Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Грамадска-палітычнае становішча і перспектывы развіцця Рэспублікі БеларусьСодержание книги
Поиск на нашем сайте
У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў, спробы павярнуць кола гісторыі назад, у 1917 г. Але слоў “капіталістычная рэстаўрацыя”, “буржуазнае адраджэнне” у праграмах праварадыкальных партый і рухаў няма. Чаму? Таму што капіталізм як грамадска-палітычная сістэма ўжо даўно дыскрэдытаваны падзеямі апошніх стагоддзяў: дзве сусветныя вайны на сумленні капіталізму, каланіялізм, разбой і аграбленне народаў Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Лацінскай Амерыкі, эксплуатацыя сваіх уласных народаў і г.д. Таму ідэолагі і палітыкі капіталістычных краін прыкладна з 20–30-х гадоў ХХ ст. адмовіліся ад тэрміна “капіталізм” і капіталістычнае грамадства сталі называць “грамадствам усеагульнага росквіту”, “грамадствам заходняй дэмакратыі”, “грамадствам з рыначнай эканомікай” і г.д. Прыхільнікі праварадыкальнай палітычнай арыентацыі словамі і выразамі “дэмакратыя”, “свабода”, “правы чалавека”, “прыватная ўласнасць”, “прававая дзяржава”, “рыначная эканоміка”, “інтэграцыя ў сусветную супольнасць”, “далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей” і іншымі прыкрываюць сваю адданасць капіталістычнаму выбару, а таксама свае дзеянні капіталістычна-рэстаўрацыйнага характару. Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад, да канца 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Але сацыялізм як грамадска-палітычная сістэма сёння таксама дыскрэдытаваны памылкамі і злачынствамі, якія былі здзейснены кіраўнікамі КПСС і Савецкай дзяржавы, здрадай М. Гарбачова, Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПСС, многіх мясцовых кіраўнікоў, а таксама магутнай антысацыялістычнай прапагандысцкай кампаніяй, якая праводзіцца ў апошняе дзесяцігоддзе не толькі на Захадзе, але і ў дзяржавах СНД і іншых былых сацыялістычных краінах. Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва. Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, – гэта грамадства сацыяльнай справядлівасці. Якія лепшыя здабыткі капіталізму можа ўключаць у сябе гэтае грамадства? Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д. Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм (гэта запазычана капіталізмам у сацыялістычных краінах і названа там “дзяржаўным рэгуляваннем”), навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах (космас, абаронная прамысловасць і г.д.), стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права і абавязак працаваць (адсутнасць беспрацоўя), адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д., разумная і адказная культурная палітыка – дзяржаўнае фінансаванне і кіраўніцтва развіццём навукі, літаратуры, музыкі, тэатра, выяўленчага мастацтва і г.д., недапушчальнасць прапаганды культу грошай (нажывы), насілля, садызму, спекуляцыі на чалавечых слабасцях, амаральнасці. Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню. Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства – пакажа будучае, дзень заўтрашні.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 222; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.123.10 (0.006 с.) |