Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця ад лютага да кастрычніка 1917 Г.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна склаліся два лагеры – буржуазна-памешчыцкі, які быў супраць радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняу, і рэвалюцыйна-дэмакратычны, які адстойваў інтарэсы незаможных і маламаёмасных слаёў насельніцтва. Гэта акалічнасць у значнай меры вызначыла характар далейшых падзей у Расіі і тактыку палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Своеасабліва развіваўся палітычны працэс на Беларусі. Пачынаючы з сакавіка 1917г. тут утвараліся беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. З мэтай аб’яднання гэтых сіл 25 – 27 сакавіка 1917г. у Мінску адбыўся першы э'езд беларускіх нацыянальных арганіэацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чалавек, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі. З'езд даручыў Камітэту пачаць распрацоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з'езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускамў нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прадстаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. У красавіку 1917г. па ініцыятыве БНК быў скліканы Краёвы сяляскі э'езд, які таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі. 3 8 па 10 ліпеня ў Мінску быў праведзены другі з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім замест БНК была абрана Центральная рада беларускіх арганізацый. Яна паставіла перад Часовым урадам пытанне аб утварэнні ў Беларусі органаў мясцовай улады, а таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя прапановы Часовы ўрад адхіліў. У кастрычніку 1917г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. Галоўная задача, якую паставіла перад сабой ВБР, заключалася у скліканні Ўсебеларускага з’езда для канчатковага вырашэння пытання аб беларускай дзяржаўнасці. Зазначым, што на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы час актыўна дзейнічалі губернскія арганізацыі агульнарасійскіх партый: кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў, народных сацыялістаў, анархістаў і інш. Адзіныя кіруючыя і каардынуючыя цэнтры з гэтых партый мелі толькі бальшавікі, бундаўцы і эсэры. Палітыку Часовага урада на Беларусі актыўна праводзілі арганізацыі партыі кадэтаў, якая пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна стала кіруючай. 3 мая па восень 1917г. колькасць арганізацый кадэтаў на Беларусі павялічылася з 7 да 30. Яны дзейнічалі у Мінску, Віцебску, Магілёве, а таксама ў 18 павятовых гарадах і 10 населеных пунктах. У жніўні 1917г. на Беларусі і Заходнім фронце кадэты былі аб'яднаны ў адзіную арганізацыю, якой кіраваў краявы цэнтр. Састаўнымі часткамі праграмы кадэтаў былі ліквідацыя двоеўладдзя, скліканне пасля вайны Ўстаноўчага сходу, які павінен прыняць канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя реформы. Кадэты лічылі беларусаў адгалінаваннем рускага народа, выступалі за культурна-нацыянальнае самавызначэнне ўсіх народаў Расіі, за адмену абмежаванняў у правах палякаў, яўрэяў і іншых нацыянальнасцяў, за поўную свабоду ўжывання нацыянальных моў і развіццё нацыянальных культур. Палітычная эвалюцыя партыі кадетаў прывяла яе да прыняцця ідэі моцнай улады, ваеннай дыктатуры, што негатыўна адаб’ецца на яе далейшым лёсе. Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі, якія складалі левы спектр палітычных сіл Беларусі. Уплыў бальшавікоў у параўнанні з іншымі партыямі першапачаткова на Беларусі быў нязначным. У практычнай дзейнасці бальшавікі Беларусі зыходзілі з ленінскай стратэгіі перарастання буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў рэвалюцыю сацыялістычную, з апорай на пралетарыят і незаможных сялян. У нацыянальным пытанні бальшавікі зыходзілі з лозунга права нацый на самавызначэнне, аўтаноміі нацыянальных абласцей, якія захочуць застацца ў складзе агульнай дэмакратычнай дзяржавы. Бальшавікі Беларусі, як і цалкам у краіне, знаходзіліся на крайнім левым флангу рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Яны эаставаліся адзінай партыяй, якая не пагадзілася супрацоўнічаць з Часовым урадам. Па меры пралікаў у дзенасці Часовага ўрада ўзрастаў аўтарытэт бальшавіцкай партыі, якая выступала з вельмі даступнымі да рабочых, сялян і салдат лозунгамі: "Фабрыкі і заводы - рабочым!", "Зямля - сялянам!", "Мір - народам!" і г.