Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць партыйных, савецкіх, камсамольскіх, прафсаюзных арганізацый (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 5 из 5 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Смерць І. В. Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) падштурхнула даўно наспеўшы працэс абнаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС /1956 г./ з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці.Пасля ХХ з'езд КПСС на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З 1956 па 1962г. у рэспубліцы было рэабілітавана 29 012 чалавек. Лінію ХХ з'езда партыі на выкрыццё культу асобы прадоўжыў ХХІІ з'езд КПСС /1961 г./. Але ў свядомасці многіх людзей ідэалогія сталіншчыны яшчэ засталася на доўгія гады.Рабіліся захады па абнаўленні адміністрацыйна – каманднай сістэмы. Так, у другой палове 50-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. У іх распараджэнне перадаваліся многія прадпраемства і арганізацыі, якія ранней непасрэдна падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. Пашыраліся законадаўчыя правы саюзных рэспублік. У іх кампетэнцыю ўвайшло прыняццё грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодаксаў. Закон Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1957 г. даваў права самім рэспублікам вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністратыўна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.У 1957 г. у СССР была ажыццеўлена перабудова кіравання прамысловасцю и будаўництвам. Змест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове. У 1965 г. саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх зноў пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна – рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.З адстаўкай М.С. Хрушчова завяршыўся перыяд рэформ другой паловы 50-х – першай паловы 60-х гг.У той час, з ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г., партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т. Мазураў. Гэта быў палітычны дзеяч, які нярэдка меў сваю пазіцыю па прынцыпова важных пытаннях і не ва усіх новаўвядзеннях падтрымліваў лінію центра.Кастрычніцкі /1964 г./ пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева (з 1966 г. – генеральны сакратар ЦК КПСС). Пры ім партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна – каманднай сістэмы. Завяршыла гэту палітыку замацаваная ў 6 –ым артыкуле Канстытуціі СССР, прынятай ў 1977 г.. палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў.Першым сакратаром ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. з'яўляўся П.М. Машэраў. Яго высокі аўтарытэт, кампетэнтнасць, уважлівыя адносіны да людзей, іх лёсу, сціплы вобраз асабістага жыцця вызначалі Пятра Міронавіча, нягледзячы на існуючаю тады сістэму кіравання, як чалавека дэмактатычнага складу.Пэўную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства адыгралі прафсаюзы і камсамол. Аднак іх дзейнасць была заарганізавана, цантралізавана і паступова пачала пакідаць усё меньш месца для ініцыятывы асабістага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш і больш фармалізавалася. Колькасць членаў прафсаюзаў узрасла з 350 тыс. у пасляваенны час, да 5 млн. у сярэдзіне 1980-х гг, членаў ЛКСМБ адпаведна з 200 тыс. да 1,5 млн. чалавек.Адміністратыўныя метады кіравання не спрыялі дынамічнаму развіццю грамдства. Пачатак пошукаў выхаду з такога становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982г.) пленума ЦК КПСС, які выбраў Ю.У. Андропава генеральным сакратаром ЦК КПСС. Аднак пасля смерці Андропова ў лютым 1964 г. на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны К.У. Чарненка, які стаў звяртаць дзейнасць партыі і савецкіх органаў улады да часоў Л. Брэжнева. Гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адлюстроўваліся і ў Беларусі. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 50-х першай палове 80-х гг. было неадназначным і супярэчным. У сярэдзіне 80-х усё вастрэй адчувалася неабходнасць пераадоляння негатыўных з'яў, маральнага ачышчэння і абнаўлення грамдства. 