Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Літ-ра: “Беларуская міфалогія” энцыкл.слоўнік,С.Санько, 2-е выданне, Мінск, 2006.Содержание книги
Поиск на нашем сайте Заходняе Палессе – басейн верхняй Прыпяці. Брэст, Кобрын, Пінск. Балоты, шматлікія рэкі, мяккі клімат. Вясной – раен пераутвараўся у возера з астроўкамі і жыхары на лодках адпраўлялісь за дровамі, на сенажаць, палявалі на качак. На лодках везлі хаваць і нябожчыкаў. Рыбалоўства, збіральніцтва. Дзікіх качак салілі.Пшаніца, грэчка, проса. Промыслы –ткацкія, гарбарна-аўчынные, ганчарные, дрэваапрацоўчые. 9.Абрадавыя стравы беларусаў. Да абрадавай стравыадносяцца вырабы, як атрыбут абрадавых дзействаў-хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно. Бліны - спажыванне найперш для памінальнага абраду; першы блін памерламу,бліны неслі за труной і клалі на магілу. На куццю першы блін неслі авечкам, каб былі увесь год здаровыя. На каляды - на посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 – аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам. Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы. На Масленку спажывалі бліны як сімвал ушанавання “маладога” весновога сонца. На Дзяды-варанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі, каўбаса. Ежу можна падзяліць на раслінную і мясную, посную і скаромную. Таксама раздзяляецца на паўсядзённую, святочную і абрадавую. Асартымент шырокі і быў у залежнасці ад эканамічнага стану сям’і, народнага календара і сезона года. Посная- ўсе стравы расліннага паходжання, а таксама рыба. Абрадавая -хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно. Бабіна каша –абр.страва на радзіны (варыла бабка-павітуха на малаце, з цукрам, мёдам, маслам). На памінкі – салодкая каша з ячнай крупы. Канун – рытуал. страва. На каляды – куцця. На вялікдзень – яйкі. На дзяды – боршч з мясам, каўбасы. Кожнаму святу – свой стол. На посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 –аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам. Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы. Традыцыйныя стравы: Мучныя – клёцкі (з грэцкай,пшанічнай,жытняй,ячнай), зацірка, кушеш. Аусяныя мучныя - талакно, кісель. З жытняй мукі – саладуха, кулага. З крупяных вырабаў – кашы. Бульбяныя – адварная, тушаная, у мундзірах, тоўчанка, бабка, клёцкі, аладкі, супы, поліўкі. Гародніну - капусту, буракі, морку,акуркі – і пра запас. Малочныя прадукты - тварог, смятана і інш. Мясная - з свініны, бараніны, гавядіны і птушкі –каўбасы, мачанка, халадзец. Рыбныя-смажаная,у супах, вяленая, сушаная, фаршыраваная. Пітво-хлебны квас, бярозавы і кліновы сокі, сокі і напіткі з лясных ягад, яблык, груш, рабіны, мядовы квас,піва. Традыцыйнае адзенне выраблялася з сваёй сыравіны - ільну, валокан канапель, жывёльнай скуры, воўны. Шлях да гатовага вырабу быў досыць працяглы. Так, сцябліны льну ці канаплі мачылі, мялі на спецыяльнай мялцы, трапалі, часалі, пралі. Пражу намотвалі на матавіла, сушылі, почасту - бялілі, снавалі і пачыналі ткаць. Фарбавалі самі. Традыцыйная апранка падзяляецца сезоннную, будзённую і святочную. Аснову склала кашуля (сарочка, рубаха) (кашуля – тунікападобная, даўжыню мела зазвычай ніжэйшую за калена). Упрыгожвалі яе досыць сціпла: арнамент размяшчалі ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях — пераважна арнамент чырвонага колеру. У жанчын летні строй дапаўняўся спадніцай, хвартухом, кароткай камізэлькай, галаўным уборам і абуткам. Спадніцы шыліся з ваўнянай ці паўваўнянай тканіны — андаракі. Паверх спадніцы заззвычай павязваўся хвартух (пярэднік), які прымацоўваўся на стане паўразамі. Рабілі яго з адной, дзвюх, зрэдку — трох, полак, і даўжыня ягоная ў беларусак амаль супадала з даўжынёю спадніц.