Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

IV. Спіс выкарыстанай літаратуры

Поиск

1. Барановский, Д.Н. Интерактивное взаимодействие: мотивация, креативность, исследовательский компонент/ Д.Н. Барановский// Нар. асвета.- 2006. - №7. – с. 29-32.

2. Боголюбов, В.И. Перспективы развития педагогических технологий/ В.И.Боголюбов// Школьные технологии. – 2005. - №3. – с.10-15.

3. Бухавец, В.У. (і інш.) і пад агул. рэд. С.І. Цыбульскай. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ В.У. Бухавец – Мінск: Сэр-Віт, 2006. – 208с.

4. Гринкевич, В.В. Педагогические технологии в практике преподавания литературы/ В.В. Гринкевич// Нар. асвета. – 2006. - №6. – с.18-24.

5. Запрудский, Н.И. Моделирование и проектирование авторских дидактических систем/ Н.И. Запрудский. – Минск: Сэр-Вит, 2008. – 340 с.

6. Кандратовіч, А.П. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў/ А.П. Кандратовіч// Беларуская мова і літаратура. – 2010. - №6. – с.45-50.

7. Кашлев, С.С. Технология интерактивного обучения / С.С. Кашлев. – Минск: Белорусский верасень, 2005 – 195 с.

8. Кашлев, С.С. Основы интерактивной педагогики/ С.С. Кашлев// Пазашкольнае выхаванне. – 2008. - №4. – с.7.

9. Кныш, М. Свята жаданай сустрэчы: патрабаванні да сучаснага ўрока/ М. Кныш// Роднае слова. – 2005. №1. – 69 с.

10. Пінголь, І.А. Двое на дарозе пазнання... Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ І.А. Пінголь. – Мінск: Сэр-Вит. – 2006. – 207 с.

11. Сиротина, И.К. Интеракция субъектов обучения/ Сиротина И.К.// Управление познавательной активностью школьников на уроке. – Народная асвета. – 2010. - №1. – с. 18-21.

12. Тарасава, С.М. Навучанне літаратуры з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій/ С.М. Тарасава// Беларуская мова і літаратура. – 2010. - №1,2,3. – с.14-16; с.3-4; с.20-21.

 

Дадатак 1

План – канспект

урока па беларускай мове ў 5 класе

Тэма: Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку

Мэта: 1. Даць паняцце аб зваротку, пастаноўцы знакаў прыпынку пры ім.

2. Выпрацоўваць уменне правільна чытаць, знаходзіць звароткі ў сказах, тэкстах.

Спрыяць выхаванню эстэтычнага густу, любові і павагі да роднай мовы.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў і інтэрактыўных метадаў.

( Тэма запісана на дошцы ў адваротным парадку “Укныпырп іканз, еннаванатні, імакторавз ас ызакс”.)

Эпіграф: “Настаўніку заўсёды

хочацца бачыць, як у

дзіцячых вачах свецяцца

іскрынкі радасці і як на

ўроку нараджаецца

атмасфера сумеснай

творчасці”.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка,прэзентацыя да ўрока,

В.П. Красней. Беларуская мова. 5 кл., ч.1; В.І. Іўчанкаў. Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі; А.У. Хмялеўская. Тэматычны кантроль па беларускай мове. Рабочы сшытак; карткі-апоры, тэставыя заданні.

Ход урока

І этап. Арганізацыйны момант.

Псіхалагічны настрой.

(Гучыць “Вальс кветак” з балета П.І. Чайкоўскага “Шчаўкунчык”.)

Уступнае слова настаўніка (на фоне музыкі).

- Добры дзень, дзеці! Я рада бачыць вас і нашых гасцей. (чытае на экране эпіграф).

“Мне заўсёды хочацца бачыць, як у вашых вачах свецяцца іскрынкі радасці і як на ўроку нараджаецца атмасфера сумеснай творчасці”.

Таму я вельмі хачу, каб вам было сёння цікава, а на ўроку панавала атмасфера творчасці. Наш ўрок прысвячаецца сціплай беларускай кветцы. Менавіта таму гучыць “Вальс кветак” з балета П.І. Чайкоўскага “Шчаўкунчык”. (музыка ўзмацняецца)

Вядомы беларускі паэт Авяр’ян Дзеружынскі прысвяціў гэтай кветцы верш. Уставіўшы прапушчаныя словы, вы здагадаецеся, пра якую кветку ідзе размова.

 

З тонкіх лісцікаў-пялёнак

Вылез раніцай

Белай хусткай

Ахінуўся

І да сонца

Пацягнуўся.

 

Малайцы, сапраўды гэта рамонак.

А цяпер разгарніце свае сшыткі, запішам дату, класная работа і тэма ўрока. Дзеці, як вы думаеце, якую літару трэба ўставіць у лічэбніку с…мнаццатага (лістапада)? Чаму?

