Спрадвечна беларуская лексіка 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Спрадвечна беларуская лексіка



Асноўным пластом лексічнай сістэмы беларускай мовы на ўсіх этапах яе развіцця з’яўляецца спрадвечна беларуская лексіка (існуе даўно, спрадве-ку, дасталася ў спадчыну), якая вызначае самабытнасць мовы.

У склад спрадвечнай лексікі ўваходзяць:

– агульнаславянская лексіка;

– усходнеславянская лексіка;

– уласнабеларуская лексіка.

Агульнаславянскія словы – гэта словы, якімі карысталіся славяне ўжо ў III тысячагоддзі да н. э. Праславянская мова праіснавала звыш трох тысяч год, і за гэты час папоўнілася многімі словамі, якія ўваходзяць у лек-січны склад сучасных славянскіх моў, у тым ліку і беларускай.

 

Прыклады слоў агульнаславянскага паходжання

Назвы роднасці, сваяцтва муж, жонка, дзіця, кум, жаніх, сват, унук
Назвы частак цела чалавека лоб, галава, рука
Назвы жывёл і раслін варона, верабей, салавей, баран, мядзведзь; трава, сасна, бор, лес, дуб, ліпа, клён, ліст, кара, корань, мак, гарох, пшаніца, ячмень
Назвы прыладаў працы барана, вілы, каса, страха, чаўнок, матыка
Назвы ежы квас, кісель, сала, сыр, хлеб
Назвы з'яў прыроды, рэльефу гром, дождж; даліна, поле
Назвы часавых паняццяў год, месяц, зіма, лета, восень, панядзелак, раніца
Назвы абстрактных паняццяў боль, віна, вера, воля, гнеў, грэх, праўда, ласка, краса, сіла, слава, мудрасць, радасць, старасць
Назвы дзеянняў, працэсаў адзець, араць, браць, варыць, дыхаць, жыць, ісці, капаць, кідаць, кусаць, слухаць, ткаць, страляць
Назвы якасцей, уласцівасцей багаты, белы, блізкі, буйны, вясёлы, вялікі, горкі, здаровы, мудры, светлы, чорны, малады
Прыслоўі куды, там, усюды
Лічэбнікі адзін, тры, пяць, восем, дзесяць, тысяча
Займеннікі я, ты, мы, вы, ён, хто, што, сам
Прыназоўнікі за, над, да, пад

Агульнаславянскія (і індаеўрапейскія) словы – самыя старажытныя ў лексіцы сучаснай беларускай мовы. Іх налічваецца каля дзвюх тысяч. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5 тамах засведчыў каля 100 тысяч слоў. 1/50 з іх – агульнаславянскія словы. Аднак да нашага часу яны з’яўляюцца найбольш ужывальнымі, стылістычна нейтральнымі і склада-юць чвэрць ўсіх слоў, ужывальных у паўсядзённых моўных зносінах.

Усходнеславянскія словы адлюстроўваюць тыя зрухі ў сацыяльна-эканамічным і грамадскім жыцці ўсходніх славян, якія адбыліся на працягу VI–VII стагоддзяў, і з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян, агуль-ную мову якіх прынята называць старажытнарускай мовай.

 

Прыклады ўсходнеславянскіх слоў

 

Назвы асоб пляменнік, селянін
Назвы частак цела чалавека ключыца, калена, язык
Назвы жывёл і раслін вол, бык, галка, жаваранак, каршун, конь, кошка, снягір, сарока, ястраб; грэчка, перац
Назвы прыладаў працы і побыту барана, вяроўка, калода, касынка, клін, капейка, рубель, парашок, плуг, самавар
Назвы прасторавых паняццяў сенажаць, ураджай
Назвы часавых паняццяў лістапад, студзень, сягоння, пасля, цяпер
Назвы абстрактных паняццяў давер, дружба, навука, любоў
Назвы дзеянняў, працэсаў брадзіць, бурліць, ваяваць, гуляць, калыхаць, кіпяціць, рухнуць
Назвы якасцей, уласцівасцей едкі, бойкі, буры, зоркі, карычневы, удалы, цёмны, харошы
Лічэбнікі адзінаццаць, сорак, дзевяноста

Уласнабеларускія словы складаюць спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы, бо ўжываюцца толькі ў беларускай мове. Гэта словы, якія ў працэсе фарміравання і развіцця беларускай мовы (XIII–XIVстст.) узніклі на яе ўласнай лексічнай аснове (і набылі спецыфічна беларускае фанетыч-нае аблічча) ці ўтвораны ад запазычаных лексічных адзінак пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў.