д. 4 ліпеня 1917г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Ўсерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. На гэтым двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, які адкрыта зрабіў стаўку на ўсталяванне ў краіне ваеннай дыктатуры. У гэтых умовах РСДРП на VI з’ездзе (26 ліпеня-3 жніуня 1917г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага урада. 18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25-30 жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што значна ўмацавала іх уплыў на народныя масы і салдат. У другой палове верасня 1917г. у ходзе выбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдатскіх дэпутатаў. Бальшавікі Заходняга фронту і Смаленшчыны на каферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Заходні камітэт РСДРП/б/. Бальшавікі Беларусі ў практычнай рабоце падтрымлівалі левых эсэраў і левыя плыні ў беларускім нацыянальным руху. Такім чынам, Часовы ўрад, які працягваў вайну, не жадаў ахвяраваць памешчыцкім землеўладаннем, не праводзіў карэнных змен у грамадска-палітычным жыцці, канчаткова пазбавіўся падтрымкі сялянства, рабочых і салдат, значнай часткі нацыянальнай інтэлігенцыі. Рэфармісцкі шлях развіцця Расіі стаў праблематычны.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ: 1. Назавіце альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця ад лютага да кастрычніка 1917 гг. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917г. І ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА Лекцыя 11 1. Кастрычніцкія падзеі на Беларусі. Устанаўленне Савецкай улады. 3 24 на 25 кастрычніка 1917г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паўстанне, якое ўзначаліў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК), створаны пры Петраградскім Савеце. Кіравала паўстаннем партыя бальшавікоў. 25 кастрычніка Часовы ўрад быў скінуты. 28 кастрычніка II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах. Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антываенныя выступленіі і з іх быў сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Неўзабаве у Мінску і на Заходнім фронце ўладу у свае рукі ўзяў ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны. На працягу кастрычніка-лістапада 1917г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на усёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Беларусі. З’езды саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., сваімі рашэннямі замацавалі перамогу савецкай улады на Беларусі. 27 лістапада выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 3аходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Абылвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М.Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісарау (СНК) на чале з бальшавіком К.Ландарам. Зазначым, што ў прэзідыўме СНК былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіхне было ніводнага беларуса. Яны адкрыта выступілі супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння, прытрымліваючыся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў ў Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Абылвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі, разглядаючы яго выключна як франтавы орган ўлады. 30 лістапада 1917г. прадстаунікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай "Да ўсяго беларускага народа", у якой аб'явілі сваю палітычную праграму. Для арганізацыі законнай улады ў цэнтры і на месцах меркавалася 5 снежня 1917г. склікаць у Мінску з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Дазвол на правядзенне з'езда даў урад УЛ.Леніна, а нарком па нацыянальных справах I.В.Сталін выдзеліў на яго правядзенне 50 тыс.рублёў і паабяцаў, што рашэнні форума будуць прызнаны савецкай уладай. I Усебеларускі з’езд праходзіў 5-17 снежня 1917г. у Мінску. 3 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага голасу, 705 - дарадчага. Па сваім прадстаўніцтве і складзе з’езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай рады. Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты з'езда падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т.зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб’яднаў у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім. Правае крыло уключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый. У ноч з 17 на 18 снежня з’езд аб'явіў праект рэзалюцыі "Аб сама-вызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі – прапанова аб стварэнні новага краявога органа улады – Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, і рабочых дэпутатаў. Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які стаў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. Гэты пункт рэзалюцыі (прыняты аднагалосна) азначаў, што ў межах Беларусі абвяшчаўся "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Улада Абылвыканкомзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту была прызнана незаконнай. Гэта паслужыла падставай для правядзення Саўнаркомам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з’езда, якая атрымала розныя ацэнкі: СНК Заходняй вобласці назваў яе "роспуск", Савет Усебеларуекага з'езда Саветаў - "разгон", прэса - "закрыццё". 18 снежня 1917 г. члены прэзідыўма Ўсебеларускага з'езда правялі падпольнае паседжанне, на якім выбралі выканкам рады з'езда на чале з лідэрам народніцкага крыла БСГ Ф.Грыбам. 21 лютага 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з'езда) аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі. Да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам - Народны сакратарыят (урад), старшынёй якога стаў лідэр правага крыла БСГ Я.Я.Варонка. У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што "беларускі народ павінен здейсніць свае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці - на нацыянальна-персанальную аўтаномію". 9 сакавіка 1918г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ў ста ў ную грамату, у якой аб'явіў Беларусь “у рубяжах рассялення і лічбавай перавагі беларускага народу” народнай рэспублікай – БНР. Выканкам быў пераіменаваны ў Раду БНР, прэзідыўм якой узначаліў прадстаўнік БСГ І.М.Серада Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй. 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, падпісанага 3 сакавіка 1918г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, у дакументах якога Беларусь не прызнавалася самастойным нацыянальным рэгіёнам Расіі і не мела свайго наймення (у той час, як з Украінскай Народнай Рэспублікай мірныя умовы былі заключаны асобна). Але Германія не прызнавала БНР. Не дапамог нават зроблены Радай БНР адчайны крок, які не прынёс ніякіх дывідэнтаў, але пакінуў цяжкі след у яе гісторыі: 25 сакавіка 1918г. на закрытым паседжанні быў прыняты тэкст тэлеграмы германскаму імператару Вільгельму II, у якой выказвалася ўдзячнасць за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Ініцыятыва пасылкі тэлеграмы зыходзіла ад Р.Скірмунта. На гэты шлях Раду падштурхоўваў прыклад Літвы, Украіны і Польшчы. Тэлеграма выклікала хвалю пратэсту ў палітычных партыях і ў розных слаях насельніцтва. Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918г. у Германіі Расія дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор і рушыла Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня 1918г. Чырвоная Армія увайшла ў Мінск. Большасць членаў Рады і урада БНР пакінулі сталіцу. Якія высновы трэба зрабіць па факту абвяшчэння БНР і дзейнасці яе кіруючых органаў? У сучаснай літаратуры існуе некалькі поглядаў па гэтым пытанні. 1. У юрыдычным сэнсе БНР дзяржавай не стала. Наяўнасць самастойнай дзяржаўнасці прадугледжвае не толькі абвяшчэнне тых ці іншых афіцыйных дэкларацый, але і функцыяніраванне рэальнай сістэмы органаў улады на пэўнай тэрыторыі, выпрацоўку і прыняцце законаў, іх рэалізацыю, гэта значыць праватворчую дзейнасць, выкананне канкрэтных функцый, гарантыю забяспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Усё гэта адсутнічала, таму БНР з'яўлялася толькі зародкавай формай, магчымай перспектывай дзяржаўнага ўтварэння. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнічных межах пражывання беларусаў, сваю юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла. Пагранічных падзелаў і службы не было, як не было і арміі. Адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміраваліся органы ўлады на месцах. Урэшце, у БНР не было і канстытуцыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Функцыі ўрада абмяжоўваліся ажыццяўленнем паўнамоцтваў нацыянальнага ўрада пры германскай акупацыйнай адміністраціі і рашэннем шэрага задач у культурна-асветніцкай сферы, а таксама ў галіне развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю. 2. Абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай раэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ ў пачатку XIX ст., сукупнасці усіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта сведчанне таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыў такую моц і размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здейсніць жаданую ідэю. 3. Абвяшчэнне БНР трэба разглядаць і як акт самаабароны, як зварот да сусветнай грамадскасці з заявай аб імкненні беларускага народа да самавызначэння, бо пагроза тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі ішла з боку не толькі Германіі, але і Польшчы, якая імкнулася да адраджэння польскай дзяржавы у межах 1772г., гэта значыць да поўнай інкапарацыі Беларусі. У пашырэнні сваіх межаў былі зацікаўлены і літоўскія палітыкі. Паўднёвыя паветы (Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі) былі ўключаны ў склад Украінскай Народнай Республікі. Усходнія землі, не акупіраваныя Геpмaніяй, зacтaліcя пад юрысдыкцыяй Савецкай Расіі. Абвяшчэнне БНР змяніла адносіны да беларускіх тэрыторый як да земляў “нічыйных”. Прыняцце акта аб незалежнасці БНР, дзейнасць яе Рады актывізавалі рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, прымусілі бальшавіцкі ўрад У.І.Леніна перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці на стварэнне хоць і абмежаванай у правах, але ўсё ж беларускай дзяржаўнасці.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ: 1. Назавіце асноўныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі.
Утварэнне БССР Актыўнымі выразнікамі ідэі бедарускай дзяржаўнасці сталі дзеячы левага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі 3.Жылуновіч, А.Чарвякоў, І.Лагун, Я.Дыла, Б.Тарашкевіч, Я.Канчар і іншыя. У пачатку 1918г. яны склалі аснову Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), створанага ў адпаведнасці з дэкрэтам У.Леніна ад 31 студзеня 1918г. Ён функцыяніраваў на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў PCФCP. Пазіцыі Белнацкама ў пытанні дзяржаўнасці падтрымлівалі беларускія секцыі РКП/б/, якія існавалі ў I9I8-I9I9гг. у Петраградзе, Маскве, Варонежы, Казані, Саратаве, Тамбове і інш. гарадах. Праз газету "Дзянніца" настойліва прапагандавалася ідэя права на самавызначэнне беларускага народа на аснове савецкага ладу і ў саюзе з РСФСР. Вырашальным крокам на шляху самавызначэння Беларусі з'явіліся рашэнні канферэнцыі беларускіх секцій РКП/б/, якая адбылася 21-23 снежня 1918г. у Маскве. Канферэнцыя прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП/б/ з 5 чалавек на чале з З.Жылуновічам. Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918г. VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП/б/ склікацть Усебеларускі з'езд камуністў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр. Прынятыя дакументы паставілі ЦК РКП/б/ перад неабходнасцю тэрмінова вырашаць праблему беларускай дзяржаўнасці. 30 снежня I9I8г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП/б/ склікаў VI Паўночна Заходнюю абласную канферэнцыю РКП/б/, якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-заходняя арганізацыя РКП /б/ была перайменавана ў КП/б/Б і засталася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, часткай РКП/б/. Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП/б/Б. I студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся улада перадавалася Саветам рабочых, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі і заводы абвящчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні "як рады і яе слуг, так сама нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі". 