Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Засяленне беларускiх зямель.↑ Стр 1 из 3Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Засяленне беларускiх зямель. Прыкл. 1млн г.н. людзі засялілі Міжземнаморе,Кауказ і поудзень Украіны. Тэрмiн зясялення тэрыторыi Беларусi – 40 тыс. г да н. эры. (верхнi палеалiт). Першыя стаянкi – сённяшнiя вёскi Бердыж i Юравiчы (па 25 чал.). Поунае засяленне па меры таяння ледніка – у сярэднiм каменным веке (мезалiт) – 8—5 тыс. до н. эры. Ледніковая эпоха – 16-8 тыс. г. да н.э. Існавала родавая арганізацыя грамадства. Род – уласнік пэуных тэрыторый, вёу калект. гаспад., меу агульн. маемасць. У цяжкіх умовах жыцця чал. вымушаны быу здабываць агонь, будавать жылле, удаскан. спосабы палявання. Умезаліце – 120 стаянак (4-6 тыс. чал.). Радавыя абшчыны аб’ядналіся у плямены.Прылады з крэмню, рыбалоуства, сабака. У неалiце (4-3 тыс. г. да н.э.) пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi – земляроб. і жывелагад. – неалітычная рэвалюцыя. У Падзвінні і Падняпроуі зявілася фінаугорскае насельн., а на поудні і паудн.-захадзе – групы індаеурап. насельн. Другая цывілізав. рэвлюцыя – прамысловы пераварот, НТР,стварэнне індустр. грамадства (16-19 ст. на Белар.). Трэцяя цыв. рэвал. – інфармацыйна-тэхналагічны пераварот, ствар. постіндустр. грамадства (ап. чв. 15ст. – да н. ч.). Перыяд з 40 тыс. гг. да н.э. па 3-2 тысячагоддзе да н.э. атрымаў назву даiндаеўрапейскага.
Індаеурап. перыяд.(балцкі і славянскі) Iндаеўрапейскi перыяд пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення iндаеўрапейскiх плямён на тэрыторыi Беларусi (3-2 тыс. да н. эры – да н. ч.). Мясцовае насельнiцтва было асiмiлiравана iндаеўрапейскiмi плямёнамi. Канцэпцыі прарадзімы: 1.Еурап. лакаліз., 2. балканская, 3. пярэдне-азіяцкая (найб. грунтоуная). Індаеур. ўлі на зах. (мал. Азія, засялілі Балканы), інш. на усход (суч Індыя і Кітай), інш. на поун. у сяр. Азію (праз Касп. і Аральск. мора, нізоуя Волгі і Дона і выйшлі у паун. Прычарнам.. Індаеурап. асіміляв. мясц. насельн. іпрынеслі патрыярхат. З Пауд.-усх. Еур. і Паун. Прычарн. індаеур. мігрыр. у Зах. Еур. і у Сяр. і Паун. Еур. Фарміруецца новы народ – балты. У рамках iндаеўрапейскага перыяда вылучаецца балцкi этап (3-2 тыс. гг. да н.э. – 4-5 ст. н.э.). Балты, якiя прыйшлi на Беларусь з сярэдняга Падняпроўя, асiмiлявалi мясцовае насельнiцтва i распаўсюдзiлi тут земляробства i жывёлагадоўлю. Новы славянскi этап (4-5 ст. н.э. – н.ч). Канцэпц. прарадзімы славян: 1.Прыпяц.-Падняпр. рэгіен, 2.Вісла-Одраускі рэгіен, 3. ад Одара да Дняпра, 4.Усх. лакаліз. – з Азіі. Засяленне славянамi Беларусi адбывалася ў вынiку мiграцыi славян са сваёй прарадзiмы – Цэнтр. Еурап. лакаліз. - тэрыторыi памiж р. Эльба, Вiсла, Неман. Мiграцыйная хваля славян рухалася на ўсход i на поўдзень – ўсходнiя (белар., рус., укр.) і паўдневыя (балг., сербы, харв.,славенцы, макед., і інш.) славяне. Тыя, што засталiся, -- заходнiя. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: ва ўсходняй Еўропе больш за 15, на тэрыторыi Беларусi – 3, гэта крывiчы (больш. частка Пауд. і част. Сяр. Бел.), дрыгавiчы (поун. Бел.,Пскоушч. і Смаленшч.), радзiмiчы (паміж Дзясной і Дняпром, бас. ракі Сож). У асяродзi крыв., дрыг., радзiм. не было сац. роўнасцi, з`явiлася палiт. кiрав. i свае князi. Яны ўяўлялi сабой протанароднасцi, а iх дзяржаўныя ўтварэннi – протадзяржавы.
Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура у ІХ-ХІІІ ст.. Хрысціянства прыйшло на Кіеускую Русь з Візантыі. Першая царква пабудавана у Кіеве у ІХ ст. У 988-989 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр Святаслававіч пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. Язычніцтва заставалася бытавой рэлігіяй сялянства, а гарадское жыцце схіляла да успрыняцця палажэнняу хрысц. рэлігіі. Т.ч стваралася двухвер’е, якое дазваляла славянскамуязычніцтву мірна ужывацца з усх. і зах. хрысціянствам. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усх.-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Стараж. Русi на тэрыт. суч. Бел. яна мела сваю спецыфiку. Найб. яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльнай i дух. культ. Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджв. рамествы. Полацк уплываў на гаспад. i культ. развiццё суседнiх неславянскiх народаў. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэктуры Бел. пачынаецца ўзвядзенне манумент-х культавых пабудоў. У сяр. XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манумент. архiтэкт. Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст. У апошн. чв. ХІІІ ст. у Камянцы была узведзена 30-і мятровая вежа абарончага значэння – Белая вежа. Выш. узроуню дасягнуу фрэскавы жывапіс, які быу выкарыстаны у полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах і інш. цэрквах. На Бел. развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтарат. творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, К.Тураўскага, Ефр.Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. К.Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы К.Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефр.Полацкая паходзiла з сям`i полац. князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефр., хутка стаў буйным культ. i рэлiгiйным цэнтрам. Аб выс. узр. прыкладнога маст-ва сведчыць крыж, якi заказала Ефр. таленавiтаму мясц. майстру Лаз.Богшы у 1161 г.. Аснова крыжа – кіпарысавае дрэва, яго закрывалі залатыя пласціны (усяго 21), вышыня каля52 см. Т.ч. арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з’яуляецца адной з характэрных асабл. культуры стараж. бел. зямель. Багатая, яскравая і шматгранная культ. Бел. у ІХ-ХІІІ стст. стаяла у шэрагу перадавых культур свайго часу.
Грамадз. вайна 1432-1436гг. у ВКЛ. Каз.Ягайлавіч – князь ВКЛ (1440). У Ватыкане знаходзіуся цэнтр супярэчнасцей паміж католікамі і правасл.. Пасля смерці Вітаута князем стау Свідрыг.Альгердавіч, а потым Сігізм.Кейстутавіч, які пацвердзіу унію з Польшчай. На зах. дзярж. – Сігізм., на усх. – Свідрыг. Супрацьстаянне бакоў прывяло да 2-й грамадз. вайны (1431—1436), закончылася паражэннем Свідрыг., пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432)правы і феад.-католікам, і рускім князям, і шляхце; i вял. князя (1434), якiя пашыралi правы правасл. феад. (забарона займаць вышэйш. дзярж. пасады захоўвалася). Свідр. быу захопл. ідэяй зліцця правасл. і катал. царквы, і сам змагауся за княж. прастол. Былі урауняны правы літ. і бел. феад. з феад.-католік.. Сігізм. быу князем з 1436-1440, зрабіу спробу цэнтраліз. шляхам тэрору і яго забілі. Пасля яго смерці палякі імкнуліся замест пасады ВкнЛ увесці каралеускае намесніцтва на чале з Казімірам. У1440г. пачауся пераход ад абмеж. манархіі да манархіі парламентс. тыпу. Але сын Ягайлы – Казімір стау князем ВКЛ. У дапамогу яму былі абраны асобыя міністры, якія склалі “тайную раду”. ВКЛ зноу стала незалеж. дзярж. Але у 1447г. Казімір быу абраны на польскі прастол., што зноу аднавіла дынастычную унію. У 1447г. быу выдадзены Казімірау прывілей, які гарантавау суверэнныя правы ВКЛ і забараняу надзяляць палякау у ВКЛ пасадамі і даваць ім зямлю. У1529г. князем ВКЛ стау Жыгімонт ІІ Аугуст, а пасля смерці Жыгімонта І Старога у 1548г. стау гаспадаром Польшчы і ВКЛ. Т.