Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма 8. Арганізацыя, яе прызнакі і элементы

Поиск

Арганізацыя - адасобленае аб'яднанне людзей для ўзаема­дзеяння ў дасягненні вызначаных мэт і рашэння задач. Стварэн­не арганізацый (прадпрыемстваў) для задавальнення запатраба­ванняў грамадства ў прадукцыі і паслугах шляхам перапрацоўкі зыходных рэсурсаў і ператварэння іх у канчатковы прадукт.

Прызнакі арганізацыі. Унутраныя пераменныя арганізацыі (па Мескану). Унутранае асяроддзе арганізацыі. Узаемадзеянне арганізацыі са знешнім асяроддзем. Канцэпцыя жыццёвага цык­ла арганізацыі. Узроўні кіравання. Падзел працы, спецыяліза­цыя і іерархія ў арганізацыі. Суб'ект і аб'ект кіравання.

Віды арганізацый. Функцыянальныя, дывізіянальныя і адап­тыўныя арганізацыйныя структуры.

Формы арганізацыйных структур: аб'яднанне па сістэме ўдзелу; арэндныя арганізацыі з абмежаваным характарам цэн­тралізаванага кіравання; таварыствы з абмежаванай адказ­нас­цю, з прыцягненнем пазыковага капіталу; сумесныя прадпрыем­ствы; акцыянернае таварыства; холдынгавыя кампаніі. Прыме­ты арганізацыі як юрыдычнай асобы.

 

Тэма 9. Структура кіравання арганізацыяй (СКА)

 

Паняцце структуры кіраванняарганізацыяй (арганізацыйная структура кіравання). Вытокі ўтварэння сучасных структур кі­равання і іх асновы. Структура кіравання арганізацыяй - спа­радкаваны будынак, арганізацыйная форма сістэмы кіравання, якая ўтвараецца ўстойлівымі ўзаемасувязямі элементаў, што адлюстроўвае і замацоўвае падзел і кааперацыю кіраўнічай пра­цы. Элементы СКА і іх сувязі. Вертыкальныя і гарызантальныя сувязі ў сістэме кіравання. Фарміраванне структур кіравання ў выніку выканання функцыі арганізацыі.

Тыпы структур кіравання арганізацыяй: лінейныя, функ­цыянальныя, лінейна-штабныя, лінейна-функцыянальныя, праг­рамна-мэтавыя, праектныя і матрычныя, дывізіянальныя.

Сеткавыя і віртуальныя структуры кіравання арганізацыяй.

Комплекснасць рэальных СКА. Праектаванне аргструктуры пэўнага прадпрыемства з улікам знешніх і ўнутраных праблем.

 

Тэма 10. Сутнасць і класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў

 

Шматзначнасць паняцця "рашэнне".

Кіраўнічае рашэнне - творчае, валявое дзеянне суб'екта кіра­вання, якое складаецца з выбару мэты, праграмы і спосабаў дзейнасці калектыву па вырашэнні праблем на аснове аб'ек­тыўных законаў функцыянавання сістэмы кіравання і аналізу інфармацыі аб яе функцыянаванні.

Прыняцце кіраўнічых рашэнняў як псіхалагічны працэс: на аснове інтуіцыі, меркаванняў, рацыянальнага падыходу. Этапы рацыянальнага рашэння (па Мескану).

Патрабаванні да кіраўнічых рашэнняў: эфектыўнасць, экана­мічнасць, своечасовасць, абгрунтаванасць, рэальнасць. Фактары эфектыўнасці рашэнняў: выкарыстанне мэтавых міжфункцыя­нальных груп, выкарыстанне прамых гарызантальных сувязей, цэнтралізацыя кіраўніцтва. Метады прыняцця кіраўнічых ра­шэнняў: нефармальныя (эўрыстычныя); экспертныя; колькас­ныя.

Класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў.