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды 8 студзеня пераехаў і Часовы урад. 3 прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяржавы і ўтварэння яе ўласных органаў на аснове рашэнняў парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Але РКП/б/ праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функціі. Гэта ўжо стала нормай. Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам павінен быў вырашыць Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю республікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК. Аднак у перыяд падрыхтоукі з’езда, 16 студзеня 1919г., ЦК РКП/б/ прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёускай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. Спыненне нацыянальна-дзяржаўага будауніцтва на Беларусі такім ганебным чынам тлумачылася інтарэсамі сусветнай пралетарскай равалюцыі, аховай яе ядра – Савецкай Расіі – ад імперыялістычных захопнікаў. 2 - 3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў на якім Я.М.Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыўма УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Я.Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР. Акрамя таго, з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918г. 27 лютага 1919г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (100 чалавек) і яго прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі –Савет Народных Камісараў на чале з В.Міцкявічусам-Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалскай губерняў з больш як 6-мільённым насельніцтвам. У жніўні 1919г. тэрыторыя ЛітБел поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі. Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920г. 31 ліпеня 1920г. пасля выгнання Чырвонай Арміяй палякаў з Мінска, была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах "дыктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі". У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Па Рыжскаму мірнаму дагавору, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн.чалавек. Усходнія землі па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй Расіі. Такім чынам, працэс станаўлення беларускай дзяржаунасці ў I9I7-I920гг. быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумовілі тое, што ў ёй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных труп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм. Аднак, нягледзячы на тэрытарыяльныя страты ў гады вайны, была ўтворана і прызнана "дэ-юрэ" беларуская нацыянальная дзяржаўнасць.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ: 1. Як праходзіў працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1920гг.
3. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Важнейшым з першачарговых мерапрыемстваў Савецкай улады было ўстанаўленне кантролю за фінансамі. 3 гэтай нагоды дэкрэтам УЦВК 14 снежня 1917 г. была праведзена нацыяналізацыя усіх прыватных банкаў краіны і створаны адзіны Дзяржаўны банк, з яго канторамі на месцах, у тым ліку і ў гарадах Беларусі. Наступным крокам Савецкага ўрада было рашэнне аб увядзенні рабочага кантролю з мэтай барацьбы з сабатажам былых царскіх чыноунікаў, шэрага прадпрымальнікаў і банкіраў. У выніку гэтага ўдалося прадухіліць спыненне дзейнасці многіх заводаў і фабрік, прыватных чыгунак, банкаў. Важнейшай мерай па перабудове народнай гаспадаркі на сацыялістычны лад была нацыяналізацыя прамысловасці. На тэрыторыі Беларусі гэты працэс праводзіўся па меры вызвалення ад нямецкіх, а затым ад польскіх акупантау. З сярэдзіны лютага 1918г. пачалася нацыяналізацыя кніжных і газетных кіёскаў, рэстаранаў, кафэ, аптэк і г.д. 2 лютага 1918 г.УЦВК зацвердзіў дэкрэт аб стварэнні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі /ВСНГ/, на які ўскладалася задача аднаўлення народнай гаспадаркі і дзяржаўных фінансаў, а таксама фабрычна-завадскіх камітэтаў і прафсаюзаў у галіне эканомікі. У снежні 1917 – студзені 1918г. на месцах пачалося стварэнне саўнаргасаў. Пасля абвяшчэння ў студзені 1919г. БССР быў створаны Савет народнай гаспадаркі республікі, які стварыў цэнтралізаванае ўпраўленне прамысловасцю па галінах, якія адпавядалі глаўкам ВСНГ. Вясной 1918г. Савецкая Расія аказалася ў найцяжэйшым становішчы: вайна, гаспадарчая разруха, голад патрабавалі надзвычайных мер у галіне эканомікі, у далейшым названых "ваенным камунізмам". Галоўнымі задачамі гэтай палітыкі