Выскоквае цар Ірад . Ірад 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Выскоквае цар Ірад . Ірад



Я цар Ірад. Я цар слаўны.

Сяду на свой трон дзяржаўны.

Я вялікі разУмнік,

Бо ў царскім пурпУры.

Ніхто не пярэчыць

Маёй царскай натУры.

А хто з’явіцца без дазволу,

Той застанецца без камзолу.

Воіны верныя, да мяне!

Зараз быць жа тут вайне.

 

 

Увальваюцца воіны. Спатыкаюцца і таўкуцца.

 

Ы воін

Тут мы цар. Ты ў нас адзін.

І воін

Ты над намі гаспадзін.

І воін

Па загаду мы твайму

Усіх заб’ем…па аднаму…

 

Ірад

Усіх ня трэба, дурні, біць!!!

Хто ж мне будзе дань плаціць?

Грошы вельмі я люблю.

Іх хаваю ў казну….

Ы воін

Эт мы можам, гаспадзін.

І воін

АбярЭм усіх як ліпку.

І воін

Ні палцIнкі, ні грашЫнкі не аставім ў сірацIнкі.

Воіны пабеглі, распіхваючы адзін аднаго. Ірад выходзіць.

Ая сцэна: змена дэкарацый. Пустыня.

Ноч. Пастухі сядзяць ля вогнішча. Цішыня.

Пачынае ліцца ціхая светлая музыка.

Панамар

Наступіла ноч ва Іўдзеі.

Засынаюць вёскі, гарады.

І ў гэту ноч ля Вiфлеема

Нарадзіўся Хлопчык, што чакалі людзі з даўнінЫ.

На небе ўзыходзіць зорка.

Ы пастух

Што за цуд у небе ясным?

Зоркі прыгажэйшай не было!

Як узышла яна над мірам,

У сэрца ўвайшло святло.

І пастух

Прыйшоу Хрыстос.

З таго яна для усіх людзей цяпер відна.

У свеце толькі яна адна

У сэрцы цемру асвяціць змагла.

І пастух

Яна вядзе мяне да Бога.

Скрозь цемень ночы свеціцца дарога.

Пастухі разам

Хутчэй ідзём, яна чакае.

Усім людзям радасць абвяшчае.

 

Пастухі хуценька ідуць на 1-ую сцэну.

Панамар

Пастухі ля ясляў славілі Тварца.

Радасці збаўлення не было канца.

Гучыць песня “                                    …”

Пастухі выходзяць.

 

2-ая сцэна: змена дэкарацый. Пакоі цара Ірада.

Сядзіць цар, а ля яго стаіць чорт і лісліва гаворыць.

Чорт

Хе-хе-хе. ЦАру, мой цАру,

Любы ўладАру.

Ты тут спіш, гуляеш,

Пуза сабе наядаеш.

А што ў тваім царстве

Новы Цар з’явіўся не знаеш.

Ірад

Што, што я чую ў маім царстве.

ЗдрАда стАлася ў маім гаспадарстве.

Чуецца стук у дзверы і ўваходзяць валхвы.

Ы волхв

Дзень добры, Ірад цар.

Мы з Персіі прыйшлі.

Цара цароў знайсці

Скажы нам дзе б маглі?

І волхв

Вядзе нас зоркі свет,

Што ўстала ў начы.

Вядзе нас праўды свет,

Каб шлях перамагчы.

Ірад

О, мудрацы, калі б я ведаў,

Дзе нарадзіўся цар,

Да ног яго багацце свету

Прынёс бы я, як шчодры дар.

Знайсці яго вам зорка дапаможа.

А ўзнагарода будзе вам, калі

Вы скажаце, дзе нарадзіўся Божа,

Якому пакланяюцца ўсе цары.

Валхвы адыходзяць.

Панамар

Павяла зорка валхвоў

Праз гарады і сёлы,

Праз горы і пустыні

Амаль у горад Вiфлеем.

Ішла, ішла і раптам стала.

Схіліла ціха галаву.