30 Пад час сямігодкі (1959-1965 гг.) хуткае развіццё павінна была атрымаць хімічная прамысловасць (асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў). Быў уведзены першы Салігорскі калійны камбінат, будаваліся другі і трэці камбінаты, азотна-тукавы завод у Гродна, суперфасфатны ў Гомелі. Пабудаваныя комплекс Светлагорскага завода штучнага валакна, Магілёўскі камбінат па вытворчасці лаўсану, Новаполацкі нафтаперапрацоўчы завод, Пінскі завод штучнай скуры, Лідскі завод па вытворчасці лакаў і фарбаў. Удзельная вага хімічнай прамысловасці ў вытворчых фондах прамысловасці Беларусі падвоілася. Апераджальнае развіццё атрымалі новыя неметалаёмістыя галіны – прыборабудаванне і электроніка, высокія тэмпы развіцця захавала машынабудаванне і металаапрацоўка. Адбылося павелічэнне ў паліўным балансе долі нафты і прыроднага газу. Спрыяла гэтаму адкрыццё Рэчыцкага радовішча нафты і пачатак у 1964 г. прамысловай здабычы нафты ў БССР. Пачалася газіфікацыя кватэр у гарадах і на вёсцы.Вераснёўскі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Удасканальвалася сістэма планавання ў прамысловасці, скарачаліся планавыя паказчыкі. Асноўным зараз лічыўся аб’ём рэалізаванай прадукцыі, а не аб’ём валавай прадукцыі. Уводзіўся гаспадарчы разлік. Прадпрыемствам дазвалялася: самастойна распараджацца часткай прыбытку. Былі адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія неслі адказнасць за стан галіны, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, увядзенне стандартызацыі і ўніфікацыі вырабаў, укараненне НТР у вытворчасць. Першыя гады рэформы эканоміка станоўча адрэагавала на мерапрыемствы ўрада. Але паступова палітычная сітуацыя мянялася, згортваліся дэмакратычныя працэсы ў грамадстве, адначасова згортвалася і эканамічная рэформа. Гэта прывяло да стагнацыі, застою, а потым да самога крызісу. У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы дзевятай (1971-1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак выконваліся. За годы пяцігодак было ўведзена 170 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці. Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3 разоў, прадметаў спажывання ў 2,6 разоў. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 разоў (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СССР).
31. Развіццё сельскай гаспадаркі (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.). Рэформа 1965 г. у сельскай гаспадарцы і яе ажыццяўленне ў Беларусі. Са зменай кіраўніцтва СССР ў 1953 годзе пачалі прымацца меры па паляпшэнню сітуацыі ў сельскай гаспадарцы: былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, а самае галоўнае - змененая сістэма падаткаабкладання асабістага надзела селяніна - пачалі плаціць з памеру зямельнай плошчы, а не з таго, што на ёй вырошчваць. Гэта, безумоўна, мела станоўчы вынік. З 1953 па 1958 г. павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Тут мелі найбольшае значэнне стымуляванне калгасна-саўгаснай вытворчасці, зьніжэньне падаткаў з аднаасобных гаспадарак. Да пачатку 60-х гг. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павялічваецца яе сабекошт. Каб выканаць даваенныя ў тонах паказчыкі, у многіх калгасах і саўгасах пашыраюць пасевы менш каштоўных збожжавых і зернебабовых культур за кошт грэчкі. Былі вычарпаныя і магчымасці нарошчвання жывёлагадоўчай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. На становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг. у значнай ступені адбілася паспешнасць у рэарганізацыі МТС. Большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана было пазычаць грошы ў дзяржавы. Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла таксама кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам пераходу да камунізму. Вызначаўся шэраг мерапрыемстваў па стымуляванню калгасна-саўгаснай вытворчасці. Была спісана запазычанасць за набытую ў крэдыт тэхніку, змененая сістэма падаходнага абкладання калгасаў, істотна знізіць іх фінансавыя абавязацельствы перад дзяржавай. Значная частка калгасаў цалкам вызвалілася ад выплаты падаткаў. Зацвярджаліся пяцігадовыя планы закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Той яе часткай, якая заставалася пасля выканання дзяржаўнага плана, распараджаліся калгасы і саўгасы. Быў вызначаны курс на спецыялізацыю і канцэнтрацыю жывёлагадоўлі. Аднак пры будаўніцтве адкормачных комплексаў з самага пачатку не звярталі ўвагі на экалагічныя праблемы. У шэрагу раёнаў рэспублікі спецыялізацыя жывёлагадоўлі выраблялася без уліку прыродна-эканамічных умоў кожнай