 

Тэма 11. Стратэгічнае і аператыўнае

кіраванне арганізацыяй

 

Стратэгія ў мэнэджменце - канцэпцыя дасягнення галоўных мэт арганізацыі, сукупнасць кіраўнічых рашэнняў, якія адлюс­троўваюць рэакцыю арганізацыі на знешнія і ўнутраныя ўмовы яе дзейнасці і развіцця. Тактыка - дэталізацыя стратэгіі з улікам з'яўлення непрадбачаных акалічнасцей.

Стратэгічныя задачы: забеспячэнне выжывальнасці фірмы ў складаных умовах; аптымізацыя прадуктовых праграм і вытвор­чых магутнасцей; распрацоўка праграм развіцця арганізацыі. Фактары ўплыву на стратэгію арганізацыі.

Функцыянальныя стратэгіі: вытворчасці, маркетынгу, фінан­савая, навукова-даследчая і інш.

Стратэгічнае кіраванне як дзейнасць па пастаноўцы і рэалі­зацыі доўгатэрміновых мэт, як філасофія менеджменту і бізне­су. Тыпы стратэгічнага кіравання. Працэс фарміравання стратэ­гіі.

SWOT-аналіз.

Аператыўнае кіраванне ў шырокім і вузкім сэнсах.

Тэма 12. Камунікацыі ў кіраванні

 

Паняцце і змест камунікацый. Элементы працэсу камуніка­цыі па Т. Парсонсу: дзеянне акцёра, аўтара і/або носьбіта па­ве­дамлення; адказная рэакцыя рэцыпіента; утрыманне камуніка­тыўнага працэсу; узаемныя ролі, якія злучаюць удзельнікаў камунікатыўнага ўзаемадзеяння. Тыпы камунікацый у адпавед­насці з узроўнем, маштабамі і кантэкстам: традыцыйная, функ­цыянальна-ролевая, міжасобасная, групавая, міжгрупавая, маса­вая. Вусная, дакументная, электронная камунікацыі.

Камунікацыйныя працэсы ў арганізацыях: паміж аргані­зацыяй і яе асяроддзем; паміж узроўнямі кіравання і падраздзя­леннямі; нефармальныя. Працэс міжасобаснай камунікацыі: эта­пы, стадыі, элементы.

Камунікацыйныя сеткі - пэўным чынам злучэнне індывідаў, якія ўдзельнічаюць у камунікацыйным працэсе з дапамогай ін­фармацыйных патокаў. Вертыкальныя, гарызантальныя і дыяга­нальныя сувязі (адносіны), якія ствараюць рэальную структуру арганізацыі. Тыпы камунікацыйных сетак. Невербальная каму­нікацыя. Фактары, якія зніжаюць эфектыўнасць зносін. Стыль камунікацыі - спосаб пабудовы індывідам камунікацыйных адносін, адкрытасць у камунікацыі і адэкватнасць зваротнай сувязі.

Паняцце інфармацыі. Класіфікацыя інфармацыі: па змесце і прызначэнні; па ступені канфідэнцыяльнасці і верагоднасці; па ступені гатоўнасці для карыстання; па аб'ёме, крыніцам, тэр­мінам збору і дастаўкі, спосабам атрымання і распаўсюджвання. Двухбаковы характар вуснай інфармацыі.

Тэма 13. Улада, яе аснова і роля ў кіраванні

 

Паняцце статусу чалавека (работніка) у арганізацыі. Фар­мальны і нефармальны, загаданы, набыты, натуральны і прафе­сійна-службовы статусы. Сацыяльная роля. Улада кіраўніка і ідэнтыфікацыя работніка ў арганізацыі - складальнікі выканан­ня кіраўнічых дзеянняў.

Улада - здольнасць і магчымасць аказваць вызначальнае ўз­дзеянне на актыўнасць, паводзіны людзей з дапамогай волі, аўтарытэту, права, насілля, палітычнага панавання; сістэма дзяржаўных органаў.