А ўнізе Маці Божая чакала,

Трымаючы дзіцятка за руку.                                         Гучыць песня “Ціхая ноч…”

 

 

Гучыць песня “Ціхая ноч…”

1-ая сцэна: уваходзяць валхвы,кланяюцца і кладуць дары.

Панамар

Прыйшлі валхвы. Вось і пячора.

ДарЫ свае паклалі там

Да ног царА, УладАру міра

І золата, і смірну, і ладАн.

І волхв

Цяпер да Ірада мы пойдзем,

Раскажам, дзе знайсці цара.

Анёл

Не трэба! Ён падманіць.

Згубіць ён хоча Немаўля.

Валхвы разам

Анёл, вялікі дзякуй.

Мы вернемся хутчэй дамоў.

У нашу Персію радную

Існуе шмат другіх шляхоў.

Валхвы пайшлі дадому.

2-ая сцэна: пакоі Ірада.

Чорт

Хе-хе-хе. ЦАру, мой цАру,

Любы ўладАру.

Ты тут спіш, гуляеш,

Пуза сабе наядаеш.

А што валхвы дамоў пайшлі –таго і не знаеш.

Ірад

Што?, што я чую ў маім царстве?

Здрада стАлася ў маім гаспадарстве.

А паклікаць мне ваякаў,

Верных мне служакаў.

Прыбеглі воіны.

Ы воін

Тут мы цар. Ты ў нас адзін.

І воін

Ты над намі гаспадзін.

Ірад

Чуў я, што ў маім царстве

Новы Цар нарадзіўся.

Хуценька збірайцеся,

У Вiфлеем выбірайцеся.

Усіх немаўлят забівайце,

Свайго царА-гаспадарА выручайце.

І воін

Па загаду мы твайму

Усіх заб’ем… па аднаму…

1-ая сцэна: Вярцеп

Анёл

Іосіф, Іосіф, прачніся.

Хутчэй у дарогу збярыся.

Бяры Немаўлятка і маці.

У Егіпет вам трэба ўцякаці.

Ірад, пачвара, загад аддаў,

Каб воін ўсіх дзетак пазабіваў.

І Хрыста-Малечу ён хоча пакараць,

Каб уладу сваю на век захаваць.

Іосіф, Марыя забіраюць Іісуса і адыходзяць у Егіпет.

Панамар

І пайшла сям’я ў Егіпет

Божага Сыночка ратаваць,

У арабскай краіне чужой

Міласці і аховы шукаць.

 

2-ая сцэна: пакой Ірада

Сядзіць Ірад. З’яўляецца Анёл.

Анёл

О, Ірадзе, Ірадзе,

Што ты нарабіў?

Сваю душу грэшную перад Богам загубіў.

Згінуў ты да звАння,

Не будзе табе выратавАння.

Высоўваецца збоку чорт.

Чорт

Ты, Ірад, яго не слухай,

Вазьмі сабе патыліцу пачухай.

Лепш быць каранавАным,

Чым выратавАным.

Ірад

Твая праўда. (да чорта)

Ану, пайшоў прэч адсюль. Акыш! (да Анёла)

Лепш быць каранавАным, чым выратавАным.

У пакой уваходзяць воіны.

Ы воін

ЦАру, наш цАру,

Любы гаспадАру.

І воін

У Вiфлеем мы схадзілі,

Усіх немаўлят забілі.

І воін

Адно… Рахіль не дае свайго забіць.

Сама ідзе да цябе лIтасці прасіць.

Ірад

Хто такая? Не зважАю.

Ніякага інтарэсу да яе не маю.

 

У гэты час уваходзіць Рахіль з малечай і падае Іраду ў ногі.

Рахіль

ЦАру мілы, цАру літасцівы,

Не труцI ты мАтчына сэрца,

Уратуй ты маё дзіцЯтка ад смерці.

Ірад

От, баба, я сам сабе разУмны,

Бо ў царскім пурпУры.

Не пярэч ты маёй царскай натУры.

Усім немаўлятам пазнімаў галОвы

І твайму не дам дазвОлу.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2019-05-20; просмотров: 266; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.227.190.93 (0.023 с.)