Сфера афіцыйна-справавых зносін 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сфера афіцыйна-справавых зносін



 

Тэма 6

СТЫЛІСТЫКА АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫХ ПАПЕР

 

Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю мовы

Афіцыйна-справавы стыль – адзін з функцыянальных стыляў кніжна-пісьмовай мовы. Гэты стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцыляр-скую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, рэзалюцыях, аб’явах, заявах, справаздачах і інш.

Прыклад:

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ МОВАХ.

Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусьаб мовах мае на мэце ўрэгуляваць адносіны ў галіне развіцця і ўжывання беларускай, рускай і іншых моў, якімі карыстаецца на-сельніцтва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным, культурным жыцці, ахову канстытуцыйных правоў грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлівых ад-носін да нацыянальнай годнасці чалавека, яго культуры і мовы, далейшае ўмацаван-не дружбы і супрацоўніцтва народаў.

... Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.

[Гэты тэкст характарызуецца дакладнасцю, тэматычна абумоўленай лексікай, ужытай з прамым значэннем, тэрміналагічнай фразеалогіяй. Выклад лаканічны, сінтаксічная канструкцыя простая, насычаная інфармацыяй.]

 

Сярод іншых кніжных стыляў мовы афіцыйна-справавы вылучаецца пэў-най устойлівасцю і адасобленасцю. Асаблівасці мовы афіцыйна-справавога стылю абумоўлены сферай яго ўжывання.

Калі ў мастацкім, публіцыстычным, навуковым тэксце рэалізуюцца такія тыпы мовы, як апавяданне, апісанне і разважанне, дык у афіцыйных даку-ментах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання.

Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, акрэсленасці ў падачы фактаў, паслядоўнасці, пэўнасці, лагічнасці, інфарматыўнасці, адназначнасці фарму-лёвак, аб’ектыўнасці ацэнак. Для ўсіх справавых папер уласціва сцісласць, лаканічнасць выкладу, нейтральнасць тону выкладання, высокая ступень стандартызацыі, а таксама высокая частотнасць пэўных моўных формаў.

 

Мова афіцыйных папер

Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў адметнасці выкарыс-тання своеасаблівых моўных сродкаў:

1 Афіцыйнаму стылю супрацьпаказаны эмацыянальнасць, суб'ектыў-ная ацэначнасць і гутарковасць. Калі, напрыклад, у штодзённай размове натуральна і звыкла гучаць назоўнікі з ацэначным суфіксам салдацік, дачушка, госцейкі, то ў дакуменце ўжываюцца стылістычна нейтральныя словы (салдат, дачка, госці), прычым толькі ў прамым значэнні.

2 Дакумент адпавядае свайму прызначэнню, калі ён дакладны, г. зн., калі ў ім выклад усіх фактаў адлюстроўвае сапраўдны стан рэчаў і не дапускае магчымасці іншага тлумачэння слоў і выразаў. Дакладнасць забяс-печваецца ўжываннем адназначных і нявобразных слоў, а таксама спецы-яльных, тэматычна абумоўленых тэрмінаў і тэрміналагічных фразеалагіз-маў (бухгалтарскіх, юрыдычных, грамадска-палітычных і інш.): адказчык, заяўнік, атрымальнік, наймальнік, прад'явіцель, ісцец, кватэраўладальнік, баланс, дэнамінацыя, дэпанент, нарматыў, пастанова, указ; ануліраваць, хадайнічаць, сведчыць, безадкладна, вышэйпазначаны, ніжэйназваны, су-праваджальны, выпіска з загаду, бесперапынны стаж, грашовае ўзнага-роджанне, тарыфная стаўка, устаноўчы дагавор і інш.

3 Афіцыйны стыль вызначаецца вялікай колькасцю стандартных срод-каў – канцылярскіх штампаў (канцылярызмаў), г. зн. устойлівых зваро-таў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў: за справаздачны перыяд, з мэтай забеспячэння, давесці да ведама, давяраю атрымаць, перадаць у адпаведныя інстанцыі, подпіс сведчу, прашу дазволіць, прыцягнуць да адказнасці, ставіць у віну, узяць пад кантроль, уступіць у дзеянне і інш. Карыстанне ўстойлівымі выразамі палягчае зносіны ў прававой і адмістрацыйнай сферах.

