Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Гістарычныя этапы фарміравання і развіццяСодержание книги
Поиск на нашем сайте Беларускай мовы Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Мова – гэта істотная адзнака этнічнага калектыву (народа, нацыі, племені). Шлях яе развіцця абумоўліваецца асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа. I. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і. (Існуюць яшчэ фіна-угорская, цюркская, ман-гольская, кітайска-тыбецкая, аўстраазіяцкая і іншыя сем'і моў, а таксама ізаляваныя мовы, напрыклад, японская і карэйская.) У самых розных мовах індаеўрапейскай сям'і ў розным фанетычным абліччы да нашага часу існуюць словы, што абазначаюць жыццёва важныя канкрэтныя прадметы і з'явы прыроды, якія выкарыстоўваліся ў інда-еўрапейскай прамове ў перыяд індаеўрапейскай этнічнай агульнасці (да IV тыс. да н. э.). Напрыклад: назвы роднасці, сваяцтва: маці, сын, дзед, свёкар, брат, сястра; назвы частак цела: века, вуха, бок, сэрца, зуб; назвы жывёльнага і расліннага свету: алень, мыш, бяроза, дуб; назвы жылля, гаспадарчых пабу-доў і прылад працы: дом, горад, вароты; саха, цэп; назвы зямной паверхні і атмасферных з'яў: балота, бераг, вецер, мароз, снег; часавыя паняцці: век, дзень, вечар; абстрактныя паняцці: вера, бяда. II. Па меры распаду індаеўрапейскай сям'і на аснове розных дыялектаў паступова складваліся новыя моўныя адзінствы (групы):
Індаеўрапейская моўная сям’я
Прыблізна з III тысячагоддзя да н. э. да сярэдзіны I тысячагоддзя н. э. славяне карысталіся адзінай праславянскай мовай. Да нашага часу многія праславянскія словы з’яўляюцца найбольш ужывальнымі, стылістычна ней-тральнымі і складаюць чвэрць усіх ужывальных слоў. Напрыклад: жаніх, кум, сват, дзіця, унук; лоб, галава, рука; варона, баран; авёс, сасна; вілы, каса; год, восень, нядзеля, панядзелак; гром, дождж; боль, гнеў, грэх, краса, праўда, ласка, сіла; багаты, мудры, светлы, вузкі, горкі; варыць, дыхаць, слухаць; куды, там, усюды; адзін, восем, тысяча; я, ён, хто, што, сам; за, над, да, пад. III. Па меры рассялення славян на большыя тэрыторыі ў праславянскай мове вызначыліся тры дыялектныя зоны: усходняя, заходняя і паўднёвая.
Усходнеславянская народнасць утваралася на працягу VI–IX ст.ст. Яе станаўленне завяршылася ўзнікненнем у IX ст. адзінай дзяржавы ўсходніх славян – Кіеўскай Русі. Адначасова сфарміравалася адзіная мова дзяржавы – агульнаўсходнеславянская, ці старажытнаруская. На гэтай мове, напрыклад, напісана "Слова пра паход Ігаравы". Прыкладна гэтым часам датуецца "Аповесць мінулых гадоў", а таксама творы Кірылы Тураўскага. Прыклады слоў старажытнарускага паходжання, захаваных у сучаснай беларускай мове: пляменнік, селянін, сям’я, ключыца, жаваранак, грэчка, перац, давер, дружба, сенажаць, плуг, ураджай, парашок, касынка, самавар, удалы, ваяваць, гуляць, калыхаць, капейка, рубель, адзінаццаць, сорак. IV. У канцы XI – пачатку XII ст. Кіеўская Русь распалася, пачаўся перы-яд феадальнай раздробленасці. У мове актывізавалася развіццё дыялектыч-ных адрозненняў. Пасля мангола-татарскага нашэсця ўсходнія землі Русі трапілі ў залеж-насць ад Залатой арды, а заходнія (сучасныя Беларусь і Украіна) увайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. З XIV ст. усходнія землі сучаснай Бела-русі (па Дняпры і Заходняй Дзвіне) называліся Белая Русь. З цягам часу гэтае спалучэнне слоў злілося ў назву Беларусь. У розных сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах на працягу XIII–XVI ст.ст. з адзінай усходнеславянскай народнасці сфарміраваліся руская, беларуская і ўкраінская народнасці з уласцівымі ім фанетычнымі, лексічны-мі і граматычнымі адметнасцямі моў, асаблівасцямі культуры і звычаяў.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 703; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.27 (0.006 с.) |