з якой пачынаецца імя (напрыклад, Сяргей – сур’ёзны, сціплы, Маша – мілая, Таня – таленавітая, Міша – мудры і г.д.).

Кожнаму вучню прапаноўваецца на працягу адной хвіліны прыдумаць алітэрацыю (дадатковую характарыстыку) свайго імя. Пасля таго, як прыдуманы алітэрацыі імёнаў, я, пачынаючы з сябе, гавару: “Хачу прадставіцца вам – я Алена абаяльная!” – і перадаю эстафету (эстафетным атрыбутам можа быць ручка, маркер, паштоўка і інш.) наступнаму ўдзельніку.Наступны ўдзельнік спачатку прадстаўляе папярэдняга, называючы яго алітэрацыю імя, затым прадстаўляе сябе і г.д. Апошняму патрэбна назваць алітэрацыі ўсіх імён удзельнікаў ўзаемадзеяння і завяршыць гэта прадстаўленне сабой.

Для стварэння спрыяльнай атмасферы прыдатны і метад “Памяняемся месцамі”. Дзеці становяцца ў круг. Я прапаную памяняцца месцамі тых, хто ўжо прачнуўся; хто прагне дзейнасці; хто піў на сняданак чай ці каву, у каго ёсць што-небудзь белае (чорнае…) у адзенні; у каго (чорны…) абутак, дабіраўся ў школу пешшу, на аўтобусе або на аўтамабілі; хто хоча даведацца што-небудзь новае і г.д. Пералік пытанняў можа быць разнастайным, часта іх прыдумваюць і падказваюць самі дзеці. Тыя вучні, якія адказваюць на пытанні станоўча, павінны хутка перайсці са свайго месца на іншае, што вызвалілася. Калі ўдзельн



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-13; просмотров: 2039; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.43.109 (0.015 с.)