Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Узмацненне працэсаў урбанізацыі на беларускіх землях(13-16 ст.)↑ Стр 1 из 2Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Гэты перыяд характарызаваўся хуткім павелічэннем на абшарах Беларусі, як і ў цэлым у Вялікім Княстве Літоўскім, колькасці гарадскіх пасяленняў. Даволі густая сетка гарадоў на землях гэтай дзяржавы склалася яшчэ ў папярэднія часы, у тым ліку і да ўтварэння Вялікага Княства. Паводле данных, прыведзеных М. Ціхаміравым, у "далітоўскі" перыяд існавалі такія беларускія гарады, як Барысаў, Берасце, Віцебск, Гарадок (Давыд-Гарадок), Гомель, Гародня, Друцк, Клецк, Копысь, Лагойск, Мазыр, Менск, Мсціслаў, Наваградак, Орша, Пінск, Полацк, Рагачоў, Тураў, Усвяты і Чачэрск. Так званы спіс рускіх гарадоў далёкіх і бліжніх, складзены на мяжы XIV і XV ст., узгадвае таксама Абольцы, Беразуеск, Быхаў, Варабееўск, Вількамір, Вільню, Гальшаны, Горваль, Заслаўе, Капыль, Кернава, Коўна, Крычаў, Крэва, Лебедзева, Ліду, Лоск, Лучын, Лукомль, Меднікі, Мейшаголу, Мерач, Мікулін, Магілёў, Нямігу, Прапойск, Прэлаі, Пуні, Пярэраў, Расна, Родна, Рэчыцу, Славенск, Слуцк, Смердынь, Стрэшын, Свіслач, Трокі Старыя і Новыя, Цяцерын, Шумск[7.c.13]. Прычым, асобныя гарады, такія як Заслаўе, маглі існаваць і раней. Такім чынам, да пачатку XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім (у межах 1569 г.) налічвалася не менш як 62 гарады[1.с.55]. Да канца XVI ст. іх колькасць (разам з мястэчкамі) вырасла да 669[3.c.37], г.зн., што за два стагоддзі колькасць населеных пунктаў гарадскога тыпу павялічылася больш чым у 10 разоў. Прыведзеныя лічбы з'яўляюцца, натуральна, даволі ўмоўнымі, таму што некаторыя населеныя пункты маглі з'яўляцца ў пісьмовых крыніцах са значным спазненнем і іх узнікненне варта адносіць на больш аддаленыя часы, чым тыя, калі яны пачынаюць фігураваць на старонкях летапісаў. Разам з тым не заўсёды зразумела, ці былі гарады, што ўзгадваліся да XV ст., уласна гарадамі ці толькі ўмацаванымі "градамі", інакш кажучы крэпасцямі-замкамі. У якасці прыкладу такіх населеных пунктаў можна прывесці Быхаў, які пералічаны яшчэ ў "спісе рускіх гарадоў дальніх і бліжніх", аднак гарадскі статус адтрымаў толькі ў 1551-1552 гг., або Рэчыцу, дзе горад пры ўжо існуючымзамку быў закладзены толькі ў 20-х гг. XVI ст. Новы этап урбанізацыі, які распачаўся ў XV і працягваўся ў XVI ст., быў выкліканы інтэнсіфікацыяй эканамічнага развіцця дзяржавы і патрэбамі ўнутранага рынку. Гэты перыяд быў шчыльна звязаны з закладаннем таргоў, якія былі неабходныя для абмену сельскагаспадарчай прадукцыі на грошы, патрэбныя, акрамя ўсяго іншага, і для выплаты грашовай рэнты, якой з XV ст. усё больш пачынаюць абкладвацца сяляне. Ужо да пачатку XVI ст. у рыначны абарот былі ўцягнуты даволі значныя людскія масы, для абслугоўвання якіх, дзейнасці таргоў ва ўжо існуючых гарадах было недастаткова, галоўным чынам па той прычыне, што і гарадоў было мала. У выніку ўжо ў XV ст. пачынаецца рэзкі рост колькасці гарадскіх пасяленняў, які дасягнуў свайго апагея ў XVI ст., пасля чаго пайшоў на спад. Акрамя эканамічных прычын інтэнсіфікацыі урбанізацыйных працэсаў у Вялікім Кцястве Літоўскім ХV-ХVІ ст. спрыялі і сацыяльна-палітычныя фактары, найперш у выглядзе атрымання феадаламі спачатку;. каталіцкага, а з 30-40-х гг. XV ст. і праваслаўнага веравызнання маёмасных імунітэтаў, што стымулявала іх імкненне да павелічэння прыбыткаў у выглядзе не толькі грашовай рэшты ад сялян, але і разнастайных гандлёвых мыт ("тарговага", "бочкавага", "памернага"), а таксама пабораў, звязаных з дзейнасцю рамеснікаў і гандляроў моцнымі напоямі, якія канцэнтраваліся ля таргоў як асяродкаў масавага наплыву прыезджага населыііцтва і найбольш спрыяльных месцаў збыту тавараў[4.