Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Рух за нацыянальнае адраджэнне

Поиск

Неабходнасць адмены прыгоннага ладу і ажыццяўлення рэформы сельскай гаспадаркі. Падрыхтоўчы этап рэформы і пазіцыя землеўласнікаў Паўночна-Заходняга края. Маніфест 19 лютага 1861 г. Механізм правядзення рэформы ў памеш­чыцкіх гаспадарках беларускіх губерняў. “Агульнае палажэн­не” і “Мясцовыя палажэнні”, асаблівасці іх выкарыстання ў заходніх і ўсходніх частках Беларусі. Надзяленне сялян зям­лёй на ўмовах пастаяннага карыстання, розныя варыянты сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаны стан і павіннасці сялян. Сутнасць выкупной аперацыі. Прычыны з’яўлення ў беларус­кіх губернях царскага загада ад 1сакавіка 1863 г. і яго змест. Значэнне рэформы 1861 г.

Землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян у 1867–1876 гг. Рэформы дзяржаўнай структуры: судовая, цэнзурная, школь­ная, гарадская, ваенная. Асаблівасці правядзення земскай рэформы ў беларускіх губернях.

Адмоўная тэндэнцыя ў развіцці сельскай гаспадаркі. Структура землеўладання ў Паўночна-Заходнім краі. Прабле­ма сервітутаў. Першыя прыкметы пранікнення капіталізму ў сельскую гаспадарку. Уплыў аграрнага крызісу канца ХІХ ст. на сельскую гаспадарку Беларусі.

Праблемы аграрнага сектара эканомікі ў пачатку ХХст. Сталыпінская аграрная рэформа як комплекс мер па пераво­дзе сельскай гаспадаркі на капіталістычны шлях. Новыя фор­мы гаспадарання. Вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы.

Фарміраванне прыкмет капіталістычнай эканомікі ў пра­мысловасці. Асаблівасці прамысловага перавароту ў беларус­кіх губернях. Галіновая структура прамысловасці. Рост гара­доў. Развіццё транспартнай сістэмы, сродкаў сувязі, гарад­ской інфраструктуры. Знешні і ўнутраны гандаль. Грашовая сістэма. Банкі. Прыток замежнага капіталу. Фарміраванне бур­жуазіі і рабочага класа, асаблівасці іх нацыянальнага складу.

Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў асярод­дзі беларускай шляхецкай моладзі. Дзейнасць К. Каліноў­скага па стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі на Гродзен­шчыне. “Мужыцкая праўда”, Літоўскі правінцыяльны камітэт (1862) і падрыхтоўка да паўстання. Тры плыні (белыя, чырво­ныя правыя, чырвоныя левыя) нацыянальна-вызваленчага руху, агульнае і асаблівае ў іх праграмах. Пазіцыя К. Калі­ноўскага па нацыянальным і аграрным пытаннях. Пачатак паўстання 1863 г. і барацьба ў яго кіраўніцтве. Баявыя дзеян­ні паўстанцкіх атрадаў. Сацыяльны склад паўстанцаў. Падаў­ленне паўстання. Палітыка царскага ўрада пасля заканчэння паўстання. Наступствы паўстання.

Пачатак адраджэння рэвалюцыйнага руху ў 1870-х гг. у форме народніцтва. Народніцкія гурткі ў Беларусі і іх арыен­тацыя на “Чорны перадзел”. Вядомыя беларускія нарада­вольцы І. Грынявіцкі, А. Бонч-Асмалоўскі, С. Кавалік і інш.

Першыя рабочыя хваляванні ў 1870–1880-х гг. Зараджэнне сацыял-дэмакратычнага руху і першых марксісцкіх гурткоў.
І з’езд РСДРП. Утварэнне БУНДа, СДКПіЛ, ППС у Літве, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). “Паліцэйскі сацыялізм”. Уздым рабочага руху ў пачатку ХХ ст.

Прычыны і пачатак рэвалюцыйных выступленняў у сту­дзені–верасні 1905 г. Масавыя выступленні сялянства. Ства­рэнне кааліцыйных саветаў і камітэтаў. Царскі Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. “Курлоўскі расстрэл” у Мінску. Выба­ры ў Дзяржаўную думу. Дэпутаты ад Беларусі ў І і ІІ Дзяр­жаўных думах і іх пазіцыя па зямельным пытанні. Земская рэформа 1911 г.

Прадвеснікі беларускага нацыянальнага руху Ян Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі. Гурткі студэнтаў-вы­хадцаў з Беларусі ў Пецярбургу і іх выданні з абгрунтаван­нем існавання самастойнага беларускага этнасу. Дзейнасць братоў І. і А. Луцкевічаў у Мінску і стварэнне студэнцкага “Гуртка беларускай народнай асветы” ў Пецярбургу і арга­нізацыі “Беларуская рэвалюцыйная грамада” (БРГ). Праграма БРГ. Уплыў рэвалюцыі 1905–1907 гг. на беларускі нацыя­нальны рух. Газеты “Наша доля” і “Наша ніва”. Сацыяльны склад беларускага нацыянальнага руху. Беларускія дыяспары і нацыянальна-культурныя суполкі ў Пецярбургу і іншых расійскіх гарадах.

