Фармираванне этничнай тэрыторыи Б у 14-15 стст. Эканамичныя и палитычныя фактары кансалидацыи Б этнасу. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Фармираванне этничнай тэрыторыи Б у 14-15 стст. Эканамичныя и палитычныя фактары кансалидацыи Б этнасу.



Мова-асноунае і галоунае любога этнасу.Для бел. мовы характэрна дзеканне, цеканне.Падобна мова на старабеларускую.Месяцы і нядзелі адпавядаюць сучаснасці.

У другой палове XIII ст. на тэрыторыi сучаснай Беларусi i суседнiх усходнiх i паўночных зямель пачынаецца працэс фармiравання беларускай народнасцi - гiстарычна складзенай устойлiвай супольнасцi людзей, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псiхiкi i этнiчнай самасвядомасцi, якiя перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы. Працэс фармiравання гэтых этнiчных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзi i пра-ходзiў пад уздзеяннем шмат якiх фактараў: сацыяльна-эка-намiчнага, палiтычнага, геаграфiчнага, царкоўна-рэлiгiйнага i iнш.

Аб'яднанне на працягу XIII-XIV стст. раздробленых зямель у складзе Вялiкага княства Лiтоўскага, падначаленне адзiнай вярхоўнай уладзе прывяло да iх тэрытарыяльнай кансалiдацыi i паслужыла штуршком для складвання этнiчнай тэрыторыi беларусаў - тэрыторыi кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фармiраванне i развiццё. Этнiчная тэрыторыя адпавядала арэалам распаўсюджвання асноўных старажытных продкаў беларусаў - лiтвы, дайновы, яцвягаў, крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў i ўяўляла сабой у XIV-XVI стст. ужо дастаткова аднародную ў этнiчным сэнсе (монаэтнiчную) зону.

Палiтычны, эканамiчны фактары з'яўлялiся "фонам", на якiм адбывалася фармiраванне i развiццё беларускага этнасу. Палiтычная i сацыяльна-эканамiчная iнтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развiцця розных зямель, прывяла да нiвелiроўкi мясцовых асаблiвасцяў. У першую чаргу i хутчэй моўная i культурная нiвелiроўка адбывалася ў гарадах, асаблiва ў найбольш значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасцi, адчувалiся сувязi памiж асобнымi часткамi краiны.

21. Візантыйская імперыя, яе геапалітычнае становішча і духоўны ўплыў на славян.

Сталіцай Візантыйскай Імперыі быў горад Канстанцінопаль, найбуйнейшымі гарадамі лічыліся Александрыя,Бейрут, Ліван.

У Візантыі быў шырока распаўсюджаны гандаль,асабліва шаўковыя і льняныя вырабы.

Значнымі дасягненнямі мы абавязаны майстру Сірыі Калійніку,які вынайшаў Грэчаскі агонь – сумясь,якая гарэла на вадзе.Сакрэт ггэтага агню вельмі вялікі, таму хто пытаўся раскрыць тайну,таго казнілі.

Вядомым вучоным ў Візантыі лічыўся Леў Матэматык – астраном, які прадсказваў будучыню па нябесным свяцілам.

Пракопій Кесарыйскі напісаў тайную гісторыю – сапрашднае становішча Візантыі.

Была заснавана школа:

· Пачатковая (пры манастырах вучылі чытаць,пісаць,лічыць)

· Сярэдняя (вучылі заможных людзей)

· Вышэйшая (вучыліся тыя, хто меў найбольшыя здольнасці ў сярэдняй школе)

Культура Візантыі была на высшым узроўні, падцверджанне таму знамяніты Сафійскі Сабор

 

 

22. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Паганства (язычніцтва)

Першымі рэлігіямі на Беларусі лічыліся фетышызм, татэмізм і анімізм.

Былі такжа і язычніцкія вераванні. Галоўным Богам Паўднёвая і цэнтпальнай часткі Беларусі быў Бог Неба – Род.

Першы намеснік Рода быў Бог Сварог. Бог зімняга сонцастаяння – Каляда, Бог летняга сонцастаяння – Купала, Бог ураджайнасці – Ярыла, Бог матэрыяльнага дабрабыту – Дажбог, Бог грому і маланкі – пярун, Бог вайны – Святавіт, Бог падземнага царства – Зніч, Бог вятру – Стрыбог, Бог холаду – Зюзя.