гаспадаркі, без адпаведнай падрыхтоўкі, дыктавалася зверху. У 1970 г. 80% таварнай прадукцыі саўгасаў і больш за 60% гэтай прадукцыі калгасаў складала жывёлагадоўчая. Адной з прычын яе нізкай рэнтабельнасці была перш за ўсё недахоп фуражнага збожжа. Таму важнае значэнне набывала спецыялізацыя ў насенняводстве. Пашыраліся пасевы тэхнічных культур, асабліва лёну. Вынікам з'явілася істотнае (амаль у два разы) павышэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. З сярэдзіны 70-х гг. паступова складвалася неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмы да радыкальных зменаў. Безгаспадарчасць, адсутнасць ініцыятывы станавіліся характэрнымі рысамі дзейнасці большасці сельскагаспадарчых калектываў. Адчужэнне працаўніка ад зямлі і вынікаў сваёй працы паскорыла працэс міграцыі з вёскі ў горад. З 1970 па 1984. сельскае насельніцтва ў БССР зменшылася амаль у 1,5 разы. Небяспечныя тэндэнцыі, якія выявіліся ў канцы 70 - пачатку 80-х гг., Працягвалі дзейнічаць. Ўзрастала сабекошт прадукцыі жывёлагадоўлі (з 1971 па 1984 г. амаль у два разы).га крызісу. На прыканцы сямігодкі (1959-1965 гг.) адбылася змена кіраўніцтва краіны. З-за пралікаў быў адхілены ад кіравання краінай Н.Хрушчоў, а ў кастрычніку 1964 г. Першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, Старшынёй СМ СССР быў прызначаны А.М.Касыгін. Апошні пачаў рэфармаванне гаспадаркі. Вераснёўскі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Удасканальвалася сістэма планавання ў прамысловасці, скарачаліся планавыя паказчыкі. Асноўным зараз лічыўся аб’ём рэалізаванай прадукцыі, а не аб’ём валавай прадукцыі. Уводзіўся гаспадарчы разлік. Прадпрыемствам дазвалялася: самастойна распараджацца часткай прыбытку. Былі адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія неслі адказнасць за стан галіны, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, увядзенне стандартызацыі і ўніфікацыі вырабаў, укараненне НТР у вытворчасць. Першыя гады рэформы эканоміка станоўча адрэагавала на мерапрыемствы ўрада. Але паступова палітычная сітуацыя мянялася, згортваліся дэмакратычныя працэсы ў грамадстве, адначасова згортвалася і эканамічная рэформа. Гэта прывяло да стагнацыі, застою, а потым да само На працягу перыяду 50-80-х гадоў становішча сельскай гаспадаркі заставалася цяжкім. І не толькі па прычыне велізарных страт у гады вайны.
32. Сацыяльная палітыка і яе ажыццяўленне ў Беларусі (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.). После обновления народного хозяйства в первые послевоенных годы перед экономикой СССР, в том числе и нашей республикой, стали новые задачи, основными среди которых были: повышение материального и культурного уровня жизни советского народа и активное включение в НТР. Курс на ликвидацию авторитарного режима культа личности Сталина, на демократизацию общества, который начал проводиться после смерти Сталина, потребовал в свою очередь пересмотра экономической политики, ее гуманизацию, ориентацию на улучшение условий жизни людей. В 50-60-е годы повышение благосостояния народа и развитие социальной сферы осуществлялось в следующих основных формах: 1) повышение реальных доходов населения; 2) усовершенствование социального обеспечения; 3) развитие торговли и бытового обслуживания; 4) ускорение жилищного строительства; 5) улучшение охраны здоровья. В повышении реальных доходов населения значительную роль в те годы сыграло понижение розничных цен на продукты питания и промышленные товары. У 50-60-е годы систематически снижались налоги. Снижение розничных цен и снижение налогов положительно повлияло на повышение реальных доходов населения. Реальное повышение доходов населения осуществлялось и за счет общественных фондов, из которых государство оплачивало 2/3 расходов на жилье, пенсии, образование, медицинское обслуживание содержание детских дошкольных учреждений, библиотек, клубов, домов отдыха, санаториев и т.д. В БССР стало быстрое развитие в 50-60-е годы сферы обслуживания, которая включала в себя торговлю, общественное питание, бытовые услуги, жилищно-коммунальное хозяйство, а также охрану здоровья, туризм, спорт, образование и т.