Безрукаўка,ўпрыгожвалася вышыўкамі.Верхняе адзенне вясковай жанчыны - сярмяга і кажух. Світа (сярмяга) —халатападобнага крою, мела белы ці шэры, зрэдзь часу чорны колер (больш уласцівы для шляхты), упрыгожвалі яе сціпла.Кажух - з нядубленых белых аўчын. Галаўныя ўборы. Яны таксама падзяляліся на сезонныя, святочныя і будзённыя і адрозніваліся залежна ад полу, сямейнага становішча ды ўзросту. На непакрытых валасах, косах — вянок (на цвёрдай драўлянай аснове, абшытай палатном; улетку — кветкавы), а таксама галаўная павязка, зазвычай завязаная вузлом на патыліцы, былі адзнакамі дзяўчыны. Адзін з старажытных жаночых галаўных убораў - намітка: ручніковы галаўны ўбор з тонкага палатна значнай даўжыні (2—3 метры), што павязваўся на чапец(чапец - з круглым верхам, аколышкам і завязкамі ззаду, і глыбокія, з завязкай пад падбародак (“каптур”). Абутак - плецёныя з лыка ліпы, лазы, бяросты, пянькі ці скураныя лапці. Валёнкі. 12.Беларускі мужчынскі строй. Мужчынскія порткі (нагавіцы, ганавіцы) рабіліся з палатна (на лета), сукна не надта добрага гатунку. Нагавіцы былі не шырокімі і трымаліся на шнурку. Пояс - плецены ці тканы. На поясе вісела невялічкая торбачка - каліта, у якой захоўваліся грошы, люлька, нож. Таксама насілі скураныярамяні, якімі падпаясвалі світкі. Безрукаўка (камізэлькі, жупіцы). Світа і кажух па сваіх відавых асаблівасцях мала адрозніваліся ад жаночых.Галаўныя уборы — з воўны, футра, сукна, саломы. Традыцыйны летні галаўны ўбор — плецены з саломы шырокапольны капялюшз тулляй (брыль). Магеркі - валяныя шапкі з палямі. Зімовыя шапкі шыліся з футра вавёркі, лісы, зайца, аўчыны. Абутак складалі лапці, боты (рэдкі абутак), валёнкі. У залежнасці ад характару шлюбных саюзаў адрозніваюць сем’і палігамныя (мнагашлюбныя), парныя (няўстойлівы саюз мужчыны і жанчыны),манагамныя (аднашлюбныя). Ад колькасці шлюбных пар і характару вядзення гаспадаркі: нераздзеленая і малая сям’я. Нераздзеленая –сумесна вядуць гаспадарку некалькі шлюбных пар. Такія сем’і дзеляцца на бацькоўскія (сумесна пражываюць бацькі і іх жанатыя сыны) і брацкія (сумесна пражываюць два ці больш жанатых братоў). У залежнасці ад колькасці пакаленняў вызначаюцца сем’і адналінейныя (бацькі, жанаты сын, ўнукі) і многалінейныя (бацькі і два ці больш жанатых сыноў аб одва ці бальш жанатых братоў). Да малой сям’і адносяцца нуклеарная (шлюбная пара з дзецьмі або без іх) і складаная (акрамя шлюбнай пары і дзяцей пражывае адзін з бацькоў ці інш. сваякоў – брат, сястра, пляменнік і інш.). Сярод малых ёсць няпоўныя (удовыя; мужчына і жанчына пасля скасавання шлюбу; асобы якія не ўступілі у шлюб,але маюць дзяцей). У эпоху феадалізма пераважалі нераздзеленыя сем’і. З канца 19-пач.20 ст. – пераважае малая сем’я. Да 60-70гг 19ст. Вясковые хаты былі курнымі – мелі глінабітныя курные печы бе коміна, печ была справа каля ўвахода, калі палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік (адтуліну ў столі). Хата мела высокі парог і нізкія дзверы. Тры невялікія акенцы зачыняліся на нач драўлянай засаўкай. Падлога – гліабітны ток, летам у святочныя дні слалі аір. У вуглу каля печы – качарэжнік, там стаялі вілкі для гаршкоў, чапяла, памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы – жэрдка, дзе сушылі адзенне. Супраць печы – “Бабін кут”. Там каля дзвярэй – кадушка для вады, далей на лаве –драўляныя вёдры, даёнка, сальніца і інш. Над лавай вісела паліца з посудам, побач –лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку віселя верхняя вопратка.