Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вопрос 25. Асабливасци афицыйна-справавога стылю

Поиск

Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, якія абумоўлены функцыянаваннем у адміністрацыйна-прававой дзейнасці. Тэксты, рэалізаваныя ў сферы гэтай камунікатыўнай дзейнасці, адносяцца да афіцыйна-справавога стылю У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме.

Для гэтага стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Паспяховасць выканання гэтых функцый залежыць ад наступных якасцей:

-доказнасць праяўляецца ў наяўнасці дакладных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стандартных фармулёвак.

-аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў

-інфармацыйнасц ь і ў той жа час кароткасць

-лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, пераканаўчасць

-адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыкету

У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў – мною выканана.

-Стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдкая абавязковасць формы. Адметнай рысай стылю з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і моўныя сродкі. У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоўваюцца так званыя канцылярскія штампы. Штамп – моўны зварот, які шматразова паўтараецца, шаблонны, трафарэтны, зацяганы выраз з цьмянай экспрэсіўнасцю: дагаворныя бакі, узяць на кантроль і г.д.

Моўныя асаблівасці: Лексічны ўзровень:

1) Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.2) Шырока выкарыстоўваюцца тэматычна абумоўленыя спецыяльныя словы і тэрміны 3) Дапускаецца выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняў дзяржаўных устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці. 4) Адсутнічаюць экспрэсіўныя моўныя срод, жаргонныя і дыялектныя словы.5)Прысутнічаюць функцыянальна абумоўленыя лексічныя паўторы, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў 6) Ужыванне слоў, не прынятых у іншых стылях7) Выкарыстоўваюцца назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-справавых адносінах: арандатар, кватэранаймальнік, ісцец, сведка,, спажывец і інш.8) Назвы дакументаў: загад,, інструкцыя, службовае пісьмо, даведка. 9) Абазначэнні частак дакумента 10) Актыўна выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, якія надаюць выказванню стрымана-строгую, «халодную» танальнасць: уніфікацыя, утрыманне 11) Устойлівыя словазлучэнні ў афіцыйным стылі пазбаўлены вобразнасці12) Лексічную аснову афіцыйна-справавой мовы, як і іншых стыляў, складаюць нейтральныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі.

Марфалагічны ўзровень:1) Шырокае ўжыванне інфінітываў. Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі на – нне-, –ццё, з прэфіксам – не-, –ня-: выкананне, павелічэнне и инш.2) Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў: 3)Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць 4) Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі

Сінтаксічны ўзровень: 1. прамы парадак слоў, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначаемым словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца.2. Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя. 3. Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяўляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак. 4. Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што і інш.

5. Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ. 6. Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабходнасці 7.Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. 8. Сказы характарызуюцца наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый


Вопрос 26. Паняцце «культура маўлення».

Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву «камунікацыі». Актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнае маўленне – гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. Арфаэпічныя нормы патрабуюць ад усіх носьбітаў мовы адзінага вымаўлення гукаў, гуказлучэнняў у словах і спалучэннях слоў. Правільнае літаратурнае вымаўленне – істотная адзнака культуры маўлення і культуры чалавека ўвогуле. Парушэнне арфаэпічных нормаў тлумачыцца ўплывам дыялектных рысаў роднай гаворкі, зблытаннем асаблівасцей беларускага і рускага літаратурнага маўлення і ўплывам арфаграфіі. Акцэнталагічныя нормы рэгулююць месца размяшчэння націску ў словах. Словаўтваральныя нормы ахоўваюць найбольш трывалыя, традыцыйныя ў беларускай літаратурнай мове словаўтваральныя тыпы – схемы пабудовы слоў пэўнай часціны мовы, якія супадаюць у словаўтваральных адносінах. Марфалагічныя нормы замацоўваюць правільнае выкарыстанне моўных сродкаў паводле іх прыналежнасці да пэўных зменных часцін мовы. Сінтаксічныя нормы рэгулююць граматычную сувязь слоў у разнастайных прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцыях, забяспечваюць правільнасць формы кіравання і дапасавання. Фразеалагічныя нормы рэгулююць традыцыйнае, замацаванае вуснай і пісьмовай практыкай ужыванне фразеалагізмаў з характэрнымі для іх структурна-граматычнымі, семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі. Лексічныя нормы выводзяць за рамкі ўжывання тыя адзінкі, якіх не прымае літаратурнамоўная практыка. Стылістычныя нормы рэгулююць стылістычную арганізацыю маўлення ў плане выбару не толькі пэўных слоў і сінтаксічных канструкцый, але і марфалагічных формаў. Пунктуацыйныя нормы рэгулююць пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі, прызначанымі для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін ў грамадстве. Арфаграфічныя нормы рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання формы слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі.

Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці знае законы беларускай мовы, яе правілы. Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў: а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. б) размежаванне паронімаў і амонімаў. в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. г) размежаванне сінонімаў.

Маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення. Умовамі лагічнасці выступаюць наступныя лінгвістычныя сродкі: а) парадак слоў у сказе. б) лексічная спалучальнасць. в) правільная будова і сувязь сказаў. г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі.

Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Найбольш частыя з іх наступныя:а) дыялектызмы. б) запазычанні. в) канцылярызмы і штампы. г) словы-паразіты. д) жарганізмы. е) неалагізмы, аказіянальныя словы.

Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення

Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый.

Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў – займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей.

Дарэчнасць:1)Кантэкставая2)стылявая 3) Сітуацыйная 4)асобасна-псіхалагічная

Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў

Лаканічнасць – галоўнае патрабаванне да загалоўкаў мастакіх твораў, газетных і часопісных артыкулаў.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 961; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.187.60 (0.01 с.)