д. Больше внимания стало уделяться строительству и оборудованию предприятий торговли и общественного питания. Особенно быстрыми темпами в эти годы развивалось жилищно-коммунальное строительство, что отыграло значительную роль в повышении материального благосостояния людей и развитию социальной сферы. В 50-60-е годы значительно улучшилась и охрана здоровья людей. В 1958 году на это дело было израсходовано 112,9 миллионов рублей, что было в два раза больше, чем в 1950 г. В 70-е годы в производственных отраслях народного хозяйства были установлены новые ставки и оклады. В итоге зарплата рабочих и служащих повысилась на 63% и составила 173 рубля в месяц (по СССР – 190 рублей), оплата труда колхозников – более, чем в 2,7 раза и составила 154 рубля (по СССР – 153 рубля). Острой оставалась жилищная проблема. Из-за нехватки квартир на многих предприятиях не хватало рабочих, сохранялась высокая текучка кадров, производственные возможности предприятий полностью не использовались. В запущенном виде оказалась охрана здоровья. Устарела ее материально-техническая база. Перестала повышаться продолжительность жизни в стране. Подводя итог вышесказанному, надо отметить, что за 50-60-е годы материальный и культурный уровень жизни белорусского народа, состояние социальной сферы улучшились. Эти годы остались в памяти общества как время очевидного улучшения материального благосостояния народа, особенно положение с жильем и в социальной сфере. В 70-80-е годы экономическое развитие СССР (и, как его составляющая, материальное благосостояние народа) шло противоречиво. С одной стороны, материальное благосостояние народа возросло. С другой, было много сложностей. В целом, действующий хозяйственный механизм привел к снижению темпов развития всех сфер народного хозяйства как СССР в целом, так и БССР в частности.
33. Развіццё народнай адукацыі. Рост ведаў пра навакольны свет, чалавека, грамадства стаў неабходным для далейшага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэ-валюцыі. У працэсе фарміравання індустрыяльнага грамадства значную ролю адыграла агульнаадукацыйная школа. Былі створаны сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем. Працавалі школы рабочай і сельскай моладзі, пашыралася прафесійна-тэхнічнае навучанне. З 1959 г. навучальныя ўстановы гэтага тыпу былі пераўтвораны ў прафесійна-тэхнічныя вучылішчы (ПТВ), якія рыхтавалі кваліфікаваных рабочых. У 1970-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэд-няй адукацыі моладзі. Дзеля атрымання сярэдняй адукацыі ў 10-гадовай школе, а таксама ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах і ПТВ прадоўжылі вучобу 98 % выпускні-коў 8-х класаў. У працэсе набыцця адукацыі вучняў рыхтавалі да ўдзелу ў прадукцыйнай працы. Галоўная роля ў гэтым належала міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінатам. Аднак з-за недастатковай аснашчанасці матэрыяльнай базы яны не маглі забяспечыць вучняў ведамі і навыкамі, неабходнымі для свядомага выбару прафесіі. Сярэднюю адукацыю давалі таксама прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. Але якасць адукацыі і ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў сярэдняй школы не заўсёды адпавядалі патрабаванням вытворчасці. У развіцці адукацыі галоўнае - ўсеагульны ахоп моладзі вучобай і атрыманне ёю атэстата сталасці. Павышэнне якасці ўзроўню адукацыі часта было немагчымае з-за недахопу сродкаў для развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы навучання. Каб падрыхтаваць спецыялістаў для новых галін прамысловасці БССР — радыёфізікі, электронікі, радыётэхнікі і інш.,прыём у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з 1958 па 1965 г. павялічыўся больш як у 2 разы. Былі адкрыты і новыя навучальныя ўстановы: Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Мінскі радыётэхнічны інстытут, Магілёўскі тэхналагічны інстытут і інш. У наступныя гады колькасць вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў палепшылася. Развіццё беларускай навукі. Беларуская навука развівалася як састаўная частка агульнасаюзнай. Вядучая роля ў яе развіцці належала Акадэміі навук БССР. Па пэўных навуковых кірунках рэспубліка дасягнула вялікіх поспехаў. За распрацоўкі ў галіне матэматыкі, фізікі, электронна-вылічальнай тэхнікі, біялогіі, медыцыны многія беларускія вучоныя сталі лаўрэатамі Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, 12 з іх былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Напрыклад, акадэмік АН