Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Інтэртэкстуальнасць у тэкстах аналізуемага выдання

Поиск

Аналіз інтэртэкстуальнасці прадугледжвае выяўленне і апісанне:

ü кола цытаваных крыніц (хто цытуецца і як часта);

ü форм выражэння інтэртэкстуальнасці ў тэксце (цытаванне, пераказ, перадача “чужой” думкі, спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, прэцэдэнтныя тэксты ці іншыя формы, абумоўленыя асаблівасцю канкрэтнага сродку масавай камунікацыі);

ü спосабаў трансфармацыі прэцэдэнтных тэкстаў;

ü функцый цытаты ў канкрэтным сродку масавай камунікацыі: кантакт з чытачом (слухачом), моўная гульня і інш.

Працуючы над курсавым даследаваннем, студэнт можа выбраць адзін з аспектаў стылістычнага аналізу, сфармуляваўшы тэму наступным чынам: “Лексічныя асаблівасці газеты “Звязда” ці “Лексіка-граматычныя сродкі стварэння экспрэсіі ў газеце “Літаратура і мастацтва”, “Апісанне ў газеце “Чырвоная змена” і інш. Стылістычны аналіз сродкаў масавай камунікацыі прадугледжвае не толькі выяўленне і апісанне моўных і маўленчых асаблівасцей тэкстаў, але і вызначэнне камунікатыўнай задачы, якую яны павінны выконваць у тэксце, а таксама якасць рэалізацыі камунікатыўнай задачы.

 

 

Лексікаграфічныя крыніцы (слоўнікі і даведнікі)

 

Распрацоўка тэарэтычнай часткі курсавога даследавання пачынаецца са знаёмства з адпаведнымі артыкуламі энцыклапедычных слоўнікаў. Сярод іх найбольш аўтарытэтнымі з’яўляюцца:

ü Беларуская мова: Энцыклапедыя (пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск: БелЭн., 1994) – першае выданне такога тыпу ў гісторыі нацыянальнай культуры. У ім падаецца нямала звестак з беларусазнаўчага мовазнаўча-культуралагічнага сумежжа. Энцыклапедыя змяшчае дастаткова падрабязную характарыстыку катэгорый і законаў функцыянавання літаратурнай мовы, а таксама разнастайныя звесткі аб мове народна-гутарковай у яе дыялектнай разгалінаванасці, мове выдатных беларускіх паэтаў і празаікаў. Разглядаецца і праблематыка культуры вуснага і пісьмовага маўлення, станаўленне і пашырэнне літаратурных норм у галіне правапісу, вымаўлення, стылістыкі. Энцыклапедыя змяшчае як артыкулы, прысвечаныя пэўным праблемам, так і персаналіі.

ü Лингвистический энциклопедический словарь (под ред. В. Н. Ярцевой. –М., 2002) і Русский язык (под ред. Ю. Н. Караулова. – М., 2003). Акрамя артыкулаў, прысвечаных пэўным праблемам, да якіх дадаюцца даволі падрабязныя бібліяграфічныя спісы, гэтыя энцыклапедыі змяшчаюць персаналіі. Створаныя калектывамі аўтарытэтных вучоных, гэтыя энцыклапедыі вытрымалі некалькі перавыданняў.

Рэкамендуецца таксама звярнуць увагу на энцыклапедычныя выданні па стылістыцы, якія выйшлі ў апошнія гады:

ü Энциклопедический словарь-справочник. Выразительные средства русского языка и речевые ошибки и недочеты (под ред. А. П. Сковородникова. – М., 2005), які прысвечаны праблеме выразнасці маўлення. Стылістычныя фігуры і тропы, якія разглядаюцца ў першай частцы слоўніка, пададзены ў аспекце рэальнага функцыянавання ў маўленні. Сродкі выразнасці разглядаюцца як вынік прагматычна матываваных адступленняў ад нормы. Нематываваныя прагматычна адступленні (немэтазгодныя з пункту гледжання выразнасці) ацэньваюцца як маўленчыя памылкі. Другая частка слоўніка, прысвечаная маўленчым памылкам, скіравана на фарміраванне ўменняў аўтарэдагавання і актуальная найперш для студэнтаў спецыяльнасці «Літаратурная работа». Кожны артыкул мае невялікі бібліяграфічны спіс.

