Беларуская навуковая тэрміналогія 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларуская навуковая тэрміналогія



 

Тэрмін, тэрміналогія, тэрмінасістэма.

Месца тэрміналогіі

ў лексічнай сістэме беларускай мовы

Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прыня-тае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Такім чынам, тэрмін – гэта імя, назва спецыяльнага навуковага паняцця.

Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, "уваходзіць" у навуку перш за ўсё тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параў-нанне з тэрміналогіяй.

Слова “ тэрміналогія ”мае два асноўныя значэнні:

1) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы (тэрміналогія беларускай мовы) і

2) сістэма тэрмінаў, якія ўжываюцца ў пэўнай галіне навукі, вытворча-сці, мастацтва (матэма-тычная, юрыдычная, лінгвістычная, сельскагаспа-дарчая, медыцынская, ваенная, эканамічная і іншыя тэрміналогіі, па кожнай з якіх выдаюцца спецыяльныя тэрміналагічныя даведнікі).

Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адзінка якога мае пэўныя аб-межаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця. Часта ў гэтым значэнні выкарыстоўваецца паняцце тэрміналагіч-най сістэмы (тэрмінасістэмы). Кожны тэрмін мае сэнс толькі як член пэў-най тэрміналагічнай сістэмы, і ў межах гэтай сістэмы ён стылістычна ней-тральны.

Усе сістэмы тэрмінаў умоўна можна падзяліць:

– на грамадска-палітычную,

– грамадска-культурную,

– навуковую

– і тэхнічную тэрміналогію.

У сваю чаргу унутры навуковай тэрміналогіі можна вылучыць:

– эканамічна-бухгалтарскую,

– прамыслова-гандлёвую,

– медыка-біялягічную,

– фізіка-тэхнічную

– і іншыя тэрмінасістэмы.

Да грамадска-палітычнай тэрміналогіі адносяцца: 1) тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: актыў, выба-ры, дэпутат, пленум, рэферэндум; 2) тэрміны грамадскіх навук: адраджэн-не, рэфармацыя, абстракцыя, базіс, даход, сродкі абарачэння, дэдукцыя, разважанне і інш.

Да грамадска-культурнай тэрміналогіі адносяцца словы, што функ-цыянуюць у сферы культуры: 1) музыкі: арыя, саната; 2) тэатральнага мас-тацтва: авансцэна, дэкарацыя, трупа; 3) кінамастацтва: гукааператар, сцэ-нарый; 4) выяўленчага мастацтва: жывапіс, пейзаж, нацюрморт; 5) архітэк-туры: арка, барока, готыка.

Асаблівасцю дадзеных груп лексікі з’яўляецца тое, што няма строгага размежавання паміж грамадска-палітычнай, культурнай і стылістычна нейтральнай лексікай.

У склад навуковай тэрміналогіі ўваходзяць тэрміны розных галін на-вукі: аазiс, мерыдыян, базальт, амёба, ген, аорта, аксід, гідроліз, анод, век-тар, інфінітыў, постфікс.

Да тэхнічнай тэрміналогіі адносяцца тэрміны, што функцыянуюць у вытворча-тэхнічных сферах – электратэхніцы, гідратэхніцы, машынабуда-ванні, металургіі, горнай справе: высакавольтны, гідрометр, генератар, камера згарання, дэтэктар, домна, забой і інш.

Паміж асобнымі пластамі навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі не існуе строга акрэсленай мяжы, таму ў некаторых галінах навукі і тэхнікі нярэдка функцыянуюць адны і тыя ж (навукова-тэхнічныя) тэрміны.

Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэ-рыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя.

Такім чынам, тэрміны – гэта такія адзінкі, якім прыпісваецца пэўнае паняцце і якія суаднесены з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі і ўтвараюць разам тэрмінасістэму.

У некаторых галінах навукі і тэхнікі нярэдка функцыянуюць адны і тыя ж тэрміны: асіміляцыя – у біялогіі, мовазнаўстве, сацыялогіі; асацыяцыя – у псіхалогіі, хіміі, астраноміі, батаніцы; індэкс – у матэматыцы, эканоміцы, метэаралогіі; дыферэнцыял – у матэматыцы, машынабудаванні. Падобныя тэрміны называюць міжнавуковымі.

Сустракаюцца і такія тэрміны, што шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах навукі і называюцца агульнанавуковымі: аб’ект, аналіз, аналогія, аргумент, варыянт, перыяд, гіпотэза, класіфікацыя, эксперымент і інш.