БССР М. Я. Мацапура стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўных тэхналогій механізаванага асваення забалочаных зямель і ўборкі бульбы. Званне Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена члену карэспандэнту АН БССР, выдатнаму хірургу афтальмолагу, таленавітаму вучонаму ў галіне вочных хвароб Т. В. Бірыч. У хімічнай навуцы найбольш важнымі былі дасягненні ў галіне палімераў, якія з’явіліся асновай для атрымання пластмасы і сінтэтычных валокнаў. У біялогіі асаблівае значэнне мелі адкрыцці ў галінах генетыкі і геннай інжынерыі, якія знайшлі выкарыстанне ў вывядзенні новых сартоў сельскагаспадарчых раслін і парод жывёл.Ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі вырашальнае значэнне набыло ўкараненне навуковых адкрыццяў. Яно садзейнічала павышэнню прадукцыйнасці і паляпшэнню ўмоў працы, якасці прадукцыі. У БССР хуткімі тэмпамі ішло развіццё радыёэлектронікі і інтэгральнай мікраэлектронікі, вылічальнай тэхнікі. На прадпрыемствах быў наладжаны выпуск станкоў асаблівавысокай дакладнасці.Беларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак сталі лётчыкамі касманаўтамі СССР. Яны ўнеслі вялікі ўклад у асваенне космасу. Кожны з іх здзейсніў па тры касмічныя палёты.Аднак укараненне навуковых распрацовак у вытворчасць у савецкім грамадстве сутыкалася з пэўнымі цяжкасцямі. У 1980-я гг. ва ўмовах замаруджвання тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны знізілася і эфектыўнасць навукі. У сувязі са скарачэннем расходаў на яе развіццёкраіна пачала губляць ранейшыя пазіцыі ў галінах касмічных распрацовак, тэлебачання, камп’ютэраў, робататэхнікі.
34. Развіццё беларускай літаратуры. Умовы развіцця культуры характарызаваліся ўплывам КПБ. Крытыкаваліся творы, у якіх адзначаліся новыя рэалістычныя падыходы да асэнсавання і паказу грамадскіх працэсаў. Партыйныя органы імкнуліся зарыентаваць дзеячаў культуры на праслаўленне вялікіх здзяйсненняў Савецкай краіны і вырашэнне задачы пабудовы камунізму. У адпаведнасці з метадам сацыялістычнага рэалізму савецкая рэчаіснасць разглядалася як найвышэйшае дасягненне чалавецтва. У цэнтры ўвагі літаратараў знаходзілася новая гістарычная супольнасць людзей -савецкі народ. Гэтыя абставіны абумовілі недастатковую ўвагу да адлюстравання ў літ нац-культ асаблівасцей бел народа.Перабудова другой паловы 1980-х гг. садзейнічала паступоваму змякчэнню адміністрацыйна-камандных метадаў.У галіне літаратуры і мастацтва надышоў час адноснай творчайсвабоды. Дзеячы літ атрымалі магчымасць праяўляць свой талент. Сваёй задачай яны лічылі выхаванне гуманістычных адносін да чалавека, сцвярджэнне велічы чалавека-працаўніка. Пафас чалавечнасці напаўняўамаль усе творы беларускіх пісьменнікаў. Паглыбленне ва ўнутраны, духоўны свет чалавека стала найважнейшым дасягненнем беларускай літаратуры. У 1970—1980-я гг. з’явілісятворы «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца», «Знак бяды».Дасягненнем у творчасці беларускіх пісьменнікаў стала тое, што яны імкнуліся адлюстроўваць падзеі тагачаснага жыцця ва ўзаемасувязі з гістарычным мінулым і перспектывамі будучага развіцця рэспублікі. Беларускія пісьменнікі, распрацоўваючы тэму Вялікай Айчыннай вайны ва ўмовах дэмакратызацыі тагачаснага грамадска-палітычнага жыцця, пашырылі рамкі метаду сацыялістычнага рэалізму.Яны ўнеслі вялікі ўклад у адлюстраванне суровай праўды вайны, маральных прынцыпаў, якіх прытрымліваліся на фронце і ў тыле. Пісьменнікаў цікавіла сувязь сучаснасці з мінулым і будучым. Гісторыя разглядалася імі як аснова для выхавання павагі да чалавека і асэнсавання яго жыццёвага лёсу, для фарміравання ў чытачоў любові да Радзімы. У творах, прысвечаных жыццю беларускай вёскі і яе праблемам, каштоўнасці сацыялістычнага грамадства, якія адлюстроўваліся ў асабістых перакананнях герояў, усё больш саступалі месца агульначалавечым. Музычнае мастацтва. У беларускай музычнай культуры адбываўся пераход ад павярхоўнага да больш глыбокага адлюстравання духоўнага жыцця грамадства, яго патрабаванняў і інтарэсаў. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР. Кампазітар Анатоль Багатыроў на аснове народнай песеннасці стварыў арыгінальную шматчасткавую кампазіцыю«Беларускія песні», за якую атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.