У перыяд матрыярхату прысутнічалі такія багіні як Цёця – апякунка сямейнага счасця, Лада – багіня лета, Вясна – багіня цяпла, Ляля – багіня любві і прыгажосці.

У перыяд патрыярхату – Вялес – бог жывёлагадоўлі і гандлю, Жыжаль – бог кавальскага агню, Пераплут – бог вінадзелля.

23. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджанне пісьменнасці на бел. землях.

Хрысціянства было прынята ў 988 годзе вялікі кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам (Краснае Сонейка). У 992 г яго сын князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію – Вялікую царкоўную акругу. Рагнеда (адна із жонак Уладзіміра) і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў саперніцтве з язычніцтвам. Доўгі час з 9 па 13 ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія і старажытныя карані.

Распаўсюджваецца і пісьменнасць. У 863 г браты Канстанцін і Мяфодзій стварылі кірылічную азбуку. Яна налічвала 43 літары. Былі распаўс. Берасцяныя грам. (бярозавая кара з літар. надрапанымі на ёй).

Першая пісьменнасць належыць канцу 10 ст. У першай палове 11 ст. пачалося летапісанне – запіс падзей па гадах у храналагічнай паслядоўнасці. У пачатку 12 ст. манахам Нестарам была створана “Аповесць мінулых гадоў”. Першай кнігай лічыцца Тураўскае евангелле (11 ст.) на бел. землях. На пачатку 12 ст. – Полацкі летапіс. 13 ст. – Тураўскі і наваградскі летапіс.

Культ. деячы: Еўфр. Полацкая – заснав. муж. і жан. манастыр, дзе перапіс. царк. кнігі. 1-ая жан. ва усх. славян, якую правасл. царква абвясціла святой. Кір. Тураўскі каля 1182 або – рэліг. асветнік, тур. епіскап, пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы і г.д. Помнікі мур-га дойлідства: Сафійскі сабор – пабуд. у сяр.XI ст., Спаса-Праабражэнская царква,пабуд. па замове Ефр.Полацкай ((там захоу-ца мошчы святой Ефр.);Захав-ся Барысаглебская (Каложская) царква,пабуд.у ХII ст. у Гродне; Помнік абаронч. дойлідства – 5-ярус., вышын. каля 30 м, Камянецкая вежа, пабуд. у ХIII ст. на Брэстчэне. Крыж Е.Полацкай,зроб. майстар. Богшам па яе заказу у 1161г. Крыж выраб. з кiпарысавага дрэва, яго паверхня абклад. залатымi, а бакi – сярэбр. пласцiнамi з выбiт. на iх надпiс. кірыліцай.

 

24. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

Свядомы жыццёвы выбар зрабіла ўжо ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Узяслава Чарадзея.Даведаўшыся аб намеры бацькі зарчыць яе з будучым мужам княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння.пазней яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры,у якіх перапісваліся царкоўныя кнігі.Пад яе кіраўніцтвам быў пабудованы Спаскі манастыр. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння Полацкая здзейсніла рэлігійны подзвіг – адправілася ў падарожжа на святую зямлю – Іерусалім, дзе і памерла.З цягам часу цела перавезлі ў Полацк. Ефрасіння Полацкая была першай жанчынай ва ўсходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой.

Крыж Ефрасини Полацкай – Л Богша

Выдатным рэлігійным асветнікам з’яўляўся тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў манастырскай вежы і жыў пустыльнікам – у ізаляцыі ад другіх людзей.Кірыла Турвўскі не толькі чытаў тут кнігі,але і пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы, споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць павучальны характар.

Симион Полацки

Барысаглебская царква

Камянецкая вежа

25. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна - палітычнага ладу на бел.землях пасля Люблінскай уніі і ўваходжанне ВКЛ у склад РП да канца XVIII ст.