ü Стилистический энциклопедический словарь русского языка (под ред. М. Н. Кожиной. – М., 2003), які выконвае функцыю слоўніка стылістычных тэрмінаў, вылучаецца даволі аб’ёмнымі бібліяграфічнымі спісамі да кожнага артыкула і мае практычную і тэарэтычную накіраванасць. Адлюстроўвае дынамічны інтэграцыйна-дыферэнцыйны працэс у навуцы: з’яўленне новых навуковых напрамкаў і дысцыплін і іх узаемадзеянне. “Перапляценне” стылістыкі з культурай маўлення, паэтыкай, прагматыкай, лінгвістыкай тэксту і тэорыяй маўленчых актаў, а таксама з псіхалінгвістыкай знаходзіць адлюстраванне ў адпаведных артыкулах энцыклапедычнага выдання, але цэнтральнае месца ў гэтым слоўніку адводзіцца функцыянальнай стылістыцы.

ü Культура русской речи: Энциклопедический словарь-справочник (под ред. Л. Ю. Иванова, А. П. Сковородникова, Е. И. Ширяева и др. (2-е изд.). – М., 2007)змяшчае дэфініцыі / тлумачэнні асноўных паняццяў тэорыі культуры маўлення, функцыянальнай стылістыкі і рыторыкі, а таксама звесткі пра большасць слоўнікаў рускай мовы. Згодна з канцэпцыяй аўтараў энцыклапедыі, праблематыка культуры маўлення (культуры валодання мовай) як дысцыпліны ахоплівае не толькі захоўванне нормаў мовы, але і выразнасць, эфектыўнасць маўлення. Адна з мэтаў выдання – дапамагчы даследчыкам сучасных тэкстаў масавай камунікацыі. Асноўнымі крыніцамі для прыкладаў сталі актуальныя тэксты СМІ. Значная частка слоўніка прысвечана пытанням эраталогіі (апісанню маўленчых памылак).

Сярод лінгвістычных адзначым найбольш вядомыя тлумачальныя слоўнікі. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (5 т. Пад агульн. рэд. К. К. Атраховіча (Кандрата Крапівы). – Мінск, 1977–1984) з’яўляецца найбольш поўным сучасным даведнікам такога тыпу. У ім фіксуецца лексіка і фразеалогія беларускай мовы ХХ ст. З’яўляючыся нарматыўным даведнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы, слоўнік зыходзіць з аб’ектыўнага характару тых нормаў і жывых тэндэнцый, якія склаліся ў мове на працягу пяцідзесяці гадоў ХХ ст. на ўсіх узроўнях яе сістэмы – лексічным, фразеалагічным, акцэнтуацыйным, словаўтваральным і граматычным. Гэтыя асаблівасці робяць Тлумачальны слоўнік беларускай мовы аўтарытэтным і актуальным даведнікам.

«Унікальны помнік рускай мовы» (В. У. Вінаградаў), Толковый словарь живого великорусского языка У. І. Даля змяшчае больш за 200 000 слоў і 30 000 парэмій, але, як вядома, не з’яўляецца нарматыўным. Звяртацца да яго неабходна, калі ў курсавым даследаванні разглядаецца публіцыстычны твор XIX – пачатку XX стст. ці мастацкі, незалежна ад часу напісання.

