Важнейшыя фанетычныя рысы беларускай мовы 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Важнейшыя фанетычныя рысы беларускай мовы



 

фрыкатыўнае вымаўленне гука [г] замест выбухнога [г] год, гвалт, кніга
пераход [в] у зычны [ў] кривда – крыўда, правда – праўда
чаргаванне ро, ло, ле не пад націскам з ры, лы, лі гром – грымець, глотка – глытаць, блеск – блішчаць
утварэнне з [д’], [т’] мяккіх [дз’], [ц’] дитя – дз і ц я, двести – дз вес ц е
зацвярдзенне [р] і шыпячых [ж], [ш], [ч] прырода рыжы, шосты, чалавек
узнікненне падоўжаных зычных жыццё, калоссе, каменне

 

Лексічны склад мовы папаўняўся словамі з мясцовых гаворак, некаторыя з іх замянілі агульнаславянскія і ўсходнеславянскія: строити – будаваць, видети – бачыць, ждати – чакаць. Слоўнікавы склад узбагаціўся такімі словамі, як араты, асілак, вайсковец, летуценнік, твар, хустка, нядзеля; берасцянка, бусел, кнігаўка; алешнік, збожжа; вясёлка, змрок, золак, сві-танне, спёка, надвор’е; вопратка, лазня, млын, вушак; абставіны, асярод-дзе, вытрымка, мара, пяшчота, помста, справа; адлюстраваць, даведацца, дазволіць, выклікаць; слушны; дзейнік, выказнік, рух, разлік, справаздача.

Мову беларускай народнасці перыяду XIV–XVIII ст.ст. называюць старабеларускай (старажытнай беларускай) мовай. (У тыя часы яна мела назву "руская мова".)

Развіццю беларускай пісьмовай мовы садзейнічала тое, што ў Вялікім княстве Літоўскім яна выконвала функцыі дзяржаўнай, была мовай справа-водства і судаводства, на ёй вялася дып­ла­матычная перапіска (літоўцы да сярэдзіны XVI ст. не мелі сваёй пісьменнасці). Да нас дайшоў вялікі архіў дзяржаўных актаў (каля 600 кніг), напісаных на старажытнай беларускай мове: Літоўская метрыка, зборнік законаў і кодэкс феадальнага права, Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. (“Статут...” 1588 г. з’яўляецца выдатным культурным помнікам таго часу і доўгі час быў адзіным зборам законаў у Еўропе.) На старабеларускую мову перакладалі воінскія і рыцарскія аповесці, раманы ("Александрыя", "Троя", "Аб Трыста-не і Ізольдзе", "Кніга аб пабоішчы Мамая"), на ёй пісалі мастацкія і публі-цыстычныя творы (ле­тапісы, хронікі): "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", "Беларускі I летапіс", "Беларускі II летапіс", "Беларускі III летапіс, або Хро-ніка Быхаўца"; “Ліст да Абуховіча”, “Прамова Мялешкі”; вершы Сімеона Полацкага, Андрэя Рымшы і інш. (Але у той жа час пісалі і на лацінскай мове: паэма "Пруская вайна" Яна Вісліцкага і паэмы "Песня пра зубра", "Іакінф" і "Турэцкая вайна" Міколы Гусоўскага.)

На беларускай мове ўпершыню на славянскім ус­ходзе пачаў кнігадрукаванне выдатны асветнік Францыск Скарына. У 1517–1519 гг. ім былі выдадзены 23 кнігі Бібліі "для вучэння простых людзей". Справу Скарыны працягвалі такія дзеячы старажытнай беларускай культуры, як Сымон Будны (асноўны твор – "Катэхізіс"), Васіль Цяпінскі ("Прадмова" да "Евангелля") і інш., якія праз мову сцвярджалі самабытнасць беларусаў сярод іншых народаў і моў. Гэты перыяд называюць "залатым векам" у гісторыі мовы, літаратуры і культуры.