 

Прыклады ўласнабеларускіх слоў

 

Назвы асоб араты, асілак, бацька, вайсковец, волат, вораг, вясляр, жыхар, глядач, аглядальнік, летуценнік, выдатнік, выхавацель, дакладчык, дапаможнік, навучэнец, творца
Назвы жывёл і раслін берасцянка, бусел, кнігаўка, гусеніца; абабак, алешнік, боцікі
Назвы прадметаў побыту і пабудоў вопратка, лазня, вушак, абрус, хустка, грузавік, адтуліна, зломак, каліва
Назвы з'яў прыроды вясёлка, бліскавіца, змрок, імгла, золак, спёка, надвор’е, прахалода
Назвы прасторавых паняццяў азярына, возера, дрыгва
Назвы часавых паняццяў адвячорак, серада
Назвы абстрактных паняццяў абставіны, асяроддзе, вытрымка, крок, мара, пяшчота, смутак, спадчына, шлюб
Назвы дзеянняў, працэсаў адлюстраваць, адпачываць, апанаваць, бачыць, выклікаць, дазволіць, здужаць, ілгаць, рухаць, хрысціць
Назвы навуковых, юрыдычных і палітычных паняццяў дзейнік, выказнік, рух, разлік, справаздача, рада, улада, красамоўства
Назвы якасцей, уласцівасцей адзінкавы, адпаведны, апошні, аржаны, дужы, жахлівы, ільняны, кволы, крывавы, салодкі, старадаўні, старасвецкі
Прыслоўі адкуль, адсюль, адтуль, амаль

 

Запазычаная лексіка

Запазычаная лексіка – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які фарміраваўся на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Пранікненне запазычаных слоў у бела-рускую мову пачалося яшчэ ў часы ўсходнеславянскага адзінства. Прычына запазычвання слоў – сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя і куль-турныя зносіны паміж народамі.

Запазычванне – натуральны вынік моўных кантактаў, узаемасувязей моў. Запазычанні ўзбагачаюць слоўнік, пашыраюць намінатыўныя і камуніка-тыўныя магчымасці мовы.

Адрозніваюць два тыпы запазычанняў: з блізкароднасных славянскіх моў і з неславянскіх моў.

Запазычванне адбываецца двума шляхамі: вусным – пры непасрэдных моўных зносінах з іншымі народамі (даўно запазычаныя словы) – і пісьмо-вым – праз кнігі, газеты, афіцыйныя дакументы, пры перакладах з чужых моў (пазнейшыя запазычанні). Адны з запазычаных слоў трапілі ў беларус-кую мову непасрэдна з іншых моў, другія ж прыйшлі праз суседнія мовы – рускую, польскую або ўкраінскую.

Значная частка запазычаных слоў паступова асвоілася беларусамі, увайшла ў склад агульнаўжывальнай лексікі і перастала ўспрымацца як іншамоўная. Напрыклад: агурок (грэч.), бульба (лац.), цыбуля (ням.), базар (цюрк.), булён (франц.); банкет, боты, гвардыя, парфума, пісталет, сурвэтка (галіцызмы) і інш.

Аднак шматлікія словы іншамоўнага паходжання захоўваюць пэўныя асаблівасці, па якіх можна вызначыць, з якой менавіта мовы прыйшло слова. Разгледзім табліцу запазычанняў з неславянскіх і славянскіх моў і іх асноўныя прыметы.