 

ІІ этап. Арфаграфічная хвілінка.

Сёння наша арфаграфічная хвілінка прысвечана гарэзлівай літары я.

1) (паведамленне вучня):

Так літару я называюць з-за яе “няўлоўнасці”: яна можа хутка мяняць сваё аблічча і ўзнікае, як правіла, на месцы е,ё ў першым складзе перад націскам. Гэта фанетычная асаблівасць увайшла ў нашу літаратурную мову пад назваю якання, чым мы вельмі адрозніваемся ад іншых славян.

2) (настаўнік працягвае):

У новай рэдакцыі правіл нормы напісання літары я не памянялася: галосныя е,ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я (землі – зямля, зелень – зялёны, сем’і – сям’я, сёлы – сяло, вёслы – вясло, вёска – вясковы, елка – яліна, лён – лянок, мёд – мядок.

Аднак было ліквідавана старое выключэнне, якое тычылася напісання некаторых лічэбнікаў.

Замацоўваецца норма: дзевяць – дзявяты, дзесяць – дзясяты, сем – сямнаццаць, восем – васямнаццаць. Сюды ж адносім і словы сямнаццаты, васямнаццаты, шасцідзясяты, сямідзясяты, васьмідзясяты.

3) Запішыце гэтыя словы сабе ў сшытак, адступіўшы ад класнай работы два радкі і запомніце іх правапіс.

4) Знайдзіце ў вершы С. Шушкевіча “Цвілі рамонкі на лугах” словы з арфаграмай я ў першым складзе перад націскам:

Цвілі рамонкі на лугах

І васількі ў жыце,

І рассцілалася смуга

Пад сонцам у зеніце.

 

Усё жывое на зямлі

Даўно дажджу чакала,

На кветках сонныя чмялі

Гулі ледзь чутна, вяла…

 

ІІІ этап. Інфармацыйны. (На дошцы запісана тэма ў адваротным парадку)

1) Дзеці, хто дапаможа мне высветліць тэму ўрока? Што для гэтага трэба зрабіць? (прачытаць тое, што запісана на дошцы, у адваротным парадку). Такім чынам, сёння мы будзем знаёміцца са звароткам, інтанаваннем і пастаноўкай знакаў прыпынку пры зваротку, выпрацоўваць уменне правільна чытаць, знаходзіць звароткі ў сказах і тэкстах.

2) Чытаем разам §22 на с. 95-96 падручніка.

3) Метад “Скончы фразу…”. Зваротак можа стаяць… (у пачатку сказа, у сярэдзіне сказа, у канцы сказа).

4) Настаўнік чытае дзецям паданне “Рамонак” (тэкст аддрукаваны для кожнага вучня), даецца заданне знайсці ў выдзеленых частках сказаў звароткі і вызначыць іх месца ў сказе:

У адным з невялікіх гарадоў жыў-быў майстравіты хлапчына. Дастаткова было яму проста на нешта паглядзець, каб потым зрабіць намнога лепшую і прыгажэйшую рэч. Кожны з суседзяў лічыў за гонар купіць у майстра што-небудзь для сябе, для родных і блізкіх. Потым пачалі прыязджаць да яго гандляры здалёк і купляць зробленыя ім рэчы за любую цану. Слава пра незвычайнага хлапчыну разнеслася па суседніх княствах.

У адным з іх жыў багаты князь, а ў яго была адзіная дачка. Прыгажуня такая, што ад жаніхоў адбою не было. Праўда, яна з імі толькі жартавала і гаварыла: “Паважаны спадар! Пра замужжа мне думаць рана! Я хачу пагуляць яшчэ ў дзеўках”. Пакруцяцца, пакруцяцца тыя і едуць сабе дамоў. Трэба ж было такой дзяўчыне пачуць пра незвычайнага майстра. Адразу кінулася да бацькі і давай прасіцца: “Я, татачка, хачу паглядзець на чалавека, які вырабляе такія дзівосныя ўпрыгожванні”. Хто-хто, а князёўна ва ўпрыгожваннях разбіралася і мела іх нямала. Уступіў бацька просьбам дачкі – павезлі яго воіны князёўну ў той горад, дзе жыў хлапчына.

Як убачыла яго дзяўчына, дык і сон страціла, бо ён не толькі майстравіты аказаўся, але і прыгажун. Неяк папрасіла яна хлопца: “Вырабі мне сонца, майстар!”. Біўся, біўся хлопец, але нічога не атрымалася. І ператварыўся ён у кветачку.

“Бачыце, дзеці, рамонак на сонца вельмі падобны” (гэта заданне можна замяніць на практ. 1 на с.16-17 А.У.Хмялеўская. Тэматычны кантроль па беларускай мове. Рабочы сшытак).