с38]. У выніку пазначылася тэндэнцыя да закладання гарадскіх пасяленняў ва ўладаннях духоўных і свецкіх феадалаў, а таксама стварэння ў вялікакняскіх гарадах так званых юрыдык, заселеных падданымі таго ці іншага феадала. З'яўленне новых прыватнаўласпіцкіх гарадскіх пасяленняў закранала інтарэсы вялікага князя, паколькі стварала канкурэнцыю тым гарадам, якія знаходзіліся ў яго ўладаншіх, а значыць, і змяншала яго прыбыткі. Таму для заснаваныя кожнага новага населенага пункта гарадскога тыпу патрабаваўся снецыяльны прывілей, а самавольнае ўсталяванне новых мыт прыватнымі асобамі строга забаранялася I і III статутамі Вялікага Княства Літоўскага.[6.c.99] Акрамя таго, гаспадар забараняў засноўваць новыя таргі бліжэй чым за 3 мілі ад вялікакняскіх "мест" (гарадоў), што знайшло адлюстраванне ў 14 артыкуле Уставы на валокі 1557 г. Клопат пра тое, каб новыя "места" не стваралі празмернай канкурэнцыі вяліка-княскім гарадам, дзяржава праяўляла і раней. Так, Жыгімонт Стары дазволіў у 1530 г. Яну Мікалаевічу Радзівілу ў Пячкоўскім Гарадку "мястэчка садзіці - і торг у суботу і карчмы меці без шкоды таргоў нашых".[5.с.19] Аднак нягледзячы на шматлікія абмежаванні і цяжкасці, звязаныя з закладаннем новых таргоў, колькасць іх працягвала расці. Некаторыя "места" засноўваліся без прывілея і толькі насля атрымлівалі неабходны юрыдычны дазвол.[1.с.56] Настойлівасць феадалаў урэшце мела плён - пад націскам прыватных уладальнікаў у першы раздзел III Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. быў уключаны артыкул 29, які дазваляў засноўваць гарадскія пасяленні без спецыяльных прывілеяў і фактычна здымаў у гэтым сэнсе ўсе абмежаванні.[6.с.99] Фарміраванне гарадской сеткі пры ўсёй сваёй інтэнсіўнасці не адбывалася на тэрыторыі Беларусі раўнамерна. У XV і першай палове XVI ст. найбольш хуткі працэс адзначаўся на захадзе, у межах Трокскага, Віленскага, Наваградскага і заходняй часткі Берасцейскага ваяводства. У другой палове XVI ст. усё часцей назіралася з'яўленне гарадскіх пасяленняў на абшарах усходніх ваяводстваў - Менскага, Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага і ўсходняй часткі Берасцейскага, аднак дасягнуць такой густаты, як на захадзе, гарадская сетка да канца XVI ст. тут так і не змагла. На нераўнамернасць сеткі гарадскіх паселішчаў уплывала некалькі фактараў: геаграфічнае асяроддзе, вялікія лясныя і балоцістыя масівы на ўсходзе і поўдні, неаднолькавыя заселенасць і эканамічны ўзровень заходняй і ўсходняй частак Беларусі і, нарэшце, фактар пастаяннай знешняй пагрозы[3.с.37]. Разам з тым і ў межах усходніх ваяводстваў гарадскія пасяленні канцэнтраваліся далёка не раўнамерна. На паўночным захадзе Менскага, паўднёвым захадзе Полацкага і Віцебскага, а таксама захадзе Мсціслаўскага ваяводства густата гарадской сеткі была даволі значнай і дабліжалася да паказчыкаў захаду Беларусі[1.