Запазычанні Прыметы Прыклады
Запазычанні з неславянскіх моў
Грэцызмы (большасць – тэрміны навукі і культуры) пачатковыя гукі [а], [э], [о] акіян, аксаміт, амонім, акадэмія, апокрыф, арыфметыка, атака, Аляксей, Аляксандр, этап, эпоха, эра, ода, опера
зычны [ф] (у пачатку слова) філалогія, фантазія, фарба, фасоля, Фёдар, Філіп, Соф'я
спалучэнні [ск], [кс], [пс], [мп], [мв] дыск, аксіёма, эліпс, сімптом, сімвал
прыстаўкі а-, ан- (ана-), ант(ы)-, амфі-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, эў- ангідрыд, антысептык, амфітэатр, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дыспрапорцыя, дэгазацыя, эўфемізм
суфіксы -ад, -ід, -ік, -іск, -ос (-ас) лампада, піраміда, Леанід, графіка, абеліск, хаос, тэрмас, пафас
без наяўных прымет бібліятэка, геаметрыя, гімназія, дэмакрат, кафедра, камедыя, кедр, кіпарыс, кіт, муза, тыранія, храналогія, Галіна, Дзмітрый, Мацвей, Пётр
Лацінізмы (пераважна навуковыя, юрыдычныя і грамадска-палітычныя тэрміны) суфіксы -цы(я), -ацыя, -ад, -ат, -ент (-энт), -іст (-ыст), -ізм (-ызм), -ум, -ус, -ур, -тар, -ір (-ыр), -ар (-ер, -ор) градацыя, міліцыя, апарат, атэстат, воцат, гідрат, кандыдат, дэпутат, арнамент, інцыдэнт, студэнт, сацыяліст, арганізм, акварыум, конус, дыктатура, аўтар, аратар, доктар, дырэктар, сакратар, інспектар, Віктар, капіраваць, сатыра, гумар, гонар, прафесар, Клара, колер, акцёр, рэвізор
спалучэнніге, ке, хе агент, кельма, схема, Яўген
без наяўных прымет абсалют, акт, алей, арэнда, астраномія, бацыла, генерал, дэкан, калега, камісія, Валянцін, Канстанцін, Максім, Раман
Германізмы   (тэхнічныя, ваенныя, мастацкія тэрміны) спалучэнні зычных [шп], [шт], [хт] шпіль, штык, штурм, штатыў, паштэт, гальштук; вахта, ліхтар, бухта, шахта
пачатковае фельд- і канцавое -майстар фельдмаршал, капельмайстар, хормайстар, гросмайстар
без наяўных прымет абзац, архіў, арфа, атлет, афіцэр, борт, бетон, бутэрброд, бухгалтар, вальфрам, гандаль, гаўбіца, дах, друк, каўнер, курорт, ланцуг, лінза, маляр, плот, пуд, сталь, трупа, туш, фунт, флаг, цэгла, шафа, шуфляда
Англіцызмы канцавыя спалучэнні -ер (-эр), -інг (-ынг) фермер, докер, лідэр, боінг, блюмінг, браунінг, мітынг
спалучэнне дж джып, джаз, джунглі, бюджэт
без наяўных прымет байкот, бокс, баксёр, баскетбол, біфштэкс, блакада, валейбол
Запазычанні Прыметы Прыклады
Францызмы спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, сю, фю; уа, уэ, лье, нье, сье, цье бюлетэнь, гравюра, рэвю, кювет, камюніке, капюшон, сюжэт, фюзеляж, буржуа, вуаль, гуаш, дуэль, дуэт, атэлье, барэльеф, канферансье, ранцье
канцавыя спалучэнні -анс, -ёр, -аж (-яж) сеанс, аванс, манцёр, суфлёр, багаж, бліндаж, пляж, экіпаж
канцавыя націскныя [о], [э], [у], [е] трумо, метро, кафэ, кашнэ, рагу, філе
без наяўных прымет авіяцыя, батон, басейн, бензін, ветэран, вінегрэт, гардэроб, капітан, флот
З галандскай мовы ватэрпас, матрос, лоцман, гавань, шлюпка
З італьянскай мовы акорд, арыя, віла, віяланчэль, брава, лібрэта, піяніна, тэнар, газета, вермішэль, макароны
З іспанскай мовы кастаньеты, каньён, кафетэрый
З венгерскай мовы гайдук, гуляш, гусар
З літоўскай мовы (літуанізмы) дойлід, дзірван, жуда, пуня, свіран, Ашмяны
З фінскай, комі акула, морж, нерпа, вікінг, кляймо, нарты, пельмені, пурга, салака, сані, тундра, якар
З японскай мовы дзюдо, кімано, рыкша, тайфун
З татарскай мовы(цюркізмы) арда, аер, базар, аркан, аршын, бязмен, барсук, гайдамак, гарбуз, кавун, буран, калчан, кафтан, палаш, кандалы; буланы, буры, чалы
Запазычанні са славянскіх моў
Паланізмы націскныя спалучэнні ен (эн), ён (он) кмен, наконт, незлічоны, плён
спалучэнне дл павідла, кудлаты
спалучэнне лу слуп, тлусты
суфікс -унак кірунак, рахунак, падарунак
без наяўных прымет айчына, аркуш, бруд, відэльцы, ганьба, гузік, карысць, кветка, клёцкі, маёнтак, пагарда, падатак, слодыч, сукенка, хлопец, цуд, братэрскі, блакітны, шчыры
праз польскую з нямецкай ганак, гатунак, гвалт, гетман, дрот
Украінізмы без наяўных прымет прыгадаць, бадзёры, журыцца, чубаты, боршч, варэнік, хлебароб
Русізмы узятыя без змен (засвоеныя фанетычна) адвёртка, аплот, ачаг, аказаць,балванка, бальшавік, вінтоўка, вяшчанне, гасіцель, дзелавітасць, зводка, ісціна, подзвіг, пракат, раскладушка, савет, смародзіна
са зменай марфемнай будовы адсутнічаць, абавязацельства, прадаўжальнік, плошча
з беларускага моўнага матэрыялу на ўзор рускіх слоў ажыццяўленне (осуществление), аднагалосны (единогласный), безабаронны (беззащитный)
       