былі правядзенне харчовай раскладкі і ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі на хлебны гандаль, нацыяналізацыя ўсей прамысловасці, жорсткае размеркаванне харчовых і прамыеловых тавараў, усеагульная працоўная павіннасць. Быў ліквідаваны прыватны гандаль, адбылося адзяржаўленне кааперацыі. Рабілася спроба ўстанавіць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай, што вяло да натуралізаціі эканамічных сувязяў. Такім чынам, "ваенны камунізм" уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы, у якой па сутнасці не было эканамічнага механізма. Кіраванне поўнасцю апіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. К канцу 1920 г. стала зразумела, што развал народнай гаспадаркі – вынік не толькі вайны, разрухі, сабатажу, але і самой сістэмы. У першыя гады Савецкай улады былі эроблены пэўныя захады па вырашэню сацыяльных пытанняў. Так, на прадпрыемствах, у майстэрнях заканадаўчым шляхам быў уведзены 8-гадэінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, падлеткі працавалі па 4 - 6 гадзін. Уводзіўся штотыднёвы адпачынак. Значная ўвага надавалася вырашэнню жыллёва-бытавых умоў і медыцынскага абслугоўвання працоўных. Створаныя пры Саветах спецыяльныя камісіі займаліся перасяленнем рабочых у кватэры буржуазіі згодна са спісамі, якія складаліся прадпрыемствамі. Дарэчы, з гэтага моманту людзі сутыкнуліся з праблемамі жыцця ўтак званых кватэрах-камуналках. Праблема ліквідацыі беспрацоўя вырашалася праз біржы працы. Ужо ў лютым-сакавіку 1918г. яны дзейнічалі у Віцебску, Мінску, Магілёве, Оршы. Было ўведзена сацыяльнае страхаванне за кошт дэяржавы на выпадак беспрацоўя. Першапачаткова Савецкая ўлада падтрымлівала дзеянні прадпрымальнікаў па стварэнні новых працоўных месцаў. Так, на базе былых артылерыйскіх майстэрань у Віцебску былі адкрыты шавецкая, кравецкая, рымарская майстэрні і дрэваапрацоўчы завод, дзе ў першы час было занята 24 былых беспрацоўных. Для забяспячэння працоўных прадуктамі харчавання былі арганіэаваны спецыяльныя харчовыя органы. На прадпрыемствах для рабочых адкрываліся сталовыя. Для Беларусі, як аграрнага краю, адным з важнейшых пытанняў было зямельнае пытанне, арганізацыя жыцця сялянства. За аснову аграрнага заканадаўства быў узяты Дэкрэт аб зямлі, прыняты II Усерасійскім з’ездам Саветаў. Дэкрэт змяшчаў тры важнейшыя палажэнні: нацыяналізацыю зямлі, канфіскацыю панскіх зямель і ураўняльнае землекарыстанне. У студзені 1918г. III Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў “Асноўны закон аб сацыялізацыі”, на падставе якога быў распрацаваны шэраг дакументаў па размеркаванні зямлі ў Беларусі. Пры размеркаванні зямлі ўлічвалася не толькі колькасць едакоў, але і наяўнасць зямель у канкрэтнай мясцовасці, іх якасць. Пры гэтым у першую чаргу ўлічваліся інтарэсы бяднейшых сялян. У Беларусі, як і па усей РСФСР, арганізоўваліся калектыўныя гаспадаркі: камуны, сельгасарцелі, ТОЗы (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі), якія адрозніваліся паміж сабой па ступені абугульнення сродкаў вытворчасці. Арганізацыя калектыўных гаспадарак на тэрыторыі Беларусі найбольшы размах набыла з утварэннем летам 1918г. камітэтаў беднаты. Пэўная ўвага удзялялася развіццю культуры. Найважнейшай праблемай з’яўлялася ліквідацыя непісьменнасці. У 1918г. у беларускай вёсцы на 100 дарослых даводзілася толькі 17 пісьменных. Такім чынам, 1917-1920гг. сталі гадамі няпростага выбару беларускім народам шляхоў да незалежнасці і грамадскага прагрэсу. Першыя крокі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі былі адзначаны памылкамі і пралікамі. Гэта ў значнай меры было абумоўлена тым, што кіруючая бальшавіцкая партыя разглядала нацыянальнае пытанне як падпарадкаванне пытанню аб уладзе: бальшавікі лёгка ішлі на прыняцце рашэнняў адносна беларусаў і Беларусі, што не заўсёды ўкладваліся ў рамкі права нацыі на самавызначэнне, дэклараванае ў праграмных дакументах РСДРП/б/.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ: 1. Вызначце сутнасць палітыкі “ваеннага камунізму”. БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД. СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ Лекцыя 12 1. Узбуйненне тэрыторыі БССР. Утварэнне СССР.