с.59]. Найбольшая шчыльнасць гарадскіх пасяленняў назіралася ў басейнах сплаўных рэк, асабліва Нёмана, Віліі, Буга, Дзвіны, па якіх вёўся гандаль з заходнімі краінамі, што выступалі ў якасці асноўных спажыўцоў сельскагаспадарчай прадукцыі беларускай вёскі. Колькасны прырост новых гарадоў у Беларусі адбываўся ў XV—XVI ст. галоўным чынам за кошт невялікіх населеных пунктаў - мястэчак (ад ігульнаславянскага "места" — горад), якія з'яўляліся найбольш прымітыўнай, першай стадыяй гарадскога развіцця, хадя і мелі ўсе асноўныя рысы сярэднявечнага горада[2.с.55]. Мястэчкі выступалі ў якасці адміністрацыйных і гаспадарчых цэнтраў невялікіх сельскагаспадарчых раёнаў – дробных вотчын, валасцей, старостваў. Яны развіваліся з таргоў і згуртаванняў рамесніцкага насельніцтва побач з феадальнымі замкамі і неўмацаванымі дварамі, на месцы ці побач з ужо існуючымі вёскамі і нават не незаселеных месцах ("на суровым караню"). Узнікненне мястэчак абумоўлівалі патрэбы, звязаныя з абслугоўваннем ажыўленых камунікацыйных шляхоў (забеспячэнне начлегам, пракорм і г.д.), а таксама наяўнаспь асяродкаў рэлігійнага культу. Часам мястэчкі ўзнікалі побач з ужо існуючымі гарадамі. Спецыфічныя функцыі мястэчак па абслугоўванні лакальных сельскагаспадарчых рынкаў, а таксама іх вялікая шчыльнасць, што абумоўлівала значную канкурэнцыю, перашкаджалі ўзбуйненню падобных населеных пунктаў. Колькасць дамоў у іх, як правіла, не перавышала 250-300[2.с.55]. Невялікія памеры абумоўліваліся яшчэ і тым, што функцыі гарадоў выконвалі буйныя пасяленні, якія ўзніклі і набылі значнасць у папярэднія часы, на першай хвалі урбанізацыі. Ужо ў грамаце вялікага князя Казіміра за 1444 г. у ліку 15 "лепшых" гарадоў Вялікага Княства называліся Берасце, Віцебск, Гародня, Менск, Наваградак, Полацк. Слуцк; найбуйнейшымі з іх з'яўляліся Віцебск, Полацк, Берасце і Менск, якія ў 1551 г. выплачвалі ў гаспадарскі скарб больш за 100 коп. грошаў[7.с.35]. Такую ж суму выплачвалі ў сярэдзіне XVI ст. таксама Магілёў і Пінск. Паказальна, што амаль усе буйныя гарады XVI ст. выступалі як адміністрацыйныя цэнтры значных тэрытарыяльных адзінах (4 - сталіцы ваяводстваў, 2 — буйных паветаў і 1 — сталіца Княства) [9.с10]. Акрамя адміністрацыйнага статуса вялікіх гарадоў іх памеры абумоўліваліся таксама зручнасцю геаграфічнага становішча. Магілёў, напрыклад, у Аршанскім павеце, но з'яўляўся значным адміністрацыйным цэнтрам, аднак дзякуючы выгаднаму размяшчэншо па суднаходным Дняпры па памерах апярэдзіў цэнтр павета Оршу, які знаходзіўся ў менш зручным месцы. Адносна не шматлікую групу ў параўнанні з дробнымі гарадскімі пасяленнямі складалі і сярэднія гарады, куды да сярэдзіны XVII ст. уваходзілі Шклоў, Быхаў, Орша, Мсціслаў, Наваградак, Кобрын, Нясвіж, Слонім, Барысаў, Бабруйск, Клецк, верагодна таксама Крычаў, Тураў, Мазыр, Друя і Камянец. Некаторыя з іх былі вядомыя як значныя гарады яшчэ да XV ст. (Наваградак, Слонім, Тураў і інш.), у той час як шэраг падобных гарадоў узнік пазней - пры вядомых здаўна замках-крэпасцях (Быхаў (1551-1552), Дзісна (перад 1566)), а такі горад, як Друцк, раней за XV ст, не ўзгадваецца наогул. Інтэнсіўнасці урбанізацыйных працэсаў на Беларусі ў XV—XVI ст. выявілася не толькі ў хуткім колькасным росце новых гарадскіх пасяленняў, але і ў даволі шпаркім павелічэнні іх насельніцтва. Так, калі ў Берасці ў канцы XIV ст. жыло каля 2 тыс. чалавек, то ў 1566 г. — амаль 6 тыс., а ў сярэдзіне XVII ст. - больш за 10 тыс[4.