V. Значна пашырыўшы свае грамадска-культурныя функцыі ў XV–XVII ст.ст., беларуская мова каля сярэдзіны XVII ст. у новых гістарычных умовах пачала прыходзіць у заняпад. Пасля Люблінскай уніі (1569 г.) Вялі-кае княства Літоўскае аб’ядналася з Польскім каралеўствам ў новую дзяр-жаву – Рэч Паспалітую. Пачалася гвалтоўная паланізацыя і акаталіч-ванне беларусаў, а беларуская мова выцяснялася з афіцыйнага ўжытку. Урэшце, у 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў закон, паводле якога беларуская мова была зусім забароненая, а дзяржаўнай стала польская мова. З гэтага часу развіццё літаратурнай пісьмовай мовы спынілася надоўга. Беларускія школы і друкарні закрываліся. Мова засталася бытаваць пераважна ў вуснай форме.

VI. У канцы XVIII ст. Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імпе-рыі. Гэты працэс супаў з перыядам так званага "славянскага адраджэння", калі адбывалася інтэнсіўнае фарміраванне славянскіх нацый і новых славян-скіх літаратурных моў. Узнікала новая беларуская літаратурная мова, асаблівасцю якой было тое, што яна амаль не мела традыцый пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай і складалася на народна-гутарковай асно-ве. Каля вытокаў беларускай нацыянальнай мовы стаялі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Францішак Багушэвіч, Ян Чачот і Ян Баршчэўскі. Яе раз-віццю садзейнічалі таксама ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”, публіцыстыка К. Каліноўскага і К. Каганца.

Аднак у 1840 годзе ўказам Мікалая I была забаронена назва “Беларусь”, а на яе тэрыторыі ўводзілася рускае заканадаўства і руская мова ва ўстановах; а пасля 1863 года забаранілі выданне кніг на беларускай мове і вывучэнне яе ў школе. Але яны ствараліся, рас­паўсюджваліся, выдаваліся за мяжой.

VII. Друкавацца легальна беларусы змаглі толькі пасля рэвалюцыі 1905 года. А пасля рэвалюцыі 1917 г. беларуская мова стала дзяржаўнай, стала мовай навукі, справаводства, суда, кіно, радыё, на ёй працавалі школы, тэхнікумы, ВНУ. На беларускай мове пачалі выдавацца беларускія газеты "Наша доля", "Наша ніва", з'явіліся выдавецтвы "Загляне сонца і ў наша аконца", "Наша хата" і інш. На гэты час прыпадае выданне "Кароткай гісторыі Беларусі" Вацлава Ластоўскага, а таксама "Беларускай граматыкі для школ" Браніслава Тарашкевіча (1918 г.), у якой вызначаны асноўныя асаблівасці фанетыкі і граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы, сфармуляваны правілы правапісу.

На поўны голас загучала беларускае слова ў творах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі і інш. Аднак арфаграфічныя, арфаэпічныя, лексічныя і гра-матычныя нормы толькі выпрацоўваліся. Таму кожны пісьменнік у сваёй творчасці шырока выкарыстоўваў багацці народна-дыялектнай мовы той мясцовасці, дзе ён нарадзіўся і жыў. Найбольш глыбокі ўплыў на развіццё і фарміраванне нормлітаратурнай беларускай мовы зрабілі выдатныя бела-рускія пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас.

У 1921 г. была створана Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія, якой даручалася распрацаваць тэрміны па ўсіх галінах навукі ў аб'ёме сярэдняй школы. Толькі за 1922–1930 гг. выдадзены 24 выпускі Беларускай навуковай тэрміналогіі па алгебры, батаніцы, геаграфіі, педагогіцы, мастац-тве і г. д.

У 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры, на базе якога 1 студзеня 1929 г. створана Акадэмія навук БССР. З 1929 г. пачаў працаваць Інстытут мовазнаўства АН БССР.

Такім чынам, у 20-я гг. ХХ ст. беларуская мова набыла ўсе прыкметы, уласцівыя кожнай нацыянальнай літаратурнай мове: апрацаванасць, унарма-ванасць, стабільнасць, неперарыўнасць традыцый. У гэты перыяд замацоў-валіся нормы літаратурнай мовы. [ Нормы мовы – правілы адбору слоў і ўжывання іх у адпаведнай граматычнай форме, а таксама правілы іх напі-сання і вымаўлення.] Развіваліся новыя афіцыйна-справавы і навуковы стылі, удасканальваліся стылі мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Складаліся і выдаваліся падручнікі беларускай мовы для школ і ВНУ.