Асобную групу сярод запазычанняў складаюць інтэрнацыянальныя словы. Інтэрнацыяналізмы – гэта міжнародныя словы, што выкарыстоўва-юцца ў шматлікіх мовах у адным і тым жа значэнні, запазычаныя пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў (ці ўтвораныя ад іх). Сярод іх больш за ўсё спецыяльных тэрмінаў з розных галін палітыкі, наву-кі, тэхнікі, культуры: альянс, аўтамабіль, аграхімія, біяфізіка, гісторыя, культура, касманаўтыка, банк, гіпотэза, гуманізм, дыскрэдытацыя, ідэал, інтэлект, камюніке, канстытуцыя, канфлікт, катастрофа, магнітафон, тэлевізар, трактар, перспектыва, індустрыя, працэнт, рэалізацыя, стабі-лізацыя, цывілізацыя, экспарт, а таксама слова спорт (з англ.).

 

Лексіка паводле актыўнасці ўжывання.

Актыўная і пасіўная лексіка

(устарэлыя і новыя словы)

 

Лексічны склад любой мовы пастаянна змяняецца і папаўняецца пад уздзеяннем рэчаіснасці. Гістарычныя змены, якія адбываюцца ў грамадстве, уплываюць на развіццё мовы і адлюстроўваюцца ў ёй. З аднаго боку, старыя рэаліі і словы, што іх абазначаюць, адыходзяць на другі план або ўвогуле знікаюць, а з другога – узнікаюць новыя рэаліі і ідзе папаўненне слоўнікава-га складу новымі словамі (ці новымі значэннямі некаторых слоў).

На кожным этапе развіцця грамадства ў мове суіснуюць два пласты лексікі: актыўная лексіка – гэта словы, якія ведаюць і актыўна ўжываюць усе носьбіты мовы; і пасіўная лексіка – словы, зразумелыя для большасці носьбітаў мовы, але якія ўжываюцца рэдка і захоўваюць адценне ўстарэла-сці або навізны.