5) “Звярніце ўвагу”: “Пяшчотныя словы” (паведамленне вучаніцы, апераджальнае заданне па падручніку с.97).

IV этап. Фізхвілінка для вачэй (слонік і рамонак).

V этап. Прамежкавы кантроль і карэкцыя ведаў па тэме.

1) Выкарыстоўваючы пяшчотныя словы: браце, дружа, голубе, сыне, сынку, куме, чалавеча, хлопча, дзеду і пад., дайце парады народных лекараў. Будзем працаваць па метаду “Мікрафон”: замест мікрафона перадаём рамонак, у каго ён апынуўся ў руках, той дае параду. Калі вучань не ведае, перадае іншаму.

Картка-апора.

“Калі ў горле баліць, вазьмі шклянку знятага малака (верху), шклянку вады і па адным каліве (у тры пальцы) рамонку, ліпавага мёду і бузіны, - змяшай ўсё разам, ускіпяці, працадзі праз анучку, астудзі і пі замест чаю.”

“Валасы, прамытыя ў рамонкавым адвары, набываюць прыгожае залацістае адценне”.

“Калі часта мыцца рамонкавым адварам, то скура на тваім твары стане аксамітнай і пяшчотнай”.

“Рамонкі карысна трымаць у каморах і кухнях, дзе захоўваюцца харчовыя прыпасы: гэта расліна адпужвае мышэй”. (настаўнік можа пачаць з сябе або прапанаваць “мікрафон” гасцям).

2) Тэст.

Прачытайце вершы. Падкрэсліце ў іх звароткі. (тэст аддрукаваны для кожнага вучня, лісткі неабходна падпісаць).

1. Кветкі весела глядзяць,

Разамкнуўшы вейкі –

Рады мы іх прывітаць:

Добры дзень вам, кветкі!

(Н. Гілевіч)

2. Люблю цябе, мая старонка,

Люблю вясновы пах раллі,

Люблю лугі твае ў рамонках

І ў жытнім золаце палі.

(Ю. Недзведзь)

3. Колькі кветак ля ракі!

Сінія, як вочкі,

Незабудкі і браткі,

Рамонкі і званочкі.

(Н. Гілевіч)

4. У лужку – лужочку

Выраслі сястрычкі:

Залатое вочка,

Белыя раснічкі.

(Н. Гілевіч)

VI этап. Падвядзенне вынікаў.

Дамашняе заданне.

§22 (с. 95-96), пр. 168.

VIІ этап. Рэфлексія “Рамонак”

Рамонкі: радасці -

           
   
   
 
 
 

 


 

 


- роўнага настрою

 

       
   
 
незадаволенасці -
 

 


 

 

(Вучні на рамонках малююць бровы, вочкі, роцік і прымацоўваюць на штору блакітнага колеру).

 

 

Пажаданне настаўніка (з песні Н. Галіноўскай):

 

Расці, юны сябар,

Пад сонейкам веснім,

Пад сонейкам летнім,

Асеннім, зімовым.

Расці ты разумным,

Прыгожым, здаровым.

Хай сэрца тваё

Будзе добрым і чуйным.

Каб быў ты шчаслівы,

сардэчна хачу я.

 

Хай жа так і будзе! Дзякуй за ўвагу!

 

(гучыць “Вальс кветак”)

 

Дадатак № 2

План-канспект

урока па беларускай мове ў 6 класе

Тэма: Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў

Мэта:

1. Дапамагчы вучням засвоіць правілы напісання складаных прыметнікаў у беларускай мове.

2. Выпрацоўваць уменне знаходзіць іх у сказах і тэкстах, тлумачыць правапіс.

3. Фарміраваць культуру індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці. Спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў, любові да Радзімы, гордасці за мову.

 

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

 

Тэхналогія: сустрэчных намаганняў з выкарыстаннем інтэрактыўных

метадаў і дыферэнцыяцыі.

 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Эмацыянальная “настройка”

 

(гучыць фрагмент песні на словы У. Караткевіча “Беларуская песня”)

 

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат заб’ецца

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе…

- Рабяты, як вы лічыце, чаму з песні на словы майго любімага паэта У.Караткевіча мы пачынаем урок мовы?

(разважанні вучняў)

 

- Сапраўды, для таго, каб стварыць эмацыянальны настрой на ўрок. Тым больш, што сёння мы будзем працаваць па тэхналогіі сустрэчных намаганняў: эмацыянальных, інтэлектуальных, валявых. Сёння ўсе роўныя, кожны мае права адказваць, супрацоўнічаць і дапамагаць адзін аднаму (нават нашы госці). Згода?

 

ІІ. Кантрольна-падрыхтоўчы этап.

- Пераходзім да кантрольна-падрыхтоўчага этапу. Дома вы паўтарылі §§14 і 32 падручніка. Разгарніце с.80 падручніка.

