Раздзел І. Цывілізацыйная спадчына 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Раздзел І. Цывілізацыйная спадчына



Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў і Беларусь

Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

 

Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека.Найстаражытней­шае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Каменны век, фар­міраванне айкумены ў палеаліце і мезаліце. Неалітычная рэ­валюцыя.

Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Эт­нічная карта насельніцтва ў канцы каменнага веку. Уграфіны.

Насельніцтва Беларусі ў бронзавы і жалезны вякі. Гаспа­дарчыя заняткі, радавая абшчына, эвалюцыя сямейных адно­сін і грамадскага ладу. Узнікненне прыватнай уласнасці і маёмаснай няроўнасці. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Першыя вядомыя перасяленні на­родаў. Індаеўрапейцы – новыя пасяленцы Еўропы. Індаеўра­пейскі перыяд у этнічнай гісторыі Беларусі, балты і іх рас­сяленне на тэрыторыі Беларусі.

Пачатак рассялення славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Бе­ларусі. Становішча ва Усходняй Еўропе ў пачатку шырокага рассялення славян на поўнач ад Прыпяці. Летапісы аб славян­скім рассяленні на тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балтаў.

Прагрэс у гаспадарчым жыцці ўсходніх славян, распаў­сюджванне больш дасканалых тыпаў сельскагаспадарчых прылад працы. Расслаенне грамадства, даніна і палюддзе. Зараджэнне раннефеадальных адносін. Рамесная вытворчасць і гандаль. Узнікненне гарадоў. Роля гарадоў у грамадскім жыцці. Грамадскі лад усходніх славян, тэрытарыяльная абшчына. Рэлігійныя ўяўленні, звычаі і абрады, сувязь паміж рэлігіяй і мастацтвам.

 

Тэма 2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі

Фарміраванне класавага грамадства і зараджэнне дзяржаў­насці ва ўсходніх славян. Тры цэнтры ўсходніх славян.

Полацкае княства – адна з самых старажытных усходне­славянскіх дзяржаў. Полацкае княства ў ІХ–ХІ стст. Узаема­адносіны Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Полацкая дынас­тыя. Князь Усяслаў Брачыслававіч.

Раздробленасць Полацкай зямлі ў ХІІ – сярэдзіне ХІІІ ст., прычыны і вынікі. Княжацка-вечавы лад. Улада князя і яго абавязкі. Роля веча ў грамадскім жыцці. Тураўскае княства. Берасцейская зямля і Пасожжа.

Прычыны прыняцця хрысціянства. Язычніцтва і хрысціян­ства ва ўсходніх славян.

Пісьменнасць. Смаленская “Гандлёвая праўда” – першы пісьмовы помнік беларускай мовы. Помнікі эпіграфікі і сфра­гістыкі. Летапісанне. Рукапісныя кнігі, дойлідства, жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Царкоўнае і абарончае дойлідства. Полацкая і Гродзенская школы дойлідства. Фрэс­кі, мініяцюры, абразкі. Лазар Богша. Культура Беларусі ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч.

 

Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) у ХІІІ – першай палове ХІV ст.

Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. Пагроза з боку крыжакоў і ардынцаў. Бараць­ба са знешняй пагрозай. Знешнепалітычныя ўмовы ўзнікнен­ня ВКЛ. Сярэдняе і Верхняе Панямонне ў пачатку ХІІІ ст. Узвышэнне Наваградскага княства, абранне Міндоўга нава­градскім князем. Падпарадкаванне летапіснай Літвы. Кара­нацыя Міндоўга ў Наваградку. Абранне Войшалка на нава­градскі трон. Шварн Данілавіч, Трайдзень.

Крыжацкая агрэсія, Давыд Гарадзенскі. Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедыміна. Заснаванне дынастыі Гедыміна. Перанясенне сталіцы ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Пашырэн­не тэрыторыі дзяржавы пры Гедыміне і Альгердзе. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Лі­тоўскага і Рускага. Федэратыўны характар і беларускі этніч­ны падмурак Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

 

Тэма 4. Беларуска-літоўская дзяржава

ў другой палове XIV – першай палове XV ст.

Узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага з Тэўтонскім ордэнам, Залатой ардой і Маскоўскім княствам. Унутраная і знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV ст. Альгерд і Кейстут. Далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага Чарнігаўскай, Бранскай, Смаленскай і Кіеўскай зямель. Барацьба Ягайлы за вялікае княжэнне. Ягайла і Вітаўт, барацьба Вітаўта за вялікакняжацкі пасад. Цэнтралізатарская палітыка Вітаўта, інстытут намесніцтва. Завяршэнне фарміравання тэрыторыі дзяржавы. Вялікае Кня­ства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Узрастанне знешняй пагрозы. Барацьба Вітаўта з татарамі і бітва на Ворскле. Віленска-Радомская унія. Барацьба з кры­жакамі. Грунвальдская бітва: вынікі і гістарычнае значэнне. Пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы. Гарадзельская унія. Барацьба Вітаўта за каралеўскую карону.

Абранне Свідрыгайлы вялікім князем. Грамадзянская вай­на за вялікакняжацкі пасад паміж Свідрыгайлам і Жыгімон­там Кейстутавічам. Прывілеі праваслаўным баярам. Абранне Казіміра Ягелончыка вялікім князем.

Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ВКЛ. Адміні­страцыйна-тэрытарыяльны падзел. Вышэйшыя органы ўлады і дзяржаўнага кіравання. Вялікі князь. Рада і сойм. Абмежа­ванне ўлады вялікага князя і павышэнне ролі магнатаў у кіраванні дзяржавай. Сістэма мясцовых органаў кіравання. Войска. Заканадаўства.

