Содержание книги

  1. Белорусский государственный университет культуры и искусств


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Белорусский государственный университет культуры и искусств



Факультет традиционной белорусской культуры и современного искусства

   Кафедра белорусской филологии и мировой литературы

 

 

                                             Реферат на тему:

 

    “Слова i музыка ў паэтычнай спадчыне Бураўкіна”

  

 

                                                                      Выполнила:

                                                                      Студентка 5 курса

                                                                           Факультета заочного обучения

                                                                      Групы 519

                                                                      Шинкарёва Ольга

                                                                      Научный руководитель:

                                                                      Воропаева В.С.

 

                                       Минск 2021

          “Слова i музыка ў паэтычнай спадчыне Бураўкіна”

 

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна, цяпер Тродавічы Расонскага раёна  Віцебскай вобласці ў сям’і служачага ільнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Цяпер ён і маці паэта на пенсіі.

Г. Бураўкін пры ўсѐй шматграннасці яго таленту адметны і вядомы многім найперш у якасці выдатнага паэта-песенніка.

Для Г.Бураўкіна напісанне тэкстаў для песень было не асноўнай спецыялізацыяй, як, напрыклад, для У. Карызны, Л. Пранчака, А. Лягчылава і інш., а толькі адным з творчых прыярытэтаў. Тым не менш у гэтым напрамку паэт працаваў надзвычай плѐнна: выдаў зборнік песенных вершаў “Табе, Беларусь” (1984), “песні, вершы, жарты” склалікнігу “Конь незацугляны” (1996). Праасаблівае стаўленне самога аўтара да падобнай дзейнасці сведчыць той факт, што ўласна песенныя вершы былі ўключаныім у кнігу выбранага,якая выйшла ў 2009 г. у серыі “Беларускі кнігазбор”. У самой прыродзе яго вершаў, без дакорных у планеінтанацыйнага афармлення, з выразным рытмамеладычным малюнкам, закладзена іх напеўнасць, музыкальнасць. Аднак нетолькі і не столькі тэхнічная дасканаласць твораў паслужыла прычынай нязменнай увагі да іх з боку лепшых кампазітараў (Э. Зарыцкага, І. Лучанка,В. Раінчыка, Ю. Семянякі, Э. Ханка і інш.), колькі шчырасць і пранікнѐнасць увыяўленні аўтарскага пачуцця, уменне знайсці тыясловы, якія змогуць выклікаць эмацыйны рэзананс у слухача.

Трывала асацыююцца з дзіцячай перадачай і заўсѐды цѐпла ўспрымаюцца

любой аўдыторыяй словы знакамітай “Калыханкі”: “Доўгідзень, / Цѐплыдзень /

Адплывае за аблокі. / Сініцень, / Сонны цень / Адпаўзае ў кут далѐкі. / Збеглізайкіўсе ў лясы. / Змоўклі птушак галасы. / І буслы ў гняздо схавалі / Сваедоўгіянасы” [2, с. 390]. У 1983 г. нязвыкла для сябе Г. Бураўкіннапісаўгэтытвор на ўжогатовую музыку В. Раінчыка, і падобны вопыт аказаўся ўдалым:некалькі дзесяцігоддзяў “Калыханка” што дзень гучыць у тэлеэфіры і з’яўляецца , напэўна, найбольш вядомай і пазнавальнай беларускай дзіцячай песняй.

На пачатку 1980-х гг. вялікай папулярнасцю карысталася “Завіруха” ў выкананні ВІА “Верасы” (музыка Э. Ханка). Па ўспамінах Г. Бураўкіна, песня нарадзілася так: “Эдуард Ханок, які жыў тады ў Брэсце, ехаў аўтобусам у Мінск. Была зіма, за акном ішоў снег. Эдуард дастаў маю кніжку і натрапіў на верш “Снежная імпрэсія”. І пакульдаехаў да Мінска, мелодыя былагатова” . Верш-перш аснова адрозніваецца ад тэкступесні:

“Ты куды мяне клiчаш, паслухай?

На дварэ нiма шыннi людзей.

Завiруха мяце, завiруха...

Белы снег,Белы цень,Белы дзень.

Я іду за табой, як сляпая,

Патрапляю ў замецены след.

Засыпае нас снег, засыпае.

Белы снег,Белы след,Белы свет.

Як паходня, твой шаль ружавее

І вакол – нiвачэй, нiакон.

На зямлi – я i ты,i завея.

Белы снег,Белыклѐн,Белы сон...” [2, с. 141–142].