Улада менеджэра - распараджэнне рэсурсамі, дзеяннямі падначаленых, заахвочванне супрацоўнікаў да больш эфектыў­най і плённай працы, прадухіленне канфліктаў у калектыве. Паходжанне ўлады з пасады або з асобы. Асноўныя формы праявы ўлады. Харызма. Традыцыя падначалення. Узаемасувязь паняццяў "улада" і "уплыў". Разнастайнасць сродкаў уздзеяння кіраўніка на выканаўцаў. Лідэрства як важны і эфектыўны механізм кіравання арганізацыяй. Класіфікацыя характараў. Аўтарытэт менеджэра - прызнанне асобы, адзнака калектывам адпаведнасці суб'ектыўных якасцей аб'ектыўным патраба­ванням. Асноўныя задачы менеджэра: пастаноўка мэт; аргані­зацыя працы; матывацыя і адносіны; вымярэнне паказчыкаў; развіццё падначаленых.

Тэма 14. Арганізацыйная культура і стыль кіраўніцтва

 

Узроўні і элементы, характарыстыкі і функцыі арганіза­цый­най культуры. Сістэма ключавых каштоўнасцей.

Тыпы арганізацыйнай культуры ў залежнасці ад арыентацыі культуры на людзей або матэрыяльныя ўмовы. Кіраванне арга­нізацыйнай культурай як стварэнне ўзораў паводзін. Метады падтрымання культуры ў арганізацыі.

Стыль кіраўніцтва як спецыфічны спосаб, манера адносін кіраўніцтва і падначаленых. Агульная тыпалогія стыляў - тэо­рыя Макгрегора (стылі "X" і "Y"). Аўтарытарны, дэмакратыч­ны, ліберальны стылі. Мадэль Блейка-Моутона (Managerial Grid). Фактары ўплыву на фарміраванне і развіццё пэўнага стылю кіраўніцтва. Паводзінскія элементы кіравання.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ

1. У чым адрозненне тэрмінаў "кіраванне" і "менеджмент"?

2. Ахарактарызуйце менеджмент як від дзейнасці (выкана­нне функцый кіравання).

3. Раскрыйце значэнне терміна "менеджэр".

4. У чым сутнасць эвалюцыі кіравання?

5. Апішыце некаторыя адрозненні паміж арганізацыямі старажытнасці і сучаснасці.

6. У чым асаблівасць кіравання індустрыяльнага перыяду ў развіцці менеджменту?

7. Назавіце асаблівасці развіцця менеджменту ў сучасную эпоху.

8. Абмяркуйце метадалогію сістэмнага і сітуацыйнага падыходаў у менеджменце.

9. Раскрыйце сутнасць школы навуковага кіравання.

10. У чым заслуга Ф. Тейлара ў развіцці менеджмента як навукі?

11. Выявіце адрозненні "адміністрацыйнай школы" кіраван­ня ад навуковай.

12. Зрабіце параўнанне прынцыпаў "бюракратычных мета­даў кіравання кадрамі" М. Вебера і падыходамі сучаснай бюра­кратыі.

13. Раскрыйце сутнасць школы "чалавечых адносін".

14. Апішыце іерархію патрэбнасцей чала­века.

15. Раскрыйце праблему мэт у кіраванні.

16. Апішыце сутнасць фарміравання і замацавання мэт арганізацыі.

17. У чым сутнасць і ўзаемасувязь функцый кіравання?

18. Ахарактарызуйце пры­знакі функцый кіравання.

19. У чым адрозненне функцый арганізацыі і планавання?

20. Дайце вызначэнне і апішыце сутнасць функцыі матывацыі.

21. Ахарактарызуйце сутнасць функцыі каардынацыя.

22. Якая роля кантролю ў кіраванні?

23. Раскрыйце сутнасць паняцця «арганізацыя».

24. Якія найбольш характэрныя прызнакі арганізацыі?

25. Што такое аб'ект і суб'ект кіравання?

26. Вывучыце знешняе асяроддзе арганізацый Рэспублікі Беларусь.