Вузкаспецыяльныя тэрміны разумеюць і ўжываюць толькі спецыялісты пэўнай галіны, напрыклад: абкрохчванне хрому (руск. охрупчивание хрома), пракатка папярочная трохвалковая (прокатка поперечная трёхвалковая). Такія тэрміны пазначаюцца ў слоўніках або агульнай паметай спец., або канкрэтнай паметай, якая ўказвае на выкарыстанне тэрміна ў адпаведнай галіне (анат., архіт., геагр., заал., літ., мед., муз., хім., эк., юр.).

Беларуская навуковая тэрміналогія да апошняга часу знаходзіцца на ста-дыі станаўлення па прычыне значнага перыяду перарыву ў развіцці нацыя-нальнай мовы і яе занядбання. Да ліку адносна ўпарадкаваных належаць грамадска-палітычная, сельскагаспадарчая, літаратуразнаўчая, лінгвістыч-ная, гістарычная тэрміналогіі. Менш развітыя і ўпарадкаваныя – тэхніч-ная, геалагічная, біялагічная, медыцынская і тэрміналогіі некаторых іншых навуковых сфер.

Спецыфіка тэрмінаў

Важнейшая асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звы-чайнага слова тлумачыцца (пры дапамозе іншых слоў), а сутнасць тэрміна павінна вызначацца (г. зн. яму даецца дакладнае азначэнне). Тэрмін ад-розніваецца ад любога іншага слова перш за ўсё функцыянальна.

 

Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Так, цяжка ўявіць бухгалтара, менеджэра, які не ведае сутнасці такіх тэрмінаў, як дэбет, дэбітор, дэпазіт, крэдытор, калькуляцыя і інш., ці філолага, які не ведае тэрмінаў аказіянальны, анамас-тыка, тапонім, графема, інфінітыў і інш.

Тэрміны часта ўзнікаюць на аснове метафарызацыі, вобразнага пера-асэнсавання паняццяў. Але, стаўшы тэрмінамі, гэтыя словы трацяць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку і вобразнасць, губляюць сувязь са словам, ад якога яны ўтвораныя, і становяцца адзінкай новай сістэ-мы (тэрміналагічнай): геаграфіі – рукаў (ракі), складкі (гор); паліграфіі – шапка "загаловак"; металургіі – калена (трубаправода), пята "ніжняя апо-ра"; аўтамабілебудавання – рукаў "выраб з гумавай тканіны, пластмасы або іншага матэрыялу для падачы вады, сыпучых, вязкіх рэчываў і газаў", стакан "дэталь аўтамабіля, якая мае цыліндрычную форму" і інш.

Слова агульналітаратурнай мовы выяўляе сваё значэнне ў пэўным кан-тэксце. Тэрміны не патрабуюць кантэксту для свайго выяўлення. Іх змест залежыць ад зместу і метадалогіі той навукі, якую тэрмін прадстаўляе. Тэр-мінам уласціва спецыялізацыя значэння і рэгулярнасць (аднаты-повасць) утварэння.

За кожным тэрмінам заўсёды стаіць прадмет думкі, але не думкі наогул, а спецыяльнай, абмежаванай пэўным полем, прадметнай вобласцю, галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай тэрмінасістэмы залежаць адзін ад аднаго, кожны мае сваё месца. Гэтая сістэмнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу.

Так, тэрмін выяўляе адназначнасць і атрымлівае яе менавіта праз сваю прыналежнасць да дадзенай сістэмы. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. У адрозненне ад іншых слоў-нятэрмінаў тэрмін увогуле адназначны (у межах канкрэтнай навукі) і не можа быць сінонімам іншым словам.

Такое патрабаванне не заўсёды вытрымліваецца: у розных навуках мна-газначны тэрмін можа мець зусім розныя значэнні, напрыклад,слова корань у матэматыцы, у біялогіі і ў лінгвістыцы. Тэрмін наменклатура ў бухгалтар-скай тэрміналогіі абазначае "пералік бухгалтарскіх рахункаў", а за межамі гэтага тэрміналагічнага поля той жа тэрмін выкарыстоўваецца як назва паняцця "пералік, сукупнасць назваў, тэрмінаў, што ўжываюцца ў якой-небудзь галіне навукі, вытворчасці і пад.".

Сваю адназначную сутнасць многія тэрміны выяўляюць толькі ў межах пэўнай тэрмінасістэмы, напрыклад: флюс у медыцынскай тэрміналогіі азначае "паднадкосцевы ці паддзяснёвы гнаёнік, які суправаджаецца ацёкам тканак вакол", а аманімічны тэрмін у металургіі называе "матэрыял, які ўводзіцца ў шыхту пры выплаўцы і пераплаўцы металаў для ўтварэння шлакаў пэўнага саставу".

