Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Унутрыгадавое размеркаванне сцёкуСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Сцёк – гэта перамяшчэнне вады і ўсіх раствораных у ёй рэчываў і наносаў. Сцёк па тэрыторыі Беларусі змяняецца у шыротным напрамку разам са зменай кліматычных умоў. Для большасці рэк асноўная частка рачнога сцёку пораходзіць вясной у час таяння снегу. Пагэтаму характар вяснавога разводдзя (яго працягласць, аб’ём, доля у гадавым сцёку) у значнай меры вызначае асаблівасці размеркавання сцёку на працягу года. Сярэдняя велічіня сцёку вясной вагаецца ад 40 да 170 мм. Гэта складае ад 30 да 70 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе змяняецца нізкай летняй межанню. Асноўнай крыніцай жыўлення ў межань з’яўляюцца грунтовыя воды. Зімой сцёк спачатку паніжаецца, а затым паступова павялічваецца. У перыяд зімовых адлігаў часта назіраюцца зімовыя паводкі. У суровыя зімы малыя рэкі часта перамярзаюь і сцёк спыняецца. Сярэдні сцёк за зіму змяняецца ад 4 да 25 % ад гадавога і памяншаеецца з поўначы на поўдзень. Наіменшыя значэнні мінімальнага сцёку прыходзяцца на паўднёвую частку тэрыторыі. У адпаведнасці з змяненнем падземнага жыўлення рэк знаходзіцца і размеркаванне мінімальнага сцёку рэк па тэрыторыі. Самыя нізкія модулі сцёку і выпадкі перасыхання і перамярзання характэрны рэкам Палесся. Для рэк Беларусі характэрна наяўнасць дзвюх перыядаў нізкага сцёку за год – летне-асенні і зімовы. Максімальны сцёк. Веснавое паўнаводдзе з’яўляецца найбольш характэрнай фазай гідралагічнага рэжыма рэк, зя якую праходзіць ад 40 да 60 % адагульнага аб’ёму гадавога сцёку. У гэты час назіраюцца найбольш высокія расходы вады. Веснавое паўнаводдзе пачынаецца на паўднёвым захадзе у сярэднім у пачатку сакавіка – у першай палавіне красавіка. Сярэдні слой сцёку за паўнаводдзе вагаецца ў межах 50 – 60 мм на поўдні да 160 мм на паўночным усходзе. За апошнія 50 – 100 гадоў на Беларусі назіраўся шэраг год з вельмі высокімі паўнаводдзямі. Для разліку велічіні сцёку за год выбіраюцца наступныя градацыі воднасці (сцёку): вельмі мнагаводны (забяспечанасць 5 %), мнагаводны (25 %), сярэдні па воднасці (50 %), малаводны (75 %) і вельмі малаводны (95 %). Розныя геагр-ыя фактары маюць магчымасць уплываць на рачны сцёк і змяняць яго. Найбольш важнымі фактарамі з’яўляюцца: марфаметрычныя паказчыкі вадазбору, рэльеф, карст, лясістасць, балоцістасць, зарэгуляванасць сцёку і інш. Марфаметрычныя паказчыкі вадазбору. уплыў мясцовых фактараў на сцёк значна большы на малых вадазборах. Пры некаторай плошчы размеркаванне сцёку па тэр-ыі падпарадкоўваецца толькі геагр-ай занальнасці мала залежыць ад азанальных фактараў.Розніца велічыні сярэдняга сцёку вялікіх і малых рэк у адной і той жа геагр-ай зоне звязаны з неаднолькавымі суадносінамі паверхневага і падземнага жыўл. Плошча вадазбору павялічваецца у малых вадацёках з павялічэннем эразіённага урэза далины и рэчышча. Такая залежнасць абумоулена рэгрэсийнай эрозияй, пры якой з панижэннем мясцовага базиса эрозии павяличваецца даўжыня схилаў и вадападзельная линия аддаляецца ад раки. Чым большы ўрэз, тым больш ваданосных слаёў дрэнируецца ракой і тым больш шчодрае і ўстойлівае падземнае жыўл, як найбольш устойливая частка сцёку. Таким чынам, плошчай