27. Апішыце нефармальныя нормы рыначных паводзін, тыповыя для Рэспублікі Беларусь.

28. Сфармулюйце асаблівасці беларускага рынку.

29. Раскрыйце сутнасць права ўласнасці і замацаванне яго ў адпаведных законах Рэспублікі Беларусь.

30. Вызначце ролю дзяржавы як знешняй сілы ў дачыненні да эканомікі краіны.

31. Выкладзіце прынцыпы і прыярытэты дзяржаўнай кадра­вай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

32. Апішыце сучасныя кірункі развіцця кіравання персана­лам (кантэнт-аналіз бягучых нумароў штомесячнага бізнес-ча­сопіса "Дело").

33. Вызначце кадравую структуру сферы культуры.

34. Сфармулюйце патрабаванні да работнікаў сферы куль­туры і вызначце праблемы іх падрыхтоўкі.

35. Дайце характарыстыку кіраўнікам розных тыпаў устаноў культуры (кантэнт-аналіз бягучых нумароў штотыднёвіка "Ку­льтура").

36. Вывучыце дзеянне агульнага механізму прыняцця рашэння ў рэальнай кіраўнічай сітуацыі.

37. Апішыце ўмовы пэўнасці і нявызначанасці пры рас­пра­цоўцы і прыняцці кіраўнічага рашэння.

38. Сфармулюйце паняцце эфектыўнасці выбару рашэнняў.

39. Раскрыйце сутнасць трансакцыйных выдаткаў у працэсе прыняцця кіраўнічых рашэнняў.

40. Растлумачце ўплыў арганізацыйнай культуры на дзейнасць менеджэраў.

41. Апішыцестылі кіравання.

42. Раскрыйцепаводзінскія элементы кіравання.

43. Апішыцеасноўныя элементы камунікацыйнага працэсу.

44. Сфармулюйце паняцце кіраўніцкай інфармацыі і дайце яе класіфікацыю.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае выданне. – Мн.: Беларусь, 1997. – 92 с.

2. Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь: закон Рэсп. Беларусь [Новая рэд.] // Нац. рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 87. – С. 7–22.

3. Виханский, О. С. Менеджмент /О. С. Виханский,А. И. Нау­мов. – М.: Экономистъ, 2004. – 288 с.

4. Кабушкин, Н. И. Основы менеджмента / Н. И. Кабушкин. – М.: Новое знание, 2004. – 336 с.

5. Краткий экономический словарь / под ред. А. Н. Азрилияна. – М.: Ин-т новой экономики, 2005. – 1088 с.

6. Лафта, Дж. К. Менеджмент: учеб. пособ. / Дж. К. Лафта. – М.: ТК Велби, 2004. – 592 с.

7. Масилевич, Н. А. Основы менеджмента: учеб. пособ. для студентов неэкон. специальностей / Н. А. Масилевич. – ИВЦ Минфина, 2004. – 144 с.

8. Мескон, М. Х. Основы менеджмента / М. Х. Мескон, М. Аль­берт, Ф. Хедоури. – М.: Дело, 2005. – 720 с.

9. Основы менеджмента: учеб. для вузов / под ред. Д. Д. Вачугова. – М.: Высш. школа, 2001. – 367 с.

10. Основы менеджмента: учеб.-практ. пособ. / И. В. Балдин, Н. П. Беляцкий, Л. В. Дорошек [и др.]. – Мн.: БГЭУ, 2002. – 112 с.

11. Пусель, В. В. Основы менеджмента: учеб. пособ. / В. В. Пу­сель. – Минск.: МГЭИ, 2006. – 44 с.

12. Словарь-справочник менеджера / под ред. М. Г. Лапусты. – М.: ИНФРА-М, 1996. – 608 с.

13. Саркисов, С. Э. Менеджмент: словарь-справочник / С. Э. Сар­кисов. – М.: Анкил, 2005. – 808 с.