Аляксей Туранкоў напісаў оперу «Яснае світанне»,прысвечаную тэме ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.У Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі БССР, які адкрыў-ся ў 1971 г. у Мінску, была пастаўлена першая беларуская аперэта «Паўлінка» Юрыя Семянякі. Яму належыць опера«Зорка Венера», прысвечаная жыццю і творчасці М. Баг-дановіча. Яна, як і опера Дзмітрыя Смольскага «Францыск Скарына», унесла свой уклад у нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага грамадства.Сярод твораў на гістарычную тэматыку — музыка беларускага кампазітара Яўгена Глебава да кінафільма «Трэцяя ракета»,балет «Альпійская балада» па аднайменных аповесцях В. Быкава, балет «Выбранніца»па матывах паэм Я. Купалы.Станаўленню песеннай творчасці ў рэспубліцы садзейнічаў вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна. Шырокай У. Мулявін папулярнасцю карысталіся апрацоўкі беларускімі кампазітарамі народных песень, якія абуджалі пачуццё гонару за Бацькаўшчыну. Не меншую вядомасць мае ансамбль «Сябры». Яго мастацкім кіраўніком і вядучым салістам стаў Анатоль Ярмоленка, выканаўца многіх знакамітых песень беларускіх кампазітараў. Сярод іх «Майскі вальс» Ігара Лучанка, «Вы шуміце, бярозы» Эдуарда Ханка. Шырокаму колу беларускіх слухачоў вядомы імёны спевакоў В. Вуячыча, Я. Еўдакімава, Л. Барткевіча,Т. Раеўскай і інш. Беларускія жывапіс, кіно, скульптура. Развіццё выяўленчага мастацтва было звязана са станаўленнем прафесіяналізму вялікай групы мастакоў.Яны паступова пераходзілі да філасофскага асэнсавання гісгістарычных падзей, адлюстраваных у іх творчасці. Тэма партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала вызначальнай у творчас М.Савіцкі - удзельнік ВАВ, быў вязнем фашысцкіх канцлагераў. Жахі фашысцкай няволі адлюстраваны ў яго славутым цыкле карцін «Лічбы на сэрцы».У карцінах «Партызанская мадонна» і «Партызанская мадонна (Мінская)» створаны ясны і прывабны вобраз маладой маці,поўнай надзеі, спачування, цярплівасці. Тэме працы прысвечаны карціны «Ураджай», «Сказ пра хлеб» і інш. Сваімі творамі мастакі папоўнілі культурны фонд Беларусі. Карціны Леаніда Шчамялёва «Навала. 22 чэрвеня 1941 года», «Першы дзень міру», «Край мой Міншчына» — гэта ўвасабленне памяці пра гераічнае мінулае краіны і адлюстраванне сучаснасці. Надзвычайнай разнастайнасцю вызначаюцца палотны мастака Мая Данцыга. Ён аўтар шэрагу карцін, наякіх паказана будаўніцтва Салігорска. Многія з яго палотнаў прысвечаны Мінску.З’явілася новае пакаленне мастакоў, якія адлюстроўвалі культурна-гістарычную спадчыну Беларусі. Уладзімір Басалыга стварыў серыю графічных твораў «Помнікі дойлідства Беларусі». З імем Фелікса Янушкевіча звязана паглыбленая распрацоўка гістарычнай тэматыкі. Ён — стваральнік карцін, прысвечаных К. Каліноўскаму. Мастак Аляксей Марачкін —аўтар партрэтаў Рагнеды, Вітаўта, М. Гусоўскага, Ф. Скарыны,Я. Драздовіча і інш. У 1970—1980-я гг. студыя «Беларусьфільм» кожны год выпускала на экраны да 70 мастацкіх,дакументальных і навукова-папулярных фільмаў. Сярод іх гісторыка-рэвалюцыйныя фільмы «Крушэнне імперыі» (рэжысёрУ. Корш-Саблін) і «Масква — Генуя» (рэжысёр А. Спешнеў пры ўдзеле У. Корш-Сабліна і П. Арманда), фільм пра сучаснасць «Белыя Росы» (рэжысёр І. Дабралюбаў), шматсерыйны тэлефільм «Дзяржаўная граніца» (рэжысёры В. Нікіфараў і Б. Сцяпанаў). Паводле трылогіі І. Мележа В. Тураў стварыў кінаэпапею з дзвюх стужак «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» і шматсерыйны тэлефільм. Плённа працавалі беларускія скульптары. Тэма ВялікайАйчыннай вайны стала галоўнай у творчасці Анатоля Анікейчыка. Подзвігу беларускіх партызан прысвечаны створаны ім мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раёне. Уражвае яго скульптурны комплекс «Праклён фашызму» на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна. Анікейчык — аўтар вялікай колькасці скульптурных партрэтаў, у тым ліку П. М. Машэрава. Разам з Л. Гумілеўскім і А. Заспіцкім ён стварыў помнік Я. Купалу ў Мінску.Сусветна вядомым стаў адкрыты. мемарыяльны архітэктурна-скульптурны ансамбль на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму «Хатынь», створаны сумесна з групай архітэктараў скульптарам Сяргеем Селіханавым.