с.40]. Калі ў 1552-1555 гг. домаўладальнікаў у Пінску было 654, то ў 1648 г. іх налічвалася ўжо 5—6 тыс. У Клецку колькасць дамоў вырасла з 150 у 1552 г. да 490 у 1645.г[8.с.224]. Моцна вырасла колькасць насельніцтва і ў многіх іншых беларускіх гарадах, што прыводзіла да змены колькаснага крытэрыю вялікіх і сярэдніх гарадоў. У выніку такі населены пункт, як Наваградак, адзначаны ў сярэдзіне XV ст. у спісе "лепшых" гарадоў, да канца XVI ст. апусціўся да разраду сярэдніх, у той час як да ўзроўню вялікіх гарадоў падняўся Пінск і Магілёў. Значэнне апошняга асабліва ўзрасло пасля страты Вялікім Княствам Літоўскім на пачатку XVI ст. Смаленска. Да сярэдзіны XVII ст. сярэднім горадам зрабілася былое мястэчка Клецк. На практыцы, аднак, абсалютныя колькасныя памеры таго ці іншага да Вялікага Княства маглі не супадаць з яго рэальнай значнасцю. На ускраіне, напрыклад, гарады ўвогуле вызначаліся меншымі памерамі, Што тлумачыцца, верагодна, меншай шчыльнасцю насельніцтва ў цэлым. Падобныя рэгіянальныя асаблівасці маглі існаваць і ў Беларусі, як адносна невялікія ў параўнанні з найбуйнейшымі гарадамі дзяржавы населеныя пункты мусілі на пэўных этапах свайго існаваіння выконваць функцыі рэгіянальных цэнтраў, у тым ліку і гаспадарчых. Такія гарады могуць разглядацца як вялікія толькі ў параўнанні з малымі гарадамі і мястэчкамі рэгіёна, якія ўцягвалі ў сферу свайго ўплыву толькі дробныя сельскагаспадарчыя раёны, а таксама адносна невялікімі (сярэднімі) пасяленнямі, што не мелі рэгіянальнага значэння, але рынак якіх ахопліваў лакальныя рынкі некалькіх ці некалькіх дзесяткаў мястэчак. ІІапаўненне насельніцтва гарадоў ажыццяўлялася некалькімі шляхамі. У шэрагу выпадкаў гараджанамі станавіліся жыхары вёсак, асабліва ў выпадках закладання новых гарадскіх пасяленняў на месцы сёлаў альбо пашырэння межаў таго ці іншага горада, які паглынаў суседнія вёскі, як, напрыклад, сяло Рылоўцы каля Гародні, што ўтварыла ў горадзе вуліцу з той жа назвай.[5.с.19] Перасяляліся ў гарады і жыхары больш аддаленых вёсак, асабліва тыя, што валодалі рамесніцкімі спецыяльнасцямі. Часта ініцыятыва па перасяленні вяскоўцаў у гарады належала феадалам, якія арганізоўвалі іх у прыватныя "юрыдыкі". Даволі масавай з'явай было і самавольнае перасяленне сялян, асабліва вольных - "похожых", а часам і асабіста залежных, якія спадзяваліся знайсці за гарадскімі сценамі паратунак ад свавольнай улады паноў. Такая крыніца папаўнення насельніцтва гарадоў была даволі звычнай, паколькі ўжо ў пачатку XVI ст. вярхоўная ўлада пры выдачы прывілеяў на заснаванне асобных гарадскіх насяленняў агаворвалла іх засяленне толькі людзьмі вольнымі, "похожими"[9.