У змененым выглядзе (іншы парадак радкоў, паўторы, замена асобных слоў) выдатны лірычны верш нашага паэта, датаваны 1976 г., быў вядомы не толькі беларусам,але і ўсім насельнікам Савецкага Саюза. Гэтая і іншыя кампазіцыі ўключаліся ўзборнікі лепшых песень і выходзілі на пласцінках фірмы “Мелодыя” вялізнымітыражамі.

Дзякуючы легендарным “Песнярам” саюзную вядомасць набыў яшчэ

Адзін твор Г. Бураўкіна і Э. Ханка – песня “Конь незацугляны” (1985,

аднайменны верш напісаны годам раней). Гэта той выпадак, калі паэт складаў мастацкі тэкст, ведаючы, што ѐн стане песняй. “Я напісаў яго ў Аксакаўшчыне,– згадвае аўтар, – дзе падлечваўся, і паказаў Ханку. Ён абрадавана ўсклікнуў:

«Божа мой! У мяне ж ѐсць мелодыя менавіта для гэтага»” [1].

Сапраўдным шэдэўрам справядліва лічыцца плѐн творчага супрацоўніцтва

двух таленавітых майстроў – песня “Жар-птушка” (у друкаванай версіі твор

называецца па першым радку – “Колькі б нам за жар-птушкаю ўследні

ганяцца...”, 1969):

Колькі б нам за жар-птушкаю ўслед ні ганяцца,

Усѐ роўна прыблудзім назад у сяло,

Дзе ў далѐкім юнацтве,

У шчаслівым юнацтве

На цара-жураўлямайстравалісіло… [2, с. 76].

Традыцыйныя для бураўкінскай лірыкі на тэму вѐскі пластычна-зрокавыя,“асязальныя” і “слыхавыя” вобразы, зафіксаваныя ў простых да геніяльнагафразах, і выдатная музыка зрабілі гэты твор адным з найлепшых у песеннайкалекцыі ВІА “Сябры”. У 1990-я гг. ужо ў незалежнай Беларусі вялікі поспех мела “Малітва” (1994), з якой выступала дачка кампазітара С. Ханок:

Мы здалѐку ўбачылі свабоду

І яшчэ не вырваліся з пут...

Божа, Не дабаў майму народу

Пошасці,Няпраўды І пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе

Хіба ў нечыммелi мы віну?..

Божа, Адвядзі ад Беларусі

Здраду, Вераломства Iвайну  [2, с. 235–236].

Патрыятызм – адзін з лейтматываў творчасці паэта – увасобіўся і ў “Песніаб Радзіме” (на верш “Я не ганю землі чужыя...”, 1979). Музыку да яе стварыўбылы ўдзельнік “Песняроў” Л. Барткевіч і разам з амерыканскім беларусамДанчыкам запісаў гэтую кампазіцыю ў 1989 г. у Нью-Ёрку: “Я не ганю землі

чужыя, –

Хай іх сонца не абміне.

Толькі дзе б за морам ніжыў я,

Беларусь мая снілася мне.

Так карцела – сляза закіпала, –

Каб да сэрца хаця б здалѐк

Прыплывалі жалейка Купалы,

Багдановічаў васілѐк..

Гэта ўсѐ, безумоўна, не нова.

А ці трэба, каб новым было

Поле бацькава, матчына мова

І над хатай буслова жытло?

Хіба душы свае не лечым

Ад бяздомных бядот і згрызот

Самым простым і самым вечным,

Штопранѐспразвякі народ? [2, с. 160].

Песня стала своеасаблівым эмігранцкім гімнам, поўным настальгіі і любові да Радзімы.Побач з патрыятычнай у творчасці Г. Бураўкіна, уключаючы песенную,шырока прадстаўлена тэма кахання. Імгненную папулярнасць у 1983 г.атрымала песня на музыку І. Лучанка “Зачарованая мая”, якая ўвайшла ў альбом“Песняроў” і дала яму назву. Напісаны ў 1970 г. верш называецца па першым радку – “Патухаюць, цямнеюць высі….”[2, с. 91]. Песенны набытак Г. Бураўкіна разнастайны ў тэматычных адносінах, аднак, несумненна, дамінуе ў ім тэма кахання да жанчыны і любові да роднага краю. Знаѐмыя і любімыя ў народзе песні “Матылі”, “Прыязджайце дадому”, “У прысадах цяністых” і інш.не страчваюць папулярнасці з гадамі.