Мастацкай выразнасцю вызначаюцца мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Бела-русі» пад Мінскам, мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна. Падзеяй у мастацкім жыцці Беларусі стала адкрыццё ў 1975 г. у Жодзіне Манумента ў гонар маці-патрыёткі Настассі Фамінічны Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтары манумента — скульптары А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў. Тэатральнае мастацтва ў БССР. У 1970—1980-я гг. належнае месца ў рэпертуары беларускіх тэатраў заняла нацыянальная тэматыка. Як і раней, вядучым быў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.Найбольш значнымі работамі купалаўцаў сталі спектаклі па п’есах І. Чыгрынава «Плач перапёлкі», А. Дударава «Радавыя». У гэтых творах аўтары паказалі не толькі гераізм людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, але і тое, якой цаной была заваявана перамога. У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску былі пастаўлены спектаклі «Снежныя зімы» паводле рамана І. Шамякіна, «Званы Віцебска» паводле п’есы У. Караткевіча. У Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага ажыццёўлены пастаноўкі «Вяртанне ў Хатынь» паводле аповесці А. Адамовіча, «Пайсці і не вярнуцца» паводле аповесці В. Быкава і інш. 35. Дзейнасць БССР на міжнароднай арэне развівалася ў рамках скаардынаванай знешняй палітыкі СССР і сацыялістычных краін членаў Варшаўскага Дагавора і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). Важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці рэспублікі з'яўлялася яе прадстаўніцтва ў ААН. Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ва ўсіх чарговых і нечарговых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. БССР выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета, Выканкама Міжнароднага дзіцячага фонду, Савета Бяспекі ААН, узнімала пытанні пакарання ваенных злачынцаў, ініцыіравала і падтрымлівала рэзалюцыі ААН аб раззбраенні і спыненні гонкі ўзбраенняў. БССР з'яўлялася членам спецыялізаваных устаноў ААН Сусветнай мэтэаралагічнай арганізацыі (СМА), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ), Сусветнага паштовага саюза (СПС), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш. Рэспубліка вяла вялікую дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжурадавых арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія ў літаратуры называюцца краінамі "трэцяга свету". Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР. БССР заключала дагаворы, якія ахоплівалі самыя розныя бакі міжнароднага жыцця. Сярод іх Міжнародная канвенцыя электрасувязі, Канвенцыя аб палітычных правах жанчын, Сусветная паштовая канвенцыя, Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дагавор аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў яго нетрах ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння і інш. Беларусь наведвалі афіцыйныя дэлегацыі, кіраўнікі розных краін, палітычныя і грамадскія дзеячы. У сваю чаргу дэлегацыі БССР выязджалі ў замежныя краіны. Як і іншыя рэспублікі СССР, БССР уключылася ў міжнародны рух параднёных гарадоў з 1957 г., калі быў заключаны дагавор аб пабрацімскіх сувязях паміж Мінскам і англійскім горадам Нотынгемам і інш. Гарадамі. 3 1963 г. апошняя нядзеля красавіка ў Беларусі, як і ў іншых краінах, адзначаецца як Сусветны дзень параднёных гарадоў. Гандлёваэканамічныя сувязі з замежнымі краінамі. Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Шырокая сетка аўтамабільных, чыгуначных, паветраных, водных шляхоў зносін праз тэрыторыю Беларусі давала ёй магчымасць весці гандлёваэканамічнае супрацоўніцтва з рознымі краінамі. Беларусь, як і іншыя рэспублікі СССР, не мела самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў, вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займалася Міністэрства замежнага гандлю СССР. Развіццю знешнеэканамічных сувязей спрыяла Беларускае аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, пераўтворанае ў Гандлёвапрамысловую палату БССР. БССР падтрымлівала гандлёвыя сувязі перш за ўсё з сацыялістычнымі краінамі Еўропы. Рэспубліка з'яўлялася актыўным удзельнікам стварэння адзінай энергетычнай сістэмы "Мір", будаўніцтва нафтаправода "Дружба", газаправода ў Заходнюю Еўропу. У краіны "трэцяга свету" пастаўляліся трактары, аўтамабілі, металаапрацоўчыя станкі, вырабы электратэхнічнай, лёгкай прамысловасці. Значнае месца займалі пастаўкі абсталявання для