Тэма 2. Канфлікт у драматургічным творы. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма 2. Канфлікт у драматургічным творы.



Паняцце “ канфлікт” і канфліктная аснова. Канфлікт знешні і ўнутраны. Вызначэнне ідэй двух супрацілеглых груп дзеючых асоб як аснова для вырашэння знешняга канфлікта п”есы, інсцэніроўкі. Вызначэнне лініі дзеі і лініі супрацьдзеі Расстаноўка дзеючых сіл па канфлікту. Канфлікт як спосаб выражэння асабістых адносін, распрацаваных рэжысёрам у сістэме вобразаў.

 

Тэма 3. Сцэнарна-рэжысёрскі ход, яго функцыі ў сцэнарыі свята

Сцэнарна-рэжысёрскі ход як прыём, які аб”ядноўвае разрозненыя часткі сцэнарыя ў адзінае драматургічнае цэлае. Віды сцэнарна – рэжысёрскага хода. Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага хода.

 

 

Тэма 4. Элементы драматургічнай кампазіцыі сцэнічнага твору.

Архітэктоніка як спосаб кампазіцыйнай пабудовы тэмы, канфлікта. Паняцці “ экспазіцыя”, “ пралог”,“ развіццё дзеі”, “ кульмінацыя”, “ спад дзеі”, “ апафеоз”, “ фінал”, “ эпілог” і іх задачы ў кампазіцыйнай пабудове твора.

 

Тэма № 5. Пераклад празаічнага твору, вершаванай формы, дакументальнага матэрыялу н а мову сцэнічнага дзеяння.

Рэжысерская трактоўка літаратурнага твору. Увасабленне канфлікту ў выглядзе дыялогу дзеючых асоб і рэмарак аўтара. Межы рэжысёрскай свабоды падчас работы над аўтарскім тэкстам. Захаванне аўтарскай задумы пры неабходнасці стварэння новай кампазіцыйай пабудовы твора. Трансфармацыя апісальнай прозы ў дзеянне. Выкарыстанне вобразнасці замест ілюстрацыі. Вызначэнне тэмы, ідэі, звышзадачы, падзейнага раду. Характарыстыка персанажаў. Вызначэнне кола прапанаваных абставін твору і кожнага персанажа. Пабудова ланцужка падзей (скразная дзея).

 

Тэма № 6. Галоўныя этапы стварэння сцэнарыя святочнага мерапрыемства

Этап 1. Распрацоўка тэмы. Фарміраванне задумы сцэнарыя. Вызначэнне ідэйна-тэматычнага накірунку. Першапачатков вызначыныя тэма і ідэя – гэта не догма, гэта рухомыя субстанцыі (гэта гепотэзы, якія могуць змяніцца ў працэсе работы). Тэма і контртэмы, іх узаемасувязь. Вызначэнне скразнога дзеяння.

Этап 2. Збор матэрыяла. Фальклорнага (казкі, легенды, паданні, песні), этнаграфічнага (навуковая, гістарычная літаратура, першакрыніцы, этнаграфічныя апісанні);паэтычнага, празаічнага, вакальнага, музычнага, харэаграфічнага, тэатральнага

фота-, кіна-, відэаматэрыялаў дакументальнага, архіўнага. Канчатковае бачанне сцэнарна-рэжысёрскага хода сцэнарыя.

Этап 3. Напісанне сцэнарыя. Першы накід сцэнарнага плана (асобных нумароў), аўтарскае бачынне драматургічнага твора. Літаратурнае апісанне асобных сцэн, эпізодаў. Вызначэнне архітэктонікі Вызначэнне арыгінальнага (непадобны на іншыя, адпаведнага тэме) сцэнарна-рэжысёрскага хода. Вызначэнне яго носьбітаў, іх роля, задачы (персаніфікацыя). Літаратурнае афармленне эпізодаў у блокі.

 

 

Раздзел II “Асновы рэжысуры і майстэрства акцёра”

Тэма 1. Этычныя нормы сцэнічнага мастацтва – галоўны падмурак работы творчага калектыву.

Узаемадзеянне тэатральнай этыкі і тэхналогіі сцэнічнага мастацтва. Грамадзянская пазіцыя рэжысёра. Этычныя нормы калектыўнай творчасці. Дысцыпліна і “студыйнасць”- неад’емныя элементы калектыўнай творчасці. Глядач – галоўны творчы кампанент відовішча.

 

Тэма 2. Трыадзінства асобы рэжысёра ў арганізацыі творчага працэса па вызначэнні У.І. Неміровіча- Данчанкі.

Сутнасць вызначэнняў У.І. Неміровіча- Данчанкі “рэжысёр-інтэрпрэтатар”, “рэжысёр-арганізатар”, “рэжысёр-люстэрка”. Рэжысёр свята як рэжысёр-драматург.

Тэма 3. Дзеянне – галоўны выразны сродак сцэнічнага мастацтва.

Падзея і яе роля ў развіцці сцэнічнага дзеяння. Прычыны, якія абуджаюць дзеянне. Канфлікт як абуджальнік дзеяння. Дзеянне як сукупнасць мэты івалявога пасылу. Фізічнае і псіхічнае дзеянні. Падпарадкаванне псіхічных задач фізічным. Непарыўная лінія дзеяння. Барацьба і пераадолванне перашкод - неабходнаяўмова актывізацыі дзеяння. Складнікі дзеяння: ацэнка, прыстасаванне, выбар спосаба дзеяння, непасрэднае дзеянне. Рэжысёрская задача - рухавік сцэнічнага дзеяння.