ч. патрабаваліся гады паліт., якая потым перарасла у феад. вайну, каб зрабіць роунымі у маем. і рэліг. правах бел. і літ. феад.. Але усе ж поунага ураунавання у правах, нягледзячы на некаторыя уступкі, так і не адбылося. Знешняя палітыка ВКЛ Знеш. палiт. ВКЛ не была сваб. ад уплыву на яе ўнутрыпалiт. працэсаў у дзярж.. Унiя з Польшчай (1385), нягледз. на склад. ўнутр. вынiкi, умацавала мiжнародн. пазiцыi княства. Гал. ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напруж. барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i ням. агрэсiя была спынена. У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыт. Залатая Арда ужо распалася і утварылася Вялік. Арда (ад Волгі да Дняпра), узначальвау Саід-Ахмед. ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам (гал. войска – Навагар.) мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўс. князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практ. спынiлiся. З др. пал. XV ст. у знеш. палiт. ВКЛ паўстае пыт. ўзаемаадн. з мацн. суседам на поўд. – Крымскiм ханствам. Першапач. аднос. былi добр., але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўл. з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўдн. межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за пер. з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Бел. 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiт., бел. i ўкр. атрадамi было нанесена параж. крымскiм татарам пад Каневам на Ўкр.. З гэтага моманту яны ўжо не паграж. ВКЛ. Пазней татар. ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усх. палiтыкi. З кан.XV ст. абвастр. аднос. памiж ВКЛ i Р.дзярж.. Прычыны – 1)завярш. палiт. аб`яднання Паўн.-Усх. Русi пад уладай Масквы (вылучылiся 2 цэнтры аб`ядн. зямель былой Старажытнарус. дзярж. – ВКЛ i М. дзярж.), 2) асаблiв-ці. выраш. канфесiйнага пыт. ў ВКЛ,Маск.князь прэтэндавау на ролю адзін. правасл. гасудара. Наступ каталiцызму падштурхн. бел. феад. да перах. пад уладу Масквы. Канфрант-я памiж М.дзярж. i ВКЛ неаднараз. прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537). У т. зв. прыгранічнай вайне 1487-1494гг. фактычна знішчана граніца паміж ВКЛ і Маск. дзяржавай. Пасля вайны1507-1508 гг. паміж ВКЛ і Мас.дзярж., маск. князь Васіль ІІІ вырашыу захапіць Смаленск. У снежні 1512г. рус. армія на чале з вял. князем рушыла на Смаленск, але захапіць горад не удалося. Новая кампанія пачалася летам 1513г. і такс. была безвыніковай. 3-я кампанія пачалася у маі 1514г. і пасля трохмесяч. штурму Смаленск капітуліравау. Рус. войскі рушылі на зах. да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбыл. вял. бітва войск ВКЛ з войскамі Мас.дзярж., войскі М.дзярж. пацярпелі параж. Гэты факт гіст. выкарыстоуваецца бел. апазіцыяй для распальвання варожасці паміж бел. і рус. народамі. Т.ч., знеш. палiт. ВКЛ была склад. i супярэчл., прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супр. крыж. (Тэўт. ордэн) i татар. ханствамi (Зал. Ардой, Вял. Ардой, Крымс. хан-ам) i пашыр. сваей тэрыт., у кан. XV—XVI стст. – гал. напр. знешнепалiт. дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкур. барацьба з М.дзярж.. Страта 1/4 тэрыт. ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значн. аслабл. ВКЛ i вымушала яго да больш цесн. саюза з Польшчай.
Тэатр, музыка, жывапіс. У час пабудовы нов. грамадства важная роля належ. маст. слову. Першая спроба стварыць бел. нац. прафес. тэатр на асн. Першай бел. трупы у 1907-1912 гг была зробл. Буйніцкім. У1917 г. Буйніцкі, Ждановіч, Фальскі арганізав. Першае таварыства драмы і камедыі. У верасні 1920 г. быу адкрыты Першы Бел. дзяржауны тэатр (БДТ-1) і кіраунік Міровіч. Яго артысты – Крыловіч, Уладамірскі, Глебау, Платонау, Ржэцкая, Ждановіч, Грыгоніс, Зорау, Рахленка, Галіна, Пола. Тэатральн. група Галубка пераутв. у 1926 г. у Бел. вандр. тэатр. У 1932 г. Бел. вандроуны тэатр быу рэарганіз. у Трэці Бел. дзяржауны тэатр (БДТ-3). У 1926 г. у Віцебску адкрыуся Другі Бел. дзяржауны тэатр (БДТ-2). Стваральнікамі першых бел. п’ес сав. часу сталі Галубок, Зарэцкі, Гарбацэвіч, Кобец, Грамыка, Рамановіч. Яго артысты – Малчанау, Ільінскі, Кашэльнікава, Звездачотау, Сяргейчык, Радзялоуская, Іваноу. Артысты Рускага драмтэатра – Дз.