прадпрыемстваў, якія будаваліся з дапамогай СССР. Беларускія спецыялісты разам з прадстаўнікамі іншых саюзных рэспублік аказвалі дапамогу ў пошуку прыродных рэсурсаў і правядзенні у Афганістане, Іране, Мазамбіку, Сірыі, Малі, Эфіопіі і іншых краінах. Пашыраліся эканамічныя сувязі з капіталістычнымі краінамі. Шырокім попытам сярод замежных пакупнікоў карысталіся беларускія веласіпеды, гадзіннікі, фотаапараты, Шкло, іншыя вырабы. Добра ішла на экспарт прадукцыя швейных прадпрыемстваў: ільняныя і баваўняныя тканіны. Беларускія прадпрыемствы аснашчаліся імпартным абсталяваннем. Сярод такіх прадпрыемстваў былі Полацкі і Мааьірскі нафтаперапрацоўчыя заводы, Гомельскі, Гродзенскі Хімічныя камбінаты, Магілёўскі завод сінтэтычнага валакна, Мінскі завод халадзільнікаў, шэраг мясакамбінатаў і малочных заводаў. Развіццю эканамічных сувязей спрыяў удзел прадпрыемстваў у міжнародных кірмашах, гандлёвапрамысловых выстаўках, якія адбываліся штогод у розных краінах. На Брусельскай выстаўцы 1958 г. прэміі "Гранпры" і залатыя медалі атрымалі самазвал МАЗ530, трактар МТЗ70, самаходны сельскагаспадарчы камбайн і іншыя вырабы беларускіх прадпрыемстваў. Мінск быў адным з нямногіх гарадоў СССР, дзе штогод на працягу 1970-1980х гг. праводзіліся міжнародныя выстаўкі. У 1985 г. Гандлёвапрамысловая палата БССР была ўзнагароджана міжнароднай прэміяй "Залаты Меркурый". Культурны і навуковы абмен. Адной з форм развіцця міжнародных культурных адносін з'яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. Лепшыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў К. Крапівы, А. Куляшова, I. Шамякіна, В. Быкава, Н. Гілевіча, П. Панчанкі, А. Макаёнка таксама перакладаліся на замежныя мовы і выдаваліся ў Англіі, Аўстрыі, Канадзе, Францыі і іншых краінах. У сваю чаргу, творы пісьменнікаў замежных краін перакладаліся на беларускую мову. Наладжвалася супрацоўніцтва паміж мастацкімі калектывамі Беларусі і замежных краін. Перад беларусамі ў розныя гады выступалі артысты Сафійскай оперы, Дзяржаўнай філармоніі Венгрыі, Дрэздэнскага джазавага аркестра, Славацкага народнага аркестра, зоркі польскай эстрады, а таксама ансамблі венгерскай народнай музыкі і танца "Дунай" і "Чардаш", ансамблі "Рытмы Кубы" інш. У Мінску неаднаразова адбываліся выстаўкі, якія знаёмілі беларусаў з лепшымі творамі мастацтва замежных краін, адбываліся дні культуры замежных краін у Беларусі і наадварот. Пашырэнню культурных сувязей Беларусі з замежнымі краінамі садзейнічаў узаемны абмен перыядычнымі выданнямі. У Мінску выходзіла і працягвае выходзіць газета "Голас Радзімы", якая інфармавала суайчыннікаў за мяжой аб жыцці беларускага народа. Аднак кантакты з беларускай эміграцыяй былі вельмі абмежаванымі. З развіццём НТР даследчыя інстытуты, лабараторыі Акадэміі навук БССР каардынавалі і праводзілі навуковыя пошукі з вучонымі розных устаноў Польшчы, Венгрыі, Чэхаславакіі і іншых краін. Ажыццяўлялася супрацоўніцтва ў галіне адукацыі: узаемадзеянне паміж кіруючымі органамі адукацыі, вывучэнне вопыту працы, перадача літаратуры, абсталявання. Беларускія вучоныя, выкладчыкі працавалі ў выш. і сярэдн. навучальных установах Афганістана, Кубы, Індыі і іншых краін. Супрацоўніцтва ў галіне спорту і турызму. Значнае месца адводзіла рэспубліка супрацоўніцтву з замежнымі краінамі ў галіне спорту. Беларускія спартсмены ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах. Ў Алімпійскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спартсменаў, якія выступалі ў 16 відах спорту. На тэрыторыі Беларусі праводзіліся шматлікія міжнародныя спартыўныя турніры. Важным сродкам сувязей паміж народамі з'яўляўся турызм. Колькасць замежных турыстаў штогод павялічвалася. Групы замежных турыстаў у нашай рэспубліцы наведвалі гістарычныя мясціны: мемарыял "Хатынь", Брэсцкую крэпасць, Курган Славы, Музей Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны мастацкі музей і інш. Асабліва вялікую колькасць замежных турыстаў прыняў Мінск у 1980 г. падчас Алімпійскіх гульняў. Павялічваўся і выезд беларускіх турыстаў у замежныя краіны.
36. У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з’ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўра
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 622; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.158.10 (0.014 с.) |