Лірыка Г. Бураўкіна мае неабмежаваную аўдыторную арыентацыю – ад

Прадстаўнікоў старэйшага пакалення да дзяцей і моладзі. Папулярнасці сярод маладых сучаснікаў паспрыяла супрацоўніцтва  Г. Бураўкіна са спеваком і кампазітарам З. Вайцюшкевічам. Першай іх сумеснай працай стаў альбом “Лірыка” (2007), куды ўвайшло 14 бураўкінскіхтэкстаў, напісаных у розныя перыяды  творчасці (“Ціўспамінала ты мяне”, “Новы год”, “Тваяпяшчота”, “Капаедождж”, “Чароўны сон” і інш.). Найбольшую вядомасць атрымала песня“Месяц – жоўтая лодка” (аднайменны верш датуецца 1964 г [2, с. 50]. У музычным альбоме, такім чынам, актуалізуецца і набывае новаежыццѐ даўніпаэтычны набытакпісь менніка.

Песні на словы Г. Бураўкінавыступаюцьлепшыміўзорамісучаснай

беларускай культуры, у тымліку і масавай. Так, у 2013 г. З. Вайцюшкевіч

выпусціў альбом беларускага турэмнага шансону “Варанок”, пераважную

большасцьтэкстаў для якога (12 з 13-і) напісаўшаноўныпаэт. Цікава, што

Г. Бураўкін – не проста аўтарстылізаваныхпадтурэмныятэкстаў (“Варанок”,“Зноў на волівясна”, “Бадзягі” і інш.), але і ініцыятарстварэнняпадобнагапраекта. У беларускіх рэаліях традыцыйныя жанры масавай культуры нез’яўляюцца масавымі ў прамым сэнсе, паколькі з прычыны спецыфічнай моўнай сітуацыі раўсюджваюцца ў даволі вузкім коле слухачоў, пераважна добра адукаваных, і ўспрымаюцца хутчэй як гульня інтэлектуалаў “у народ”, чым як уласна “блатныя” песні. Пацвярджэннем гэтаму можна лічыць і тое, што выканаўца стварае сабе “легенду”, пераўвасабляючыся ў вымышленага персанажа – былога зняволенага Хведара Шчавеля. Высокім мастацкім узроўнем і прафесійнасцю тэкстаў, заяўленых як фальклор зняволеных, таксама выкрываецца ўмоўнасць сітуацыі і падкрэсліваецца ролевая зададзенасць літаратурна-музычнага прадукта.

“Шансон” Г. Бураўкіна на музыку З. Вайцюшкевіча вельмі лірычны, а

словы песень выдаюць у аўтары інтэлігентнага і тактоўнага чалавека. Асабліва душэўнай атрымалася кампазіцыя “Дачакайся, матуля” (удзел у яе запісе прыняў папулярны рэпер Вінсэнт):

“Калі шчасце атуліць

Ці заціхну ў журбе,

Я заўсѐды, матуля,

Успамінаюцябе.

І нясу, як закляцце,

Перад Богам віну,

Штоцябе, мая маці,

Я пакінуўадну.

Ты мне родная самая

Па душы, пакрыві.

Ты жыві, мая мама,

Доўга. Доўга жыві” [3].

Узнікненне беларускіх “турэмных” твораў абумолена жаданнем Г. Бураўкіна (як і ўсіх паэтаў ад часоў Ф. Багушэвіча) папулярызаваць і прапагандаваць роднае слова. Гэтую місію,дзякуючы свайму таленту, мастак выконваў вельмі эфектыўна і вынікова. У інтэрв’ю 2011 г. Г. Бураўкін падзяліўся развагамі пра ўласную песенную творчасць: “Я шчаслівы чалавек, бо на мае вершы сапраўды напісана нямала песень, у тым ліку песень “доўгажыхароў”. <...> Для таго, каб песня мела поспех, трэба тры складнікі: кампазітар, паэт і выканаўца” [1]. Думаецца,выдатныявершы Г. Бураўкіна ў многімз’явілісяперадумовай, галоўным складнікам і гарантам поспеху твораў, якія ўвайшлі ў залаты фонд айчыннага музычна-песеннага мастацтва.

 

 

Літаратура

1. Бураўкін, Г. “Век адведзены мне я пражыў не дарма” :гутарка

Зм. Вераса з Г. Бураўкіным / Г. Бураўкін // Дзеяслоў. – 2011

2. Бураўкін, Г. Выбраныятворы / Г. Бураўкін. – Мінск :Кнігазбор, 2009. –

536 с.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2024-06-27; просмотров: 3; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.14.135.107 (0.009 с.)