Жаргонныя і дыялектныя словы) 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Жаргонныя і дыялектныя словы)



Паводле сферы ўжывання адрозніваюцца словы, якімі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы, і словы, якія ўжываюцца толькі асобнымі групамі насель-ніцтва. Адпаведна ўся лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.

Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах і ва ўсіх стылях мовы. Яны зразумелыя ўсім людзям: дрэва, вуліца, добры, ісці, прыгожа, высока, сем і інш.

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй выкарыстання, пэўным прафесійным ці сацыяльным асяроддзем. У залежнасці ад гэтага лексіка падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

 

Лексіка нацыянальнай (агульнанароднай) беларускай мовы
Агульна-ўжывальная лексіка Лексіка абмежаванага ўжывання
спецыяльная лексіка жаргонная лексіка дыялектная лексіка
тэрміны прафесіяналізмы
Уваходзяць у літаратурную (унармаваную) мову, маюць вусную і пісьмовую формы Не ўваходзяць у склад лексікі літаратурнай мовы, выкарыстоўваюцца пераважна ў вуснай форме
         

 

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ўжываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прадстаўнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.

Тэрміны (ад лац. terminus – канец, мяжа) – афіцыйна ўзаконеныя словы і спалучэнні слоў, якія дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Напрыклад: аўтаген, алегорыя, бактэрыцыд, газаасветны, крэдыт, косінус, суфікс. Галоўная адметнасць тэрміналагічнай лексікі – яна ўвахо-дзіць у склад лексікі літаратурнай (унармаванай) мовы, выкарыстоўваецца ў вуснай і пісьмовай формах.

Ад тэрмінаў трэба адрозніваць прафесіяналізмы – гутарковыя словы і спалучэнні, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі або спецыяльнасці. Яны называюць спецыяльныя прылады працы, дзеянні, з’явы: фуганак, фальцоўнік (у цесляроў), майна, віра (у будаўнікоў), раёўня, куралі, дымар (у пчаляроў), лапкі, падвал, вісячы радок (у друкароў), перадкі, заднікі (у шаўцоў). Па-за межамі прафесійнага калектыву такія словы, як правіла, невядомыя. Акрамя таго, такія словы знаходзяцца па-за межамі лексікі літаратурнай мовы, іх значэнні не ўключаны ў слоўнікі.

Прафесіяналізмытрэба адрозніваць і ад жарганізмаў. Напрыклад: пара (дзве гадзіны заняткаў) – прафесійнае слова, пара (двойка) – жаргоннае. Жарганізмы заўсёды маюць экспрэсіўна-стылістычную афарбоўку і з'яўля-юцца не асноўнымі, а паралельнымі абазначэннямі якіх-небудзь рэа-лій, таму больш шырока распаўсюджаныя і зразумелыя.

Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – сацыяльная разна-віднасць мовы асоб, аб'яднаных сумесным заняткам, агульнымі сацыяльны-мі ці прафесійна-бытавымі інтарэсамі. Такія словы выкарыстоўваюцца замест агульнаўжывальных пераважна ў вуснай мове вучняў, студэн-таў, салдат і іншых груп людзей: кучкавацца (збірацца), стыпуха (стыпен-дыя), маг (магнітафон).

Разнавіднасць жаргона – арго – лексіка групы людзей, што па нейкіх прычынах засакрэчваюць сваю мову (маліна, пяро, фомка, ботаць, фуфло).

У якасці жаргонных часта выступаюць агульнаўжывальныя словы, якія набываюць іншае, пераноснае значэнне: бабкі (грошы), матор (таксі), продкі (бацькі), хвост (запазычанасць), адфутболіць (адаслаць), зрэзацца (не вытрымаць экзамену, заліку), загараць (сядзець без справы), скатаць (перапісаць заданне з чужой работы).

Дыялектнымі называюцца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй. Напрыклад: шаліноўка (святочная хустка), гарлянка (расліна, якая выкарыстоўваецца пры лячэнні горла), макрыца (пустазелле, што расце на мокрым месцы), ахайваць (мыць, прыбіраць).