Мнагазначнасць тэрміна назіраецца і ў межах аднаго тэрміналагічнага поля. Напрыклад, у лінгвістыцы тэрмін лексікаграфія называе: 1) навуку аб слоўніках, раздзел мовазнаўства; 2) практычную сістэматызацыю слоў і выданне ў выглядзе слоўнікаў; 3) сукупнасць слоўнікаў пэўнай мовы ці галіны ведаў. Асабліва мнагазначнасць пашырана сярод дзеясловаў, напры-клад, у справаводчай і архіўнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца тэрміны: адтэрмінаваць (рус. отсрочить) – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін; выбраць – 1) адабраць матэрыялы, цытаты і 2) выдзе-ліць каго-небудзь, што-небудзь шляхам галасавання; выплаціць – 1) выдаць зарплату і 2) аддаць доўг і інш.

Праўда, навука пазбягае мнагазначнасці ў тэрміналогіі. У пэўных выпад-ках назіраецца тэндэнцыя дыферэнцыяцыі шляхам суфіксальных утварэн-няў ці ўжывання розных граматычных формаў. Так, тэрмін дэпанент мае два значэнні: 1) укладчык дэпазіту; 2) асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай з якіх-небудзь прычын у вызначаны тэрмін. Каб пазбегнуць мнагазначнасці, асноўны тэрмін выка-рыстоўваецца са значэннем 2), а са значэннем 1) выступае тэрмін дэпазітар. Тэрмін крэдыт у эканоміцы абазначае: 1) даванне тавараў або грошай у доўг; 2) грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя выдаткі. Для размежавання ў значэнні 2) выкарыстоўваецца форма множнага ліку – крэдыты.

У выніку распаду полісеміі, г. зн. у выніку разыходжання значэнняў мна-газначнага тэрміна ўзнікаюць аманімічныя тэрміны. Гэта характэрна для выкарыстання тэрмінаў з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія. Так, напрыклад, тэрмін пасіў выкарыстоўваецца ў лінгвістычнай ("залежны стан") і эканамічнай ("частка бухгалтарскага балансу, у якой у грашовым выражэнні паказаны крыніцы фарміравання і мэтавае прызначэнне гаспа-дарчых сродкаў прадпрыемства, яго даўгі і абавязацельствы") тэрмінасістэ-мах. Параўнайце таксама: абарачальнасць (экан.) і абарачальнасць (хім.); грэбень (тэхн.), грэбень (агр.) і грэбень (гідрал.); разак (тэхн.) і разак (бат.); хобат (тэхн.) і хобат (анат.) і інш.

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме вельмі часта ўступаюць у антаніміч-ныя адносіны. Гэта могуць быць словы-тэрміны: актыў – пасіў, дэ-юрэ – дэ-факта, буйналістасць – дробналістасць, монасемія – полісемія, інтэрпаля-цыя – экстрапаляцыя, перыгей – апагей; а таксама кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў: мяккі прыпой – цвёрды прыпой, гарачы мацунак – халодны мацунак, пункт замярзання – пункт кіпення; уваходны бок – выходны бок, водапранікальны слой – воданепранікальны слой.

Сінанімічныя тэрміны, у адрозненне ад агульнаўжывальных сінонімаў, не характарызуюць розныя ўласцівасці паняцця. Напрыклад, для абазначэн-ня паняцця "фасонная дэталь, пры дапамозе якой злучаюцца пры разьбе трубы" выкарыстоўваюцца два тэрміны – фіцінг і муфта. Параўнайце такса-ма палажэнне і становішча, паражэнне і пройгрыш, трапіць і пацэліць.

Узнікненне ў беларускай мове тэрмінаў-сінонімаў, тэрміналагічных ва-рыянтаў тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, а хутчэй абмежаванасцю беларускамоўных тэрмінаў. Напрыклад, у металургічнай тэрміналогіі: захоп – захопліванне – захват, пайка – літаванне, шпуля – катушка, шурпаты – няроўны, натуральны – прыродны (газ) і інш.