VIII. У 1933 г. СНК БССР прыняў пастанову "Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу", паводле якой беларуская мова павінна была разві-вацца ў накірунку збліжэння з рускай мовай для "ачышчэння бела-рускай мовы ад нацыяналізмаў". На аснове гэтай пастановы Інстытут мова-знаўства АН БССР у 1934 г. распрацаваў "Правапіс беларускай мовы". У 1938 г. выходзіць пастанова "Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы". Так пачаўся працэс звужэння сферы функцыянавання беларускай мовы. Напачатку гэта найбольш праяўляецца ў сферы навучання, але пасту-пова беларуская мова выцясняецца з іншых сфер грамадскага жыцця. У пачатку 40-х гг. нават прапаноўвалі ліквідаваць на пісьме яканне, аканне, дзеканне і цеканне.

Разбурэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў вельмі шпарка пайшло пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, калі кіруючыя пасады на Беларусі занялі выхадцы з Расіі. Яны не хацелі, каб іх дзеці вучыліся на беларускай мове, таму далі штуршок да магчымасці "вызвалення" ад вывучэння беларускай мовы ў школах. У канцы 50-х гг. беларуская мова была выгнана з ВНУ і сярэдніх спецыяльных устаноў, а гэта ў сваю чаргу прывяло да знікнення беларускай мовы ў гарадах і мястэчках. Такім чынам у нацыянальнай самасвядомасці складаўся стэрэатып нацыянальнай непаў-нацэннасці, разбуралася гістарычная памяць.

У 1957 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову "Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу". У адпаведнасці з ёю Інстытут мовазнаўства падрыхтаваў "Правілы беларускай арфаграфіі і пунк-туацыі" (1959 г.), якімі мы карыстаемся і сёння. У хуткім часе плануецца выпуск новых "Правілаў...", накіраваных на спрашчэнне правапісу і адна-часова на замацаванне нацыянальных адметнасцяў мовы.

Памылковая дзяржаўная палітыка зліцця нацый і моў прывяла да заняпаду шмат якіх нацыянальных моў. У 30-я – 80-я гг. на Беларусі руская мова фактычна выконвала ролю дзяржаўнай, выцесніўшы беларускую, па-колькі руская мова займала непадзельнае становішча ў сферах грамадска-палітычнага, адміністрацыйнага і вытворчага жыцця, дамінавала ў адукацыі, рэспубліканскім друку. Сфера ўжывання літаратурнай беларускай мовы абмежавалася мастацкай літаратурай. Перыяд гэты быў працяглы і вось-вось мог стаць незваротным.

Шмат намаганняў да адраджэння роднай мовы, абуджэння самасвядома-сці, гістарычнай памяці беларусаў было зроблена беларускімі гісторыкамі, пісьменнікамі, палітычнымі дзеячамі, навукоўцамі і прыхільнікамі беларус-кай мовы.

IX. Прыняты ў 1990 г. "Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" абвясціў беларускую мову дзяржаўнай мовай Рэс­публікі Беларусь. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афіцыйна-справавога ўжытку, у адукацыі. Але 14 мая 1995 г. адбыўся першы агульна-рэспубліканскі рэферэндум, дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе, г. зн., што беларуская мова пакуль не выкарыстоўва-ецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублікі, не з'яўляецца рэаль-ным сродкам зносін нацыі.

Між тым гэта мова амаль 10-мільённага беларускага народа: паводле статыстычных дадзеных, у Беларусі жыве 7 млн 905 тыс. беларусаў, каля 2 млн – у іншых дзяржавах былога СССР, каля 300 тыс. – у Польшчы, 20 тыс. – у ЗША, 10 тыс. – у Канадзе, 5 тыс. – у Аргенціне.

Беларуская мова з'яўляецца адной з развітых і багатых моў свету, здоль-най задаволіць патрэбы ўсіх сфер грамадскай дзейнасці. Адлюстроўваючы ўсе асаблівасці жыцця беларускага народа, мова звязвае мінулае з сучасным і будучым. Авалодваючы мовай, чалавек засвойвае вопыт свайго народа, спасцігае ўсе каштоўнасці народа, створаныя за многія стагоддзі, усведам-ляе сябе як прадстаўніка этнасу сярод супольнасці людзей свету.

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 939; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.129.211.87 (0.007 с.)