а) Зараз мы правядзём інтэрактыўную гульню ў форме дыялога “Згодзен – не згодзен” (новую для вас).

Я пачынаю: “Я сцвярджаю, што…”

Вы адказваеце: “Згодзен”, “Не згодзен” або “Згодзен, але хачу дадаць, што…”

Ітак, “Я сцвярджаю, што словы, утвораныя з двух і больш самастойных слоў або іх асноў, называюцца складанымі”

(Згодзен, але хачу дадаць… пра злучальныя галосныя)

Вучні (у парах) або “настаўнік – вучань”:

“…што састаўныя складаныя адзінкі ўтвараюцца ў выніку аб’яднання слоў-паўтораў”

(“Згодзен, але хачу дадаць… і слоў-сінонімаў)

“…што ў некаторых складаных словах два націскі”

(“Згодзен”)

“…што калі націск падае на першы склад 2-ой асновы, то ў 1 аснове пішам літару О”

(“Не згодзен, пішам А”)

“…што калі ў 2-ой частцы складанага слова націск падае не на 1 склад, то ў 1-ай частцы трэба пісаць А”

(“Не згодзен, - О”)

“…што ў складаных словах часткі што-, сто-, радыё-, свое- пішуцца нязменна”

(“Згодзен, аде выключэнне – стагоддзе”)

“…што ў 1 частцы складаных слоў Э пішацца нязменна”

(“Згодзен”)

“…што ў частцы слова паў – пішацца літара А”

(“Згодзен, але хачу дадаць: выключэнні поўнач, поўдзень”)

“…што з уласнымі назоўнікамі паў- пішацца разам”

(“Не згодзен, праз злучок”)

 

б) Разгарніце с.181 падручніка. Вядомая вам гульня “Ты мне, я – табе”

Вучні працуюць групамі:

- Як пішуцца складаныя назоўнікі? (разам і праз злучок)

- Калі складаныя назоўнікі пішуцца разам? (а,б,в)

- У якіх выпадках складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок? (а,б,в)

 

ІІІ. Інфармацыйны этап.

- Як вы думаеце, для чаго мы паўтарылі тэарэтычны матэрыял аб правапісе складаных назоўнікаў? (бо сёння будзем разглядаць утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў).

Запіс даты, тэмы ўрока ў сшытках.

Настаўнік агучвае мэты ўрока.

IV. Актуалізацыя ведаў вучняў па тэме.

1) Работа ў групах.

 

Заданне для І групы:

1. Вызначце, як утварыліся наступныя прыметнікі: д а ўгавечны, д о ўгачаканы, ш ы ракаплечы, з о латавалосы, ш э равокі, старадарожскі. Растлумачце правапіс выдзеленых літар. Зрабіце вывад, калі складаныя прыметнікі пішуцца разам.

2. Знайдзіце ў практыкаванні 388 падручніка словазлучэнні і ўтварыце з іх складаныя прыметнікі. Запішыце.

 

Заданне для ІІ групы:

1. Вызначце, як утварыліся наступныя прыметнікі: в о даправодны, кнігавыдавецкі, лістападаўскі, тэлефо нн ы. Растлумачце правапіс выдзеленых літар. Зрабіце вывад, калі складаныя прыметнікі пішуцца разам.

2. Утварыце складаныя прыметнікі (паравоз, Наваполацк, дабрачыннасць, земляроб, параход, вадаправод).

 

Заданне для ІІІ групы:

1. Што можна сказаць пра ўтварэнне і правапіс наступных прыметнікаў? Пакажыце, як яны ўтварыліся.

Беларуска-літоўскі, асенне-зімовы, шахматна-шашачны, фізіка-матэматычны, нямецка-руска-беларускі.

2. Знайдзіце ў практыкаванні 388 пары слоў, раўнапраўных паміж сабой, утварыце з іх складаныя прыметнікі, запішыце.

Зрабіце вывад аб напісанні складаных прыметнікаў праз злучок.

 

Заданне для IV групы:

1. Запішыце прамежкавыя напрамкі свету, выкарыстоўваючы словы ўсходні, заходні, паўночны, паўднёвы.

2. Выпішыце з § 45 (с.240) геаграфічныя назвы з часткай заходне-, усходне-.

3. Знайдзіце ў практыкаванні 391 сказ, у якім ёсць складаны прыметнік з часткай паўднёва-. Запішыце яго.

Зрабіце вывад аб напісанні складаных прыметнікаў з часткай усходне-, заходне-, паўднёва-, паўночна.

 

2) У выніку сумеснай дзейнасці запаўняецца (на дошцы) схема:

 

 

“Правапіс складаных прыметнікаў”

       
   
 
 


Праз злучок
Разам

 

               
       
 
 

 




Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-13; просмотров: 1055; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.37.219 (0.007 с.)