Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Помнік Герою Савецкага Саюза Казлову П.М.

Поиск

Пётр Міхайлавіч Казлоў – наш зямляк, герой Савецкага Саюза.

Нарадзіўся будучы палкаводзец у 1893 годзе у вёсцы Калена Пліскай воласці Дзісненскага павета Вілейскай губерні.

Калі Пецю споўнілася 7 гадоў, сям'я Казловых апынулася аж на Паўночным Каўказе. Падлетак стаў вучнем слесара ў майстэрнях слясарна-рамонтнай школы ў Пяцігорску.

Пётр Казлоў быў удзельнікам першай сусветнай вайны.

У 1917 годзе загартаваны на фронце Пётр вяртаецца у Пяцігорск, дзе ўступае ў партыю бальшавікоў. Службу ў радах Чырвонай Арміі малады бальшавік пачаў на пасадзе камандзіра атрада, батальёна, брыгады.

На Паўночным Каўказе яго падраздзяленні змагаюцца з белагвардзейцамі ў Цверскай вобласці , вядуць баі супраць конніцы генерала Шкурко. На паўднёвым фронце ў саставе восьмай і дзявятай арміі ідуць яны ў наступленне супраць Дзянікіна. На Заходнім - супраць белапалякаў.

У 1926 годзе Казлоў скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, а ў 1932- ім - яе аператыўны факультэт.

3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны П.Казлоў у дзеючай арміі. Камандзір 77-ага стралковага корпуса генерал-маёр Казлоў вызначыўся ў бітве за Днепр. Звання Героя Савецкага Саюза быў удастоены Казлоў       4 лютага 1944-га года. 

Вясной 1944-га года ён быў цяжка паранены на Заходнім фронце. Памёр ад ран у Маскве. Пахаваны на Навадзявочых могілках.

Яго іменем названы вуліцы ў Пяцігорску, Глыбокім, Псуі. Каля канторы КУПСХ "Яблынька" ўстаноўлены памятны знак у гонар героя (на здымку).

Узнагароджаны Пётр Казлоў ордэнам Леніна, двумя ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 2-ой ступені, медалямі.

аг. Псуя

вул. Леніна



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 3; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.45.90 (0.005 с.)