Утварэнне новай дзяржавы РП звязана са становішчам бел. зямель у складзе ВКЛ і паліт.становішчы унутры Польскага каралеўства. Бел.-літ.-укр. шляхта імкнулася да набыцця польскіх шляхецкіх вольнасцей. У ВКЛ склалася надзвычай цяжкае становішча ў сувязі з Лівонскай вайной, што паграджала стратай незалежнасці. Паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз. Але захаваць свае землі ў час вайны орэн не змог. Яны былі захоплены Даніяй, Швецыяй, а частка адышла да ВКЛ. Тады Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Бел, што паграджала Вільні. Польшча рашуча дамагалася уніі. Польская шляхта жадала падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі. Кіраўніцтва каталіцкай царквы разлічвала пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход. Урад княства спрабаваў дамовіцца з Іванам Грозным, але безвынікова. ВКЛ апынцлася перад пагрозай развалу. У такіх умо-вах кіруючыя колы ВКЛ згадзіліся прыняць удзел у сейме. Люблінскі сейм пачаўся 10 студзеня 1569г. 1 ліпеня 1569г. акт уніі паміж ВКЛ і Польшчай быў падпісаны. Па ўмовах уніі дзве дзяржавы аб’ядналіся ў адну. Вышэйшым агульным органам улыда станавіўся сойм. Кіраўнік атрымаў тытул караля Польскага і ВКЛ. Дзяржавы не мелі права па-асобку праводзіць знешнюю палітыку. Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся: адміністацыйны апарат, заканадаўства, судовая арганізацыя,войска, тытул, пячатка з сімвалам дзяржавы, мова афіцыйнага справаводства. Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную РП.

 

26. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў у XVI ст.

Статуты ВКЛ былі напісаны на старабеларускай мове

І статут быў напісаны па законам у 1529 г. Першы Статут ВКЛ 1529 г. вызначыў старажыльства ўжо дзесяцігадовым тэрмінам. Статут абмяжоўваў і тэрмін адыходу ад феадала для сялян, якія мелі на гэта права - за тыдзень да дня ўсіх святых (Юр'еў дзень на Русі) і на працягу тыдня пасля яго, калі скончацца ўсе сельскагаспадарчыя работы. Статут уста-навіў таксама для сялян плату феадалу пры выхадзе - "пажы-лое", памер якога вызначаўся ў 5 коп літоўскіх грошаў. Гэта вельмі вялікая на той час сума - за 1 капу літоўскіх грошаў можна было купіць чатыры каровы. Увабраў у сябе прывілеі Казіміра ў 1447 г.Ён уключаў законы і правы на нашых землях. Нічога чужога, замежнага. Каб стварыць статут, павінна группа людзей – камісія.На чале камісіі стаяў канцлер ВКЛ – Аляксандр Гальштольд. Асноўную ролю адыграў Ф. Скарына. Па статуту было сфарміравана 13 раздзелаў, 244 артыкулы (шлюбна-сямейнае права, крымінальнае права).

ІІ статут – 1566 г на чале з Мікалаем Радзівілам Чорным і падканцлерам Астафіем Валовічам. Пад іх кіраўніцтвам камісія стварыла ІІ статут (14 раздзелаў і 367 артыкулаў). Роля: спроба аддзяліць суд ад выканаўчай улады, якая не адбылася, але былі ўведзены земскія суды, асобу адваката, які мог захішчаць падсуднага,увялі рэзумцыі нявіннасці.

ІІІ статут- 1588 г узначаліў камісію канцлер Астафій Валовіч, які быў у час Чорнага падканцлерам. Яго намеснікам быў Леў Сапега (напісаў прадмову да ІІІ статута). ІІІ статут меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. З дапамогай статуту ажыццявілі паддзел уладаў: сойм лічылі заканадаўчай уладай, князь – выканаўчая ўлада, галоўны трыбунал – судовая ўлада.

27. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ў ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г і яе вынікі.