 

Раздзел ІІІ. Савецкая мадэль

мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі

Тэма 14. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне дзяржаўнасці

Патрыятызм. Пачатак вайны. Ваенныя дзеянні 1915 г. і іх наступствы. Бежанцы. Ваенна-прымусовыя работы ў пры­франтавой паласе. Рэзкае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Стабілізацыя лініі фронту. Заходнія губерні Беларусі падчас нямецкай акупацыі. Беларускі нацыянальны рух у гады вайны.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г., яе прычыны і асноўныя падзеі. Асаблівасці ўнутрыпалітычнага становішча ў Бела­русі. Органы Часовага ўрада, саветы, “Аб’яднанкі”. Актыві­зацыя беларускага нацыянальнага руху і стварэнне “Беларус­кага нацыянальнага камітэта”, Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Становішча ў арміі, карнілаўскі мяцеж. Узрас­танне ролі бальшавікоў. Абвастрэнне восенню 1917 г. сацы­яльна-эканамічнага і палітычнага крызісу. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. у Мінску і Беларусі.

Дзейнасць Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў
і Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту. Камітэт выратавання рэвалюцыі. Канчатковае ўсталяванне савецкай ула­ды ў Беларусі. Дзейнасць Аблвыканкамзаха і абласнога СНК.

Стаўленне нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і пазіцыя органаў савецкай улады. 1-я Устаўная грамата Выканкама Рады Усебеларускага з’езда 21 лютага 1918 г. і стварэнне Народ­нага Сакратарыята. 2-я Устаўная грамата. Рада БНР. 3-я Устаў­ная грамата. Дзейнасць Рады БНР ва ўмовах нямецкай акупацыі.

Беларускі нацыянальны рух у буйнейшых цэнтрах РСФСР. Дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята і Цэнт­ральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) на працягу 1918 г. Роля А. Чарвякова і Дз. Жалуновіча ў падрыхтоўцы стварэн­ня савецкай рэспублікі ў Беларусі. Пазіцыя кіраўніцтва Аблвыканкамзаха па гэтым пытанні. Рашэнні VІ Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) 30 снежня 1918 г. Маніфест Часовага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г.

Прычыны і працэс утварэння Літоўска-Беларускай ССР (Літбел). Пазіцыя кіраўніцтва БССР па гэтым пытанні. Літбел ва ўмовах польскай інтэрвенцыі.

Пачатак польскай інтэрвенцыі ў лютым–сакавіку 1919 г. Стабілізацыя фронту ў верасні 1919 г. па р. Бярэзіна. Акупа­цыйны рэжым і барацьба з ім. Стварэнне Беларускага паў­станцкага камітэта (БПК). Пачатак баявых дзеянняў на са­вецка-польскім фронце ў красавіку 1920 г. Контрнаступленне Чырвонай Арміі ў ліпені 1920 г., вызваленне Мінска. Пры­няцце Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Са­цыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Праявы Грамадзянскай вайны на тэрыторыі Беларусі. Умовы Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г.

Тэма 15. БССР у перыяд новай эканамічнай палітыкі (1921–1927). Узбуйненне тэрыторыі БССР. Беларусізацыя

Эканамічнае і сацыяльна-палітычнае становішча ў Бела­русі пасля заканчэння Грамадзянскай вайны. Праблема раз’яднанасці беларускіх зямель. Удзел Беларусі ў стварэнні СССР. Узбуйненне БССР.

Сутнасць нэпа. Мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспа­дарцы. План ГОЭЛРО. Рэформы ў кіраванні прамысловасцю. Пачатак разгортвання індустрыялізацыі. Суадносіны дзяр­жаўнага і прыватнага капіталу. Грашовая рэформа, увядзенне чырвонца. Станоўчыя вынікі, супярэчнасці і недахопы нэпа. Прычыны згортвання нэпа.

Грамадска-палітычнае жыццё ў 1920-я гг. Дзейнасць саве­таў, камсамола, нацыянальных, жаночых арганізацый. Ума­цаванне ўлады бальшавікоў, згортванне дзейнасці іншых пар­тый, усталяванне манаполіі на ідэйнае жыццё, фарміраванне партыйнай эліты. “Ленінскі заклік” у партыю і змяненне яе сацыяльнага складу. Барацьба за ўладу пасля смерці У. І. Ле­ніна. Палітыка КП(б)Б у адносінах да інтэлігенцыі і па на­цыянальна-культурным пытанні.

Крыніцы, мэты і кірункі палітыкі беларусізацыі. Мерапры­емствы ў галіне адукацыі, дзяржаўнага кіравання, культуры, дзяржаўных моў і інш. Культурнае жыццё ў перыяд белару­сізацыі. Стварэнне Інбелкульта і яго дзейнасць. Беларуская навука ў 1920-я гг. Развіццё літаратуры. Станаўленне бела­рускага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва. Барацьба з рэлігіяй і ўзмацненне ідэалагічнага ціску ў культурным жыц­ці. Палітыка і культурная работа ў вёсцы і горадзе. Згорт­ванне беларусізацыі і яе прычыны.

 

Тэма 16. БССР у канцы 1920–1930-х гг.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 293; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.104.175 (0.006 с.)