Толковый словарь русского языка (под ред. Д. Н. Ушакова, 4 т., 85 000 слов) пачаў стварацца ў 20-я гады XX ст. выдатным калектывам вучоных. У працы над слоўнікам удзельнічалі В. У. Вінаградаў, Р. В. Вінакур, Б. А. Ларын, С. І. Ожагаў, Б. В. Тамашэўскі. У слоўнік увайшла лексіка розных сфер ужывання (дыялектная, прастамоўная, прафесійныя і спецыяльныя тэрміны). Гэты слоўнік павінен быў вырашаць шматлікія задачы, бо, акрамя тлумачэння значэнняў слова, утрымліваў інфармацыю аб вымаўленні, напісанні, этымалогіі, граматычных асаблівасцях і стылістычных уласцівасцях слоў. Гэты нарматыўны слоўнік быў накіраваны на прадухіленне памылковага словаўжывання. У 2005 годзе было выдадзена перапрацаванае і дапоўненае выданне – Толковый словарь современного русского языка (Д. Н. Ушаков; под ред. Н. Ф. Татьянченко, 110 000 словарных статей), у якім захаваліся асноўныя лексікаграфічныя прынцыпы першапачатковага слоўніка. Былі ўключаны новыя словы, якія сталі ўжывацца ў літаратурнай мове ў апошнія дзесяцігоддзі, зменены тлумачэнні слоў, адрэдагаваны ілюстрацыйныя прыклады.

Першы кароткі нарматыўны тлумачальны слоўнік рускай мовы – Словарь русского языка (С. И. Ожегов, с 1972 г. – под ред. Н. Ю. Шведовой) – адлюстроўвае актуальны лексіка-фразеалагічны фонд мовы. За межамі слоўніка засталася прафесійная і дыялектная лексіка. Ілюстрацыі значэнняў лаканічныя і выразныя. Найбольш папулярны тлумачальны слоўнік рускай мовы.

Словарь современного русского языка (БАС) (17 т., М., Л., 1948–1965) ахоплівае лексіку рускай літаратурнай мовы з канца XVIII ст. да яе сучаснага стану, адлюстроўвае развіццё мовы пачынаючы з пушкінскіх часоў. Накіраваны на ўсебаковую семантычную, стылістычную і граматычную характарыстыку слова, яго фразеалагічнага акружэння, стылістычнага ўжывання. Акрамя таго, апісваюцца асаблівасці правапісу, вымаўлення і словаўтваральныя магчымасці слова. Слоўнікавы артыкул вылучаецца багатай ілюстрацыйнай зонай, а таксама найбольш тонка дыферэнцыяванай сістэмай стылістычных паметаў. Апошняя асаблівасць вызначае БАС як слоўнік павышанай нарматыўнасці. З 2004 года пачаў перавыдавацца пад назвай Большой академический словарь русского языка.

Словарь русского языка (МАС) (4 т. Под ред. А. П. Евгеньевой, вт. изд. – 1981–1984 испр. и доп., все последующие – стереотипные) з’яўляецца нарматыўным слоўнікам, якая змяшчае лексіку рускай літаратурнай мовы ад Пушкіна да сучаснасці, ілюстраваную прыкладамі з мастацкай літаратуры. Мэтай было прадставіць частку шырокаўжывальнай лексікі рускай літаратурнай мовы, неабходную для чытання класічнай і сучаснай літаратуры.

Толковый словарь русского языка конца ХХ века. Языковые изменения (под ред. Г. Н. Скляревской. – СПб., 1998) дазваляе ўявіць, як у мове адлюстраваліся змены ў грамадстве, якія адбываліся на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя. Акрамя тлумачэння семантыкі слова і ілюстрацыі словаўжывання, у слоўнікавым артыкуле можа прыводзіцца і некаторая энцыклапедычная інфармацыя.

Современный толковый словарь русского языка (под ред. С. А. Кузнецова. Более 90 000 слов и фразеологических выражений. – СПб., 2004) дае рознааспектную характарыстыку слоў (напісанне, вымаўленне, паходжанне, словазмяненне, сфера функцыянавання, значэнне, спалучальнасць) усіх стылістычных пластоў і літаратурных жанраў, у якіх функцыянуе сучасная руская мова. Семантычная структура мнагазначных слоў і граматычныя формы пададзены дакладна. Ілюстрацыйны матэрыял мінімальны.

