Метэаралагічныя элементы і вымяральныя велічыні 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Метэаралагічныя элементы і вымяральныя велічыні



Метэаралагічны элемент Вымяральная велічыня Адзінкі вымярэння
Найменне Абазна-чэнне
Тэмпература: -паветра -вады -глебы Тэмпература бягучая, экстрэмальная; градыентныя тэмпературы Градус Цэльсія, (Кельвіна); градус на метр; Кельвін на метр ºС, К ºС/м, К/м
Ціск атмасферы Ціск Паскаль, мілібар, міліметр ртутнага слупа Па, мб, мм рт.сл.
Барычная тэндэнцыя Змяненні ціску за тры гадзіны Мілібар на 3 гадзіны Мб/з гадз.
Вільготнасць паветра Парцыяльны ціск вадзяной пары; адносная вільготнасць; кропка расы Мілібар   Працэнт Градус Цэльсія Мб   % ºС
Вецер Скорасць (імгненная, сярэдняя, максімальная); напрамак Метр у секунду, бал; Градус дугі, румбы м/с, бал   º
Ападкі Колькасць (таўшчыня слоя вады на гарызантальную паверхню); від (цвёрдыя, вадкія); інтэнсіўнасць; працягласць (пачатак, канец) Міліметр     Мм   абазначэнні па коду мм/хвіл гадз., хв.
Снегавое покрыва Шчыльнасць; вапас вады (таўшчыня слоя вады); вышыня Грам на кубічны сантыметр; міліметр; Сантыметр г/см3   мм см
Галалёд Шчыльнасць; Колькасць лёду, які асаджваецца на пагонны метр дроту Грам на кубічны сантыметр; грам на метр г/см3 г/м
Раса Колькасць (таўшчыня слоя вады на гарызантальнай паверхні); Час выпадзення і выпарэння Міліметр     Гадзіны, хвіліны Мм     гадз., хв.
Выпарэнне з глебы, воднай паверхні Колькасць (таўшчыня слоя вады, якая выпарылася) Міліметр   Мм
Воблачнасць Колькасць; вышыня ніжняй і верхняй межаў; форма Балы (1 – 10); метры; па атласу воблакаў Бал М  
Бачнасць Празрыстасць атмасферы; Метэаралагічная далёкасць бачнасці Працэнт; метр, кіламетр % м, км
Туман Інтэнсіўнасць;   Працягласць     Гадзіны, хвіліны Па настаўленню Гадз., хв.
Навальніца Інтэнсіўнасць; Працягласць Колькасць разрадаў; Гадзіны, хвіліны   Гадз., хв.
Сонечная радыяцыя: -прамая -рассеяная -сумарная -адбітая -астатковая (баланс)     Працягласць сонечнага ззяння; энергетычная асветленасць; доза апра-меньвання     Гадзіны, хвіліны; Ват на кв.м; калорыя ў хвіліну на кв.см; Джоўль на кв.см; калорыя на кв.см     Гадз., хв.; Вт/м2; кал/хвіл.см2; Дж/см2; кал/см2
Доўгахвалевая радыяцыя Доза апраменьвання (за гадзіну, суткі, дэкаду, месяц, год); энергетычная асветленасць Ват на кв.м; калорыя ў хвіліну на кв.см; Джоўль на кв.см; калорыя на кв.см Вт/м2; кал/хвіл.см2; Дж/см2; кал/см2

напрамку і скорасці ветру ў свабоднай атмасферы; актынаметрычныя – элементы радыяцыйнага балансу зямной паверхні. Пры градыентных назіраннях вымяраецца хуткасць ветру, тэмпература і вільготнасць паветра на ўзроўнях 0,5 – 2 м над паверхняй зямлі, а таксама тэмпература глебы на яе пваерхні і глыбінях 5, 10, 15, 20 см. Па даных актынаметрычных і градыентных назіранняў разлічваюць элементы цеплавога балансу сістэмы глеба – атмасфера.

Аэралагічныя станцыі выконваюць радыёзандзіраванне атмасферы з выкарыстаннем радыёлакатараў. У сучасны момант радыёзандзіраванне атмасферы адбываецца на 800 наземных аэралагічных станцыях і 40 суднах надвор’я, што дазваляе атрымліваць інфармацыю аб тэмпературы, вільготнасці паветра і ветру да вышыні 25 – 30 км.

Станцыі ракетнага зандзіравання атмасферы праводзяць рэгулярныя вымярэнні фізічнага стану стратасферы і мезасферы з дапамогай метэаралагічных ракет. Ракетнае зандзіраванне атмасферы выконваецца таксама на наземных і суднавых станцыях.