с.12]. Аднак гэтыя прадпісанні сістэматычна парушаліся, а спрыялі парушэнне інтарэсам як гарадоў, так і іх уладальнікаў. Часам гаспадарская ўлада сама заплюшчвала вочы на перасяленне сваіх залежных сялян ва ўласныя ж гарады, як у выпадку з прыгоннымі каралеўскай эканоміі, якім вялікі князь дазволіў у 1526 г. заставацца ў Гародні, куды яны перад тым перасяліліся. Нярэдка на абарону ўцекачоў станавіліся гарадскія магістраты. У 1499 г. баяры Полацкай зямлі скардзіліся на полацкіх мяшчан, а таксама войта. Прымаў феадальна залежных сялян-уцекачоў з феадальных маёнткаў і магістрат Вільні, з нагоды чаго гаспадар выдаў у 1547 г. кампраміснае рашэнне аб трохгадовым тэрміне, на працягу якога магчымае было вяртанне збеглых падданых, у той жа час асобы, якія пражылі ў горадзе 3 гады. На будучае вызначаўся 10-гадовы тэрмін вяртання ўцекачоў. Рашэнне не закранала толькі халопаў і "нявольніц", катэгорыі, якая ў той час ужо пакрысе знікала. Адмаўляліся выдаваць уцёкачоў таксама войты Камянца ў 1514 г. і Менска ў 1586 г. У прыватнаўласніцкіх гарадах у абарону збеглых сялян выступалі ўладальнікі. Так, у пачатку XVI ст. супраціўленне вяртанню ўцекачоў, што шукалі прытулку ў Ляхавічах, аказала адміністрацыя ўладальніка "места", віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштаўта. Нярэдкімі былі выпадкі перасялення ў гарады выхадцаў з іншых гарадоў і нават замежжа. Найбольш часта фіксаваліся ў інвентарах гарадоў выхадцы з Польшчы і Маскоўскай дзяржавы, аднак сустракаліся ў беларускіх гарадах таксама ўраджэнцы больш аддаленых краёў - немцы, шатландцы і нават французы[9.с13]. У шэрагу населеных пунктаў існавалі цэлыя вуліцы, што атрымалі назвы па нацыянальнай прыналежнасці насельнікаў, напрыклад нямецкая вуліца ў Берасці ці Татарская вуліца ў Менску. Пачынаючы з канца XIV ст. у буйных беларускіх гарадах, такіх як Берасце і Гародня, з'яўляюцца яўрэі, якія атрымлівалі ад вялікіх князёў спецыяльныя прывілеі, што рэгламентавалі іх пражыванне ў гэтых населеных пунктах. У XVI ст. яўрэі складалі тут ужо даволі значную частку насельніцтва. У 60-х гг. гэтага стагоддзя ў Берасці пражывала 10,4% яўрэяў, у Гародні - 8,3, у Кобрыні - 8,9, у Пружанах - 4,3% і г.д. [7.с.370]. 3 канца XVI ст. яўрэі началі сяліцца і ў мястэчках, дзе яны пераважна выступалі ў якасці арандатараў корчмаў, млыноў, гандлёвых мытаў і іншых крыніц прыбытку. У мэтах прыцягнення новых пасяленцаў у гарады іх уладальнікі карысталіся практыкай закладання часовых "воль" ці "слабод" для новапрыбыўшага насельніцтва, вызваляючы яго ад падаткаў на сваю карысць. Напрыклад, падчас закладашія мястэчка Барань у 1598 г. у капыскіх уладаннях Крыштофа Мікалая Радзівіла тыя людзі, "якія прыходзіць будуць", атрымлівалі 14 гадоў "волі", хоць гэта тычылася толькі чужакоў, якія не з'яўляліся падданымі князя[9,c.15]. У той жа час пры заснаванні ў 1586 г. мястэчка Смалявічы "вольнасць, г.зн. слабоды" аб’яўляліся ўсім прыбываючым, як чужакам, так і падданым князя. Падобныя ж "волі" выдаваліся і асобам, што папаўнялі вялікакняскія гарады. У 1507 г. яны былі выдадзены Высокаму (сучасн. Польшча), у 1525 -Полацку, у 1563 - Наваградку, у 1566 - Дзісне, у 1570 - Суражу і г.д. [9.с16] Важным крокам на прыцягненні насельніцтва ў гарады служыла наданне ім самакіравання - магдэбургскага права, якое ў канцы XIV—XVI ст. атрымалі Берасце, Гародня, Наваградак, Полацк, Менск, Віцебск і іншыя населеныя пункты. Прыватныя асобы таксама актыўна дабіваліся магдэбургскага права для сваіх гарадоў і мястэчак. Так у 1590 г. Крыштоф Радзівіл надаў самакіраванне Любчы, што з'явілася аргументам для вярбоўкі мяшчан з Менска і Наваградка, якія маглі б папоўніць колькасць любчанцаў. Падобную ж агітацыю планавалася