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. у полі зроку кіраўніцтва рэспублікі знаходзіліся пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР.Нагадаем, што ў пачатку 1921 г. тэрыторыя БССР складалася фактычна з шасці паветаў: Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага /з 1923г. Чэрвеньскага/, Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. Агульная плошча рэспублікі складала 52,3тыс.км.кв., дзе пражывала прыкладна 1 млн.500 тысяч чалавек. Такім чынам, дзяржаўнае, нацыянальна – культурнае развіццё БССР стрымлівалася як абмежаванымі матырыяльнымі рэсурсамі малой тэрыторыяй, так і штучным разрывам гаспадарчых і культурных сувязей паміж рэгіёнамі, што складаліся на працягу стагодзяў. Пасля ўтварэння СССР /30.12.1922г./ VIII з’езд кампартыі Беларусі, а таксама І і ІІ сесія ЦВК БССР (сакавік 1923г.) выказаліся за ўзбуйненне БССР, за кошт далучэння Віцебскай і Гомельскай губерняў і некалькі паветаў Смаленскай губерніі. У выніку гэтага тэрыторыя БССР павялічылася да 110 тыс. км.кв., г.зн. больш чым у два разы, а насельніцтва – да 4,2 млн. чалавек. У снежні 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Тэрыторыя БССР павялічылася да 125,8 тыс.км.кв., а насельніцтва прыкладна да 5 млн. чалавек. З 15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: утвораны Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская вобласці, якія ўключалі 90 раёнаў. Саветызацыя нацыянальных раёнаў былой Расійскай імперыі, падпарадкаванне іх партыйнаму кантролю цэнтра спрыялі працэсу аб’яднання савецкіх рэспублік. 30 снежня 1922 г. адбыўся І з’езд Саветаў СССР, які зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, БССР, УССР, ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р. Чэрвякоў стаў адным з чатырох старшынь Прэзідыума ЦВК СССР. У кампетэнцыю вышэйшых органаў улады СССР адышлі знешняя палітыка, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, узброеныя сілы, транспарт, сувязь, планаванне народнай гаспадаркі, фінансы, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія маглі ўзнікнуць паміж рэспублікамі і інш. Асноўныя палажэнні Дагавора зацвердзіла Канстытуцыя СССР, якая была прынята на ІІ з’ездзе Саветаў СССР 31 студзеня 1924 г. Канстытуцыя давала магчымасць РСФСР мець перавагу ў ЦВК, бо Савет Саюза складаўся з дэпутатаў прапарцыянальна колькасці насельніцтва, а ў РСФСР пражывала ў той час 75% усяго насельніцтва Саюза, і ён быў больш шматлікім, чым Савет нацыянальнасцяў. Стварэнне СССР выклікала ў многіх народаў краіны надзею на больш справядлівае і дэмакратычнае вырашэнне нацыянальнага пытання. Але, як паказала жыццё, ён не змог вырашыць гэта пытанне ў поўным аб’ёме. Жорсткая цэнтралізацыя ўлады фактычна прывяла да сталінскай “аўтанамізацыі” Савецкіх рэспублік, што не ўмацоўвала, а, наадварот, аслабляла Савецкі Саюз і ў рэшце рэшт прывяла да яго распаду. Асаблівасцю палітычнага жыцця Беларусі ў 1920-я гг. з’яўлялася тое, што ў рэспубліцы, як і ва ўсім СССР, замацавалася аднапартыйная сістэма – адзін з важнейшых фактараў усталявання дыктатарскага рэжыму. Тэндэнцыя падпарадкавання лініі партыі ўсіх думак і поглядаў прывяла ў 30-я гг. да ўзмацнення партыйнага ўціску ў розных сферах жыцця, да масавых рэпрэсій.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ: 1. Назавіце этапы ўзбуйнення тэрыторыі БССР. 2. Якое значэнне мела узбуйненне тэрыторыі рэспублікі ў 1924-1926гг?
2. Гаспадарчае развіццё Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі / 1921 – 1928 гг./. На пачатку 1920 –х гг. Савецкая дзяржава апынулася ў крызісным стане. У знешнепалітычным плане ён праявіўся ў палітычнай ізаляцыі. Урады большасці краін адносіліся да Савецкай Расіі варожа. Перспектывы сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі аказаліся маларэальнымі. Ва ўнутрыпалітычным становішчы Савецкай дзяржавы крызіс праявіўся ў страце правячай партыяй даверу ў масах і ўзнікненні супярэчнасцяў паміж радавымі членамі і кіруючымі вярхамі, у сістэме кіравання, бюракратызацыі, адсутнасці дэмакратыі. Кульмінацыяй незадаволенасці палітыкай “ваеннага камунізму”, якая праводзілася Савецкай уладаў у часы грамадзянскай вайны, стала паўстанне кранштадскіх маракоў у лютым – сакавіку 1921г. Вельмі цяжкім