Трэба пазбягаць "русізмаў" пры карыстанні тэрміналогіяй, як і ўвогуле мовай. Апошнім часам у тэрміналагічных слоўніках побач з рускамоўнымі калькамі фіксуюцца новыя, больш характэрныя для беларускай мовы, вары-янты тэрмінаў. Яны, як правіла, падаюцца ў дужках (ці праз коску): адказны выканаўца (выканавец), вызначальнік (даведнік), выпіска (выпіс), завізаваны дакумент (дакумент з візай), пакрыццё (сплата), квітанцыя (квіт), груза-атрымальнік (грузаатрымовец); драбленне, драбненне; натуральны (пры-родны); губчаты, губкавы; вязкі, ліпкі, клейкі і інш.

Аптымальнага выбару таго ці іншага варыянту можна дасягнуць толькі з улікам прадуктыўнасці словаўтваральнай мадэлі ў сістэме беларускай мовы. Так, напрыклад, даследчыкі адзначаюць перавагу тэрмінаўтваральных ва-рыянтаў з суфіксам -льнік перад варыянтамі з малапрадуктыўным суфіксам -цель для абазначэння прыстасаванняў, механізмаў, рэчываў: адбівальнік, засцерагальнік, паскаральнік, паглынальнік; у першым выданні “Руска-бела-рускага слоўніка” адзначана форма “выключацель”, у другім – “выключаль-нік”.

Наяўнасць сінонімаў і варыянтаў сярод тэрмінаў тлумачыцца і стыхійна-сцю моўных кантактаў з іншымі мовамі. У выніку можна выдзеліць некалькі груп такога тыпу тэрмінаў:

– два іншамоўныя тэрміны: аўтамагістраль – аўтастрада, гавань – порт, фундатар – спонсар, кантралёр – рэвізор, універсам – супермаркет, кадзіраванне – шыфраванне, камкордэр – відэакамера і інш.;

– іншамоўны і ўласны тэрміны: матор – рухавік, экспарт – вываз, назальны – насавы, бартэрны – тавараабменны, філігрань – вадзяны знак, маркетынгавая лагістыка – рух тавараў і інш.;

– поўны тэрмін і скарочаны, ці аднаслоўны: перфарацыйная карта – перфакарта, ваенны камісарыят – ваенкамат, намінальная цана – намінал, прамежкавы пазітыў – лаванда, заработная плата – зарплата і інш.

Асаблівасці тэрмінаў адасабляюць тэрміналогію ад агульналітаратурнай лексікі. Гэта дае падставу разглядаць яе як асобную падсістэму, якая харак-тарызуецца замкнутасцю і сістэмнай суаднесенасцю ўнутры тэрміналогіі, у той час як лексіка агульналітаратурная ўяўляе сабой незамкнутую сістэму.

Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў

У якасці тэрмінаў могуць выступаць толькі назоўнікі, прыметнікі, дзея-словы і прыслоўі, а таксама словазлучэнні з імі.

Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі:

– агульныя: акцыз, арэнда, аўдыт, аўкцыён; абагрэў, абточка, апрацоў-ка, выклёпка, зачыстка, змазка, манціроўка;

– уласныя ў якасці агульных: ампер, ват, джоуль, ом, паскаль, ці ўтварэнні ад іх: мендзялевій, каліфорній, амперметр, фарадаметр.

Прыметнікі, як правіла, ужываюцца ў спалучэнні з назоўнікам. Асобна выкарыстоўваюцца значна радзей: бюджэтны, валютны, ліцэнзійны, па-датковы; субстантыўны, бінарны, адваротны; аб'ектыўны, абсалютны, апрыёрны, ірэальны, рацыянальны і інш.

Рэдка ўжываюцца і дзеясловы -тэрміны: экспартаваць, рэкламаваць; загрунтоўваць, механізаваць, накоўваць, праточваць; абавязаць, абвінава-ціць, абгрунтаваць, абмежаваць і інш.

Для беларускай мовы не характэрныя формы дзеепрыметнікаў незалеж-нага і залежнага стану цяперашняга часу на -емы, -імы, -учы (-ючы), -ачы (-ячы). І калі прааналізаваць тэрміналагічныя слоўнікі, то можна заўважыць поўную адсутнасць такіх формаў у адных, а ў другіх толькі частковую заме-ну іншым матэрыялам, больш адпаведным беларускай мове, і, на жаль, заха-ванне адзначаных формаў на ўзор рускай мовы побач з замененымі. Вось чаму дзеепрыметнікі як аднаслоўныя тэрміны і ў складзе шматслоўных не адпавядаюць патрабаванням тэрмінатворчасці, як і ўвогуле нормам беларус-кай літаратурнай мовы: дэфарміруемы, кантралюемая, звязваючае, узыхо-дзячы (рус. восходящий), паляпшаемая сталь, лятучыя нажніцы, цякучы стан (рус. текучее состояние), азаціруючая атмасфера (рус. озотирующая атмосфера) і інш.