4 Патрабаванне дакладнасці тэксту не дазваляе рабіць замену назоўніка займеннікам, таму ў справавой мове займеннікі, як правіла, не сустракаюц-ца, а назоўнікі часта паўтараюцца.

5 Характэрная рыса справавой мовы – асаблівая афіцыйнасць афарбоў-кі. Гэтая якасць падкрэсліваецца ў прыватнасці тады, калі асоб жаночага полу абазначаюць па іх занятках, прафесіі назоўнікамі мужчынскага роду: дырэктар Галубоўская, прафесар Навіцкая, доктар Багадарава.

6 У пераважнай большасці дакументаў прадпісанні падаюцца не як вы-казаныя канкрэтным размоўцам, аўтарам, а ідуць ад асобы вельмі абагуле-най, ад імя дзяржавы. Іншымі словамі, афіцыйнаму стылю ўласцівы неаса-бовы характар выказвання. Таму ў справавым тэксце дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме першай асобы, за выключэннем загадаў, заяў, даклад-ных, аўтабіяграфій. Форма другой асобы ўвогуле адсутнічае.

7 У сувязі з мэтавай устаноўкай дакументаў шырока ўжываюцца ў іх дзеясловы ў неазначальнай форме (арганізаваць, зацвярджаць, най-маць, берагчы, садзейнічаць, прыцягваць), часта ў спалучэнні са словамі неабходна, трэба, абавязаны, мець права і інш.; а таксама зваротныя дзея-словы (забяспечваецца, забараняецца) і дзеясловы цяперашняга часу (арга-нізуе, наймае, зацвярджае, прыцягвае), якія абазначаюць не дзеянні, што адбываюцца ў момант гутаркі, а сталыя дзеянні, якія неабходна выконваць.

8 Замест дзеясловаў часта ўжываюцца аддзеяслоўныя словазлучэнні (расшчэпленыя выказнікі): аказаць дапамогу (замест "дапамагчы"), пры-маць удзел (удзельнічаць), правесці рэканструкцыю, прыняць (давесці) да ведама, ажыццяўляць кіраўніцтва.

9 Большасць назоўнікаў у афіцыйным тэксце – абстрактныя (абавязак, права, узрост і інш.). Таксама вельмі пашыраныя аддзеяслоўныя назоўнікі на -нне, -ццё (дасягненне, выкананне, пагадненне, захаванне, развіццё).

10 Лічэбнікі ў афіцыйных дакументах падаюцца словамі ці лічбай і яе слоўным тлумачэннем у дужках: пяцьдзесят дзён; 286 (дзвесце восемдзесят шэсць) рублёў.

11 Непажадана ўжываць у дакуменце без патрэбы запазычаныя словы. Не ўжываюцца эмацыянальна-экспрэсіўныя, дыялектныя, жаргонныя, пра-стамоўныя словы і выразы, словы з пераносным значэннем, фразеалагічныя нетэрміналагічныя словазлучэнні, выклічнікі.

12 У сінтаксісе афіцыйна-справавога стылю перавага надаецца простым сказам, насычаным інфармацыяй.

13 Але ў сувязі з патрабаваннямі асаблівай лагічнасці, паслядоўнасці і дакладнасці развіцця думкі, таксама шырока ўжываюцца і складаныя сказы, канструкцыі са складанымі злучнікамі (у выніку таго, што..., у сувязі з тым, што..., з прычыны таго, што..., дзякуючы таму, што..., нягледзячы на тое, што..., для таго, каб..., у выніку чаго) і адыменнымі прыназоўнікамі (разам з тым, з мэтай, у сувязі, на працягу, у выніку, у мэтах, у адносінах, па дасягненні, па лініі, пры дапамозе, за выключэннем, шляхам, дзякуючы), дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты.