У цяжкадаступных мясцінах працуюць аўтаматычныя радыёметэаралагічныя станцыі, якія рэгіструюць у пэўныя тэрміны змяненні метэаэлементаў і перадаюць іх па радыё аўтаматычна без удзелу назіральніка.

Спецыялізаваныя станцыі служаць для вывучэння асобных працэсаў і з’яў і іх узаемасувязі ў розных геаграфічных умовах, а таксама для спецыялізаванага абслугоўвання асобных галін народнай гаспадаркі. Напрыклад, аграметэаралагічныя станцыі праводзяць назіранні за вільготнасцю глебы, развіццём і станам сельскагаспадарчых раслін. Дрэйфуючыя станцыі збіраюць звесткі аб метэаралагічным рэжыме Арктыкі. Селясцёкавыя станцыі вядуць гідраметэаралагічныя назіранні і вывучаюць фарміраванне селяў у горных раёнах.

Метэаралагічная станцыя размяшчаецца такім чынам, каб яе назіранні былі характэрнымі (рэпрэзентатыўнымі) для дадзенага ландшафта. Пляцоўка станцыі павінна размяшчацца на адкрытай і роўнай мясцовасці. Паблізу ад яе не павінна быць прадметаў, якія могуць паўплавыць на паказанні прыбораў. У раўнінных умовах для атрымання дастаткова поўнай характарыстыкі тэмпературнага рэжыму патрэбна мець сетку станцый з адлегласцю 50 км паміж імі, а ў горнай мясцовасці – 30–40 км. Атмасферныя ападкі адрозніваюцца больш значнай зменлівасцю ў прасторы і ў часе, таму адлегласць паміж дажджамернымі пастамі павінна быць на раўнінах 20–30 км, а ў горных раёнах 15–20 км.

Касмічная сістэма гідраметэаралагічных назіранняў складаецца з арбітальных і геастацыянарных спадарожнікаў, якія дазваляюць атрымліваць даныя аб стане атмасферы з 70–80 % паверхні Зямлі. Вышыня палёту арбітальнага спадарожніка 900 км, а геастацыянарнага – 36 000 км. Касмічная інфармацыя перадаецца на наземныя прыёмныя пункты. Спадарожнікавая апаратура працуе ў бачнай частцы спектра (0,5 – 0,7 мкм) і інфрачырвонай (8 – 12 мкм).

Такім чынам, у сучасны момант у сусвеце створана адзіная сістэма збору, апрацоўкі, захавання і выкарыстання гідраметэаралагічная інфармацыі. Акрамя таго, гэта сістэма з’яўляецца асновай спецыяльнай сусветнай інфармацыйнай сістэмы “маніторынг”, якая ўяўляе больш шырокі комплекс назіранняў, аналізу (ацэнкі) і прагнозу развіцця прыроднага асяроддзя (кліматычнай сістэмы) з мэтай выяўлення ступені антрапагеннага ўздзеяння на геасферу і клімат.

1.11.1. Метэаралагічныя назіранні ў Рэспубліцы Беларусь

Да цяперашняга часу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана даволі шчыльная і разгалінаваная сетка метэаралагічных назіранняў (табл. 1.3), якая ўваходзіць у ССН і падпарадкоўваецца Сусветнай метэаралагічнай арганізацы і. Адміністратыўнае і гаспадарчае кіраўніцтва гідраметэаралагічнымі назіраннямі здзяйсняе Дэпартамент па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Асноўнымі задачамі дэпартамента з’яўляюцца:

1. Арганізацыя гідраметэаралагічных назіранняў за станам атмасферы, вады, сельскагаспадарчых культур, складам і ўзроўнем забруджвання атмасфернага паветра, глебы і водаў, за радыяцыйнымі абставінамі.

2. Збор, аналіз, апрацоўка і распаўсюджванне вынікаў гэтых назіранняў.

3. Складанне і забеспячэнне народнагаспадарчых прадпрыемстваў і ўстаноў разнастайнымі прагнозамі надвор’я, гідраметэаралагічных умоў на рэках, азёрах, вадасховішчах, стану сельскагаспадарчых культур, ўзроўню забруджвання атмасферы, глебы і водаў, радыяцыйных умоў.

4. Складанне і выданне навукова-прыкладных даведнікаў аб кліматычных, агракліматычных і водных рэсурсах, гідраметэаралагічным рэжыме, узроўні забруджвання навакольнага асяроддзя.

5. Вядзенне фонду даных: збор, улік, захаванне і выдача матэрыялаў гідраметэаралагічных назіранняў зацікаўленым установам і асобам.

Табліца 1.3



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-08; просмотров: 462; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.188.218.184 (0.005 с.)