Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Першая сусветная вайна і Беларусь.↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 3 из 3 Содержание книги Поиск на нашем сайте
Першая сусветная вайна пачалася I жніуня 1914 г.(па новым стылі). Галоўнай яе прычынай з'явілася абвастрэнне супярэчнасцей паміж блокамі капіталістычных дзяржаў – Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расія) за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву ў міжнародным жыцці. У вайну былі ўцягнуты 38 краін з усіх на той час 58 краін свету. Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства. Праграма партыі бальшавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны, была выкладзена ў маніфесце ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць не ўдалося, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую. 3 лета 1915г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўна-камандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй. На захопленай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Цажкае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. У цяжкім становішчы знаходзілася прамысловаоць Беларусі. Многія фабрікі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, увогуле закрываліся. Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі назадаволенасць шырокай грамадскасці. Актывізаваўся рабочы і нацыянальны рух. Успыхвалі хваляванні сярод салдат. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Армія, як галоўная апора самадзяржауя, паступова станавілася небаяздольнай. Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Новая рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай і з пункту гледжання вырашэння нацыянальнага пытання.
40. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. і Беларусь. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху. Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча, незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам. Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочіх 23 лютага 1917г. у Петраградзе. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перестала існаваць. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі орган улады – Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 2 сакавіка Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з лідерам акцябрыстау М.Радзянкам, утвораны яшчэ 27 лютага, на аснове пагаднення з кіраўніцтвам Петраградскага савета, утварыў Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Так у Расіі ўстанавілася двоеўладдзе. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. Па прынцыпе петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. На працягу сакавіка-чэрвеня 1917г. Саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секціі пры Саветах розных найменняў арганізаваліся ў 57 населеных пунктах Беларусі, Саветы салдацкіх дэпутатаў – у 59. Асноўную задачу Саветы бачылі ў арганізацыі рабочых, сялян і салдат у абароне іх сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў, рабочых, салдацкіх, сялянскіх камітэтаў. Усе Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў на Беларусі ўзначальвалі эсеры і меншавікі; сялянскія арганізацыі, за выключэннем Выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў – эсэры. Прафсаюзамі кіравалі пераважна меншавікі і бундаўцы. Усе Саветы Беларусі прызналі кіруючую ролю Патраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. На практыцы Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы на месцах і дэлегіравалі ў іх сваіх прадстаўнікоў. Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені эахоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве – Стаўка Вярхоўнага камандаваня. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі вайскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы. Такім чынам, на тарыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе – улада органаў Часовага урада, Саветаў і ваеннага камандавання. Усе гэтыя ўлады негатыўна адносіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, а значыць, і да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларусаў.
41. Кастрычніцкія падзеі на Беларусі. Устанаўленне Савецкай улады. 3 24 на 25 кастрычніка 1917г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паўстанне, якое ўзначаліў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК), створаны пры Петраградскім Савеце. Кіравала паўстаннем партыя бальшавікоў. 25 кастрычніка Часовы ўрад быў скінуты. 28 кастрычніка II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах. Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антываенныя выступленіі і з іх быў сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Неўзабаве у Мінску і на Заходнім фронце ўладу у свае рукі ўзяў ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны. На працягу кастрычніка-лістапада 1917г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на усёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Беларусі. З’езды саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., сваімі рашэннямі замацавалі перамогу савецкай улады на Беларусі.
42. Рух да стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці ў канцы 1917 – на працягу 1918 г. (I Усебеларускі з’езд, утварэнне БНР). 27 лістапада выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 3аходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Абылвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М.Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісарау (СНК) на чале з бальшавіком К.Ландарам. Зазначым, што ў прэзідыўме СНК былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіх не было ніводнага беларуса. Яны адкрыта выступілі супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння, прытрымліваючыся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў ў Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Абылвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі, разглядаючы яго выключна як франтавы орган ўлады. I Усебеларускі з’езд праходзіў 5-17 снежня 1917г. у Мінску. 3 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага голасу, 705 - дарадчага. Па сваім прадстаўніцтве і складзе з’езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай рады. У ноч з 17 на 18 снежня з’езд аб'явіў праект рэзалюцыі "Аб сама-вызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі – прапанова аб стварэнні новага краявога органа улады – Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, і рабочых дэпутатаў. Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які стаў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. Гэты пункт рэзалюцыі (прыняты аднагалосна) азначаў, што ў межах Беларусі абвяшчаўся "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Улада Абылвыканкомзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту была прызнана незаконнай. Гэта паслужыла падставай для правядзення Саўнаркомам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з’езда, якая атрымала розныя ацэнкі: СНК Заходняй вобласці назваў яе "роспуск", Савет Усебеларуекага з'езда Саветаў - "разгон", прэса - "закрыццё". 21 лютага 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з'езда) аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі. 9 сакавіка 1918г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб'явіў Беларусь “у рубяжах рассялення і лічбавай перавагі беларускага народу” народнай рэспублікай – БНР. 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа.
Утварэнне БССР 30 снежня I9I8г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП/б/ склікаў VI Паўночна Заходнюю абласную канферэнцыю РКП/б/, якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-заходняя арганізацыя РКП /б/ была перайменавана ў КП/б/Б і засталася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, часткай РКП/б/. Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП/б/Б. I студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся улада перадавалася Саветам рабочых, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі і заводы абвящчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні "як рады і яе слуг, так сама нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі". 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды 8 студзеня пераехаў і Часовы урад. 16 студзеня 1919г., ЦК РКП/б/ прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёускай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. Спыненне нацыянальна-дзяржаўага будауніцтва на Беларусі такім ганебным чынам тлумачылася інтарэсамі сусветнай пралетарскай равалюцыі, аховай яе ядра – Савецкай Расіі – ад імперыялістычных захопнікаў. 2 - 3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў на якім Я.М.Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыўма УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Я.Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР. Акрамя таго, з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918г.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 665; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.161.119 (0.009 с.) |