14 Для стылю заканадаўчых дакументаў характэрны ўскладненыя кам-пазіцыйныя канструкцыі, якія часам складаюцца з шматлікіх раздзелаў, па-раграфаў, пунктаў і падпунктаў.

15 Вельмі важна ў афіцыйным тэксце строга вытрымліваць пэўны пара-дак членаў сказа.

16 Не ўжываюцца ў дакуменце ўсе віды экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый (пытальныя, клічныя сказы), а таксама простая мова.

17 Функцыя дакумента патрабуе таго, каб ён быў ясны, выкладзены лагічнай, нескладанай мовай. Дакументу аднолькава шкодзіць як недагаво-ранасць, так і шматслоўнасць, тэкст павінен быць сціслы. Поўная абгрунта-ванасць дакумента і важкія доказы робяць яго пераканаўчым.

Уздзеянне рускай мовы на беларускую ў сферы справаводства

Як вядома, беларуская мова функцыянуе не ізалявана ад рускай, пад уздзеяннем апошняй ідзе развіццё афіцыйнага стылю. У дапаможніках, пры-свечаных рускамоўнаму справаводству, лічыцца заганай ужываць архаічныя і канцылярскія словы, звароты: настоящая справка, действительно прожи-вает, по поводу вашей просьбы, на предмет, предъявитель сего, дано сие в том, в просьбе моей прошу не отказать і пад. Яшчэ больш непажаданыя іх калькі (дадзеная даведка, сапраўды пражывае) для беларускай мовы, у якой няма гэткага, як у рускай, разыходжання паміж стылямі кніжнымі і гутарко-вым. Пры даслоўным перакладзе ўзнікае таўталогія, немілагучнасць: Дадзе-нае пасведчанне выдадзена... А нярэдка беларусы разумеюць слова настоя-щий у дакументах як сапраўдны і паводле такога разумення пісалі: Даведка сапраўдная выдадзена... Гэта надакладнае ўжыванне: рускі прыметнік настоящий у тэксце дакумента абазначае гэты.

Калькуюцца (даслоўна перакладаюцца з рускай мовы) выразы, цэлыя сказы, што ўжываюцца ў аб'явах, паведамленнях, гандлёвай рэкламе і пад. Часта можна прачытаць, пачуць: звяртацца за даведкамі, запрашаем за пакупкамі, чарга за малаком... Найлепш было б знайсці натуральныя бела-рускія выразы, бліжэйшыя да жывой мовы: купіце ў нас, калі ласка, просім купіць у нас... Калі ж на першым часе лёгка не знаходзіцца беларускі адпаведнік, то варта хоць захоўваць граматычныя нормы пры калькаванні: звяртацца па даведкі, чарга па малако.

Сучаснае беларускае справаводства – у стадыі станаўлення. Навідавоку дзве тэндэнцыі: перайманне ўзораў, выпрацаваных у рускай мове, і пошук уласных моўна-стылёвых сродкаў (наватворы, вяртанне даўніх слоў і зваро-таў). Адсюль у практыцы непазбежныя варыянты, сінонімы: аб'ява – абвестка, даверанасць – даручэнне, дагавор – дамова, умова; перагаворы – перамовы, спонсар – фундатар, тыраж – наклад, экземпляр – паасобнік і інш.

Удасканальваць афармленне, мову, стыль дакумента, у прыватнасці паз-бягаць моўных лішнотаў, трэба найперш дзеля павышэння яго эфектыўнас-ці. Цікавае меркаванне доктара эканамічных навук В. Цярэшчанкі: "Пра што папярэджваюць работніка, калі, напрыклад, прапануюць "старанна праве-рыць", "глыбока прааналізаваць", "уважліва азнаёміцца"? Цяжка сказаць. Усе гэтыя "старанна", "глыбока", "уважліва" – бескарысныя і ніколі не змусяць да большай "стараннасці" або "ўважлівасці"."


Тэма 7



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 658; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.135.200.211 (0.009 с.)