праводзіць і ў Менску. Да прыгонных сялян гарады з самакіраваннем былі тым больш прывабнымі, што гарантавалі дадатковую абарону ад былых уладальнікаў з боку магістрата. Акрамя таго, падобныя гарады вызваляліся ад усіх ці шэрага феадальных павіннасцей, што значна аблягчала падатковае становічша жыхароў. Прававое становішча таго ці іншага горада ў сувязі з набыццём ім магдэбургскага права не заўсёды супадала з яго рэальнай гаспадарчай ці адміністрацыйнай значнасцю. У выніку здаралася, што дробныя гарадскія пасяленні, у якіх гарадскія рысы выяўляліся менш поўна, набывалі самакіраванне і лічыліся гарадамі, у той час як даволі значныя гарады без магдэбургскага права лічыліся фактычна мястэчкамі. Падобная сітуацыя знайшла адлюстраванне, напрыклад, на карце Вялікага Княства Літоўскага, складзенай па замове Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі Тамашом Макоўскім і выдадзенай у Амстэрдаме ў 1613 г., альбо ў Статуце 1588 г. Аднак на практыцы пры размежаванні тых ці іншых гарадскіх пасяленняў улічвалася іх рэальная гаспадарчая і адміністрацыйная значнасць, а таксама памеры. Функцыі гарадскіх пасяленняў. Апроч гаспадарчых і адміністрацыйных задач гарады Вялікага Княства Літоўскага выконвалі ў XV—XVI ст. таксама ролю рэлігійных, культурных і ваенных цэнтраў. Буйныя гарады з'яўляліся месцамі знаходжання епархій (Наваградскай, Полацкай. Турава-Пінскай, Уладзіміра-Берасцейскай) і асяродкамі канцэнтрацыі цэркваў і манастыроў. У Наваградку і Менску звычайна знаходзіліся заходнерускія мітрапаліты. У буйных гарадах размяшчаліся таксама найбольш значныя каталіцкія кляштары. У XVI ст. гарады і мястэчкі былі цэнтрамі пратэстанцкага руху. Значэнне гарадоў як культурных цэнтраў абумоўлівалася значнай колькасцю ў іх рамеснікаў розных спецыяльнасцей - як тых, што выраблялі шэдэўры матэрыяльнай культуры (ювеліры, дойліды і г.д.), так і занятых у сферы, звязанай з духоўнай культурай (скамарохі, музыканты, батлеечнікі і інш.). У гэты перыяд закладаюцца царкоўныя і прыватныя бібліятэкі, пры праваслаўных брацкіх школах і езуіцкіх калегіумах узнікаюць тэатры. З развіццём у XVI ст. у Беларусі кнігадрукавання ў гарадах і мястэчках засноўваюцца друкарні, найбольш вядомымі з якіх з'яўляліся друкарні ў Берасці, Нясвіжы і Логойску. На глебе гарадскога жыцця развіваліся ідэі асветы, тут жылі і працавалі выдатныя мысліцелі свайго часу - Ф.Скарына, С.Будны, Л.Зізаній і інш. Важную ролю адыгрывалі гарады ў сістэме абароны Вялікага Княства Літоўскага ад знешняга ворага. Землеўладальнікі, мяшчане разам з феадаламі мусілі несці вайсковую службу ў складзе паспалітага рушэння. Падаткі з гарадоў служылі важнай крыніцай папаўнення грашовых сум, якія шлі на ўтрыманне наёмнага войска. Тут жа выраблялася зброя і вайсковая амуніцыя. Гарадскія сцены служылі асноўным фарпостам, на які прыпадаў цяжар ваенных кампаній. На гараджан ускладаліся функцыі па абароне і ўзнаўленні ўмацаванняў, практычна кожны гарадскі жыхар у выпадку патрэбы станавіўся воінам. Гарадская міліцыя выступала ў якасці важнага атрыбута беларускага сярэднявечнага горада, як вялікакняскага, так і прыватнаўласніцкага. Яна прымала актыўны ўдзел не толькі ў знешніх войнах, але і ў магнацкіх усобіцах. Калі на пачатку XV ст. галоўная небяспека для Вялікага Княства Літоўскага