Арлоу. Былі створаны Рускі драмтэатр і Тэатр юнага гледача у Мінску, тэатры рабочай моладзі у Мінску, Гомелі і Віцебску і інш.. У БССР працавала 14 тэатрау. У Мінску, Віцебску, Гомелі ствараліся музычныя тэхнікумы. У 1924 г. у Магілеве пастаулена першая бел. сав. опера М.Чуркіна “Вызваленне працы”. У 1932 г. адкрылася Бел. дзяржауная кансерваторыя, у 1933 – Бел. тэатр оперы і балета. У 1937 г. пачынае працаваць Бел. дзяржауная філармонія., у яе склад увайшлі сімфанічны аркестр, аркестр нар. інструментау, анс. нар. песні і танца, харавая капэла. Кампазітары – Сакалоускі, Чуркін, Багатыроу, Залатароу, Клумау, Зінчук, Палонскі, Любан, Аладау. Першы бел. балет “Салавей” Крошнера пастаулены у Бел. тэатры оперы і балета. Кіно – Корш-Саблін, Файнцымер, Бахар і Малчанау “Палескія рабінзоны” і “Канцэрт Бетховена”. Першая пасля вайны мастац. выстаука адбылася у Мінску у верасні 1921 г. Жывапісныя творы увасаблялі пафас стваральнай працы сав. нар., героем творау стау сав. чалавек, асн. тэмы – рэвалюцыі і грамадз. вайны і будауніцтва сацыяліст. грамадства. Жывапісцы – Волкау, Віер, Філіповіч, Станюта, Кудрэвіч, Ахрэмчык, Шаучэнка, і інш. Скульптура. Афармленне Дома урада у Мінску (Азгур, Глебау, Бембель, Ізмайлау). Помнік Леніну – Мінск 1933, Манізер і Дзяржынскаму – Дзяржынск 1933, Грубэ. Для прамысловай архітэкт. характэр. выкарыст. жалезабетонных і металічн. канструкцый. рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульн. бытавымі элементамі – дамы-камуны. 1-я клінічная бальніца – Мінск 1928-32, Лауроу. Комплекс універсітэцкага гарадка – Мінск 1928-31, Лауроу. Дом Культуры у Бабруйску – 1929, Оль. Генеральны план Мінска – Кілеватау, Гомеля – Сяргееу, Віцебска – Касьянау, Магілева – Андросау. Гасцініцы: Беларусь (1934-38, Мінск, Воінау), Днепр (1934-38, Магілеу, Воінау і Брэгман). Дом урада (1929-33, Лангбард), Рэсп. палац піянерау (1936, Воінау), Гал. корпус АН БССР (1934-39, Лангбард), Будынак партыйных курсау (1933-38, Воінау), Дом афіцэрау (1934-39, Лангбард), Дзярж. тэатр оперы і балета (1934-38, Лангбард), Будынак ЦК КПБ (1939-47, Воінау і Вараксін). Кожны твор архітэкт. – спалучэнне функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.
Засяленне беларускiх зямель. Прыкл. 1млн г.н. людзі засялілі Міжземнаморе,Кауказ і поудзень Украіны. Тэрмiн зясялення тэрыторыi Беларусi – 40 тыс. г да н. эры. (верхнi палеалiт). Першыя стаянкi – сённяшнiя вёскi Бердыж i Юравiчы (па 25 чал.). Поунае засяленне па меры таяння ледніка – у сярэднiм каменным веке (мезалiт) – 8—5 тыс. до н. эры. Ледніковая эпоха – 16-8 тыс. г. да н.э. Існавала родавая арганізацыя грамадства. Род – уласнік пэуных тэрыторый, вёу калект. гаспад., меу агульн. маемасць. У цяжкіх умовах жыцця чал. вымушаны быу здабываць агонь, будавать жылле, удаскан. спосабы палявання. Умезаліце – 120 стаянак (4-6 тыс. чал.). Радавыя абшчыны аб’ядналіся у плямены.Прылады з крэмню, рыбалоуства, сабака. У неалiце (4-3 тыс. г. да н.э.) пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi – земляроб. і жывелагад. – неалітычная рэвалюцыя. У Падзвінні і Падняпроуі зявілася фінаугорскае насельн., а на поудні і паудн.-захадзе – групы індаеурап. насельн. Другая цывілізав. рэвлюцыя – прамысловы пераварот, НТР,стварэнне індустр. грамадства (16-19 ст. на Белар.). Трэцяя цыв. рэвал. – інфармацыйна-тэхналагічны пераварот, ствар. постіндустр. грамадства (ап. чв. 15ст. – да н. ч.). Перыяд з 40 тыс. гг. да н.э. па 3-2 тысячагоддзе да н.э. атрымаў назву даiндаеўрапейскага.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 290; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.248.48 (0.013 с.) |