Эканамічнае жыццё на землях ВКЛ заключалася ў паддзленні зямлі на: памесную (феадал дае зямлю за службу) і вотчынную (перадавалася па наследству)и земли царквы. У 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст правёў у сваіх вялікакняжацкіх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Праект рэформы быў распрацаваны ўпраўляючымі каралевы Боны, маці караля, якая ажьццявiла гэтую рэформу ў сваіх уладаннях (Коб-рынская і Пінская эканоміі) яшчэ ў 30-40-я гг. XVI ст. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспадарання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з'яўляліся на беларускіх землях з другой паловы XV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага большыя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі. Згодна з "Уставай на валокі" (дакумент аб правядзенні рэформы), праводзілася новае землеўпарадкаванне Каб упарадкаваць землекарыстанне і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы – валока (21,36 га), з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. Сялянскія гаспадаркі атрымалі 1 валоку на дзве сям’і і сярэдні сялянскі надзел складаў 10,6 га – паўвалокі, лепшыя землі адышлі пад панскія фальваркі. Спачатку аграрная рэформа была праведзена толькі ў вялікакняжацкіх памесцях і толькі ў заходніх ваяводствах. Ва ўсходніх беларускіх ваяводствах яна не праводзілася. Адной з асноўных прычын з'яўлялася тое, што там былі горшыя ўмовы для развіцця збожжавай гаспадаркі: балоцістыя і пясчаныя Гле­бы, аддаленасць ад балтыйскіх портаў і інш. Не спрыялі і знешнепалітычныя абставіны: улады ВКЛ баяліся, што любыя перамены, рэформы ва ўсходніх рэгіёнах княства будуць выка-рыстаны праваслаўнымі сепаратыстамі для аддзялення і пера-ходу пад уладу Масквы.

28. Сацыяльна-палітычнае развіццё бел.гарадоў у XV-XVIIIст. Магдэбургскае права.

Стан гарадоў у 15 – 18 стст. вызначауся тым, што каля 40% усих гарадоў были прыватнауласницкими, г. зн. знаходз. ва уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных и дзяржаўныых гарадоў імкнуліся пазбавицца. ад феад. залежнасці, што праяулял. у барацьбе жыхар. за пашыр. сваих праў. Практычна ўсе гарады ў 16- 17 ст атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне) (Яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі атрымаў такое права ў 13 ст.). Адасобленныя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната або царкоўнай установы называліся юрыдыкамі. На іх не распаўсюджвалася ўлада органа гарадскога самакіравання – магістрата. Кіруючыя пасады ў магістраце (кіраўнік-войт, старшыня гарадской рады-бурмістр і інш) захопліваліся прадстаўнікамі багатых гарадскіх вярхоў, якія перакладвалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан. Магдэбургскім правам карысталіся таксама некаторыя мястэчкі, іх колькасць пастаянна павялічвалася. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі. Бел. стала у 1390 г. Бярэсце. Самы старажытытны горад Бел.- Полацк набыў Магдэбургскае права у 1498 г. Минск – сучасная сталіца Бел. – атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г., Пинск – 1581, Лида – 1587, Вицебск – 1597, Гродна – 1496, Слуцк – 1441

29. Рамяство і гандлёвыя сувязі падчас знаходжання бел.земляў у складзе РП. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян 18 -19 ст

Рост абмену прадуктами памиж гарадами и вескай, пашырэнне таварна-грашовых адносин прывяли у да колькаснага росту гарадоу – УРБАНИЗАЦЫЯ. Значными цэнтрами рамествау были Берасце, Вицебск, Пинск, Магилеу. Адбывалися кирмашы. У 18 ст. Цэхавая арганізацыя прамысловай вытворчасці пачынае Ўступаць мануфактурнай вытворчасці. Мануфактурамі (манус – рука, фактура – выраб) называлі капіталістычныя прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле. Мануфактура з’яўлялася пераходнай формай вытворчасці ад рамяства да фабрыкі. У адрозненне ад цэха на мануфактурах выкарыстоўвалася наёмная праца і існаваў яе падзел. Мануфактуры ўзнікалі перш за ўсё ў малых гарадах і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі. Першыя мануфактуры з’явіліся ў 10 -30-х гг 18 ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая скляныя мануфактуры. Урэцкая стала першым прадпрыемствам па вырабу люстэрак ва усей РП (у мінскай вобласці). Шырокую вядомасць набылі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў, у Карэлічах – ткацкая (шпалеры, абрусы, палатно для аббіўкі сцен)

 

30. Уключэнне бел.зямель у склад Расійскай Імперыі ў выніку падзелаў РП. Паўстанне Т.Касцюшкі.

