Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Абвяшчэнне БНР, яе гістарычнае месца.

Поиск

Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі было заканамерным этапам у развіцці нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Усебеларускі кангрэс, які адбыўся ў снежні 1917 года, выказаўся за аўтаномную рэспубліку Беларусь у складзе федэратыўнай савецкай Расіі. Але нават такая пастанова выклікала абурэнне кіраўнікоў бальшавіцкай партыі, і яны, як вядома, выкарысталі сілу. Рада і Выканаўчы камітэт, абраныя кангрэсам, былі тады адзінымі прадстаўнікамі інтарэсаў беларусага народа. У лютым-сакавіку 1918 года гэтая Рада была папоўненая прадстаўнікамі з месцаў і пераўтвораная ў беларускі парламент - Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Выканаўчы камітэт стаў урадам БНР, які называўся Народным Сакратарыятам. У яго ўвайшлі Язэп Варонка, Алесь Бурбіс, Васіль Захарка, Аркадзь Смоліч, Лявон Заяц. 25 сакавіка 1918 года ў 3-й Устаўной грамаце Рады БНР Беларусь абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень; лясы, азёры і нетры нацыяналізаваліся; зямля без выкупу перадавалася тым, хто на ёй працуе. Абвяшчалася вольнасць слова, друку, сходаў, забастовак, веравызнання, незачэпнасць асобы і памяшкання. Нацыянальным мяншыням на беларускай зямлі не было гвалту: яны мелі права на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Беларускую Народную Рэспубліку афіцыйна прызналі Ўкраіна,Фінляндыя, Аўстрыя, Эстонія, Польшча, Арменія, Грузія і інш.

У канцы лютага ў Менск, дзе знаходзіўся ўрад БНР, прыйшлі нямецкія войскі. Яны забралі касу Народнага Сакратарыята, сарвалі з яго будынка бела-чырвона-белы сцяг, выгналі службоўцаў. Лідэры БНР былі папярэджаныя, што акупацыйныя ўлады не дапусцяць у Беларусі сур'ёзнай палітычнай дзейнасці. Паводле дамоўленасці з бальшавікамі ў Берасці, немцы абавязаліся не прызнаваць новых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі былой Расейскай імперыі. Урад БНР не прытрымліваўся ў сваёй дзейнасці і польскіх інтарэсаў. Ён катэгарычна адхіляў прэтэнзіі заходняга суседа на беларускія землі. Такім чынам, урад БНР дбаў пра інтарэсы сваіх грамадзян, беларускага народа. Мне здаецца, што лічыць БНР марыянеткай Нямеччыны, Польшчы ці якой іншай дзяржавы няма ніякіх падставаў.

33. Утварэнне БССР і яе асноўныя характарыстыкі.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. 1-ы усебеларускi з'езд Саветау, якi павiнен быу зацвердзiць утварэнне

Лiтоуска-Беларускай ССР,адбыуся у Мiнску 2-3 лютага 1919 годаНа iм прысутнiчау старшыня ВЦВК Я.М.Свярдлоу. Па прапанове Свярдлова з'езд прыняу рашэнне аб аб'яднаннi БССР з Лiтоускай ССР. З'езд прыняу канстытуцыю БССР, аналагiчную канстытуцыi РСФСР 1918 года. Па канстытуцыi, вышэйшым органам улады у БССР абвяшчауся Усебеларускi з'езд Саветау,а у перыяд памiж з'ездамi - ЦВК выбраны з'ездам.Функцыi урада ускладалiся на Вялiкi прэзiдыум, якi фармiравауся ЦВК.Узначалiу Вялiкi Прэзыдыум - Мяснiкоу.Аб'яднанне Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву ЛiтБел адбылося 27 лютага 1919 года. Старшыней новай дзяржавы са сталiцай у Вiльнi стау Цыхоускi,а СНК узначалiу Мiцкявiчус-Кансукас. ЛiтБел праiснавау да наступлення палякаў у 1919 годзе.

34. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі.

Першая Канстытуцыя БССР была прынята яшчэ ў 1919г. Па Канстытуцыі вышэйшым органам улады абвяшчаўся з’езд Саветаў. У перы\д паміж з’ездамі вышэйшым органам улады быў Цэнтр. Выканаўчы камітэт. З 1919 па 1937 старшынёй ЦВК быў Чарякоў. У грамадска-паліт. Жыцці кіруючая роля належала Камуністычнай партыі, якая імкнулася да адзінаўладдзя. У 1921г самаліквідаваўся БУНД. У 1924г самараспусцілася БПС-Р. Камуніст партыя тым часам актыў расла ў калькасных адносінах. З ростам уплыву КП памяншалася роля Саветаў, у выніку зсталявалася дыктатура партыі. Гэтаму таксама садзейнічала барацьба з іншадумствам у радах самой партыію Галоўнай праблемай ўнутрыпартыйных дыскусій стаў выбар шляхоў і метадаў сацыалістычнага будаўніцтва.

35.НЭП. З 1918-1920 – политика вренного коммунизма:

1. Продразверстка

2.Прямой продуктообмен между городом и селом.

3. Введена уравниловка.

4. Бесплатность услуг.

НЭП. С1921 – 1927.

1 Продподаток. 2. Свободная торговля.

3.Наёмная работа в с/х. 4.Развитие кооперации.

5. Св –е пр- ва. 6.Децэнтрализация эканомики.

7.Хозяйственный расчёт. 8.Денежная реформа.

НЭП была закрыта Рук – ом,т.к. приводила до расслоения в обществе.

 

37. Станаўленне і развіццё савецкай бел культуры ў 1920-1930-я гг. Палітыка беларусізацыі.

Пачатак палітыкі беларусізацыі - чэрвень1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г.- першая фаза, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нац палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзярж устаноў, грамадскіх арган-цый, як мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі бел мовы і перавод на яе справ-ва.

У ходзе бел-цыі выраш-ся задача больш актыўнага

вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нац-культбудаўніцтва. Шмат што было ў выдавецкай справе.Значных поспехаў дасягнулі бел літаратура, тэатр, музыка, жывапіс. Але яе ход меў пэўн супярэчнасці і цяжкасці. Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на мову навучання. Бел мову неслi у масы бел пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Развiваецца краязнауства. Новая галiна у навуцы - беларусазнауства. У 20-ыя гады парт органы спрабуюць iграць вядучую ролю у правядзеннi беларусiзацыi, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нац формы.

Але нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве бел адраджэння паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi В.Ластоускi,

У.Iгнатоускi; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага бел кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на бела мове "Машэка" Е.Мiровiч; аутар Дзярж гiмна БССР Н.Сакалоускi i iнш. Да 1928г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехау, стварыла пе-радумовы для разгорт-ня нац-культ буд-ва у БССР.

 

39.Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Зах.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 349; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.143.45 (0.011 с.)