было сацыяльна – эканамічнае становішча ў Беларусі. Яно было выклікана сямігадовымі вынікамі першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, германскай і польскай акупацыяй. У 1920 г. агульны аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці склаў усяго 15 – 20% даваеннага ўзроўню. У крызісным стане знаходзіўся чыгуначны і водны транспарт. Вялікая шкода была нанесена сельскай гаспадарцы: яе валавая прадукцыя ў 1921 г. складала меньш за палавіну даваеннай. Цяжкія ўмовы жыцця ў гарадах выклікалі забастоўкі рабочых, прымусовыя канфіскацыі збожжа вялі да супраціўлення сялян уладам. Пашыраўся бандытызм, нелегальныя гандлёвыя зносіны з замежжам. Галоўнай прычынай і асаблівасцю сацыяльна – эканамічнага крызісу ў краіне з’яўлялася тое, што вытворца – селянін не мог больш мірыцца з харчраскладкай і палітыкай “ваеннага камунізму” – гвалтоўнымі метадамі кіравання эканомікай. Тэрміновы перагляд метадаў кіравання грамадствам і гаспадаркай больш чым наспеў.. Адказам на гэтыя пытанні стала новая эканамічная палітыка – НЭП. Пачатак ёй быў пакладзены на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. НЭП – гэта сістэма эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных мер, накіраваных на ўкараненне рыначных адносін ў народнай гаспадарцы. У сферы прамысловасці Беларусі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным: 1. Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя кіравання. Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўвалася непасрэдна Саўнаргасу БССР. Прамысловасць рэспублікі атрымала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовую сыравіну і рэсурсы. 2. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры групы. У першую групу ўваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку / за кошт прыбытку пакрываць страты /. Да другой адносіліся тыя прадпрыемствы, якія падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй групе знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння і аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на функцыяніручыя фабрыкі і заводы. 3. Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых, формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, колькасць і якасць яго працы. У першыя гады НЭПа практыкавалася натуральная і грашовая аплата працы. У сферы сельскай гаспадаркі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным: 1. Замест харчраскладкі быў уведзены харчпададак, які быў у два разы меньш. 2. Свабодны выбар формаў землекарыстання, падтрымка розных форм кааперацыі. 3. Свабоднае распараджэнне сялянамі лішкамі сваёй прадукцыі. 4. Замена натуральнага падатка грашовым / з 1.1.1924 г./. 5. Дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы. Было дазволена прадпрымальніцтва. Развіваліся ўсе формы гандлю – дзяржаўны, кааператыўны і прыватны /знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй/. У 1922 – 1924 гг. была праведзена грашовая рэформа, што прывяло да фінансавай стабілізацыі ў краіне. НЭП дазволіў спалучаць дзяржаўныя і асабістыя інтарэсы. Дзякуючы гэтай палітыцы была паспяхова адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, панізіўся ўзровень беспрацоўя.Безумоўна, НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым кіраўніцтва бальшавіцкай партыі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. У канцы 1920-х гг. НЭП згортваецца. ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ: 1. Вызначце сутнасць і асаблівасці НЭПа.
3. Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які быў распрацаваны на аснове агульнасаюзнага плана на 1928 – 1932 гг., зацвердзіў ІХ Усебеларускі з’езд Саветаў у маі 1929 г. Галоўная задача плана фармулявалася як фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі БССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы і на гэтай аснове ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі, рэканструяванне сельскай гаспадаркі, выцясненне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаў 243 млн.руб. і перавысіў укладанні папярэдніх 10 гадоў больш чым у 5,3 раза. Аса
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-09-05; просмотров: 353; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.198.108 (0.02 с.) |