Карысным даведнікам па пытаннях правапісу, вымаўлення і змянення слоў з’яўляецца Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне (пад рэд. М. В. Бірылы. – Мінск, 1987), які найбольш поўна ахоплівае лексіку сучаснай беларускай літаратурнай мовы, адлюстроўвае адрозненні ў напісанні і вымаўленні слоў, паслядоўна дае розныя граматычныя формы зменных часцін мовы. Слоўнік садзейнічае павышэнню культуры беларускай літаратурнай мовы, дазваляе атрымаць з адной крыніцы неабходныя звесткі пра напісанне і вымаўленне пераважнай большасці слоў, месца націску ў зыходных словах і іх формах, самі гэтыя формы, што існуюць у беларускай літаратурнай мове і ў наш час.

Зразумела, выконваючы даследаванне па канкрэтный тэме, студэнт вымушаны звяртацца да вялікай колькасці іншых лексікаграфічных крыніц у залежнасці ад матэрыялу даследавання. Напрыклад, для тых, хто вывучае стылістычныя асаблівасці сучаснай рускай публіцыстыкі, будзе цікавы слоўнік Р. Я. Салганіка Стилистический словарь публицистики (М., 1999), а для тых, хто займаецца паэтычным тэкстам, – Словарь языка русской поэзии ХХ века (отв. ред. В. П. Григорьев, 2001). Разумеючы немагчымасць разглядаць вялікую колькасць слоўнікаў, рэкамендуем карыстацца парадамі свайго навуковага кіраўніка і звяртацца да лексікаграфічных сайтаў, такіх як www.gramota.ru і www.oomnik.ru, на якіх размешчаны слоўнікі on-line.

У адпаведнасці з тэмай даследавання аўтару курсавой працы неабходна звяртацца да самых розных лексікаграфічных крыніц, спіс якіх падаем ніжэй.

 

Абабурка, М. В. Беларускае слова і яго вывучэнне / М. В. Абабурка. – Мінск, 1986.

Абабурка, М. В. Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры / М. В. Абабурка. – Мінск, 1987.

Абабурка, М. В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў / М. В. Абабурка. – Мінск, 1992.

Арашонкава, Г. У., Лемцюгова, В. П. Кіраванне ў беларускай і рускай мовах: Слоўнік-даведнік / Г. У. Арашонкава. – Мінск, 1991.

Арашонкава, Г. У., Лемцюгова, В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы / Г. У. Арашонкава. – Мінск, 1987.

Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. – Мінск, 1992.

Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі / Пад рэд. А. І. Падлужнага. – Мінск, 1987.

Беларуская граматыка: У 2-х ч. – Мінск, 1985. – Ч. 1; 1986. – Ч. 2.

Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. 3-е выд. // Склад. Ф. Янкоўскі. – Мінск, 1992.

Гаўрош, Н. В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы / Н. В. Гаўрош. – Мінск, 1991.

Грабчиков, С. М. Межъязыковые омонимы и паронимы / С. М. Грабчиков. – Мінск, 1980.

Киселев, И. А. Русско-белорусский фразеологический словарь / И. А. Киселев. – Мінск, 1991.

Клышка, М. Е. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М. Е. Клышка. – Мінск, 1993.

Лепешаў, І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І. Я. Лепешаў. – Мінск, 1981.

Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: У 2 т. / І. Я. Лепешаў. – Мінск, 1993.

Плотнікаў, Б. А., Антанюк, Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў. – Мінск, 2003.

Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – Мінск, 1987.

Санько, З. Малы беларуска-рускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем / З. Санько. – Мінск, 1991.

Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. – Мінск, 2002.

Сцяцко, П. У. Беларускае нарднае словаўтварэнне / П. У. Сцяцко. – Мінск, 1977.

Сцяцко, П. У. Народная лексіка і словаўтварэнне / П. У. Сцяцко. – Мінск, 1972.

Шакун, Л. М. Словаўтварэнне / Л. М. Шакун. – Мінск, 1978.

Шкраба, І., Шкраба, Р. Крынічнае слова / І. Шкраба. – Мінск, 1987.

Шкраба, І. Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / І. Шкраба. – Мінск, 1994.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: У 8 т. – Мінск., 1978–1993. Т. 1–8.

Янкоўскі, Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Ф. Янкоўскі. – Мінск, 1968.




Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-05; просмотров: 482; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.200.16 (0.011 с.)