пагражала з паўночнага захаду, то разгром крыжакаў пад Грунвальдам у 1410 г., з аднаго боку, і актывізацыя Маскоўскай дзяржавы і Крымскага ханства ў канцы XV ст. — з другога, паспрыялі перанясенню асноўнага цяжару знешняй барацьбы на ўсходні і паўднёвы напрамкі. Таму найбольшую актуальнасць у XV ст. набыло ўмацаванне ўсходніх і паўднёвых гарадоў - Полацка, Віцебска, Гомеля, Мазыра і іншых, якія з'яўляліся найбольш моцнымі цытадэлямі дзяржавы. У той жа час на паўночным захадзе Беларусі, адным з самых бяспечных рэгіёнаў Вялікага Княства, моцныя цытадэлі гублялі сваё былое значэнне, што выявілася ў адсутнасці знешняга пояса абарончых умацаванняў вакол такіх гарадоў, як Гародня, Ваўкавыск, Наваградак, Ліда, Слонім і іншыя, ролю цытадэлі ў якіх выконвалі толькі адносна невялікія замкі. Як правіла, не было сцен і вакол дробных гарадскіх пасяленняў - мястэчак, якія не валодалі дастатковымі фінансавымі магчымасцямі для іх узвядзення. Выключэнне складалі толькі асобныя мястэчкі, такія як Мір, Свіслач або Любча, што належалі найбуйнейшым магнатам Вялікага Княства Літоўскага. Тыя ж населеныя пункты, якія ўзнікалі ў XVI ст. побач з вёскамі, неўмацаванымі дварамі ці "на суровым караню", зазвычай не мелі нават замкаў. У сувязі са змяненнем ролі былых дзядзінцаў як агульнагарадскіх цытадэляў і ператварэннем іх ва ўладальніцкія замкі, а таксама ў сувязі з пашырэннем эканамічных срункцый гарадоў у XV—XVI ст. назіраюцца змены ў гарадской планіроўцы. Цэнтрам горада ў гэты час пакрысе робіцца не дзядзінец-замак, як было раней, а гандлёвая плошча — рынак, дзе знаходзіліся найболын важныя будынкі грамадскага прызначэння і куды сыходзіліся галоўныя і самыя заселеныя вуліцы. Найбольш яскрава праявіліся змены ў планіроўцы тых гарадскіх пасяленняў, якія былі гаснаваны не раней чым у XV ст., у той час як у больш старажытных гарадах, дзе існавалі пэўныя плашровачныя мадэлі напярэдніх часоў, раліся рысы біцэнтрычнасці. Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV — XVI стст. Мацнела эканамічная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх масавага запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастала. Гарады пашыраліся за кошт прытоку сельскага насельніцтва. Выявіліся сацыяльная і кіраўнічая структуры. Гарады змагаліся за права на самакіраванне (магдэбургскае права), што пашырыла магчымасці развіцця рамяства і гандлю Такім чынам, у развіцці гарадоў XІІІ—XVI ст. назіраўся новы этап, які характарызаваўся, з аднаго боку, іх хуткім колькасным ростам, вылучэннем на першы план эканамічных функцый і актыўным уцягванне у сферу гаспадарчага ўплыву гарадоў сельскай акругі і, з другога - набыццём гарадамі пэўнай прававой самастойнасці ў выніку атрымання некаторымі з іх магдэбургскага права. Гарады гэтага часу не толькі з'яўляліся заканамерным параджэіннем эканамічнага развіцця краіны, але і самі ў меру сваіх магчымасцей пачалі гэтае развіццё вызначаць. Далёка не ўсе гарады XV—XVI ст. у аднолькава роўнай ступені здолелі праявіць усе свае функцыі, аднак у іх назіралася большая, чым у папярэднія часы, уніфікаванасць з пункту гледжання наяўнасці гэтых функцый.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2024-06-17; просмотров: 6; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.192.115 (0.016 с.) |