Тэрмінаванне прыслоўяў назіраецца ў асноўным для абазначэння харак-тару выканання: беражліва, дакладна, дапушчальна, добрасумленна, неда-кладна, пераканальна, пісьмова (у справаводстве); унутрывенна, рэгрэсіўна, дысперсійна, абвострана (у медыцыне); унакладку, усутык, уручную, шчыльна (у металургіі); накрыж, употай (віды заклёпкі); налівам (пра перавозку вадкасцей), навалам (пра перавозку масавага грузу) і інш.

Шырока выкарыстоўваюцца тэрміны-словазлучэнні, якія могуць быць свабоднымі і несвабоднымі.

У тэрмінах са свабодным спалучэннем слоў кожны кампанент можа выкарыстоўвацца ў якасці асобнага тэрміна і ўступаць у сувязь з іншымі словамі: рынак пакупніка, сегмент рынку, ёмкасць рынку.

У несвабодным словазлучэнні адзін кампанент ізалявана можа і не быць тэрмінам: бацькоўская фірма, рэвізія кладовак, белы тавар. Некато-рыя нават выдзяляюць тып фразеалагічных тэрмінаў: Вялікая Мядзведзіца, Вялікі Пёс, Валасы Веранікі; воўчае лыка, божая кароўка і інш.

Галоўным словам у тэрміналагічных словазлучэннях амаль заўсёды з'яўляецца назоўнік:

 

Структура словазлучэння Прыклады
назоўнік + назоўнік вільготнасць паветра, дыфракцыя святла, маса пакою, доза выпраменьвання, лямпа напальвання, перыяд паўраспаду, вынік вымярэння; кольцы Сатурна, закон Архімеда, прынцып Ферма, шкала Цэльсія, ураўненне Клапейрона-Мендзялеева
назоўнік + назоўнік з прыназоўнікам (рэдка) адмаўленне ад іску, размеркаванне па працы; вывядзенне на рынак, кіраўніцтва па закупках, заяўка на паслугу, асігнаванні на сродкі рэкламы, заканадаўства па абароне інтарэсаў спажыўцоў
назоўнік + прыметнік (надзвычай шырока) лагічны эмпірызм, натуральнае права; броўнаўскі рух, рэнтгенаўскія промні; каштоўнасныя арыентацыі; Тунгускі метэарыт, ліквідацыйны баланс, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, дагаворная вертыкальная маркетынгавая сістэма
Заўвага.Якасны прыметнік у складзе тэрміна не можа мець формаў ступеней параўнання: макрыца белая, макрыца чырвоная.
шматкампанентныя з рознай структурай (разглядаюцца як тэрміны, бо абазначаюць адно цэласнае паняцце) кантрольны пакет акцый, метад бухгалтарскага ўліку, кан'юнктура таварнага рынку, рахункі і падвойны запіс, рэзервовы фонд прадпрыемства, падатак на дабаўлены кошт, свабодна канверсаваная валюта; асноўная ідэя рэкламнага тэксту, дадатковая праграма стымулявання збыту, рэкламаванне заслуг арганізацыі для стварэння рэпутацыі

 

Менавіта трох- і шматслоўныя словазлучэнні ў якасці тэрмінаў з'яўля-юцца адметнасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы. Гэта звязана з удакладненнем, дапаўненнем значэння галоўнага кампанента і з адсутнасцю аднаслоўнага тэрміна, пры з'яўленні (ці наяўнасці) якога адпа-дае неабходнасць у расшырэнні зместу апорнага слова. Напрыклад, апісаль-ны тэрмін асоба, якая праводзіць апытанне заменены аднаслоўным тэрмі-нам інтэрв'юер, вядучы прэзентацыі тавару – дэманстратар, маркіроўка этыкеткай – этыкетаж і інш.

З цягам часу састаўныя тэрміны спрашчаюцца, утвараючы складаныя словы і абрэвіятуры: дзяржаўнае страхаванне – дзяржстрах, капітальныя ўкладанні – капукладанні, Еўрапейская эканамічная супольнасць – ЕЭС; або замяняюцца іншамоўнымі словамі: рэкламны плакат – постэр, уладальнік сельскагаспадарчага прадпрыемства – фермер, даведнік цэн па відах і га-тунках тавараў або па відах паслуг – прэйскурант ці прайс-ліст, час адпа-чынку з суботы да панядзелка – уік-энд.


 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 2802; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.137.218.230 (0.035 с.)