 

Тэма 5. Беларуска-літоўская дзяржава

ў другой палове XV – першай палове XVI ст.

Рост уплыву і значэння баяр-шляхты ў жыцці дзяржавы. Прывілей 1447 г. Судзебнік Казіміра Ягелончыка 1468 г. Су­пярэчнасці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай. Змаганне вялікіх князёў літоўскіх за самастойную праваслаў­ную царкву. Фларэнтыйская царкоўная унія і яе ўплыў на праваслаўе ў Беларусі. Змова супраць Казіміра апазіцыйных князёў.

Праўленне Аляксандра Казіміравіча і прывілей 1492 г. Па­шырэнне правоў паноў рады. Адносіны з Польшчай і Мас­коўскім княствам у канцы XV – пачатку XVІ ст. Княжанне Жыгімонта І Старога. Страта ВКЛ першынства ў збіранні “рускіх” зямель. Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Кня­ствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Тэрытарыяльныя стра­ты. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоў­скім 1507–1508 гг. Выступленне Міхаіла Глінскага. Вайна 1512–1522 гг. і бітва пад Оршай 1514 г. Гетман князь К. І. Астрожскі.

Саюз вялікага маскоўскага князя Івана ІІІ і крымскага хана. Напады крымскіх татар на Украіну і Беларусь.

Адміністрацыйныя рэформы ў першай палове ХVI ст. Утварэнне на ўсёй тэрыторыі ваяводстваў і паветаў. Ліквіда­цыя ўдзельных княстваў, акрамя Слуцкага.

Статуты Вялікіга Княства Літоўскага. Юрыдычнае замаца­ванне правоў шляхты, адлюстраванне ў статутах сацыяльнай і саслоўнай структуры грамадства і грамадскіх адносін. Мес­ца і роля Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў гісторыі Еўропы.

 

Тэма 6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель

У XІV–XVІ стст.

Далейшае развіццё феадальных адносін. Фарміраванне землеўладання і прывілеяў феадальнага саслоўя. Фарміраван­не саслоўяў феадальнага грамадства Вялікага Княства Літоў­скага. Зямельны фонд вялікага князя (дзяржавы). Землеўла­данні царквы.

Землекарыстанне і павіннасці сялян. Катэгорыі сялян згодна з іх эканамічным і прававым становішчам. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права.

Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку Вялікага Княства Літоўскага. Утварэнне фаль­варкаў у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста 1557 г. Валочная памера. Уз­мацненне феадальнай эксплуатацыі сялян. Станаўленне фаль­варкава-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Сацыяльныя супярэчнасці ў вёсцы.

Гарады і мястэчкі Беларусі – цэнтры рамяства і гандлю. Прыватнаўласніцкія гарады. Вонкавы і ўнутраны выгляд горада: стары горад, новы горад, прадмесці, юрыдыкі. Гарад­скія ўмацаванні. Адміністрацыйныя будынкі, цэрквы і касцёлы.

Мястэчкі і іх роля ў мясцовым гандлі. Гандаль паміж гара­дамі. Іншаземны гандаль.

Развіццё рамесніцкіх цэхаў, цэхавыя рамеснікі: майстры, падмайстры, вучні, няцэхавыя рамеснікі (партачы). Прамы­словыя і сельскагаспадарчыя заняткі гараджан.

Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Фарміраванне саслоўя мяшчан. Магдэбургскае права і яго распаўсюджванне на беларускіх землях. Сістэма гарадскога самакіравання: магістрат, рада, лава. Войты, бурмістры, радцы. Войтаўскія і радзецкія суды, лаўнікі. Гербы гарадоў, іх наданне вялікім князем (каралём) у прывілеях (актах) на самакіраванне па Магдэбургскім праве.

 

Тэма 7. Культура Беларусі ў XIV–XVI стст.

Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэн­ня Вялікага Княства Літоўскага. Асноўныя канцэпцыі пахо­джання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускай народнасці.

Асаблівасці развіцця беларускай культуры, паступовае спалучэнне візантыйскіх традыцый з заходнееўрапейскімі.

Узнікненне і развіццё ідэй Адраджэння ў Беларусі. Рэне­сансна-гуманістычныя ідэі асветнікаў і мысліцеляў Беларусі. Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, Ян Намыслоўскі.

Асвета. Літаратура. Агіяграфічная (жыціі святых) і палом­ніцкая літаратура. Панегірыкі. “Пахвала Вітаўту”, “Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму”. З’яўленне новалацін­скай паэзіі. Мікола Гусоўскі.

Пачатак кнігадрукавання. Францыск Скарына. Сымон Буд­ны, браты Мамонічы. Развіццё друкарскай справы ў Бела­руска-Літоўскай дзяржаве.

Прадмовы Францыска Скарыны. Правазнаўства. Леў Сапе­га. Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойц­кага 1588 г. як помнік беларускай культуры XVI ст.

Пачатак беларуска-літоўскага летапісання. Беларускія ле­тапісы, хронікі, дыярушы і лісты. “Летапісец Вялікіх князёў літоўскіх”. Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. “Хроніка Вялі­кага Княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “Хроніка Польская, Літоўская і Жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага.

Гатычна-рэнесансная архітэктура. Станаўленне і развіццё барока ў Беларусі. Помнікі культавай і свецкай архітэктуры. Манументальны і станковы жывапіс. Партрэтнае мастацтва. Кніжная і станковая гравюра.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 288; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.199.243 (0.015 с.)