Дыялектныя словы могуць адрознівацца ад літаратурных гучаннем (жывець – жыве, зліва, злівень – лівень), значэннем (саснякі – лісічкі, глухі – ядавіты, мост – падлога), асновамі (саколка – майка, кагадзе – нядаўна, галаступкам – на босую нагу).

Прафесіяналізмы, жарганізмы і дыялектызмы выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры як сродак стварэння праўдзівага мастацкага кантэкс-ту: для перадачы моўнага каларыту пэўнай мясцовасці або характарыстыкі дзеючых асоб і таго асяроддзя, у якім знаходзяцца героі.

Лексікаграфія. Асноўныя тыпы слоўнікаў

 

Лексікаграфія (ад грэч. lexikos – слоўнікавы, grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.

У задачы лексікаграфіі ўваходзіць збіранне, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складання слоўнікаў, вызначэння іх тыпаў, структуры слоўнікавых артыкулаў, распрацоўкі сістэмы памет, тлумачэння семантыкі слова.

Вылучаюць дзве асноўныя групы слоўнікаў:

1 Энцыклапедычныя (ад грэч. enkykliospaideia – кола ведаў) слоў-нікі – даведачныя навуковыя выданні, якія ў сціслай форме змяшчаюць звесткі па ўсіх (універсальныя) ці асобных галінах навукі (галіновыя). Гэта ўсе энцыклапедыі і біяграфічныя слоўнікі. У энцыклапедычных слоўніках тлумачацца не словы, а рэаліі – прадметы, з'явы і паняцці, абазна-чаныя словамі. Прыклады энцыклапедычных слоўнікаў:

універсальныя – "Большая Советская Энциклопедия" (30 т.), "Беларус-кая Савецкая Энцыклапедыя" (12 т.), "Беларуская ССР: Кароткая Энцыкла-педыя" (5 т., на бел. і рус. мовах);

галіновыя – "Энцыклапедыя прыроды Беларусі", "Энцыклапедыя літара-туры і мастацтва Беларусі";

біяграфічныя слоўнікі – "Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік" (1986), "Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік" (1988).

2 Лінгвістычныя (моўныя) слоўнікі тлумачаць значэнне слова, вы-значаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, даюць граматычную і стылістычную характарыстыку і інш. Яны бываюць адна-, двух- і шматмоўныя.

У аднамоўных слоўніках словы тлумачацца сродкамі той самай мовы. У залежнасці ад таго, якія словы тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, гістарычныя, фразеалагічныя, тэрміналагічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, марфемныя, частотныя, слоўнікі эпітэтаў, сінонімаў і амонімаў і інш. Напрыклад:

"Арфаграфічны слоўнік" (М. Лобан і М. Суднік),

"Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне" (пад рэд. М. В. Бірылы);

"Слоўнік іншамаоўных слоў" (А. М. Булыка, 1993);

"Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў" (М. Клышка,1993);

"Тлумачальны слоўнік беларускай мовы".

Двухмоўныя і шматмоўныя – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў (бела-руска-рускі, руска-беларускі, украінска-беларускі, беларуска-польска-рускі).

Напрыклад:

"Руска-беларускі слоўнік" (1982; 2 т.);

"Беларуска-рускі слоўнік" (1990; 2 т.);

"Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі ";

"Русско-белорусский словарь электротехнических терминов " (Н. П. Краевская, Б. В. Гринберг, В. П. Красней, 1993);

"Русско-белорусский словарь математических, физических и техниче-ских терминов " (Н. Н. Костюкович, В. В. Люштик, В. К. Щербин, 1995);

"Русско-белорусский политехнический словарь" (под ред. И. Л. Бурака, 1997);

а таксама "Межъязыковые омонимы и паронимы" (С. М. Грабчыкаў).


Тэма 4



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 2132; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.71.237 (0.007 с.)