вадазбора ва ўмовах дастатковага ўвільгатнення хара-ца ўмовы і велічыня падземнага жыўл рэк. Акрамя памераў вадазбору на сцёк уплывае яго нахіл, разчляненнасць рэльефу і гушчыня рачной сеткі. З павялічэннем нахілу і гушчыні рачной сеткі сцёк рэк павялічваецца. Рэльеф вадазбору. Непасрэдны ўплыў рэльефу на сцёк абмяжоўваецца павялічэннем альбо паніжэннем хуткасці сцякання вады з басейну ў залежнасці ад нахілу і ступені разчлянення ярамі, лагчынамі, западзінамі. Пры значных ухілах сцёк адбываецца хутка, памянаецца час дабягання вады да рэчышча, страты на інфільтрацыю і выпарэнне. Па ярам і лагчынам сцёк таксама ідзе больш інтенсіўна. Пры запаволеным сцёку на палогіх схілах павялічваюцца страты вады. У многіх выпадках рэльеф уплывае на размеркаванне снегу па вадазбору. Ён здуваецца ветрам з раўнінных прастораў і накопліваюцца ў ярах і лагчынах. Карст. ў карставых абласцях адбываецца інтенсіўнае паглынанне дажджавых і талых вод панорамі, варонкамі, трэшчынамі. У выніку паверхневы сцёк памяншаецца альбо зусім знікае. Размеркаванне сцёку на працягу года нераўнамернае, т.к практычна адсутнічае падземнае жыўл. Есць выпадкі, калі рэкі знікаюць у карставых пустотах. Па краях карставых раёнаў назіраецца выхад падземных вод у рачных далінах і рэчышчах у выглядзе крыніц, якія дадаткова жывяць рэкі. Лясистасць. Уплыў леса праяўляецца праз уздзеянне на вадапранікальнасць глебаў. Карнявая сістэма разрыхляе глебу і павялічвае яе порыстасць і вадапранікальнасць. Лясная падсцілкаі интенсіўна паглынае ваду. Зімой назіраецца меншае прамярзанне глебы. Вясной запавольваецца таянне снегу. Усё гэта разам прыводзіць да значных страт вады на фільтрацыю. Памяншаецца паверхневы сцёк і вада паступае ў раку падземным шляхам. У басейнах вялікіх рэк рачная сетка дрэніруе глыбокія слаі і падземны сцёк пападае ў раку. Некаторае памяншэнне сцёку у лясных вадазбораў дае затрыманне ападкаў дрэвамі і іх выпарэнне. Прыродная і штучная зарэгуляванасць. Азёры і вадасховішчы рэгулюць сцёк, больш рўнамерна размяркоўваюць яго па порам года. У паўнаводдзе і і паводкі вада паступае ў вадаёмы і размяркоўваецца раўнамерна па іх паверхні. Пры гэтым пад’ём узроўня значна менш, чым у рацэ. Адпаведна сцёк у раку з возера павяличваецца на невяликую величыню. І, наадварот, у межань накопленая ў вадаёме вада паступова вяртаецца ў раку. Таму, межанны сцёк азёрных рэк большы, а сцёк у часы паводкаў меншы, чым безазёрных. У вадасховішчах у паўнаводдзе вада штучна затрымліваецца з мэтай яе назапашвання і выкарыстання ў малаводны перыяд і рэгулявання сцёку. Балоцістасць. Уплыў балот на сцёк вызначаецца геаграфічнымі ўмовамі і велічынёй выпарэння з балот і незабалочаных зямель. У раёнах лішкавага і дастатковага увільгатнення балоты не памяншаюць гадавы сцёк. У раёнах недастатковага альбо няўстойлівага ўвільгатнення балоты ў выніку значнай велічыні выпарэння памяншаюць сцёк. Балоты памяншаюць найбольшыя расходы паўнаводдзяў і паводак. Паводкі, якія ўзнікаюць пры дажджах поўнасцю паглынаюцца балотамі. Пры асушэнні балот увільгатнённых раёнаў павялічваюцца пікі паўнаводдзяў і паводак, а гэта значыць узрастае нераўнамернасць сцёку.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 258; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.175.10 (0.01 с.) |