14. Феденя, А. К. Основы менеджмента: учеб. пособ. / А. К. Фе­деня. – Мн.: Бестпринт, 2003. – 324 с.

15. Шепелев, Е. М. Менеджмент / Е. М. Шепелев, А. В. Дятлов [и др.].– Ростов-на-Дону: Феникс, 2003. – 352 с.

Дадатковая

 

1. Беляцкий, Н. П. Управление персоналом / Н. П. Беляцкий.– Мн.: Интерпресссервис; Экоперспектива, 2003. – 352 с.

2. Грыгаровіч, Я. Д., Смолік, А. І. Прыкладная культуралогія / Я. Д. Грыгаровіч, А. І. Смолік. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – 216 с.

3. Демчук, М. И. Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Мн.: РИВШ БГУ, 2003. – 342 с.

4. Клок, К. Конец менеджмента и становление организационной демократии / К. Клок, Дж. Голдсмит. – СПб.: Питер, 2004. – 368 с.

5. Курс МВА по менеджменту / под ред. А. Р. Коэна. – М.: Альпина Бизнес Букс, 2004. – 507 с.

6. Максвелл, Д. 21 обязательное качество лидера / Д. Максвелл. – Мн.: ООО «Попурри», 2004. – 176 с.

7. Менеджмент: учеб. пособ. / под ред. Э. М. Короткова. – М.: ИНФРА-М, 2005. – 220 с.

8. Маслоу, А. Г. Мотивация и личность / А. Г. Маслоу. – СПб.: Евразия, 2001. – 478 с.

9. Огвоздин, В.Ю. Краткий курс менеджмента: учеб. пособ. / В. Ю. Огвоздин. – М.: Изд. «Финпресс», 2004. – 176 с.

10. Орлов, А. И. Менеджмент в техносфере / А. И. Орлов. – М.: Издательский центр «Академия», 2003. – 384 с.

11. Паркинсон, С. Н. Искусство управления / С. Н. Паркинсон, М. К. Рустомджи. – М.: ФАИР-ПРЕСС, 2001. – 272 с.

12. Салмон, Р. Будущее менеджмента / под ред. Е. В. Минеевой. – СПб.: Питер, 2004. – 298 с.

13. Суша, Н.В. Основы менеджмента / Н. В. Суша. – Мн.: Изд-во МИУ, 2004. – 176 с.

14. Тейлор, Ф.У. Принципы научного менеджмента / Ф. У. Тей­лор. – М., 1991. – 276 с.

15. Флиер, А.Я. Исторические типы культуры / А.Я.Флиер // Культурология для культурологов. – М.: Академический Проект, 2000. С. 171–177.

16. Форд, Г. Моя жизнь, мои достижения / Г. Форд. – Мн.: ООО «Попурри», 2004. – 352 с.

17. Чудновская, С. Н. История менеджмента / С. Н. Чудновская. – СПб.: Питер, 2004. – 239 с.

18. Янчевский, В. Г. Основы менеджмента / В. Г. Янчевский. – Мн.: ТетраСистемс, 2004. – 224 с.

 

Вучэбнае выданне

АСНОВЫ МЕНЕДЖМЕНТУ

 

 

Праграма для студэнтаў па спецыялізацыі

“менеджмент сацыякультурнай сферы”

 

 

Рэдактар В. Б. Кудласевіч

Тэхнічны рэдактар А. У. Гіцкая

 

 

Падпісана ў друк 2007 г. Фармат 60×841/16.

Папера пісчая № 2. Ум. друк. арк. 1,39. Ул.-выд. арк. 1,0.

Тыраж экз. Заказ

 

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

220007, Мінск, вул. Рабкораўская, 17

Ліцэнзія № 02330/0131818 ад 2.06.2006 г.

 

Надрукавана на рызографе

Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

220007, г.Мінск, вул. Рабкораўская, 17

Ліцэнзія ЛП № 496 ад 25.06.2002 г.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-11; просмотров: 261; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.214.43 (0.008 с.)