РП у 18 ст была слабой дзяржавай як у ваенных умовах, так і ва ўладзе. Кароль і князь не маглі вызначыць галоўныя задачы для дзяржавы, таму абапіраліся на сойм, але і ён быў не надзейны. Адна з прычын падзелу РП заключалася перш за ўсё ва ўнутрыпаліт. становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як паліт. крызіс або бязладдзе. Такі стан стаў вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сейма яшчэ з другой пал. XVIст. дзе-йнічала права “ліберум вета”. Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сейма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сейма спынялася. З 1652 па 1764г. па гэтай прычыне былі сарваны 48 сеймаў з 55. Другой з прычын з’явілася тое, што барацьба народаў ВКЛ за св. дзяражаўнасць аслабляла РП і ў эк., і ў па-літ. адносінах. У гады Паўночнай вайны (1700-1721) РП стала “заездным дваром і карчмой” для іншазем-ных войскаў. Такое ўнутрыпаліт. становішча дазволіла суседнім дзяржавам умешвацца ў яе ўнутр. справы. Цяжкае становішча РП скарысталі яе суседзі – Расія, Прусія і Аўстрыя. Усе тры дзяржавы імкнуліся да новых тэрытарыяльных захопаў, былі зацікаўленыя ў падзенні Рэспублікі. Пасля доўгіх перагавораў Расія, Прусія і Аў-трыя прыйшлі да рашэння падзяліць паміж сабой землі РП.

Першы падзел 1772г. – частка земляў Польшчы адышла да Аўстрыі і Прусіі, усх. Частка Віцебскай вобласці, усх.частка Гомельскай і ўся Магілёўская – да Рас.Імперыі. 3 мая 1791г. была абвешчана Канстытуцыя, першая ў Еўропе. Яна ліквідавала падзел РП на ВКЛ і Польшчу. Канстытуцыя закладвала аснову для вывядзення краіны з паліт. крызісу.

У студзені 1793г. - другі падзел РП. Уся цэнтральная частка Беларусі адышлаў склад Рас.Імперыі. Спробай захаваць незалежнасць РП стала паўстанне 1794г. на чале з ураджэнцам Бел. генералам-лейтэнантам Т.Касцюшкам. У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Ясінскі. Але паўстанне было падаўлена рас. войс-камі пад кіраўніцтвам Суворава.

У 1795г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле РП. Да Расіі адышлі ўсе бел.землі.

Узначальвау паустанне на Беларуси – Я.Ясински

Адмена прыг права на Беларуси – Казимау

 

31.Асаблівасці сац.-эк. развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля уключэння у склад Расийскай имперыі.

Пасля 3 падзелау РП да Расіі былі далучаны бел. земли з насельництвам больш 3 млн чал.На працягу кароткага тэрмину часу царызм (На чале з Кацярынай 2) ожыцяўляў рад мерапрыемстваў, каб умацаваць сваю уладу.

1. Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел зямель ВКЛ, ствараліся генерал-губернатарствы.Літоўская(Мінская, Гродненская, Віленская), Беларуская (Віцебская, Магілёўская)

2. прысяга Екацерыне 2. Усе саслоўі, якія мелі землі, павінны былі прысягнуць Екацерыне 2. Тыя, хто адказаўся атрымалі тэрмін 30 дзён, каб з’ехаць за мяжу дзяржавы.

3. Разбор шляхты. – прадстаўленне дакумента на валоданне зямлі. Хто не прадстаўляў дакументаў, тых пераводзілі ў саслоўе сялян.

4. Паўстанне 1830-1831 г.(10000 ўдзельнікаў паўстання лішыліся земляў, было вырашана накіраваць на бел.землі ваеначальнікаў, фаварытаў, якія прадстаўлялі расійскую палітыку на нашых землях.)

5. Быў заменены падатак падымны на падушны.

6. Уніяты(80 % веруючых) пераводзілі прымусова ва праваслаўе

7. 1840 г – адмена назвы ВКЛ, увядзенне назвы паўночна-заходні край. Замена расійскімі законамі 1588 г 3 статута, забіралі ў рэкруты на 20 г.

8. Увядзенне яўрэйскай аселасці.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 457; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.221.85.33 (0.03 с.)