Раздзел III “ Рэжысура свят

Тэма 1. Гульня ў структуры народнага свята. Абрадавыя гульні

Народнага каляндара.

Месца гульні ў народным свяце. Функцыі гульні.Узаемасувязь гульні і мастацтва. Гульня як сродак актывізацыі ўдзельнікаў свята, форма стварэння перадсвяточнай і святочнай атмасферы. Абрадавыя гульні Каляд, Масленіцы, Гукання вясны, Вялікадня, Юр”я, Сёмухі, Купалля, Дажынак. Методыка падрыхтоўкі сцэнарыяў гульнявых праграм.

 

Тэма 2. Стварэнне нумара на аснове песні, літаратурнай крыніцы, твора вусна-паэтычнай творчасці.

Нумар як самастойная форма сцэнічнай дзеі. Месца і роля нумара ў драматургіі прадстаўленняў розных тыпаў. Задума і рашэнне нумара. Рапрацоўка яго ў адпаведнасці з ідэйна-тэматычным планам сцэнарыя. Падрыхтоўка нумара абранага жанру (харэаграфія, пантаміма, цыркавое мастацтва, вакал, моўны жанр і інш.). Сінтэтычны нумар і яго выкарыстанне ў драматургіі прадстаўлення. Рашэнне сінтэтычнага нумара на аснове: песні; музычнага твора ці яго фрагмента; прытчы, байкі нарыса, верша і іншага матэрыяла. Вызначэнне канфлікту праз сімволіку каляровых супрацілегласцей, музычна-платычнага кантрапункту (метафару дзеяння), супрацьстаянне алегарычных фігур і інш.

Тэма 3. Спецыфічныя рысы шэсцяў Арганізацыя святочнага шэсця.

Два галоўных віда шэсцяў: шэсце-свята, шэсце – эпізод святочнага дзеяння. Шэсця-трыумфы старажытнай Грэцыі і Рыму. Шэсце - дамінуючая форма першых савецкіх свят. Шэсце індустрыяльнае, спартыўнае, ваеннае, паліткарнавал, дэманстрацыя працоўных. Выразныя сродкі шэсцяў у розны я часы. Факельныя шэсці (шэсце скаутаў у Белградзе 1935г., шэсце нацыстаў 3-га рэйху, шэсце на дзень піянерыі, шэсці з нагоды дня пачатка ВАВ, шэсце на Дзень Перамогіі ў Расіі і інш). Шэсце як свята (карнавалы лацінскай Амерыкі, школы самбы і інш.). Шэсці ў народных святах. Сімволіка факела ў розныя гістарычныя перыяды. Кампазіцыйная пабудова і выразныя сродкі шэсця. Мэтавая накіраванасць шэсця. Сцэнарый святочнага шэсця. Арганізацыйна-творчыя мерапрыемствы пабудовы і руху святочнага шэсця.

Тэма 4. Рэжысёрскі праэкт свята (агульная характарыстыка).

Рэжысёрскі праэкт як праграма ініцыіравання, задумы, творчай распрацоўкі святочных дзей і вырашэння матэрыяльна-тэхнічных, аргангізацыйных і фінансавых аспектаў іх увасаблення. Змест разделаў рэжысёрскага праэкта: творчая заяўка, задума і яе кампаненты, навуковае даследаванне, сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка, рэжысёрскае ўвасабленне, арганізацыйна-вытворчы план.

Тэма 5. Творчая заяўка на правядзеннне свята

Творчая заява як форма адлюстравання сацыяльнага заказа або новай аўтарскай ідэі ўвасаблення свята. Актуальнасць і сацыяльная значнасць падзеі. Мэта і задачы пастаноўкі. Навізна свята, альбо пераемнасць у адлюстраванні адзначаемай падзеі. Колькасць удзельнікаў або зацікаўленых арганізацый. Месца правядзення свяга. Праграма свята. Каштарыс. Аргкамітэт. Рабочы плак падрыхтоўкі свята.

 

 

Тэма 6. Задума свята і яе кампаненты

Задума як спосаб адлюстравання аўтарскай идэі. ГІадзея, якую адзначае свята. Тэма як сацыяльная праблема, сувязь яе з асэнаваннем мастацкага, дакументальнага ці этнаграфічнага матэрыяла. Адрас свята. Форма ўвасаблення. Месца правядзення, яго архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці;

 

Тэма 7. Сцэнарна – рэжысёрская распрацоўка свята.

Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка як мастацкая аснова ўвасаблення свята. Вывучэнне народных традыцый арганізацыі і правядзення свята. Збор дакументальнага і мастацкага матэрыялаў. Абгрунтаванне выбару тэмы сцэнарыя. Вызначэнне структуры, жанравых і стылістычных асаблівасцей святочных дзей. Вобразнае вырашэнне свята ў мастацка-дэкаратыўным, музычным і пластычным вырашэннях як спосаб адлюстравання аўтарскай ідэі. Вырашэнне сцэнарна-рэжысёрскага хода і вобразнага ладу святочнай дзеі. Мантаж эпізодаў дзеяння ў свяце. Патрабаванні да распрацоўкі плана размяшчэння зон дзеяння свята. Патрабаванні да напісання сцэнарнага плана і літаратурнага сцэнарыя.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 428; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.105.247 (0.008 с.)