Пад столлю уздоўж сцен –дзве паралельныя жердкі, на якіх сушылі лучыну, складвалі маткі нітак, кудзелі льну і інш. Ніжэй вокнаў –шырокія лавы. Покуць (красны кут) – развешвалі абразы, убраныя ручнікамі, пучкі асвечаных траў і каласоў. На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім пакідалі хлеб накрыты ручніком. Сярод мэблі ужывалі табурэты, дзіцячыя стойкі, хадуны, калыскі. У зімовы час хата была майстэрняй – рабілі лыжкі, плялі лапці, пралі,ткалі, шылі адзенне, вязалі. Ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога ставілі кросны для ткацтва. Пасля адмены прыгоннага права адбыліся змены. Курная печ змянілася на “Чыстую” ці “белую”, з дымаходам. Павялічваліся размеры вокнаў, падлога масцілася дошкамі. Мэбліроўка – замест спальных нар (пола і палацяў) – драўляныя ложкі. Ля кутняй сцяны – куфар для адзення. Прадметы узорнага ткацтва - посцілкі, абрусы, ручнікі. Сцены хат счэсвалі, унекаторых раёнах бялілі, часам толькі столь. Мэбліроўка залежала ад памераў хаты. Магло быць трохкамернае жыллё – хата+хата+сенцы, хата+кухня+сенцы і гаспадарчы кут. Галоўная прылада земляробства - саха. Па канструктывных асаблівасцях вылучаюцца – палесская (або літоўская), віцебская (руская) і падняпроўская (магілёўская, беларуская). Палеская- складвалася з корпуса –рагач, адзін канец служыў дышлам, другі утвараў ручкі. На паўночных землях (Віцебск) пазней - сохі на конскай цязе, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі. Для апрацоўкі дзярновай зямлі выкарыстоў. разак - прылада з вострым наканечнікам на канцы. Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхлілі бараной.Зроблена з верхавіны яліны сукаватка, але у 19 ст. Распаўсюджанай была плеценая, або вязаная барана. Для акучвання бульбы - сошка- невялікая саха з аднім лемехам. Быліручныя прылады апрацоўкі глебы - матыкі (цяпкі), лапаты, вілы для гною; рабіліся з дрэва. Збожжа збіралі сярпамі, траву касілі косамі.Дзеля працы са снапамі, саломай - драўляныя граблі, вілы. Традыц. гаспадарчыя заняткі беларусаў: Земляробства. Жывелагадоўля. Земляробства –асноўныя пасяўныя плошчы-збожжа – пшаніца, жыта, авёс, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах –капуста, морква, рэпа, буракі, агуркі, цыбуля, часнок, мак, тмін, технічныя культуры – лён і канапля. Традыц. промыслы: рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва (грыбоў, ягад, бярозавага сока),пчалярства. Рамёствы: Дрэваапрацоўчыя -цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве і інш. Металаапрацоўчыя – кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, зброі, чаканка, ювелірнае і інш. Апрацоўка мінеральнай сыравіны – ганчарства, кафельнае, кладка печаў, мураванае дойлідства і інш. Гарбарна-кушнерскія – гарбарства, кушнерства, аўчына-шубнае, вытворчасць саф’яну, рамянёў і інш. Апрацоўка валакністай сыравіны -ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае. Прыгатаванне харчовых вырабаў –мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне мясных, рыбных вырабаў, кансерваванне гародніны, фруктаў, грыбоў і інш. Усе рамёствы можна падзяліць нахатнія (для уласных патрэб), на заказ і на рынак. У 16-17 ст было ужо каля 200 відаў рамёстваў і промыслаў. Ганчар-гліняны посуд. Бондар- драўляны посуд. Каваль-у кузні - сярпы, косы. Стэльмах-рабіў павозкі з коламі (зроблена з цэльнага кавалка дрэва).Рымары-рабілі збрую, каб запрэгчы каня ў павозку.Саломапляценне. Прыклад-павукі, былі ў кожнай хаце. Кушнерства - апрацоўка футры і аўчыны.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 43; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.102 (0.01 с.) |