 

Лексіка сучаснай беларускай мовы
Актыўная лексіка Пасіўная лексіка
устарэлыя словы неалагізмы
гістарызмы архаізмы новыя словы і значэнні аўтарскія наватворы
         

 

Да актыўнай лексікі адносяцца словы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай мове. Яны прывычныя і зразумелыя ўсім носьбітам мовы. Сярод іх вылучаюцца:

стылістычна нейтральныя агульнаўжывальныя словы, што выкарыстоў-ваюцца ў розных стылях мовы: дарога, радзіма, жыць, высокі, малады, радасна, мы і інш.,

а таксама тэрміналагічныя словы, якія актыўна ўжываюцца, хоць і не заўсёды могуць быць зразумелыя ўсім носьбітам мовы: акварэль, тыпаж, матэрыял, гістарызм і інш.

 

У пасіўнай лексіцы вылучаюцца ўстарэлыя словы і новыя словы.

Ад устарэлыхслоў (якія ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыў-нага ўжытку)неабходна адрозніваць старыя словы (спрадвечныя беларус-кія словы, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і якімі мы карыстаемся і цяпер: галава, рука, хлеб, конь, дождж і інш.).

Паводле прычыны архаізацыі ўстарэлыя словы падзяляюцца на гіста-рызмы і архаізмы.

Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўляюцца назвамі тых паняццяў і з’яў, што зніклі з рэальнай рэчаіснасці: баярын, ваявода, войт, князь, шляхціц, земства, ураднік, памешчык, парабак, кальчуга, калчан, жу-пан, жаўнер, саха, кварта, грош, нарком, нэпман. Гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай беларускай мове.

Архаізмы (ад грэч. archaios – cтарадаўні, устарэлы) – гэта старыя назвы сучасных рэалій: бортнік – пчаляр, лекар – урач, вакацыі – канікулы, гута – шклозавод, жывот – жыццё, лемантар – буквар, мыта – пошліна, мястэч-ка – пасёлак гарадскога тыпу, чало – лоб, раме – плячо, ратай – земляроб, раць – войска, скрыжалі – законы, пекны – прыгожы, харобры – адважны, смелы. Архаізмы маюць сінонімы ў сучаснай беларускай мове, таму што прадметы і паняцці захаваліся і зараз маюць новыя назвы.

Неалагізмы (ад грэч. neos – новы і logos – cлова) – гэта новыя словы, якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў і не страцілі яшчэ адценне навізны: акрэдытацыя, аэраджып, брокер, дылер, відэатэлефон, стэрэафільм, лізінг, маркетынг, плюралізм, спікер.

Галоўная прымета неалагізмаў – іх навізна, свежасць. Да таго часу, пакуль новыя словы маюць вузкую сферу выкарыстання і зразумелыя абмежаванаму колу людзей, яны ўваходзяць у пасіўны склад лексікі. Аднак новыя словы з цягам часу становяцца агульнавядомымі і пераходзяць у разрад агульнаўжывальных: біяполе, інтэрнэт, мюзікл, менеджэр, пейджар, спонсар, трылер, хобі.

Ад неалагізмаў трэба адрозніваць аўтарскія (аказіянальныя) наватворы – індывідуальна-стылістычныя неалагізмы, цесна звязаныя з кантэкстам, якія звычайна не выходзяць за межы аднаго твора:

сонцатканыя словы (А. Александровіч),

бурапеністая завіруха (М. Зарэцкі),

агняцветны прасцяг, дарогі квяціста-раздольныя (П. Трус),

маланкагромны гул ракеты (М. Танк).

Некаторая частка з іх стала здабыткам літаратурнай мовы. Так, У. Дубоўка ўвёў у мову словы адлюстроўваць, ажыццяўленне, дабрабыт, мілагучны, мэтазгодны і інш.; Купалавымі лічацца скурганіць, неўглядзь, нязглядны, прагледзіста, скаменены, шумнацечны і інш.

Лексіка паводле сферы ўжывання.

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (спецыяльныя тэрміны і прафесіяналізмы,



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 3771; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.134.77.195 (0.025 с.)